Каардынацыйная рада
Открыть в Telegram
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Больше3 351
Подписчики
+324 часа
-117 дней
-2230 день
Архив постов
3 351
+1
Рэзалюцыя па Беларусі ўвайшла ў выніковую дэкларацыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ
На штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Гаазе была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека».
Дакумент унёс шведскі дэлегат Б’ёрн Сёдэр, а ў яго распрацоўцы бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл.
У рэзалюцыі Беларусь пад рэжымам Лукашэнкі называецца крыніцай пагрозаў для рэгіянальнай бяспекі. Дакумент звяртае ўвагу на выкарыстанне тэрыторыі Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, гібрыдныя атакі супраць суседніх краін, удзел рэжыму ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, сістэмныя рэпрэсіі ўнутры краіны і транснацыянальны пераслед беларусаў за мяжой.
«Без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы. Падтрымка гэтага дакумента — гэта не толькі падтрымка беларусаў, але і ўнёсак у бяспеку ўсяго рэгіёна»,
— адзначыў Б’ёрн Сёдэр.
Асобна ў рэзалюцыі падкрэсліваецца неабходнасць абароны беларусаў у выгнанні, у тым ліку праз доступ да дакументаў, легальнага статусу і базавых правоў, а таксама падтрымка ўдзелу беларускіх дэмакратычных сіл у працы ПА АБСЕ.
«Сёння вельмі важна не толькі змагацца супраць рэжыму, але і змагацца за беларусаў — за іх правы, бяспеку, дакументы, будучыню і еўрапейскую перспектыву. Калі мы не будзем паказваць беларусам альтэрнатыву, Крэмль будзе спрабаваць ператварыць іх у частку “рускага свету”. Наша задача — зрабіць усё, каб беларусы заставаліся беларусамі і саюзнікамі Еўропы, а не інструментам Расіі»,
— адзначыла Аляксандра Мамаева.
8 ліпеня рэзалюцыя па Беларусі ўвайшла ў тэкст выніковай дэкларацыі ПА АБСЕ і была прагаласаваная на пленарным пасяджэнні.
Для беларусаў Дэкларацыя ПА АБСЕ гэта яшчэ адзін важны міжнародны дакумент, на які можна спасылацца пры адстойванні сваіх правоў у краінах АБСЕ.
3 351
+2
Вынікі ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ
4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У яе працы брала ўдзел дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. Ад Каардынацыйнай рады ў склад дэлегацыі ўвайшлі спікер КР Арцём Брухан і Аляксандра Мамаева.
Адным з галоўных вынікаў стала стварэнне ў ПА АБСЕ нефармальнай групы «За дэмакратычную Беларусь». На сёння да яе далучыліся 38 дэлегатаў з 17 краін. Група застаецца адкрытай для новых удзельнікаў і стане важнай пляцоўкай для сталай працы па беларускім парадку дня: правядзення брыфінгаў, прасоўвання ініцыятыў беларускай дэлегацыі і ўзмацнення ўвагі да сітуацыі ў Беларусі ў межах Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
На палях сесіі адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам ПА АБСЕ Пэрэ Жаанам Понсам Самп’етра, а таксама нефармальная сустрэча з генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэлам. Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні далейшага ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у працы Асамблеі і магчымыя фарматы супрацоўніцтва.
Яшчэ адным важным вынікам стала прыняцце дадатковага пункта па Беларусі — «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека». Дакумент быў аднагалосна падтрыманы Камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Беларуская дэлегацыя брала ўдзел у распрацоўцы гэтага дакумента. Таксама Беларусь згадваецца ў рэзалюцыі Камітэта.
Таксама на палях Парламенцкай асамблеі прайшло мерапрыемства «Прыярытэт чалавечага вымярэння ў перамовах аб спыненні агню ва Украіне: людзі перадусім», у якім выступіў Алесь Бяляцкі. Падчас дыскусіі ўздымаліся пытанні вызвалення ўкраінскіх палонных і цывільных закладнікаў, а таксама беларускіх і расійскіх палітычных зняволеных.
