1 273
مشترکین
+224 ساعت
+107 روز
+1230 روز
آرشیو پست ها
Репатриации „Kwestia polska” na sowieckiej Białorusi - Okupacja sowiecka Przystanek Historia https://przystanekhistoria.pl/pa2/tematy/okupacja-sowiecka/87517,Kwestia-polska-na-sowieckiej-Bialorusi.html
Repost from Будзьма беларусамі!
🎶 Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым расказала дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон.
«Цяпер у дударскім грамадстве Беларусі вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з’явай і ўключэнні музычнага інструмента ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Мы думаем, што гэта атрымаецца зрабіць, як атрымалася з выцінанкай і саломапляценнем», — адзначыла Вольга Якабсон.Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from De facto. Беларуская навука
Як паказвалася гісторыя беларусаў і іх суседзяў на старонках газет «Наша Доля» і «Наша Нива» ў 1906 - 1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у 57-м выпуску беластоцкага выдання «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Першая кніга па гісторыі Беларусі на беларускай мове (аўтарства Вацлава Ластоўскага) убачыла свет толькі ў 1910 г. Аднак матэрыялы на гістарычную тэматыку ў «Нашай Ниве» публікаваліся з першых нумароў.
Пераважаў падыход, згодна з якім гісторыя Беларусі і Літвы разглядалася як адно цэлае. Адбывалася «інтэграцыя» ў беларускі нацыянальны наратыў дзеячаў і падзей часоў ВКЛ і польскага нацыянальна-вызваленчага руху ХІХ ст., як ураджэнцаў Беларусі (Адам Міцкевіч), так і не звязаных з ёю (Шыман Канарскі). Спроба ўпісаць апошняга ў беларускі нацыянальны пантэон аказалася няўдалай.
Беларускія нацыянальныя дзеячы арыентаваліся на саюз і з іншымі суседнімі народамі — літоўцамі (літвінамі), палякамі, украінцамі, звяртаючыся да агульных з імі старонак мінуўшчыны.
‼️ Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў
📆 15 траўня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
Беларускія нацыянальныя праекты ХХ ст. заўсёды будаваліся на ідэі наяўнасці асобнай беларускай этнічнай культуры. Крыніцай ведаў аб гэтым былі этнаграфія беларусаў. Аднак яе роля ў стварэнні дыскурса нацыябудаўніцтва была амаль не заўважная на фоне гістарычнай навукі, філалогіі ці літаратуры.
Пра ролю этнаграфіі ў нацыябудаванні беларусаў паразмаўляем на сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.
+3
Як знайсці сваякоў, вывезеных на працу ў Нямеччыну падчас вайны
Падчас Другой сусветнай вайны з Беларусі былі вывезены дзясяткі тысяч людзей — на прымусовую працу (астарбайт), у лагеры, гета. Зараз гэтыя імёны паступова становяцца даступнымі.
🗂 Дзе шукаць:
Arolsen Archives – міжнародная база пра астарбайтараў і вязняў:
🌐 https://arolsen-archives.org/ru/ - тут можна знайсці спісы і карткі на остарбайтэраў
Архіў Генпракуратуры Беларусі – спісы жыхароў, забітых або вывезеных падчас вайны (па рэгіёнах):
🌐 http://prokuratura.gov.by - сярод дакументаў часам трапляюцца лісты да сваякоў з Нямеччыны і нават фатаздымкі.
Памяць народа – архіў удзельнікаў вайны і часам цывільных асоб:
🌐 https://pamyat-naroda.ru
📝 Што ведаць для пошуку:
Прозвішча, імя, год нараджэння
Вёска/мястэчка паходжання
Прыкладны перыяд (1942–1944 гг.)
📩 Калі не знаходзіце — можна скіраваць у Нацыянальны архіў Беларусі афіцыйны запыт .
Repost from Зеркало | Новости
«Наша Ніва»: Администраторку беларусской Википедии посадили на сутки.
Это не первый такой случай — в марте исчез редактор раздела на «тарашкевице».
https://news.zerkalo.io/life/99281.html?tg=9
Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
15 траўня 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб "Пагоня" ў якасці дзяржаўнага герба.
Канферэнцыя “Крыніцы і кантэксты: новыя перспектывы даследавання гісторыі рэлігіі і царквы на землях Рэчы Паспалітай” ў Варшаве
📆 Дата: 15 і 16 траўня
⏰ Час: з 9.00 (час варшаўскі)
📍 Месца: Варшаўскі ўніверсітэт, Wydział “Artes Liberales”, Biała Willa, ul. Dobra 72, Варшава
Варшаўскі ўніверсітэт і Беларускі інстытут ў Празе ладзяць у Варшаве навуковую канферэнцыю.
Вось трошку цікавых дакладаў з праграмы:
👉 Акт аб заснаванні езуіцкага калегіума ў Віцебску ад 1637 года
👉 Litterae Annuae Полацкага калегіума канца XVI – пачатку XVII ст.
👉 «З павагай да святой старажытнасці». Хронікі Дамініканскія манастыры ў Пінску і Падкамені з другой паловы XVIII ст. як diaria rerum memorabilium.
