fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+87 روز
+830 روز
آرشیو پست ها
У межах “Месяца сапраўднай гісторыі” прэзентуецца падборка YouTube-каналаў пра мінулае Беларусі — тое, што можна глядзець разам з дзецьмі і што дапамагае разумець гісторыю без штампаў: Няпростая гісторыя — Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч размаўляюць з гісторыкамі пра складаныя сюжэты гісторыі — панарама таго, як сёння ў Беларусі і рэгіёне трактуецца і выкарыстоўваецца мінулае. Фармат для старэйшых школьнікаў, студэнтаў і дарослых. Вусы Скарыны (Белсат) — Цімафей Акудовіч з іроніяй і “коцікамі” пра нечаканыя павароты: ад таго, чаму ў нас рубель, а не талер, да гісторый пра шпіёнаў і герояў. Падыходзіць і маладзейшай аўдыторыі. Сармацкі вус (Belsat History) — Сумесная гісторыя Беларусі і Польшчы ад часоў Польскага Каралеўства і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў: Ягайла і ўнія, Вітаўт, “паход палешукоў на Гданьск”. Трапна і візуальна. Гісторыя на Свабодзе — Інтэлектуалы з Беларусі і суседніх краін пра эліты ВКЛ, старабеларускую мову, фармаванне этнасу. Больш дарослы фармат, з акцэнтам на кантэкст і спрэчныя пытанні. Так склалася гістарычна — Падкаст-інтэрв’ю: 80+ выпускаў — ад мезаліту і вікінгаў да гісторыі іўрыту і штодзённасці мінулых эпох. Добра і для школ, і для самастойнага паглыблення. BelHistory – Гісторыя Беларусі — Каротка і па фактах: 100 ключавых дат, аглядныя ролікі “ўся гісторыя за 5 хвілін”. Асабліва карысна старэйшым школьнікам, але і дарослым будзе пасаваць. Будзьма беларусамі! — Шырокі спектр тэм — ад "як беларусы ваявалі супраць СССР" да паходаў крыжакоў і пытання “як з’явілася Беларусь”. Жывыя расповеды для сямейнага прагляду.

Віцебскім школьнікам паставілі ў прыклад рускага цара, які загадаў спаліць іх горад Каля тыдня таму намесніца Віцебскага тран
Віцебскім школьнікам паставілі ў прыклад рускага цара, які загадаў спаліць іх горад Каля тыдня таму намесніца Віцебскага транспартнага пракурора Алена Казакова выступіла перад навучэнцамі гімназіі №2 г. Віцебска на тэму «Прафесія пракурор». Са справаздачы вынікае, што прадстаўніца пракуратуры цытавала Пятра I («Вот око мое, коим я буду все видеть!»), які лічыцца заснавальнікам пракуратуры ў Расійскай імперыі. Такія дзеянні выклікаюць вялікія пытанні. Па-першае, на беларускіх землях аналаг пракуратуры ўзнік нашмат раней. З другой паловы XVI ст. у ВКЛ існавала пасада Інстыгатара вялікага літоўскага – урадніка, які выконваў функцыі галоўнага пракурора. Па-другое, роля Пятра I у беларускай гісторыі відавочна негатыўная. У прыватнасці, у 1708 г. рускі цар загадаў падпаліць Віцебск з чатырох бакоў – у якасці помсты за тое, што жыхары горада тайна паслалі грошы каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Ляшчынскаму. Таксама на сумленні Пятра I забойства святароў і манахаў у Полацкім Сафійскім саборы і яго руйнаванне.

«З помпай адкрылі — употай знеслі». Помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы Zerkalo распавядае гісторыю манумента Іосіфу Сталі
«З помпай адкрылі — употай знеслі». Помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы Zerkalo распавядае гісторыю манумента Іосіфу Сталіну ў цэнтры Мінска. Яго адкрылі 21 верасня 1952-га пасля зносу дамініканскага кляштара і касцёла — некалі найвялікшага храма горада. А ў ноч на 3 лістапада 1961-га помнік павалілі і вывезлі без следу. Для дэмантажу спатрэбіліся нават танкавыя цягачы і сталёвыя тросы — бронзавы «калос» трымаўся на магутным падмурку. Знішчэнне помніка можна ўспрыняць як позні жэст справядлівасці (ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі сталі, паводле розных ацэнак, 600 тыс. — 1,6 млн чалавек). Але дамініканскі касцёл, знесены дзеля гэтага манумента, так і не адноўлены. У выніку мы маем пустое месца замест магчымага “месца памяці”: няма ані тлумачальнай шыльды пра зруйнаваны касцёл, ані пра існаванне самога манумента і прычыны яго знікнення. 🔗 Чытаць падрабязней на Zerkalo

