1 272
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+87 روز
+930 روز
آرشیو پست ها
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выкладае свой архіў у сеціва
Архіў сучаснага Віленскага беларускага музея ахоплівае перыяд за 1890-1950 гады. У сеціва ўжо выклалі 711 асобнікаў: гэта калекцыі паштовак, карэспандэнцыя, канспэкты, дзённікі, зборы гістарычных фотак, карціны, вышыванкі, малюнкі, малы пабытовы друк – рэцэпты, квіткі, кветкі, квітанцыі, ўлёткі, і таксама віленскія кнігі і часопісы 1920-1940 гадоў (гэтая частка праекта выкананая разам з kamunikat.org, кнігі выкладаюцца і на сайце фонда).
Гэта буйная частка ад усяго запланаванага падчас праекта лічбавання «Баркулаб». Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Наша Ніва
Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў
Аднаму з вядучых беларускіх музеяў бракуе прафесійных навукоўцаў, здольных працягваць працу з унікальнай спадчынай беларускага стараабрадніцтва і традыцыйнай нацыянальнай культуры, піша @shtodzien.
https://nashaniva.com/375138
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/375138
Куды падзеўся «плаваючы чыгуначнік» з Баранавіч?
Месяц таму ў сеціве завірусілася відэа з «плаваючым чыгуначнікам»: у Баранавічах скульптура літаральна паплыла па адной з цэнтральных вуліц з-за моцнай залевы. Што цяпер з інсталяцыяй?
Варта патлумачыць, што скульптура чыгуначніка з’яўляецца частка выставы-інсталяцыі «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.». Чым было выклікана прысваенне Баранавічам гэтага абсурднага звання наш канал ужо тлумачыў. На момант залевы выстава з фігурамі прадстаўнікоў працоўных прафесій знаходзілася ля ЗАГСа. Абсурднае рашэнне мела абсурдны працяг – адна з скульптур «паплыла».
Аднак затым выставу «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.» перанеслі да чыгуначнага Палескага вакзала (не блытаць з Цэнтральным вакзалам). Улады патлумачылі гэта тым, што на новым месцы з выставай зможа пазнаёміцца больш людзей. У фотарэпартажы мясцовай раёнкі фігуры чыгуначніка не відаць. Аднак карыстальнікі TikTok канстатуюць: «плаваючы чыгуначнік» знайшоў спакой ля Палескага вакзала (на ілюстрацыі).
+5
Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны
Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі быў жорстка задушаны сілавымі метадамі. Нагодай стала па распараджэнні дырэктара аб адменене надбавак за безаварыйную працу і абразанне прэмій.
Спачатку былі ўгаворы вярнуцца на працу, потым пайшлі пагрозы аб звальненнях, затым прыбылі амапаўцы і пачаліся разгоны акцый, а следам – пайшлі звальненні. А яшчэ пад канец стачкі ўлады сабралі штрэйкбрэхераў – чыгуначных машыністаў з усёй Беларусі, а таксама прывезлі інструктараў з Расеі. А 21 жніўня 1995 года ўказам Лукашэнкі была прыпынена дзейнасць Свабоднага прафсаюза і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў метрапалітэне.
Цяжка сёння сабе ўявіць, што арганізатары страйку прафсаюзныя лідэры Генадзь Быкаў і Мікалай Канах атрымалі ўсяго па 10 содняў адміністрацыйнага арышту, а Уладзімір Макарчук - 15 содняў.
«Салідарнасць» узгадвае, як улады пачалі пераходзіць ад перамоваў – да дубінак.
IMBY прапануе ўспомніць падзеі 1999 года праз архіўныя кадры і знакавыя сюжэты. У новым выпуску згадваюцца трагічныя падзеі на Нямізе, Марш Свабоды, дзейнасць расійскіх неанацыстаў у Мінску, знікненні Захаранкі і Ганчара, а таксама фрагменты культурнага і медыйнага жыцця таго часу - ад “Хали-гали” да “Velcom”. Відэа варта паглядзець і падзяліцца, каб не забываць пра тое, што фармавала нашу нядаўнюю гісторыю.
Як у Латвіі судзілі беларусаў за «сепаратызм»: чым скончыўся рэзанансны працэс стогадовай даўніны
Гісторыя пачалася ў сакавіку 1924 года, калі школьны інспектар Азаліньш знайшоў у некалькіх беларускіх школах карты з этнаграфічнымі межамі Беларусі, якія ўключалі ў сябе і частку Латгаліі. За справу ўзялося Палітычнае Упраўленне, дзе заявілі аб планах беларусаў па аднаўленні БНР і адарванні тэрыторыі ад Латвіі. У школах прайшлі ператрусы, арыштавалі Канстанціна Езавітава, дырэктара Люцынскай гімназіі.