👉 Царкоўныя справы ў Савецкай Беларусі ў дакументах
Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Мінску (1924–1938)
Секцыі можна наведаць свабодна ў якасці слухача.
Працоўныя мовы: беларуская, польская, ангельская.
Праграма на польская тут.
Repost from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне).
У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.
Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.
Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.
Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
Repost from Historyja
+4
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум.
У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Паўстанне, якое не адбылося
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая, піша «Новы Час».
⛓️ 400 смяротных прысудаў найбольш актыўным удзельнікам паўстання. Канфіскацыя 3454 шляхецкіх маёнткаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў мяцяжы. Кантрыбуцыя на агульную суму 34 мільёны рублёў. Высылка ў аддаленыя раёны імперыі звыш 38 тысяч паўстанцаў і тых, хто ім спачуваў. Гэта далёка не поўны спіс рэпрэсій, што абрынуліся на жыхароў Польшчы і экс-ВКЛ пасля падаўлення паўстання 1863 года.
Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
«У кнізе генпракуратуры раздзел пра 2020-ты займае большы аб’ём, чым раздзел пра нямецкія злачынствы»
Гісторык Павел Церашковіч з улікам таго, што тэрмін «генацыд» мае юрыдычны характар, так выказаўся пра дзеянні акупантаў: «Нельга сказаць, што яны былі накіраваныя на тое, каб знішчыць беларусаў як нацыянальную ці этнічную групу».
На яго думку, дзеянні карнікаў у Беларусі ў гады вайны «трэба кваліфікаваць не як генацыд, а як злачынствы супраць чалавечнасці».
– Відавочна, што падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі і іншых краінах мэтанакіравана як групу знішчалі габрэяў – вось гэта быў генацыд, – дадаў гісторык.
+2
У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук БССР Паўлу Горыну-Калядзе, расстралянаму за тэрарызм
Дошка цалкам па-расейску ўсталяваная на вуглу дома № 1 па вуліцы, названай у гонар беларускага навукоўца.
Павел Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся ў Бярозе-Картузскай у 1900 г. У час Першай сусветнай вайны быў у эвакуацыі, пазней удзельнічаў у польска-савецкай вайне.
Пазней працаваў рэдактарам савецкіх часопісаў, намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі. У 193-м абраны прэзідэнтам Акадэміі навук БССР замест Усевалада Ігнатоўскага, які быў зняты з пасады і скончыў жыццё самагубствам пасля аднаго з допытаў у АДПУ.
У 1931-1936 гг. Горын з’яўляўся членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР. У 1936-м пераведзены ў Маскву загадчыкам кафедры гісторыі СССР МДУ.
25 красавіка 1938 г. расстраняны НКВД на маскоўскім палігоне «Камунарка» за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1955 г.
У 2017 г. Мінсувязі выпусціла марку ў гонар акадэміка.
Repost from Наша Ніва
Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны
Сёння стала вядома, што генерала Сяргея Вайцяхоўскага, які загінуў у ГУЛАГу, у Чэхіі пасмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы. Нашчадкі Сяргея Вайцяхоўскага сабраліся ў Прагу з розных краін свету ў 80-ю гадавіну выдачы чэшскага генерала ў савецкі ГУЛАГ. Але гэты чалавек зусім не чужы і для нас, бо паходзіў з Віцебска. Праўда, пакуль улады БНР у 1918-1920 гадах шукалі таго, хто арганізуе беларускае войска, ён быў ад радзімы ўсё далей. Спрабаваў уратаваць Калчака, стаў чэшскім нацыянальным героем…
https://nashaniva.com/227308
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/227308
Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў
📆 15 траўня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
Беларускія нацыянальныя праекты ХХ ст. заўсёды будаваліся на ідэі наяўнасці асобнай беларускай этнічнай культуры. Крыніцай ведаў аб гэтым былі этнаграфія беларусаў. Аднак яе роля ў стварэнні дыскурса нацыябудаўніцтва была амаль не заўважная на фоне гістарычнай навукі, філалогіі ці літаратуры. Яшчэ не асэнсаваныя імперскія і савецкія наратывы этнаграфічных ведаў, а таксама не зроблена іх феміністычная крытыка. Посткаланіяльнае пераасэнсаванне дазволіць пазбавіцца некаторых устойлівых стэрэатыпаў, звязаных з концэпцыямі “этнічнай культуры беларусаў”, “традыцыйнай культуры беларусаў”, пераадолець ідэалагічны змест часткі эндаэтнанімічных характарыстык беларускага грамадства (напрыклад, талерантнасць, працавітасць), асэнсаваць феномен фалькларызацыі культуры.
Пра ролю этнаграфіі ў нацыябудаванні беларусаў паразмаўляем на сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.