Belarusian History Portal У межах ініцыятывы Месяц сапраўднай гісторыі прэзентуецца партал «Гісторыя Беларусі» — інтэрактыўна
Belarusian History Portal У межах ініцыятывы Месяц сапраўднай гісторыі прэзентуецца партал «Гісторыя Беларусі» — інтэрактыўная пляцоўка, дзе складанае тлумачыцца проста і з кантэкстам, якога няма ў падручніках. Што дае партал? • Аўтарскія матэрыялы вядомага беларускага гісторыка: нюансы, спрэчныя сюжэты, альтэрнатыўныя погляды. • ШІ-гід: хуткія, зразумелыя адказы па зместу сайта. • 3D-мадэлі замкаў і артэфактаў: можна разгледзець з усіх бакоў і “зразумець, як гэта працавала”. • AR (дадатковая рэальнасць): “пастаўце” гістарычны аб’ект у сваю прастору праз камеру смартфона. Праект адначасова навучальны і інтэрактыўны — падыходзіць і дарослым, і дзецям (урокі, экскурсіі, самастойнае паглыбленне). 👉 Паспрабаваць: https://belarus-history.com/

🎥 Як Ягайла стаў каралём: унія ВКЛ і Польшчы, адносіны з Вітаўтам Новы выпуск «Сармацкага вуса» тлумачыць, як Ягайла прыйшоў да кароны, што стаяла за ўніяй ВКЛ і Польшчы, якія матывы мелі эліты абодвух бакоў і як гэта паўплывала на беларуска-літоўскія землі. Асобна пра адносіны Ягайлы з Вітаўтам — ад канкурэнцыі і пошуку кампрамісаў да стратэгічных саюзаў — і чаму гэтыя сюжэты важныя для разумення дзяржаўнасці ВКЛ.

Repost from Наша Ніва
На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл
На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Плаўнік) памёр у 1941 годзе падчас ваеннай эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе яго і пахавалі. У 2020 годзе прах пісьменніка вярнулі на радзіму і перапахавалі ў Мінску. https://nashaniva.com/380496 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380496

Выйшла новая кніга пра сэксуальную рэвалюцыю ў БССР Новае выданне Аляксандра Гужалоўскага «Штурмуючы будучыні аванпосты. Сэкс
Выйшла новая кніга пра сэксуальную рэвалюцыю ў БССР Новае выданне Аляксандра Гужалоўскага «Штурмуючы будучыні аванпосты. Сэксуальная рэвалюцыя ў БССР (1919-1929)» даследуе радыкальныя змены ў сямейна-шлюбных адносінах. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. 280-старонкавая кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Напрыклад, аўтар піша, што рэакцыя старэйшага пакалення, бацькоў на ўдзел дзяўчат у дзейнасці камсамола была пераважна адмоўная і нават варожая. Іх абурала прапаганда новай палавой маралі. З уступленнем у камсамол дзяўчаты нярэдка пазбаўляліся некранутасці, набывалі шкодныя з пункту гледжання бацькоў звычкі, і, як вынік, гублялі перспектывы ўступлення ў традыцыйны шлюб. Нагадаем, што кніга Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953 - 1968)» была высока ацэнена даследчыкамі.

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне Нядаўна на памежнай
Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне Нядаўна на памежнай заставе «Дзівін» (Кобрынскі раён) адкрылі помнік-бюст герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Расіі Аляксею Лапаціну, які загінуў у 1941-м. Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Моластаў заявіў: «Мы сёння аднаўляем гістарычную справядлівасць, захоўваючы памяць аб легендарным начальніку 13-й заставы 90-га Уладзімір-Валынскага атрада НКУС». Сын памежніка Вячаслаў Лапацін выказаў падзяку Лукашэнку: у 2024-м яго ўказам заставе на мяжы з Украінай было прысвоена імя Аляксея Лапаціна. Верагодна, адкрыццё помніка стала своеасаблівым адказам Украіне. У 2022-м газета «Заря» пісала: «Вуліцы Лапаціна ў Львове больш няма... Не існуе больш і згаданая імянная застава — перадыслакаваная на дзясяткі кіламетраў углыб Валынскай вобласці, цяпер вядомая пад назвай «Паўлавічы». Пра тое, што праз беларускую мяжу ў 2022-м расійскія войскі напалі на Украіну, сілавікі лічаць за лепшае не згадваць.

