en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 270
Subscribers
No data24 hours
+67 days
+530 days
Posts Archive
Пабачыла свет кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» У Беластоку выйшла кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» – пра лёсы беларусаў, якіх у 1
Пабачыла свет кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» У Беластоку выйшла кніга «Перасяленцы ці ўцекачы» – пра лёсы беларусаў, якіх у 1944–1948 гадах перасялялі з Польшчы ў БССР. У інтэрв’ю Радыё Рацыя выдаўца і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап тлумачыць, што выданне – пераклад і перапрацоўка кнігі, якую летась падрыхтавала праграмная рада тыднёвіка «Ніва»: дадалі фотаздымкі і змянілі графічнае афармленне. Назва «Перасяленцы ці ўцекачы» невыпадковая: паводле суразмоўцы, значная частка людзей фактычна ўцякала ад пасляваеннага гвалту і пагроз. У кнізе таксама ёсць гістарычны ўступ праф. Яўгена Мірановіча пра тое, як гэтае перасяленне адбывалася на практыцы; згадваецца лічба – крыху больш за 30 тысяч выехалі з Беласточчыны (больш як пятая частка тагачаснай беларускай супольнасці рэгіёну). 🔗 Падрабязней на Радыё Рацыя

🗡 Рамуальд Траўгут: легендарны паўстанец, які «палічыў неабходным не берагчы сябе» У гэты дзень роўна 200 гадоў таму з’явіўс
🗡 Рамуальд Траўгут: легендарны паўстанец, які «палічыў неабходным не берагчы сябе» У гэты дзень роўна 200 гадоў таму з’явіўся на свет інжынер і былы царскі вайсковы, а неўзабаве адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў і апошні яго дыктатар, генерал Рамуальд Траўгут. 🗣Расказваем пра ягонае няпростае жыццё, якое было напоўнена цяжкасцямі і бязмернай любоўю да Айчыны. Працяг па спасылцы. 📌Без VPN адкрыецца тут.

🏹 Вінету – сябар апазіцыі: як індзейскія фільмы падрыхтавалі супраціў ва Усходняй Еўропе Ці можа прыгодніцкае кіно стаць фор
🏹 Вінету – сябар апазіцыі: як індзейскія фільмы падрыхтавалі супраціў ва Усходняй Еўропе Ці можа прыгодніцкае кіно стаць формай супраціву? У «Новым Часе» выйшаў тэкст пра феномен Вінету: фільмы пра індзейцаў, якія ў 1960-х гадах глядзелі па ўсёй Усходняй Еўропе, нечакана сталі каталізатарам нефармальных моладзевых рухаў – ад гульняў у «плямёны» да чэхаславацкага трампінгу (скаўтынг без дзяржаўнай санкцыі). Аўтар паказвае, чаму для ўладаў гэта выглядала пагрозай: моладзь самаарганізоўвалася па-за афіцыйнымі структурамі, выбудоўвала ўласныя правілы і каштоўнасці, а ў выніку – «індзейская» мода дапамагла падрыхтаваць культурную глебу для больш палітызаваных рухаў на мяжы 1960–1970-х, у тым ліку хіпі. 🔗 Чытаць на «Новым Часе»

Артыкул «Палітычны гандаль беларусамі» пабачыў свет праз больш чым 90 гадоў Павел Абламскі апублікаваў тэкст, які ў 1933 годз
Артыкул «Палітычны гандаль беларусамі» пабачыў свет праз больш чым 90 гадоў Павел Абламскі апублікаваў тэкст, які ў 1933 годзе так і не дайшоў да чытача: «Палітычны гандаль беларусамі (З прычыны абмену Б. Тарашкевіча і Ф. Аляхновіча)». Артыкул рыхтаваўся для №30 «Беларускай Крыніцы» (15.09.1933) і быў настолькі рэзка крытычны да абмену Тарашкевіча на Аляхновіча, што польскія ўлады канфіскавалі нумар. У №31 замест матэрыялу засталася «белая пляма» і паведамленне пра друк без канфіскаванага артыкула. Даследчык паказвае, як «зніклы» артыкул удаецца вярнуць у абарот праз архіўныя дакументы, звязаныя з канфіскацыяй нумара. Справу супраць рэдактара Яна Пазняка (дзед сучаснага палітыка Зянона Пазняка) у выніку закрылі, але сам тэкст, паводле дакументаў, «ніколі не ўбачыў свету» і доўгі час заставаўся недаступным. Асобная вартасць публікацыі ў тым, што Абламскі друкуе артыкул на беларускай і польскай мовах, і захоўвае пазнакі цэнзара, а таксама паказвае гістарычны кантэкст абмену палітвязнямі. 📄 Спасылка (PDF)

