ru
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 271
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
-1530 день
Архив постов
«У кнізе генпракуратуры раздзел пра 2020-ты займае большы аб’ём, чым раздзел пра нямецкія злачынствы» Гісторык Павел Церашков
«У кнізе генпракуратуры раздзел пра 2020-ты займае большы аб’ём, чым раздзел пра нямецкія злачынствы» Гісторык Павел Церашковіч з улікам таго, што тэрмін «генацыд» мае юрыдычны характар, так выказаўся пра дзеянні акупантаў: «Нельга сказаць, што яны былі накіраваныя на тое, каб знішчыць беларусаў як нацыянальную ці этнічную групу». На яго думку, дзеянні карнікаў у Беларусі ў гады вайны «трэба кваліфікаваць не як генацыд, а як злачынствы супраць чалавечнасці». – Відавочна, што падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі і іншых краінах мэтанакіравана як групу знішчалі габрэяў – вось гэта быў генацыд, – дадаў гісторык.

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук БССР Паўлу Горыну-Калядзе, расстралянаму за тэрарызм Дошка цалк
+2
У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук БССР Паўлу Горыну-Калядзе, расстралянаму за тэрарызм Дошка цалкам па-расейску ўсталяваная на вуглу дома № 1 па вуліцы, названай у гонар беларускага навукоўца. Павел Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся ў Бярозе-Картузскай у 1900 г. У час Першай сусветнай вайны быў у эвакуацыі, пазней удзельнічаў у польска-савецкай вайне. Пазней працаваў рэдактарам савецкіх часопісаў, намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі. У 193-м абраны прэзідэнтам Акадэміі навук БССР замест Усевалада Ігнатоўскага, які быў зняты з пасады і скончыў жыццё самагубствам пасля аднаго з допытаў у АДПУ. У 1931-1936 гг. Горын з’яўляўся членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР. У 1936-м пераведзены ў Маскву загадчыкам кафедры гісторыі СССР МДУ. 25 красавіка 1938 г. расстраняны НКВД на маскоўскім палігоне «Камунарка» за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1955 г. У 2017 г. Мінсувязі выпусціла марку ў гонар акадэміка.

Repost from Наша Ніва
Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны Сёння стала вядома, што генерала Сяргея Вайцяхоўскага, які загінуў у ГУЛАГу, у Чэхіі п
Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны Сёння стала вядома, што генерала Сяргея Вайцяхоўскага, які загінуў у ГУЛАГу, у Чэхіі пасмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы. Нашчадкі Сяргея Вайцяхоўскага сабраліся ў Прагу з розных краін свету ў 80-ю гадавіну выдачы чэшскага генерала ў савецкі ГУЛАГ. Але гэты чалавек зусім не чужы і для нас, бо паходзіў з Віцебска. Праўда, пакуль улады БНР у 1918-1920 гадах шукалі таго, хто арганізуе беларускае войска, ён быў ад радзімы ўсё далей. Спрабаваў уратаваць Калчака, стаў чэшскім нацыянальным героем…  https://nashaniva.com/227308 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/227308

Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў 📆 15 траўня ⏱️18:30 📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, за
Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў 📆 15 траўня ⏱️18:30 📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх) Беларускія нацыянальныя праекты ХХ ст. заўсёды будаваліся на ідэі наяўнасці асобнай беларускай этнічнай культуры. Крыніцай ведаў аб гэтым былі этнаграфія беларусаў. Аднак яе роля ў стварэнні дыскурса нацыябудаўніцтва была амаль не заўважная на фоне гістарычнай навукі, філалогіі ці літаратуры. Яшчэ не асэнсаваныя імперскія і савецкія наратывы этнаграфічных ведаў, а таксама не зроблена іх феміністычная крытыка. Посткаланіяльнае пераасэнсаванне дазволіць пазбавіцца некаторых устойлівых стэрэатыпаў, звязаных з концэпцыямі “этнічнай культуры беларусаў”, “традыцыйнай культуры беларусаў”, пераадолець ідэалагічны змест часткі эндаэтнанімічных характарыстык беларускага грамадства (напрыклад, талерантнасць, працавітасць), асэнсаваць феномен фалькларызацыі культуры. Пра ролю этнаграфіі ў нацыябудаванні беларусаў паразмаўляем на сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.