«Праца ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ — гэта яшчэ адзін важны крок для адстойвання інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне. Стварэнне групы “За дэмакратычную Беларусь” дае нам магчымасць весці сістэмную працу з парламентарыямі розных краін і дамагацца, каб пытанне Беларусі заставалася ў цэнтры міжнароднай увагі», — адзначыла Аляксандра Мамаева.
3 351
Заява Спікера КР у сувязі са смерцю Пятра Садоўскага
Ад імя Каардынацыйнай Рады Беларусі выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Пятра Вікенцьевіча Садоўскага ў сувязі з ягонай смерцю.
Пятро Садоўскі быў адным з тых людзей, чыя праца і грамадзянская пазіцыя зрабілі важкі ўнёсак у станаўленне незалежнай Беларусі. Мовазнавец, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання, першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, ён усё жыццё паслядоўна адстойваў беларускую дзяржаўнасць, нацыянальную культуру, беларускую мову і еўрапейскі выбар Беларусі.
У найважнейшыя для краіны часы Пятро Садоўскі браў на сябе адказнасць за стварэнне і ўмацаванне беларускіх дзяржаўных інстытутаў, а пазней заставаўся верным сваім прынцыпам, адкрыта выступаючы ў абарону незалежнасці Беларусі, правоў чалавека і нацыянальнай годнасці.
Ягонае жыццё стала прыкладам служэння Беларусі, а ягоныя веды, прынцыповасць і інтэлект пакінулі прыкметны след у беларускай палітычнай, навуковай і культурнай гісторыі.
Светлая памяць пра Пятра Садоўскага будзе жыць у сэрцах тых, хто працягвае працу дзеля свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.
Вечная памяць.
3 351
Repost from N/a
+2
Яна Латушка прыняла ўдзел у святкаванні беларускага Купалля ў Польшчы
Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Латушка і Рух за Свабоду» Яна Латушка прыняла ўдзел у канцэрце, прысвечаным беларускаму народнаму святу Купалле, які прайшоў у Белавежы.
Яна выступае ў складзе калектыву беларускай меншасці, якая пражывае ў Польшчы, — «Прымакі», які ўжо шмат гадоў захоўвае нашу песенную спадчыну. На свята сабраліся тысячы гасцей з усяго Падляшскага ваяводства. Фестываль ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
3 351
+1
Парламенцкая асамблея АБСЕ трымае рэпрэсіі ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: прынята важная папраўка
На Камітэце па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Гаазе паспяхова прынятая папраўка №11 да праекта рэзалюцыі па Беларусі. Яе ініцыятарам выступіла чэшская дэлегацыя, якая актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух. Гэты крок стаў лагічным працягам учорашняй супольнай ініцыятывы — стварэння парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у якой чэшскія парламентарыі прымалі непасрэдны ўдзел.
Папраўка істотна ўзмацняе рэзалюцыю, дапаўняючы яе патрабаваннем да Беларусі ў поўнай меры выканаць рэкамендацыі справаздач Маскоўскага механізму АБСЕ: «...падкрэсліваючы імператыў спыніць усе адвольныя затрыманні і забяспечыць поўную павагу да фундаментальных правоў беларускага народа, і паўтараючы заклік да Беларусі ў поўнай меры выканаць рэкамендацыі, выкладзеныя ў справаздачах Маскоўскага механізму АБСЕ апошніх гадоў».
— Гэта вынік сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл, у тым ліку Каардынацыйнай Рады, якая ўдзельнічае ў ПА АБСЕ ў складзе ценевай дэлегацыі. Мы вельмі ўдзячныя чэшскім калегам за такую паслядоўную падтрымку і ўнясенне гэтай важнай папраўкі, — адзначыў Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
3 351
Заява Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання Яўгенія Андрэйчыка
Паважаныя дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады!
Перш за ўсё, хачу шчыра падзякаваць усім вам за аказаны мне давер і абранне на пасаду Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання.