Аўтапрабегі і аўтагонкі ў беларускіх губернях напачатку XX ст. Пра іх у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стаг
Аўтапрабегі і аўтагонкі ў беларускіх губернях напачатку XX ст. Пра іх у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» піша Сяргей Бусько. У 1910 г. галоўнай спартыўнай падзеяй у Расійскай імперыі стаў міжнародны аўтапрабег па маршруце Санкт-Пецярбург – Пскоў – Віцебск – Магілёў – Гомель – Кіеў – Гомель – Рослаў – Масква – – Санкт-Пецярбург. Часопіс «Аўтамабіліст» назваў яго першай гонкай у гісторыі імперыі. У беларускіх гарадах гоншчыкаў сустракалі натоўпы гледачоў з аркестрам і кветкамі. Нягледзячы на ўдзел у гонцы аўтамабіляў «Руса-Балт», першыя 12 месцаў (з 19) былі занятыя на аўтамабілях нямецкай вытворчасці. Першыя тры месцы занялі гоншчыкі з Германскай імперыі (на аўтамабілях «Мерседэс» і «Бенц»). Потым на беларускіх землях адбылося яшчэ некалькі аўтапрабегаў. У 1912 г. маршрут упершыню ахапіў усе пяць беларускіх губерняў (на здымку – стаянка ў г. Баранавічы). Аўтапрабегі садзейнічалі рамонту дарог.

32 гады таму: візіт Біла і Хілары Клінтан у Беларусь 15 студзеня 1994 года Беларусь наведалі прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і перш
32 гады таму: візіт Біла і Хілары Клінтан у Беларусь 15 студзеня 1994 года Беларусь наведалі прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і першая лэдзі Хілары Клінтан – іхны візіт у незалежную Беларусь доўжыўся каля шасці гадзін. Клінтан пабываў у Курапатах (там ён усталяваў мемарыяльную лаўку) і сустракаўся з моладдзю ў Акадэміі навук; Хілары Клінтан разам з Ірынай Шушкевіч развозіла гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустрэлася з кіраўніком балетнай трупы Вялікага тэатра Валянцінам Елізар’евым. 🔗 «Салідарнасць» узгадвае, як гэта было

Repost from Наша Ніва
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада У экспазіцыі Музея бе
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада У экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва ў Аколіцы захоўваецца сапраўдны скарб — вялікі драўляны коўш з загадкавымі малюнкамі, якія многія прымаюць за знакі задыяка. Гэты артэфакт дзесяцігоддзямі выклікаў спрэчкі навукоўцаў і нараджаў самыя неверагодныя тэорыі. Яго называлі «балцкім задыякам», прыпісвалі яму расійскае паходжанне і лічылі, што ён цудам ацалеў у руінах пасляваеннага Гродна. Аднак новае грунтоўнае даследаванне гісторыкаў змяняе ўяўленні пра гэты ўнікальны помнік. https://nashaniva.com/385703 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385703

99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкая грамады 14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некал
99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкая грамады 14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некалькі сотняў сябраў найбуйнейшай беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Сярод арыштаваных былі і дэпутаты польскага Сейма, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч. Грамада змагалася за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, аб’ядноўвала дзясяткі тысяч людзей, выдавала газеты, падтрымлівала беларускія школы і масавы рух. Аднак праз сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ўлады Польшчы абвясцілі арганізацыю падрыўной. Яе лідары былі асуджаныя на гучным працэсе ў Вільні ў 1928 годзе. 🔗Беларуская служба Польскага радыё распавядаем пра лёс БСРГ і яе лідараў

Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху 14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (І
Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху 14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч – сябра Рады БНР і ўдзельнік антысавецкага руху. 9 верасня 1951 Філістовіч вярнуўся ў Беларусь – яго дэсантавалі з амерыканскага самалёта з мэтай арганізаваць патрыятычныя сілы для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 годзе ён камандаваў партызанскай групай на Маладзечаншчыне і паспеў выдаць адзін нумар газеты «Жыве Беларусь!», але ўжо ў верасні яго арыштавалі і расстралялі МГБ. У пачатку 1990-х дэмакратычныя актывісты спрабавалі дамагчыся рэабілітацыі, аднак атрымалі адказ, што падстаў для перагляду справы няма. І сёння цяперашні рэжым разглядае тэму антысавецкага супраціву бескампрамісна: такія постаці або выціскаюцца з публічнай памяці, або падаюцца ў дыскрэдытацыйным ключы; а ў нацыянальна арыентаванай супольнасці Філістовіч успрымаецца як удзельнік вызвольнай барацьбы і герой. 🔗 Радыё Свабода нагадвае яго гісторыю

