1 262
Подписчики
+124 часа
-17 дней
+130 дней
Архив постов
⛪️ Берасцейская ўнія. Пачатак
У 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднаць хрысціян усходняга і заходняга абрадаў Рэчы Паспалітай, але ў выніку стала прычынай доўгага рэлігійнага і грамадскага супрацьстаяння.
Сёлета спаўняецца 430 гадоў з часу Берасцейскай уніі. Гэтай даце Цімафей Акудовіч, гісторык і сябра БІПГ, прысвячае новы цыкл свайго падкасту Magistra Svita.
У першым выпуску — пра самыя вытокі ўніі. Хто выступіў з гэтай ідэяй? Чаму яна ўзнікла менавіта напрыканцы XVI стагоддзя? Якія праблемы спадзяваліся вырашыць яе ініцыятары?
Аўтар прапануе паглядзець на перадгісторыю Берасцейскай уніі з менш звыклага ракурсу і разабрацца ў прычынах падзеі, наступствы якой на стагоддзі паўплывалі на рэлігійнае і культурнае жыццё Беларусі.
🎧 Слухаць новы выпуск Magistra Svita
Repost from De facto. Беларуская навука
Францыск Скарына і яго погляд на канец свету
Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі.
Герб Скарыны, верагодна, мае эсхаталагічны сэнс. Выявы сонца і месяца могуць намякаць на біблейскія ўяўленні пра канец свету. Акрамя таго, гэтыя сімвалы маглі мець сувязь з алхіміяй і пошукамі сродку, які захоўваў бы жыццё і здароўе.
Верагодна, Скарына ўспрымаў свой час як эпоху, якая ўжо знаходзіцца ў прадчуванні канца свету. Сваёй галоўнай задачай ён лічыў духоўнае навучанне чытачоў. Ён заклікаў людзей памятаць пра другое прышэсце Хрыста і быць духоўна пільнымі. Уласнае жыццё Скарына мог успрымаць як паломніцтва. Пастаянныя падарожжы можна разумець як своеасаблівы духоўны шлях, зямное жыццё не было для яго канчатковай мэтай.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+5
Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе → https://smarturl.click/ZRxVW
Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».
У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў.
Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву.
Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі.
Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Наша Ніва
Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада
Да 960‑годдзя сталіцы даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі рыхтуюць маштабны праект — археалагічную карту Мінска, якая аб'яднае вынікі шматгадовых даследаванняў.
https://nashaniva.com/402525
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402525
Repost from Годная гісторыя
Што калі сямейная памяць не супадае з падручнікам па гісторыі?
Вось, напрыклад, калектывізацыя: у падручніку расказваюць як цудоўна сталі жыць сяляне. А дзядуля ўзгадвае, як у сям’і адабралі карову, каня і палову зямлі. І ім пашанцавала – суседзяў, напрыклад, пасля такога рабавання яшчэ і ў Сібір саслалі.
Ці партызаны часоў Другой сусветнай: падручнік паказвае іх як добрых ваяроў за ўсё добрае, якія абаранялі жыхароў вёсак ад нападу нацыстаў. А бабуля ажно ўздрыгвае: бо прыходзілі ўначы, адбіралі ўсю ежу і нават насенне, маглі і застрэліць за «супраціў». А пасля яшчэ і нацысты маглі прыйсці пакараць за «добраахвотную дапамогу» партызанам. Ну, а партызаны што – яны пасля адпомсцяць за спаленую вёску. Толькі сялянам ад гэтага не лягчэй.
Нават гісторыя пасляваеннай Беларусі ў афіцыйным наратыве – гэта аднаўленне краіны. А ў сямейнай памяці гэта дзядуля, які вярнуўся з фронту без брата, бабуля, якая ўсё жыццё захоўвала страх перад дзяржавай, або сваяк, пра якога дома доўга баяліся гаварыць, бо ён трапіў у палон і атрымаў 25 гадоў лагераў як «здраднік».
Менавіта таму сямейныя гісторыі важныя. Яны не заўсёды ідэальна дакладныя – памяць таксама можа памыляцца. Але яны прымушаюць задаваць пытанні да вялікіх і прыгожых гістарычных формул пра «калектывізацыю» ці «індустрыялізацыю», «вызваленне» ці «інтэрнацыянальны доўг». За кожным такім словам былі канкрэтныя людзі.
І часам, каб зразумець сапраўдную гісторыю Беларусі, дастаткова спытаць у свайго дзеда: «А як гэта было ў нашай сямʼі?»