Асобна дзякую ўсім, хто ўзяў удзел у выбарах Віцэ-спікера. Нам удалося забяспечыць рэкордны ўзровень удзелу ў другім туры галасавання, што сведчыць пра вельмі высокую зацікаўленасць новаабраных дэлегатаў у працы Каардынацыйнай Рады.
Ужо ў найбліжэйшы час нас чакаюць выбары сакратара Каардынацыйнай Рады IV склікання, фарміраванне камісій, а таксама падрыхтоўка слуханняў з удзелам Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Пра даты і парадак іх правядзення мы паведамім дадаткова.
Для многіх з нас, у тым ліку і для мяне, гэта першы вопыт працы ў Каардынацыйнай Радзе. Таму заклікаю з разуменнем ставіцца да працэдур, чуць адзін аднаго і імкнуцца да канструктыўнага супрацоўніцтва.
Яўгеній Андрэйчык Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады IV склікання
3 351
+2
Арцём Брухан: новая група ў АБСЕ — гэта наш інструмент для дасягнення зменаў у Беларусі
Сябры Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і Аляксандра Мамаева бяруць удзел у працы Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў складзе дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі.
Сёння ў межах сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь». Ініцыятыва аб’яднала ужо 36 парламентарыяў з 18 краін, сярод якіх: Швецыя, Украіна, Германія, Польшча, Латвія, Ісландыя, Нарвегія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Фінляндыя, Італія, Малдова, Вялікабрытанія, Літва, Нідэрланды, Данія і ЗША.
— Гэтая група — вельмі важны сігнал падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, — упэўнены Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. — Варта зазначыць, што гэта наш інструмент для прасоўвання інтарэсаў, накіраваных на змены ў Беларусі, праз дэпутатаў, якія ўваходзяць у яе склад. Паколькі мы маем статус ценявой дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, стварэнне такой групы дае нам значна больш магчымасцяў для актыўнай працы ў ПА АБСЕ.
На пасяджэнні камітэта па правах чалавека будзе ўзнятая тэма парушэння правоў чалавека ў Беларусі і праблема транснацыянальных рэпрэсій. Акрамя таго, чальцы дэлегацыі прынялі ўдзел у сустрэчы з прэзідэнтам ПА АБСЕ.
3 351
Repost from Белсат
✍️ Ведаем імя другога віцэ-спікера Каардынацыйнай рады. Ён апярэдзіў галоўнага канкурэнта на 9 галасоў
На пасаду абралі Яўгена Андрэйчыка з фракцыі «Наступ». Праўда, давялося праводзіць два туры галасавання, бо з першай спробы ніхто не перакрочыў неабходнага «парогу».
✅ Шукайце больш інфармацыі па тэме
🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, клацайце сюды
3 351
Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Яўгеній Андрэйчык («Наступ»).
Па выніках другога тура галасавання Яўгеній Андрэйчык атрымаў 44 галасы і быў абраны Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады.
Вынікі галасавання:
Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 44;
Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 35.
Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 79 дэлегатаў Каардынацыйнай Рады.
3 351
Аляксандра Мамаева выходзіць з фракцыі «Еўрапейскі выбар», але застаецца ў Каардынацыйнай Радзе
Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Аляксандра Мамаева напісала заяву аб выхадзе з фракцыі «Еўрапейскі выбар». Пры гэтым палітытычная дзеяча застаецца ў складзе Каардынацыйнай Рады як пазафракцыйная дэлегатка. З такім статусам яна зможа і надалей удзельнічаць у працы Рады: уваходзіць у камісіі, уносіць прапановы і галасаваць.
3 351
Repost from Белсат
👀 Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады?
Міхнаўцу 50 гадоў, у беларускім нацыянальным руху яго імя вядомае з канца 1990-х. У 1998-м Міхнавец разам з Вадзімам Кабанчуком стварыў спартова-патрыятычную арганізацыю «Край».
А ў сярэдзіне 2000-х яны супольна далучыліся да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. На выбарах-2010 Анатоль збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам Віталя Рымашэўскага.
✅ Больш фактаў з біяграфіі Анатоля Міхнаўца шукайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
3 351
🗳 У Каардынацыйнай Радзе стартуе другі тур выбараў Другога віцэ-спікера IV склікання.