35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні па
35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні параненых – людзі гінулі ад куль і пад танкамі. Тысячы людзей стаялі жывым колам вакол ключавых будынкаў, абараняючы іх фактычна голымі рукамі. У матэрыяле "Настоящее время" коратка і па сутнасці растлумачаны кантэкст: пасля Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 Масква ўвяла эканамічную блакаду; у студзені 1991 на фоне пратэстаў з-за росту цэн Крэмль перайшоў да сілавога сцэнару: патрабаванні «аднавіць дзеянне Канстытуцыі СССР», прасавецкі «Камітэт нацыянальнага выратавання» і захоп стратэгічных аб’ектаў 11–12 студзеня. Ландсбергіс заклікаў людзей абараніць парламент, тэлерадыёцэнтр і тэлевежу — тысячамі выйшлі без зброі. Парламент не штурмавалі, але трагедыя каля тэлевежы стала паваротнай кропкай і выклікала шырокі міжнародны рэзананс. Для Літвы гэта — дзень жалобы і сімвал выбару на карысць незалежнасці і дэмакратыі: свет убачыў, што гэты выбар сілай не зламаць.

Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Пла
Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская ў апошнім нумары польскага часопіса Fasciculi Archaeologiae Historicae. У 1987-м падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі загадкавы драўляны прадмет. Гісторыкі выявілі, што гэта цацачная арбалетная страла. Знаходка датуецца другой пал. або к. XIV ст. Як мяркуецца, у той час арбалеты не толькі шырока выкарыстоўваліся, але і вырабляліся ў замку ў Гродна, адным з рэзідэнцыйных цэнтраў Гедзімінавічаў. Прыняцце арбалетаў на ўзбраенне сведчыць пра пэўную ступень вестэрнізацыі ваеннай традыцыі ВКЛ, што было лагічным з у лікам вайны з крыжакамі. Датаванне драўлянай цацачнай стрэлы з Старога замка ў Гродне (на здымку – злева) цалкам супадае з датаваннем цацачнага арбалета з Ніжняга замка ў Вільні (на здымку – справа). Знаходка з Гродна сведчыць пра дзіцячыя гульні ў Сярэднявеччы і шырокае распаўсюджванне арбалетаў у замках ВКЛ у другой палове XIV ст.

«Пагоня» ў выканні Уладзіміра Мулявіна: да 85-годдзя вялікага музыканта Як сведчыць паэтка Аксана Спрынчан, упершыню гімн «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча (музыка Уладзіміра Мулявіна) быў выкананы ў Нью-Ёрку ў 1991 годзе ў межах музычнай праграмы «Вянок». Але відэа, якое размешчана ў пабліку «Народная песня», прапаноўвае нам запіс 1992 года з фонда Беларускага тэлебачання. Сімпаматычна, што архіў яшчэ мог дэманстравацца на «Беларусь 3». Уладзімір Мулявін замест радка «старадаўняй літоўскай пагоні» спявае ў сваёй кампазіцыі радкі «старадаўняй крывіцкай пагоні — не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

🔍🗄 Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося? Цікавасць да ўласна
🔍🗄 Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося? Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна. ✍️ Hrodna 11:27 расказвае, як мармоны ратавалі беларускія архіўныя дакументы ў 1990-х. Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка ў гонар Міхаіла Іоффе (экс-кіраўніка «Брэстгазаапарата»). Мемарыяльная ініцыятыва ідзе ад гарвыканкама і калектыву «Брэстгазаапарата». Гэта ўжо другая спроба. У 2022 годзе прапаноўвалі перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ, але камуністы выступілі супраць, назваўшы гэта «паўзучай дэсаветызацыяй», і ідэю спынілі. Цяпер абралі “бяспечны” сцэнар: не чапаюць савецкія тапонімы, а даюць імя новай вуліцы, каб абысці ідэалагічны канфлікт. А “грамадскае абмеркаванне” арганізавалі даволі фармальна – праз накіраванне прапаноў у рэдакцыю дзяржаўнай газеты. У гарадской супольнасці рэакцыя неадназначная: частка гараджан ставіцца да ініцыятывы скептычна, называе такія “абмеркаванні” працэдурай «для галачкі», але ёсць і тыя, хто ідэю падтрымлівае, ці прапануе лагічней “прывязаць” такую вуліцу да раёна, звязанага з заводам.