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Як рэфармавалі войска ВКЛ напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай
У 1788–1792 гадах Чатырохгадовы сейм распачаў маштабную вайсковую рэформу. Армію ВКЛ планавалі павялічыць да больш як 32 тысяч чалавек, увесці рэкруцкі набор і замацаваць за палкамі канкрэтныя рэгіёны камплектавання.
Аднак цалкам рэалізаваць задуманае не ўдалося: у 1792 годзе войска ВКЛ налічвала каля 18 тысяч жаўнераў. Тым не менш яно прыняло актыўны ўдзел у вайне з Расіяй — у баях пад Опсай, Стоўбцамі, Мірам, Зэльвай і Брэстам.
Пра тое, як стваралася новая армія ВКЛ, чаму рэформа засталася незавершанай і як войска паказала сябе ў кампаніі 1792 года, — у публікацыі на канале De facto. Беларуская навука
🔗Чытаць цалкам: https://t.me/BelarusScience/1662
Repost from BGmedia: новости — 2026
🚩 20 жніўня 1742 года у маёнтку Грушаўка (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся патрыёт сваёй Радзімы Тадэвуш Рэйтан.
Праславілі Тадэвуша яго ўчынак і паводзіны як дэпутата на Сойме Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ у 1773 годзе.
На адным з паседжанняў Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў рашэння не галасаваць за маршалка прарасійскай канфедэрацыі і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам і закрычаў:
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!»На жаль, кароль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расійскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбіць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да расейскай канфедэрацыі. У далейшай працы сойма Рэйтан не прымаў удзелу. Апошнія гады свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 годзе. Быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле. У 1930 годзе польская камісія шукала месца спачынку Рэйтана, але магіла патрыёта да гэтага часу не знойдзеная.
Repost from N/a
🔻 Газета «Жыве Беларусь» у 1952 годзе ў Беларусі. Як такое было магчымым?
Адзін нумар газеты дакладна пабачыў свет і трапіў да чытачоў. Маглі быць і наступныя. Аднак у Маскве савецкія органы дзяржаўнай бяспекі перлюстравалі ўсю карэспандэнцыю, якая ішла з Беларусі за мяжу. Увагу прыцягнулі чатыры лісты: усе на адно імя і на адзін французскі адрас. Так і пачалося паляванне на чалавека, які стаяў за выданнем.
Друкарня, у якой пабачыў свет першы нумар газеты «Жыве Беларусь», была падпольнай і працавала ў лесе паміж Вілейкай і Маладзечнам. Шрыфты, наборныя планкі, фарбу і рулоны газетнай паперы былі здабытыя з друкарні машынна-трактарнай станцыі ў мястэчку Вязынь, дзе мясцовыя камуністы штампавалі прапагандысцкую прадукцыю.
🚩Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/gazeta-zyve-belarus-u-1952-godze-belarusi-yak-takoe-bylo-magcymym
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
У месцы, адкуль пачынаўся Гомель, пачалі ўсталёўваць помнік расійскаму генерал-фельдмаршалу Івану Паскевічу
Помнік з’явіцца ў парку каля старога моста XIX стагоддзя праз Гамеюк. Менавіта ў раёне ўпадзення гэтай невялікай ракі ў Сож знаходзілася старажытнае паселішча, з якога вырас Гомель. З Гамеюком звязваюць і паходжанне назвы горада.
На месцы будучага манумента ўсталявалі камень з таблічкай «Тут будзе ўсталяваны помнік генерал-фельдмаршалу Івану Паскевічу». І прыпіска: «Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства».
«Будучы манумент мае выразную імперскую адсылку. Гомельскі помнік павінен паўтарыць манумент Паскевічу, які некалі стаяў у Варшаве. Іван Паскевіч камандаваў расійскімі войскамі пры падаўленні Лістападаўскага паўстання 1830–1831 гадоў, пасля чаго атрымаў тытул князя Варшаўскага і стаў царскім намеснікам у Царстве Польскім», — нагадвае гомельскае выданне «Штодзень».
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Паўстанец, які ўплываў на светагляд Янкі Купалы
🔻 Адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў, бібліяфіл Зыгмунт Чаховіч нарадзіўся роўна 195 гадоў таму – 19 жніўня 1831 года ў маёнтку Сурвілішкі Дзісненскага павету Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
🔻 У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863 года, карыстаўся яго багатай бібліятэкай.
https://racyja.com/by/kultura/paustanec-jaki-uplyvau-na-svetahljad-janki-kupaly/
Янка Запруднік: жыццё, прысвечанае беларускай справе
Наталля Гардзіенка, сябра БІПГ і даследчыца беларускай эміграцыі, у адмысловай лекцыі распавядае пра жыццё і дзейнасць Янкі Запрудніка (1926–2022). Лекцыя была запісаная да 100-годдзя з дня яго нараджэння па ініцыятыве Association of Belarusians in America і Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва.