У першым туры ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў для абрання.
Вынікі першага тура:
Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 36 галасоў;
Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 34 галасы;
Юрась Зянковіч (БД) — 4 галасы;
Андрэй Колас (ВГ) — 2 галасы.
Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 76 з 80 дэлегатаў Каардынацыйнай Рады.
Другі тур галасавання працягнецца да 21:35 CET 3 ліпеня.
3 351
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Чым дэпутатам французскага парламента цікавы досвед выбараў у Каардынацыйную раду?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае экс-кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у КP Алена Прыходзька.
https://www.youtube.com/watch?v=vroz_qssXi8
3 351
Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец (Рух «Воля»).
За яго кандыдатуру прагаласавалі 55 з 75 чальцоў Каардынацыйнай Рады (73,3%).
Вынікі галасавання:
Анатоль Міхнавец (Рух «Воля») — 55 галасоў (73,3%)
Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 8 галасоў (10,7%)
Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 6 галасоў (8,0%)
Юрась Зянковіч (БД) — 4 галасы (5,3%)
Андрэй Колас (ВГ) — 2 галасы (2,7%)
3 351
Пра што казалі кандыдаты на пасады віцэ-спікераў. Вытрымкі з прамоў
Сёння ў межах адкрытага пасяджэння КР прайшлі самапрэзентацыі чатырох з пяці кандыдатаў у віцэ-спікеры КР. Адзін з кандыдатаў, Андрэй Колас, не змог далучыцца да мерапрыемства па тэхнічных прычынах.
Галасаванне за першага віцэ-спікера: пачнецца адразу пасля заканчэння пасяджэння і працягнецца 24 гадзіны — да 1 ліпеня 22:00 па мінскім часе.
Галасаванне за другога віцэ-спікера: стартуе пасля завяршэння першага галасавання і таксама працягне роўна 24 гадзіны — да 2 ліпеня 22:00 па мінскім часе.
Вытрымкі з выступаў кандыдатаў:
Юрась Зянковіч, Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”
«Мне здаецца, што за апошнія гады мы занадта часта абмяркоўвалі адзін аднога і занадта рэдка абмяркоўвалі тое, што мы робім разам. Мне вельмі хочацца, каб праз год КР ацэньвалі не па колькасці ўнутраных спрэчак, а па тым, што мы зрабілі. І тут я бачу ролю Віцэ-спікера: для мяне яго галоўная задача вельмі простая — зрабіць так, каб дэлегатам было лягчэй працаваць. Каб працэдуры былі зразумелымі, каб пасяджэнні былі арганізаванымі, каб кожны дэлегат ведаў: яго пачуюць незалежна ад таго, у якой ён фракцыі».
«Калі я выйшаў на волю, то мог заняцца толькі ўласным жыццём, але я свядома вярнуўся ў палітыку, таму што я хачу, каб Беларусь мела моцныя дэмакратычныя інстытуты, і я веру, што Каардынацыйная Рада можа стаць адным з іх».
Павел Мар'еўскі, Еўрапейскі выбар
«Гэтая пасада надзелена тымі ж самымі паўнамоцівамі, што і ў Спікера пры яго адсутнасці. І з вопыту займання гэтай пасады хачу сказаць, што яна больш тэхнічная, больш накіравана на дапамогу Спікеру і другому Віцэ-спікеру пры вырашэнні працоўных пытанняў».
«Калі ты становішся на гэтую пасаду, ты ўжо не можаш дбаць толькі пра сваю фракцыю — ты ўжо пільнуеш усе фракцыі і ставішся да ўсіх роўна. Калі вы вырашыце прагаласаваць за маю кандыдатуру, то абяцаю працаваць так жа шчыльна і добра, як я гэта рабіў і раней».
Яўгеній Андрэйчык, Наступ
«Для мяне Віцэ-спікер — гэта чалавек, які перш за ўсё дапамагае арганізаваць эфектыўную працу Рады, забяспечвае выкананне працэдур, падтрымлівае дыялог і пры неабходнасці бярэ на сябе адказнасць за кіраўніцтва працай КР».