Немцы маглі расстраляць за сувязь з партызанамі, саветы асудзілі за здраду Радзіме Пасля дэакупацыі і заканчэння вайны жыхары Беларусі адчулі пэўную палёгку і надзею на лепшае жыццё. Аднак савецкія спецслужбы распачалі актыўны пошук і выкрыццё тых, хто падчас вайны знаходзіўся ў палоне або меў сувязі з акупацыйнымі ўладамі. Яны выкрывалі сапраўдных злачынцаў, што ўдзельнічалі ў катаваннях і забойствах мірнага насельніцтва. Шмат каго саветы неабгрунтавана абвінавацілі ў здрадзе Радзіме, а пазней рэабілітавалі. На сайце kobylaki.by сабрана некалькі дзясяткаў анкет з імёнамі такіх людзей. Ніжэй падаем спасылкі на дзве гісторыі жыхароў Аршаншчыны, якім выпаў гэты трагічны лёс. Марыя Ночкіна падчас вайны засталася адна з немаўляткам на руках. Каб пракарміцца, яна вымушана была працаваць на немцаў: на збожжавым складзе, прыбіраць ў камендатуры, праць балізну нямецкім жаўнерам і нават уступіць у блізкія стасункі з нямецкім ефрэйтарам. Немцы плацілі ежай і рэчамі, якія мяняліся на ежу. Некалькі разоў Марыю арыштоўвалі за сувязь з партызанамі і маглі расстраляць. Саветы асудзілі яе на 10 гадоў за здраду Радзіме і рэабілітавалі толькі ў 1971 годзе. Яўхім Тамашэвіч праз некампетэнтнасць савецкага кіраўніцтва і Чырвонай арміі ў ліпені 1941-га трапіў у нямецкі палон. У 1946-м яго асудзілі за здраду Радзіме. Праз некалькі год па адбыцці тэрміну яго таксама рэабілітавалі.

З'явіўся новы ютуб-канал па гісторыі Беларусі Яго аўтар - гісторык і аўтар кнігі па найноўшай гісторыі нашай краіны пад назвай #IMBY Павал Валатовіч. Дарэчы, канал таксама называецца #IMBY. Павел Валатовіч распавядае гісторыю краіны праз яе песні, фільмы, кнігі, спартовыя матчы, грошы, ўлёткі і таксама праз палітычныя падзеі. Ужо выйшлі два выпускі пра 1991 і 1992 гады. Павел Валатовіч распавядае пра першыя хіты Саладухі, кіёскі “Хутка-смачна”, газету “Прессбол”, першыя матчы нацыянальнай зборнай, перадачу “Вiдзьмо-нявiдзьмо”, поспехі Наташы Зверавай і Віталя Шчэрбы, забастоўкі рабочых. Таксама гісторык узгадвае, як у Вярхоўным Савеце з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг.

Гісторык і аўтар кнігі па найноўшай гісторыі Беларусі пад назвай #IMBY Павал Валатовіч стварыў аднаіменны ютуб-канал #IMBY. На канале ён распавядае гісторыю нашай краіны праз яе песні, фільмы, кнігі, спартовыя матчы, мітынгі, грошы і ўлёткі. Ужо выйшлі два выпускі пра 1991 і 1992 гады. Павел Валатовіч распавядае пра першыя хіты Саладухі, кіёскі “Хутка-смачна”, газету “Прессбол”, кніга “Заклятыя скарбы”, першыя матчы нацыянальнай зборнай, перадача “Вiдзьмо-нявiдзьмо”, поспехі Наташы Зверавай і Віталя Шчэрбы, забастоўкі рабочых. Таксама гісторык апавядае, як у Вярхоўным Савеце з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг. 📺. Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