Як юнак з беларускага Міру праз тры краіны трапіў у Амерыку? Як беларуская моладзь пасля Другой сусветнай вайны знаходзіла магчымасці для адукацыі на эміграцыі? Як Запруднік сумяшчаў прафесійную кар’еру з грамадскай працай і праз усё жыццё заставаўся адданым беларускай справе?
У лекцыі таксама гаворка пра яго сям’ю, беларускую эміграцыю і пра тое, як Янка Запруднік уклаў мільён долараў у падтрымку беларусаў.
🎥 Глядзець лекцыю: https://www.youtube.com/watch?v=PBR19Bq7u5A
Repost from Наша Ніва
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
У закрытых кнігасховішчах манастыроў на Святой Гары Афон даследчыкі вывучаюць тры раней невядомыя асобнікі славутай Астрожскай Бібліі 1581 года — аднаго з найважнейшых помнікаў усходнеславянскага кнігадрукавання.
https://nashaniva.com/402548
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402548
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
19 жніўня 1991 камуністы пачалі путч у спробе спыніць развал СССР. Пратэсты супраць гэтых дзеянняў адбываліся па ўсёй краіне, у тым ліку ў Беларусі. Праз некалькі дзён путч праваліўся, а ў нашай краіне быў падрыхтаваны закон аб наданні дэкларацыі аб незалежнасці канстытуцыйнага статусу.
Сімвалам тых падзей стала "Лебядзінае возера" — падчас пачатку путчу яго ўключылі па дзяржТБ.
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Ад трыумфу ў Парыжы да рыбалоўнага грузіла: як у палескім Чамярыне знайшлі медаль Скірмунтаў
Гісторыя нярэдка іранізуе над амбіцыямі. Тое, што калісьці было прадметам гонару, сімвалам еўрапейскага прызнання і прамысловага трыумфу, праз стагоддзе можа згубіцца літаральна ў зямлі. Менавіта так адбылося са сведчаннем поспеху беларускіх прадпрымальнікаў ХІХ стагоддзя — медалём знакамітага роду Скірмунтаў.
✍️ Пра знаходку ў вёсцы Чамярын на Піншчыне расказвае Мікалай Заяц.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У Беларусі вырашылі пазбавіцца ад нямецкай арганізацыі, якая даглядае магілы нямецкіх салдат. Афіцыйны пратэст Бэрліна не дапамог: https://smarturl.click/W0WmZ
Народны зьвяз Нямеччыны займаўся ў Беларусі пошукам, эксгумацыяй і перапахаваньнем загінуўшых у войнах. Супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў 1996 годзе, але цяпер Менскі гарвыканкам загадаў закрыць ягоны офіс.
Нямецкі ўрад спрабуе дамагчыся адмены рашэньня, але пакуль беспасьпяхова.
Repost from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Чалавек-інстытуцыя: як ствараюцца і выжываюць персанальныя медыябрэнды
У сучаснай беларускай медыяпрасторы ўсё часцей гучаць нароўні з назвамі буйных медыя імёны канкрэтных людзей. Яны самі сабе і рэдактары, і сцэнарысты, і прадзюсары.
Пагаварылі з гісторыкам Цімафеем Акудовічам і культурніцкай дзяячкай Кацярынай Ваданосавай пра тое, як працуе мадэль «чалавека-інстытуцыі» і чаму ўласнае прозвішча можа стаць адначасова і капіталам, і цяжарам.
Персанальны медыябрэнд у беларускіх рэаліях — гэта не толькі інструмент папулярнасці, але і магутны рэсурс сацыяльнай салідарнасці.Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🐴 135 год ураджэнцу Гродзеншчыны, дзядзьку гродзенскага паэта Міхася Васілька і аўтара слоў гімна БНР, а таксама верша ❤️🦌 «Паварот да Горадна»
18 жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня (сёння 🦬 Гродзенскі раён) нарадзіўся беларускі паэт і грамадскі дзеяч Макар Краўцоў (сапр. Макар Касцевіч).