«Я таксама падзяляю стратэгічныя прыярытэты, якія былі агучаны Спікерам. Лічу важным працягваць працу па ўмацаванні ролі дэмакратычных сіл Беларусі, развіваць супрацоўніцтва з парламентамі дэмакратычных дзяржаў і падтрымліваць намаганні, накіраваныя на мірны выхад Беларусі з палітычнага крызісу, у тым ліку праз Нацыянальны дыялог».
Анатоль Міхнавец, Рух Воля
«Наша каманда ішла ў КР з адной мэтай — вызваленне Беларусі. З такой жа мэтай зараз я ўдзельнічаю ў гэтых дэбатах, каб нашыя планы, думкі і напрацоўкі былі рэалізаваны ў КР, каб мы працавалі адной камандай, камандай аднадумцаў».
«Ведаю скептычнае стаўленне шмат каго да Каардынацыйнай Рады, гэта ацэнка іх папярэдняй працы. Хачу, каб гэтая Каардынацыйная Рада працавала па-іншаму. Упэўнены, што тут шмат кампетэнтных людзей, якія падзяляюць мае думкі і гатовы працаваць у адной камандзе, і пасада віцэ-спікера дазволіць мне дапамагчы спікеру і ўсім тым людзям, якія хочуць набліжаць перамены ў Беларусі, вызваленне Беларусі, рэалізаваць гэтую працу».
«Я хачу, каб праз год мы былі ў вольнай Беларусі і пачалі рэформы, якія все мы чакаем, які чакае народ, які жыве фактычна ў канцлагеры».
Запіс эфіру цалкам можна паглядзець на YouTube-канале КР.
3 351
ХТО стане віцэ-спікерам КР Беларусі? Галоўныя дэбаты пачынаюцца! | 30.06.2026
Сёння ў 20:00 па мінскім часе адбудуцца дэбаты кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў Каардынацыйнай рады IV склікання.
На дзве пасады прэтэндуюць пяць кандыдатаў:
• Юрась Зянковіч — «Блок беларускіх палітычных зняволеных "Беларусы дзеяння"»
• Андрэй Колас — «Ваш Голас»
• Павел Мар'еўскі — «Еўрапейскі выбар»
• Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»
• Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»
Падчас эфіру абмяркуем:
асноўныя пазіцыі кандыдатаў;
іх аргументы падчас дэбатаў;
хто мае найлепшыя шанцы на перамогу;
як вынікі галасавання могуць паўплываць на працу новага складу Каардынацыйнай рады.
Далучайцеся да трансляцыі, пакідайце свае пытанні і меркаванні ў чаце. Каго вы падтрымліваеце ў барацьбе за пасады віцэ-спікераў КР?
https://youtube.com/live/VPmVYsPz5Ps
3 351
+4
Сёння пройдуць дэбаты на пасады віцэ-спікераў КР
На дадзены момант на дзве пасады прэтэндуюць 5 чалавек.
Дэбаты пройдуць у межах Другога агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады IV склікання сёння, а 20:00 па мінскім часе.
Жывая трансляцыя мерапрыемства будзе адбывацца на ютуб-канале КР.
Спіс кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў КР (у парадку падачы):
Юрась Зянковіч — «Блок беларусских палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”»
Андрэй Колас — «Ваш Голас»
Павел Мар'еўскі — «Еўрапейскі выбар»
Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»
Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»
3 351
Repost from N/a
🇺🇸🤝 Прававая інфармаванасць - адзін з найважнейшых інструментаў падтрымкі беларусаў у эміграцыі.
Прадстаўнік Фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ і заснавальнік Belarusian Refugees Support (BRS) Глеб Івашкевіч арганізаваў у Філадэльфіі сустрэчу беларускай супольнасці з міграцыйнай адвакаткай Карынай Шнал, прысвечаную актуальным пытанням іміграцыйнага права ЗША.