Беларусы палюбілі калгасы і праз іх захавалі свае традыцыі?! Нечаканае даследаванне вёсак Беларусі У новым выпуску «Няпростай гісторыі» Андрэй Казакевіч размаўляе з прафесаркай Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Ганнай Энгелькінг пра тое, чаму беларусы адначасова і любілі калгасы, і хацелі, каб дзеці ў іх не жылі, як гэтая гаспадарка стала нормай для Беларусі, але і «кулацтва» выклікала захапленне, у чым феномен гэтай з’явы і ці ёсць будучыня ў такіх гаспадарках. Ганна Энгелькінг – аўтарка кнігі «Калгаснікі: Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзя».

Чэрвеньская разня. Трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР У чэрвені 1941-га, на чацвёрты дзень пасля пачатку нямецкага ўварвання ў СССР, з Мінска ў бок Магілёва выйшла калона з дзвюх тысяч чалавек. Гэта былі вязні, у асноўным палітычныя. Частку знясіленых людзей супрацоўнікі НКУС забілі яшчэ па дарозе, астатніх было вырашана расстраляць у Чэрвені - гэта горад за 50 кіламетраў ад сталіцы Беларусі. Але некаторыя здолелі збегчы, і дзякуючы ім мы ведаем пра гэтыя страшныя падзеі. Сярод ахвяраў многія былі з Літвы, у тым ліку і высокапастаўленыя палітыкі. Расказваем пра трагедыю, якая ў Літве вядома як «Чэрвеньская разня» ці «Чэрвеньская дарога смерці», а ў Беларусі яе спрабавалі схаваць. "Люстэрка" распавядае падрабязнасці.

Што будавалі немцы ў СССР і хто стварыў аўтамат Калашнікава? Што ў СССР будавалі “нямецкімі рукамі”? ГЭС, дарогі, прадпрыемствы, фабрыкі, раёны Менска, Кіева, Навасібірска і Масквы... Навошта Маскве нямецкія вучоныя: Хуга Шмайсер, Вернер Грунэр ды іншыя? Да чаго тут ракетныя праекты, атамная бомба і аўтамат Калашнікава? Фельдмаршал Фрыдрых Паўлюс, Эвальд фон Клейст, ас Люфтваффэ Эрых Хартман - што з імі стала? Нязручная для СССР гісторыя пра нямецкіх палонных у праграме "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай.

Ці адзначаеце вы 9 траўня?
Anonymous voting

Кожны трэці ці кожны чацвёрты? Колькі насамрэч загінула ў Беларусі ў другую сусветную Калі і як з'явіліся лічбы загінулых беларусаў у другой сусветнай вайне? Чаму пры саветах казалі пра кожнага чацвёртага, а сучасная прапаганда - пра кожнага трэцяга загінулага? Ці уваходзяць ў гэтыя лічбы ахвяры Халакосту, загінулыя ў нямецкіх лагерах ці ў эвакуацыі? Зміцер Міцкевіч спрабуе разабрацца ў "Міфах вайны" і арыфметыцы ваенных стратаў.

Repost from Наша Ніва
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога» Кіраўнік адміні
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога» Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску 9 мая падзяліўся звесткамі пра «велізарную працу» Генеральнай пракуратуры па выяўленні ў Беларусі ўсё новых ахвяр Другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён анансаваў, што праз нейкі час ацэнка страт можа пачаць весціся па-новаму.  https://nashaniva.com/367549 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367549