Праз год, у красавіку 1925-га, у Дзвінску (Даўгапілсе) судзілі 8 чалавек: адміністрацыю і настаўнікаў Люцынскай гімназіі (Канстанцін Езавітаў, Уладзімір Пігулеўскі, Міхаіл Іваноў) і Дзвінскай гімназіі (Ян Краскоўскі, Андрэй Якубецкі, Паўліна Мядзёлка-Грыб, Уладзімір Конц, Парфіры Жэрдзій).
У выніку суд пастанавіў: сепаратызму не было. Абвінавачаныя былі апраўданыя. Аднак ціск на беларускую культуру і адукацыю ў Латгаліі толькі ўзмацняўся. Да канца 1930-х з дзесяткаў беларускіх школ тут засталіся толькі адзінкі.
Як у Латвіі судзілі беларусаў за «сепаратызм»: чым скончыўся рэзанансны працэс стогадовай даўніны
Гісторыя пачалася ў сакавіку 1924 года, калі школьны інспектар Азаліньш знайшоў у некалькіх беларускіх школах карты з этнаграфічнымі межамі Беларусі, якія ўключалі ў сябе і частку Латгаліі. За справу ўзялося Палітычнае Упраўленне, дзе заявілі аб планах беларусаў па аднаўленні БНР і адарванні тэрыторыі ад Латвіі. У школах прайшлі ператрусы, арыштавалі Канстанціна Езавітава, дырэктара Люцынскай гімназіі.
Праз год, у красавіку 1925-га, у Дзвінску (Даўгапілсе) судзілі 8 чалавек: адміністрацыю і настаўнікаў Люцынскай гімназіі (Канстанцін Езавітаў, Уладзімір Пігулеўскі, Міхаіл Іваноў) і Дзвінскай гімназіі (Ян Краскоўскі, Андрэй Якубецкі, Паўліна Мядзёлка-Грыб, Уладзімір Конц, Парфіры Жэрдзій).
У выніку суд пастанавіў: сепаратызму не было. Абвінавачаныя былі апраўданыя. Аднак ціск на беларускую культуру і адукацыю ў Латгаліі толькі ўзмацняўся. Да канца 1930-х з дзесяткаў беларускіх школ тут засталіся толькі адзінкі.
Repost from Historyja
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
Repost from YouTube Беларусi
Ретро дня! 🎥
🤍 Показываем, как прекрасен был Минск 16 августа 2020 года с высоты птичьего полёта.
Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Кароткая гісторыя беларускай эміграцыі ад Мікіты Мелказёрава ў новым выпуску "Загляне Сонца"
Repost from De facto. Беларуская навука
Як англійскія рыцары загінулі падчас рэйда на ВКЛ
Пра крыніцазнаўчы патэнцыял англійскіх дакументаў для ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў выпраў Тэўтонскага (Нямецкага) ордэна супраць ВКЛ піша Алег Дзярновіч у свежым зборніку «Актуальные проблемы источниковедения». У сяр. XIV ст. прадстаўнікі арыстакратыі Англіі далучаліся да выправаў з мэтаю ўдасканалення вайсковага досведу ды выканання «хрысціянскага абавязку» па зломе супраціву язычнікаў.
У 1367 - 1368 гг. у такой выправе ўдзельнічала група прадстаўнікоў эліты графства Камбрыя. Крыніцы (лісты да сваякоў, дакументы пра спадчыну, ордэнскія хронікі) дазваляюць сцвярджаць, што адным з арганізатараў гэтай выправы быў Энтані дэ Люсі, 3-і барон Люсі.
На працягу 1367 - 1368 гг. асноўныя падзеі ваеннага супрацьстаяння паміж Нямецкім Ордэнам (ілюстрацыя: Palatno) і ВКЛ разгортваліся вакол Новага Коўна, літоўскага замка, закладзенага на нёманскай выспе Віргален, каля вусця Нявяжы ў Нёмане, ніжэй Коўна. Там верагодна і загінулі прынамсі тры англійскія рыцары.
Пра змены ў гістарычнай палітыцы ў Беларусі
Летась у польскім часопісе Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej выйшла даследаванне Paweł Kuczura пра сітуацыю ў Беларусі з канца XX ст. да 2018 года. Аўтар канстатуе: у цэлым гістарычная палітыка ў Беларусі працягвае традыцыі савецкай – з акцэнтам на ВАВ і святкаваннем камуністычных святаў.
Аднак з 2014-га назіралася новая тэндэнцыя, выкліканая, хутчэй за ўсё, агрэсіяй РФ ва Украіне. Часткова змянілася стаўленне да гістарычных падзей (напрыклад, да абвяшчэння БНР у 1918-м і да сталінскіх рэпрэсій) і да перыяду ВКЛ. Змены адбыліся і ў тапанімічнай палітыцы: яны тычацца не назваў існуючых вуліц, а новых. У Мінску ва ўсіх новых мікрараёнах ёсць вуліцы з назвамі ў гонар дзеячаў беларускай гісторыі і культуры (Яна Чачота, Фердынанда Рушчыца, Браніслава Тарашкевіча і г.д.) – з акцэнтам на перыяд да СССР.