Падчас адкрытай размовы ўдзельнікі абмеркавалі асаблівасці праходжання іміграцыйных працэдур, узаемадзеянне з ICE, падрыхтоўку да судовых слуханняў, а таксама прававыя магчымасці для беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед.
Асноўная ўвага была нададзена практычным аспектам. Карына Шнал падзялілася досведам сваёй працы, адказала на пытанні ўдзельнікаў і дала рэкамендацыі па канкрэтных жыццёвых сітуацыях.
Дзякуем ўсім, хто далучыўся да гэтай сустрэчы. Стварэнне такіх пляцовак для адкрытага дыялогу, атрымання кваліфікаванай прававой дапамогі і ўзаемнай падтрымкі - важная частка працы нашай Фракцыі.
Разам мы робім беларускую супольнасць мацнейшай!
3 351
Repost from Павел Латушка
Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязнях
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай па палітычных зняволеных ПАРЕ, дэпутаткай парламента Швецыі Азадэ Роджан. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі будучы даклад ПАРЕ, у якім будзе адлюстравана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і прадстаўлены рэкамендацыі дзяржавам-членам Рады Еўропы.
У сустрэчы таксама ўзялі удзел сакратар Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ Рафал Сокал і чаліня Каардынацыйнай Рады, сакратарка дэлегацыі КР у ПАРЕ Ксенія Луцкіна
У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя спецдакладчыцы пра актуальную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама перададзена справаздача аб вызваленні палітвязняў і становішчы былых палітычных зняволеных у Беларусі. Асобна была прадстаўлена стратэгія дэмакратычных сіл па гэтым пытанні.
Павел Латушка праінфармаваў пра беспрэцэдэнтны для Еўропы маштаб транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, якія адпавядаюць паняццю «злачынства супраць чалавечнасці».
Таксама ў ходзе сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна лабіяваць у краінах-членах Рады Еўропы паскарэнне атрымання дакументаў аб легалізацыі для дэпартаваных палітвязняў.
Павел Латушка і Ксенія Луцкіна агучылі актуальныя праблемы, датычныя важнасці дапамогі вызваленым палітвязням: фінансавыя ўнёскі ў Міжнародны гуманітарны фонд, дапамога для LIBERECO і іншых праваабарончых арганізацый, ануляванне пашпартоў былых палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя.
У ходзе сустрэчы была закранута тэма «штучна створанага гуманітарнага крызісу» праз рэжым Лукашэнкі, які звязаны з масавымі дэпартацыямі былых палітзняволеных. Было таксама адзначана, што вызваленыя палітычныя зняволеныя, якія застаюцца ў Беларусі, выціскаюцца з краіны.
Спецдакладчыца па палітычных зняволеных ПАРЕ Азадэ Роджан падчас сустрэчы выказала гатоўнасць спрыяць вырашэнню тых праблемных пытанняў, якія адзначаны падчас сутсрэчы. Таксама адзначыла, што падзяляе пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі і што не бачыць прычын гаварыць пра нармалізацыю сітуацыі з палітвязнямі, паколькі спіс пастаянна папаўняецца, а людзі, якія засталіся ўнутры краіны, падвяргаюцца ціску.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва, а перададзеныя падчас сустрэчы дакументы будуць улічаны ў справаздачы спецдакладчыцы ПАРЕ па палітычных зняволеных.
3 351
Repost from N/a
Добрая навіна з ПАРЕ, якая сапраўды можа істотна паўплываць на вырашэнне праблем з пашпартамі і бяспекай тысяч беларусаў за мяжой
25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла Рэзалюцыю № 2669 аб супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям. Гэта не проста чарговы міжнародны дакумент. У ім упершыню на такім узроўні прызнаецца, што аўтарытарныя рэжымы пераследуюць сваіх грамадзян далёка за межамі сваёй краіны, выкарыстоўваючы адміністрацыйныя, прававыя і эканамічныя механізмы ціску.