Новы выпуск VisitBrest — пра Базыльянскі кляштар у Берасці На канале VisitBrest выйшаў чарговы выпуск з серыі пра гісторыю Берасця (анонс на гэты праект мы ўжо рабілі раней) Новы выпуск прысвечаны гісторыі Базыльянскага кляштара ў Берасці – аднаму з страчаных элементаў гарадскога ландшафту. На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў аўтары стварылі 3D-візуалізацыю з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту. Важна, што паказаныя вобразы – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная навуковая рэканструкцыя: праект мае асветніцкі характар і прапануе ўявіць, якім мог быць Берасце ў мінулых эпохах, каб падштурхнуць цікавасць да гісторыі горада. 🎥 Відэа: https://youtu.be/bL-gfx0uYXU?si=cI8GE6wP6aqQrthX

Repost from Наша Ніва
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журнал
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журналіст Мікалай Заяц заўсёды цікавіўся сваімі каранямі, бо ведаў, што яго продкі паходзяць з гістарычна знакавых і насычаных падзеямі мясцін — там, дзе ў свой час кіравалі Радзівілы і Скірмунты. Але капаць дэталі жыцця сваякоў ён пачаў адносна нядаўна. За апошнія некалькі гадоў Мікалай паспеў скласці радавод з 1900 чалавек, з якіх 143 — прамыя продкі. https://nashaniva.com/384613 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384613

Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковы
Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы». У другой палове XIX ст. асноўная маса грамадскіх будынкаў будавалася за кошт казны Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Адначасова значная частка шляхты на беларускіх землях старалася захаваць сувязь са спадчынай Рэчы Паспалітай, таму каталіцкія храмы будавалі амаль выключна ў рамантычным гатычным стылі. Пры будаўніцтве сядзіб у Беларусі ў другой пал. XIX ст. пераважалі два архітэктурныя напрамкі – класіцызм і эклектыка (неагатычная і псеўдагатычная). Выбар апошняга напрамку можна было растлумачыць падтрымкай ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай. Аднак выбар класіцызму не заўсёды сведчыў аб абсалютнай лаяльнасці гаспадароў ураду. У выпадку з сядзібай Умястоўскіх у Жамыслаўі (на здымку) усё было наадварот, паколькі за яе ўзор быў узяты Лазянкоўскі палац у Варшаве.

Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйш
Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйшла размова з Наталляй Гардзіенкай – даследчыцай гісторыі і сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Нагода – прэмія імя Францішка Багушэвіча за 2024 год і альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», падрыхтаваны разам з Лявонам Юрэвічам. У інтэрв’ю Гардзіенка распавядае, як матэрыялы пачалі збіраць яшчэ з 1990-х, як пазней да справы далучыліся экспедыцыі і чаму праца над выданнем заняла гады. Кніга ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах і паказвае геаграфію эміграцыі. Частка месцаў памяці ўжо знікла (напрыклад, у Нямеччыне), таму выданне захоўвае тое, чаго ўжо няма. Аўтарка таксама адзначае, што кнігу планавалі выдаць у Беларусі, але пасля 2020 года яна выйшла за мяжой, а прэмія стала знакам увагі да тэмы эміграцыі і працы з памяццю. 🔗 Інтэрв’ю цалкам

Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фіна
Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фінансаў? Чым займаўся маршалак? Якія існавалі сімвалічныя, але вельмі ганаровыя пасады? Паспрабуем разабрацца, як і калі з’явіліся вышэйшыя пасады ў ВКЛ і хто за што адказваў. ➡️Чытайце па спасылцы. 📍Тут без VPN.

Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней? У працяг бульбяной тэмы і з улікам таго, што ў часткі грамадскасці выклікае занепакоенасць “культ і міф бульбы”, прапануем паглядзець ужо даўняе відэа Міхала Анемпадыстава пра беларускія камляплоды. Тут, вядома, узгадваецца і бульба як нібыта “нацыянальная” агародніна, але размова шырэйшая — пра разнастайныя караняплоды як частку доўгай традыцыі на беларускіх землях і важны складнік штодзённай кухні беларусаў. Як выбітны мастак, паэт і культуролаг, Анемпадыстаў працуе з “міфамі” як з культурнымі метафарамі. Таму напрыканцы ён прапануе ўспрымаць “бульбяны міф” не як кпіны, а як нагоду падумаць, якія рысы беларусаў суадносяцца з гэтым вобразам камляплодаў –  і ў чым тут можа быць наша моц. 🎥 Відэа: https://youtu.be/ChXvR3ps1oM?si=mMR7Xx1kceDGEIv6