Разам з тым змены ў гістарычнай палітыцы сучаснай Беларусі хутчэй дапаўняюць, чым замяняюць карціну, якая склалася ў савецкі час, адзначае аўтар.
«Плынь была занадта моцная, каб яе можна было проста так з канцамі высушыць»
Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч — пра спадчыну 2020-га.
— Пяць гадоў таму я шчасліва пазбег пакутаў вызначэння паміж «старой» і «новай» апазіцыяй, бо для мяне да таго часу такога пытання не існавала. Усё было мной прадумана і пераасэнсавана за шмат гадоў да таго.
Адзінае толькі - ніяк не думаў, што гэты момант адбудзецца менавіта падчас выбараў 2020 года: яшчэ ў пачатку гэтага самага года быў упэўнены, што яны будуць прахаднымі і тэхнічнымі, як у 2015-м. "Ненацыянальнасць", небеларускамоўнасць і неантырасійскасць "новай апазіцыі" мяне ані не бянтэжыла. Бо я быў у курсе, што пераважная большасць беларусаў расейскамоўныя (маладзейшыя - нават далёка не ў першым пакаленні) і не толькі не вызнаюць, але нават паняцця не маюць пра эталонныя каштоўнасці беларускага нацыяналізму.
Цалкам меркаванне гісторыка можна прачытаць на яго старонцы ў фэйсбук.
Repost from Наша Ніва
Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен
Археолаг расказаў, у чым гарадзішча на Менцы пераймае традыцыі першай сталіцы Польшчы, а не Русі, і чаму на яго пабудову ссеклі святы гай славян-язычнікаў.
https://nashaniva.com/374218
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374218
Repost from Orsha.eu навіны пра Оршу
Здымак аршанскіх баптыстаў
У суполцы «Орша и оршанцы на рубеже 19-20 веков» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» з’явіўся здымак групы баптыстаў Воршы 1929 году. Як і многія іншыя здымкі таго перыяду, фота зрабіла студыя Б. Я. Арыэля. На рахунку студыі мноства іншых знакавых здымкаў, якія паказваюць, як выглядалі, што апраналі ў тыя гады аршанцы.
Вядома, што аршанская баптысцкая грамада ў 1929 годзе налічвала 71 сябра (хрышчоных) і мела філіялы ў акрузе. Але ўжо ішлі часы ваяўнічага бязбожніцтва. З усімі праявамі веры ў Бога бальшавікі змагаліся няспынна. Дайшлі і да баптыстаў. Шмат хто з людзей на гэтым фота пазней зазналі рэпрэсій. А ў 1937 годзе рэлігійную грамаду зліквідавалі.
У спісе рэпрэсаваных на Аршаншчыне ёсць, напрыклад, адзін з вернікаў веры евангельскай Іван Кубрачкоў. Беларус, з сялянаў, паходзіў з Дуброўны. Пасля 1900 году ўваходзіў у баптысцкую рэлігійную грамаду, займаўся ў роднай Дуброўне саматужным промыслам і дробным гандлем. 5 ліпеня 1931 году яго арыштавалі ў Маскве пры спробе прайсці ў пасольства Турэччыны, каб там дамагчыся паломніцкай паездкі ў Ерусалім. Сядзеў у Бутырскай турме. Але праз месяц і дзень справу супраць яго спынілі.
Праблемы Кубрачкова, аднак, на тым не скончыліся. З 1932 году ён быў у грамадзе суботнікаў, а ў 1935-м яго арыштавалі. Асудзілі на год папраўчых работаў. Пасля гэтага арыштаваны ўжо ў 1937-м Дубровенскай міліцыяй і змешчаны ў Аршанскую турму. Кубрачкова абвінавацілі ў арганізацыі баптысцкай грамады і малітоўных сходах, а спадарожна — у антысавецкіх настроях. Мужчыну расстралялі 24 верасня 1937 году.
У савецкім прапагандысцкім кнігадруку баптыстаў, як і іншых вернікаў, называлі «сектантамі». Напрыклад, у выданні «Сэктанты Беларусі», аўтары Д. Хайтун, П.Капаевіч, якое выйшла ў 1929 годзе. У звестках на 1 студзеня 1929 году падаваліся лічбы па Аршанскай акрузе. У нас налічваліся 2 грамады евангельскіх хрысціянаў з 98 вернікамі і 1 грамада баптыстаў, у якую ўваходзіў 71 чалавек.
+6
Несфальсіфікаваныя пратаколы галасавання з розных участкаў на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года сведчаць, што Святлана Ціханоўская з вялікім перавесам, месцамі ўдвая і больш, апярэдзіла Аляксандра Лукашэнку. Падлік галасоў яшчэ працягваўся, калі ЦВК абвясціла пра «перамогу» ўзурпатара.