У рэзалюцыі падрабязна апісана, як гэта адбываецца. Да такіх формаў транснацыянальных рэпрэсій аднесеныя ануляванне або адмова ў выдачы пашпартоў, пазбаўленне консульскай дапамогі, злоўжыванне механізмамі Інтэрпола, фінансавая дыскрымінацыя і ціск на членаў сем’яў. Менавіта з гэтымі праблемамі сёння сутыкаюцца тысячы беларусаў у вымушанай эміграцыі.
Асабліва важна, што дакумент не толькі прызнае праблему, але і прапануе шляхі яе вырашэння. ПАРЕ заклікае еўрапейскія дзяржавы ствараць альтэрнатыўныя механізмы выдачы дакументаў людзям, якіх рэжымы пазбавілі пашпартоў па палітычных матывах, забяспечваць доступ да банкаўскіх паслуг, улічваць рызыкі транснацыянальных рэпрэсій пры разглядзе хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, а таксама ўводзіць адрасныя санкцыі супраць арганізатараў такіх пераследаў.
Фактычна гэтая рэзалюцыя ператварае прызнанне праблемы ў набор практычных інструментаў абароны. Яна дае еўрапейскім краінам выразныя арыенціры, як рэагаваць на ціск аўтарытарных рэжымаў і як абараняць людзей, якія сталі іх ахвярамі.
За гэтым дакументам стаяць многія месяцы сумеснай працы парламентарыяў, экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл розных краін.
Шчыра дзякуем Прэзідэнткі ПАРЕ Петры Байр, дакладчыку Канстанцінасу Эфстафію, кіраўніцтву Парламенцкай асамблеі і ўсім парламентарыям, якія падтрымалі гэтую важную ініцыятыву.
Асобная падзяка беларускай камандзе, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы экспертных матэрыялаў, кансультацыях і працы з аўтарамі рэзалюцыі. Гэта Павел Латушка, Валерый Мацкевіч, Ксенія Луцкіна, Рыта Гаціх, Маргарыта Ворыхава, Павел Церэшкавіч і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, чый прафесійны ўнёсак дапамог зрабіць дакумент больш грунтоўным і набліжаным да рэальных патрэбаў беларусаў.
Аднак прыняцце рэзалюцыі — гэта не завяршэнне, а толькі пачатак новага этапу працы.
Цяпер рэкамендацыі ПАРЕ павінны знайсці адлюстраванне ў нацыянальным заканадаўстве і адміністрацыйнай практыцы еўрапейскіх дзяржаў. Менавіта на гэтым узроўні будуць прымацца рашэнні, якія датычацца выдачы дакументаў, доступу да банкаўскіх паслуг, абароны ад злоўжыванняў механізмамі Інтэрпола і іншых пытанняў, што непасрэдна ўплываюць на жыццё беларусаў.
Важную ролю ў гэтай працы адыграюць нашы Народныя амбасады. Разам з беларускімі арганізацыямі, актывістамі, нацыянальнымі ўладамі і міжнароднымі партнёрамі мы будзем дамагацца таго, каб рэкамендацыі ПАРЕ не засталіся толькі тэкстам на паперы, а ператварыліся ў рэальныя механізмы абароны беларусаў у кожнай краіне, дзе яны жывуць.
Менавіта так нараджаюцца сапраўдныя перамены: калі міжнародныя рашэнні становяцца штодзённай абаронай канкрэтнага чалавека.
І мы працягваем гэтую працу.
https://pace.coe.int/pdf/ad4e3bab697d3177fa6c8532f6be356c696fccc1ced28701a899dd544dac61f9/res.%202669.pdf?__cf_chl_tk=5ycgZCMSL5lLK0CM1ev4oPQM2ugmQT9aTb7iNKPcdrc-1782419670-1.0.1.1-hbCottgmBUk9rJlFtyHEBonmhL4HaTEQeRcvaS0xP6Y&fbclid=IwY2xjawSruE5leHRuA2FlbQIxMABicmlkETBKU2Q1bTlEMmo0TzdPTUZsc3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHmnH18Pp2FUXmTaR5VwCPP0LeA2APPcGxmolxl1--WWy4IiV-iP50ToCla8d_aem_dXpwDwn1WKtSL0XYOdh0ag