Немцы маглі расстраляць за сувязь з партызанамі, саветы асудзілі за здраду Радзіме
Пасля дэакупацыі і заканчэння вайны жыхары Беларусі адчулі пэўную палёгку і надзею на лепшае жыццё. Аднак савецкія спецслужбы распачалі актыўны пошук і выкрыццё тых, хто падчас вайны знаходзіўся ў палоне або меў сувязі з акупацыйнымі ўладамі. Яны выкрывалі сапраўдных злачынцаў, што ўдзельнічалі ў катаваннях і забойствах мірнага насельніцтва. Шмат каго саветы неабгрунтавана абвінавацілі ў здрадзе Радзіме, а пазней рэабілітавалі. На сайце kobylaki.by сабрана некалькі дзясяткаў анкет з імёнамі такіх людзей. Ніжэй падаем спасылкі на дзве гісторыі жыхароў Аршаншчыны, якім выпаў гэты трагічны лёс.
Марыя Ночкіна падчас вайны засталася адна з немаўляткам на руках. Каб пракарміцца, яна вымушана была працаваць на немцаў: на збожжавым складзе, прыбіраць ў камендатуры, праць балізну нямецкім жаўнерам і нават уступіць у блізкія стасункі з нямецкім ефрэйтарам. Немцы плацілі ежай і рэчамі, якія мяняліся на ежу. Некалькі разоў Марыю арыштоўвалі за сувязь з партызанамі і маглі расстраляць. Саветы асудзілі яе на 10 гадоў за здраду Радзіме і рэабілітавалі толькі ў 1971 годзе.
Яўхім Тамашэвіч праз некампетэнтнасць савецкага кіраўніцтва і Чырвонай арміі ў ліпені 1941-га трапіў у нямецкі палон. У 1946-м яго асудзілі за здраду Радзіме. Праз некалькі год па адбыцці тэрміну яго таксама рэабілітавалі.
З'явіўся новы ютуб-канал па гісторыі Беларусі
Яго аўтар - гісторык і аўтар кнігі па найноўшай гісторыі нашай краіны пад назвай #IMBY Павал Валатовіч. Дарэчы, канал таксама называецца #IMBY.
Павел Валатовіч распавядае гісторыю краіны праз яе песні, фільмы, кнігі, спартовыя матчы, грошы, ўлёткі і таксама праз палітычныя падзеі.
Ужо выйшлі два выпускі пра 1991 і 1992 гады. Павел Валатовіч распавядае пра першыя хіты Саладухі, кіёскі “Хутка-смачна”, газету “Прессбол”, першыя матчы нацыянальнай зборнай, перадачу “Вiдзьмо-нявiдзьмо”, поспехі Наташы Зверавай і Віталя Шчэрбы, забастоўкі рабочых. Таксама гісторык узгадвае, як у Вярхоўным Савеце з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг.
Гісторык і аўтар кнігі па найноўшай гісторыі Беларусі пад назвай #IMBY Павал Валатовіч стварыў аднаіменны ютуб-канал #IMBY. На канале ён распавядае гісторыю нашай краіны праз яе песні, фільмы, кнігі, спартовыя матчы, мітынгі, грошы і ўлёткі.
Ужо выйшлі два выпускі пра 1991 і 1992 гады. Павел Валатовіч распавядае пра першыя хіты Саладухі, кіёскі “Хутка-смачна”, газету “Прессбол”, кніга “Заклятыя скарбы”, першыя матчы нацыянальнай зборнай, перадача “Вiдзьмо-нявiдзьмо”, поспехі Наташы Зверавай і Віталя Шчэрбы, забастоўкі рабочых. Таксама гісторык апавядае, як у Вярхоўным Савеце з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг.
📺. Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
Беларусы палюбілі калгасы і праз іх захавалі свае традыцыі?! Нечаканае даследаванне вёсак Беларусі
У новым выпуску «Няпростай гісторыі» Андрэй Казакевіч размаўляе з прафесаркай Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Ганнай Энгелькінг пра тое, чаму беларусы адначасова і любілі калгасы, і хацелі, каб дзеці ў іх не жылі, як гэтая гаспадарка стала нормай для Беларусі, але і «кулацтва» выклікала захапленне, у чым феномен гэтай з’явы і ці ёсць будучыня ў такіх гаспадарках.
Ганна Энгелькінг – аўтарка кнігі «Калгаснікі: Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзя».
Чэрвеньская разня. Трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР
У чэрвені 1941-га, на чацвёрты дзень пасля пачатку нямецкага ўварвання ў СССР, з Мінска ў бок Магілёва выйшла калона з дзвюх тысяч чалавек. Гэта былі вязні, у асноўным палітычныя. Частку знясіленых людзей супрацоўнікі НКУС забілі яшчэ па дарозе, астатніх было вырашана расстраляць у Чэрвені - гэта горад за 50 кіламетраў ад сталіцы Беларусі. Але некаторыя здолелі збегчы, і дзякуючы ім мы ведаем пра гэтыя страшныя падзеі. Сярод ахвяраў многія былі з Літвы, у тым ліку і высокапастаўленыя палітыкі. Расказваем пра трагедыю, якая ў Літве вядома як «Чэрвеньская разня» ці «Чэрвеньская дарога смерці», а ў Беларусі яе спрабавалі схаваць. "Люстэрка" распавядае падрабязнасці.