Шмат хто лічыць гэтае фота сімвалам перамогі над Германіяй. Але насамрэч гэты здымак — пастаноўка. Фота яшчэ і адрэдагаванае.
+2
Шмат хто лічыць гэтае фота сімвалам перамогі над Германіяй. Але насамрэч гэты здымак — пастаноўка. Фота яшчэ і адрэдагаванае. Першы савецкі сцяг над Рэйхстагам усталявалі яшчэ 30 красавіка. Але савецкаму кіраўніцтву быў патрэбны прыгожы здымак для прапаганды — не горшы за амерыканскі “Узняцце сцяга на Іозіме” (другое фота). Тады фатографу Яўгену Халдзею даручылі зрабіць здымак. Ён прыехаў са сцягам і папрасіў салдат пазіраваць. Фота хутка апублікавалі савецкія выданні, але потым яшчэ рэдагавалі. Напрыклад, у аднаго з салдат прыбралі другі гадзіннік, бо гэта магло быць сведчаннем марадзёрства. Потым упрыгожвалі сцяг і дадалі дым над горадам дзеля большага драматызму. Адзін просты прыклад таго, як перамогу пачалі выкарыстоўваць у прапагандзе. І робяць гэта дагэтуль дзеля “победобесия”.

Як прапаганда хлусіць аб "Вялікай Айчыннай вайне" Перамога над фашызмам сапраўды кавалася найперш людзьмі, у тым ліку беларусамі. Але гэтая перамога даўно стала інструмэнтам для прапаганды. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" разбірае галоўныя міфы прапаганды вакол "Вялікай Айчыннай вайны", і разважае, якім чынам зараз улады спрабуюць яе выкарыстоўваць у сваіх мэтах.

Як беларускія ўлады маніпулююць Днём Перамогі Беларускі інстытут публічнай гісторыі правёў круглы стол, дзе эксперты абмеркавалі, "ці аджыў" сваё Дзень Перамогі і як ставіцца да свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання. Гісторыкі расказалі, як беларускія ўлады выкарыстоўваюць 9 мая для дэманізацыі Украіны і Захаду, замоўчваюць праўду пра вайну, а замест дэманстрацыі памяці і смутку ладзяць парады. Падрабязнасці - у DW.

"Біць і паліць усіх, не разбірацца". 8 траўня 1943 года савецкія партызаны ўчынілі расправу над жыхарамі вёскі Налібокі. Праз
+3
"Біць і паліць усіх, не разбірацца". 8 траўня 1943 года савецкія партызаны ўчынілі расправу над жыхарамі вёскі Налібокі. Праз супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай забілі 128 чалавек. Жыхарка вёскі Марыя Адамцэвіч распавядала @euroradio:
"І адзін выняў пісталет, партызан, і кажа: "І ты такі ж сукін сын, самааховец". І нашага застрэліў. І тады ўжо бамбілі, усю вёску спалілі".

80 гадоў таму Германія падпісала Акт аб капітуляцыі. На гэтым скончылася еўрапейская частка Другой сусветнай вайны. У Еўропе
80 гадоў таму Германія падпісала Акт аб капітуляцыі. На гэтым скончылася еўрапейская частка Другой сусветнай вайны. У Еўропе гэтую дату адзначаюць не як у Беларусі ці Расіі: без вайсковых парадаў, з шанаваннем памяці ахвяр вайны і, вядома ж, без “можам паўтарыць”. Што стане з Днём Перамогі, калі ў Беларусі зменіцца ўлада? Адказваюць гісторыкі

Сёння, 8 траўня, адзначаецца 80-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. У гэты дзень, у 1945 годзе, быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Трэцяга рэйха. Канец баявых дзеянняў у Еўропе быў устаноўлены на 23:01. Але чаму ў СССР Дзень перамогі адзначалі 9 траўня? Расейскія і лукашэнкаўскія прапаганды спрабуюць падвесці пад гэта ідэалогію. Спойлер: ніякай ідэалогіі тады не было. Каментар гісторыка Паўла Церашковіча.

Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў 📆 10 траўня ⏱️13:00 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foks
Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў 📆 10 траўня ⏱️13:00 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) Як вайну бачылі і перажывалі жыхары беларускіх вёсак — як успрымалі людзей са зброяй, каго з іх называлі добрымі, а каго — злымі. Даведаемся, як у іх успамінах выглядаюць Халакост, калабарацыя і супраціў. На гэтыя пытанні пад час чарговай сустрэчу ў межах "Кавы з гісторыкам" адкажа Уладзімір Лобач, антраполаг, гісторык, доктар навук. Запрашаем!