Скончыўшы 🦬 Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Гарадзеншчыне. Удзельнік Першай сусветнай вайны, дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года, сябра Рады БНР. Быў упаўнаважаным Міністэрства беларускіх спраў у Сакольскім павеце, працаваў у Мінску пры Наркамасвеце ЛітБел ССР, а таксама ў Беларускай вайсковай камісіі пры польскай адміністрацыі.
У 1920 годзе ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне як загадчык друкарні паўстанцаў у Клецку. З 1921 года жыў у Вільні, дзе супрацоўнічаў з Беларусім навуковым таварыствам, Таварыствам беларускай школы, пісаў у беларускіх газетах і часопісах. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, а пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе працаваў у «Віленскай праўдзе».
У канцы 1939 года яго арыштавалі савецкія ўлады разам з іншымі дзеячамі нацыянальнага руху. Паводле некаторых сведчанняў, Краўцоў загінуў падчас допытаў у савецкай турме ў Беластоку.
Макар Краўцоў вядомы як аўтар гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і шэрагу вершаў, у тым ліку «Паварот да Горадна» (верш можна разгарнуць).
Ізноў я тут. Цябе вітаю, Мой родны Горадзен стары! Ізноў па вуліцах лятаю Да самай позняе пары. З цябе нацешыцца няможна Пасля разлукі ў тры гады! Як міла плітачка тут кожна, Дамы, бульварчыкі, сады. Хрыбты мастоў пераламаных. Ахвяры скончанай вайны, Шкада мне вас, параскіданых, Ўдалыя Нёмнавы сыны! І ты - нямога пасяджэння Магутны замак - як жывеш? Праб'е часіна адраджэння - Ізноў ты, мілы, загудзеш! А ты... ты - Нёман бела-сіні... Ой, як харошы, дарагі! Старыя хвоі, як багіні, Твае бароняць берагі. Цяпер нядоляй пілігрыма Сюды загнаны незнарок, Твой быстры бег лаўлю вачыма, Гляджу і ўдоўж, і ўпапярок. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Вітай жа, Горадзен, дзяціну Тваіх муроў, твае раллі, Хоць ты прытулішчам будзь сыну - Выгнанцу роднае зямлі!
Repost from Спадчына
+1
Уладальнікі парку забаў «Сула» перапахавалі парэшткі роду Ленскіх у капліцы-пахавальні на тэрыторыі парку.
Як паведамляецца ў сацыяльных сетках, парэшткі былых землеўладальнікаў маёнтка перанеслі з мястэчка Рубяжэвічы ў сямейны склеп-ратонду. На фотаздымках з імпрэзы, прымеркаванай да 20-годдзя парку забаў, Сцвярджаецца, што Ленскія гэтага «хацелі ад пачатку». Труну з парэшткамі нёс асабіста заснавальнік комплексу Андрэй Запольскі.
Як мы ўжо пісалі, аднаўленне капліцы-пахавальні Ленскіх у Суле не мае нічога агульнага з навуковая рэстаўрацыя, асабліва дратуюць інтэр’еры: на сценах ружовае нешта пад (агра)венецыянку, у алтарнай частцы бутафорскія калоны і іншы дэкор.
Фота
#Сула #капліцы #сядзібы #могілкі #Рубяжэвічы
Павел Церашковіч пра «рускі мір», «трыадзіны народ», русіфікацыю Беларусі і крах імперыі
Што такое «рускі мір» і чаму гэтая размытая ідэалогія ўсё ж працуе? Як Беларусь стала палігонам русіфікацыі, ці з’яўляецца Лукашэнка прыхільнікам «рускага міра» і адкуль узялася канцэпцыя «трыадзінага народа»?
У новым выпуску праекта Сашы Івуліна на гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае гісторык, прафесар Павел Церашковіч, сябра БІПГ.
Гаворка таксама пра стаўленне беларусаў да Масквы ў розныя гістарычныя перыяды, фармаванне беларускай нацыі, ролю Машэрава і Пазняка, значэнне 2020 года і пра тое, калі Беларусь мела шанец пайсці іншым шляхам.
▶️ https://www.youtube.com/watch?v=nQR3NIJ4Rm8
Repost from Наша Ніва
У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»
Дом перасяленцаў часоў сталыпінскай рэформы ўзвялі па старадаўняй тэхналогіі. Жыхары пасёлка — нашчадкі беларусаў, што некалі прыехалі туды — перадалі музею ўнікальныя сямейныя рэліквіі: вопратку, тканыя дываны, прадметы сялянскага быту.
https://nashaniva.com/402458
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402458