У Навагрудку адкрылі памятную дошку настаўніцы Месяц таму на СШ №3 Навагрудка адкрылі памятную дошку Валянціне Георгіеўне Гах
У Навагрудку адкрылі памятную дошку настаўніцы Месяц таму на СШ №3 Навагрудка адкрылі памятную дошку Валянціне Георгіеўне Гаховіч (1935 - 2019), заслужанаму настаўніку БССР (1974) і народнаму настаўніку СССР (1985) – апошняе званне ў Беларусі было прысвоена толькі чатыром педагогам. Валянціна Гаховіч выкладала ў СШ №3 рускую мову і літаратуру. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў. Па звестках «Настаўніцкай газеты» яна таксама кіравала драматычным гуртком і клубам паэзіі «Душа і ліра», дзе выкарыстоўвала спадчыну савецкіх і беларускіх паэтаў. Раней СШ №3 было прысвоена імя Валянціны Гаховіч. У 2023-м на жлобінскай СШ №7 адкрылі памятную дошку выкладчыку фізкультуры Дзмітрыю Прастаквашыну, а на Вялікамалешаўскай СШ у Столінскім раёне – настаўніцы рускай мовы і літаратуры Надзеі Кавалец. Яны таксама былі заслужанымі настаўнікамі БССР.

3 лістапада — адкрыццё надмагільнага манумента Змітраку Бядулю ў Мінску 3 лістапада а 12:00 на Усходніх могілках адбудзецца ц
3 лістапада — адкрыццё надмагільнага манумента Змітраку Бядулю ў Мінску 3 лістапада а 12:00 на Усходніх могілках адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю (Самуіл Плаўнік, 1886–1941). Ініцыятарам дабрачыннага збору быў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры; палову сумы сабралі ахвярадаўцы, другую палову пакрылі з бюджэту. Аўтары помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака. Нагадаем: у лютым 2020-га парэшткі пісьменніка эксгумавалі ў Казахстане і 3 лістапада 2020 года перапахавалі на Усходніх могілках. Сёлетняе адкрыццё прымеркавана да Дня памяці Бядулі. 🔗 Падрабязнасці: Наша Ніва

Repost from N/a
Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўд
Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя» — пра сямейную і грамадскую адукацыю, што аднаўляе гістарычную памяць, крытычнае мысленне і пачуццё нацыянальнай годнасці. Падставай стала чарговая рэсаветызацыя ў школьнай адукацыі і новы падручнік, які вяртае да савецкай інтэрпрэтацыі мінулага.
«Калі школа становіцца інструментам прапаганды, адказнасць за праўдзівыя веды пра гісторыю кладзецца на бацькоў і грамадства», — падкрэслівае Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Як далучыцца — пагаварыце з дзецьмі пра гісторыю Беларусі; — пакажыце надзейныя крыніцы пра беларускую гісторыю і культуру; — разам паглядзіце гістарычны відэаблог альбо паслухайце падкаст; — пачытайце гістарычныя творы беларускіх аўтараў; — распавядзице дзецям гісторыю вашай сям'і, намалюйце разам радавод; — абмяркуйце ўбачанае і пачутае, зрабіце сямейную традыцыю захоўваць сваю гісторыю. Што будзе ў нашым канале З 1 па 30 лістапада публікуем тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі — карысныя і дарослым, і дзецям. Далучайцеся і публікуйце свае прыклады ўдзелу з хэштэгамі: #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja Мэта ініцыятывы — ўзмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама падкрэсліць, што веданне праўдзівай гісторыі — гэта аснова разумення сябе, культуры і будучыні краіны. Запрашаем да партнёрства Прадстаўніцтва запрашае медыя, блогерак і блогераў, грамадскія ініцыятывы да супрацы: а мы, у сваю чаргу, падзелімся кантактамі экспертаў, рэкамендацыямі крыніц і тэмамі для асвятлення. Хочаце далучыцца ў якасці партнёра? Пішыце: revival.inform@belaruscabinet.org Вяртаем гісторыю разам — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў 💙

Будоўля на Залатагорскіх могілках у Мінску: як гэта стала магчымым? Спадчына піша, што на тэрыторыі былых Залатагорскіх могіл
Будоўля на Залатагорскіх могілках у Мінску: як гэта стала магчымым? Спадчына піша, што на тэрыторыі былых Залатагорскіх могілак (Залатая Горка, 5–5А) узводзяць «загадкавы шматфункцыянальны цэнтр» — без публікацыі паўнавартасных рэндарыў і чарцяжы падчас абмеркавання. Падчас работ з зямлі вымаюць парэшткі: у савецкі час зносілі надмагільлі, але пахаванні заставаліся. Паводле арт. 15 закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», такую тэрыторыю можна выкарыстоўваць толькі пад зялёныя насаджэнні, забудова забароненая. Тым не менш будоўля пачалася, бо ў праекце дэталёвай планіроўкі і генплане могілкі проста не пазначылі. Падобныя кейсы ўжо былі: у Віцебску і Брэсце, дзе пад забудову вызначылі гістарычныя яўрэйскія могілкі. Гэта не толькі пра закон і спадчыну. Гэта пра культуру памяці: што для гарадскіх уладаў лічыцца гістарычным, а што абвяшчаецца «пустым месцам». А сумны сімвалізм у тым, што усё адбываецца акурат напярэдадні Дзядоў — дня памяці спачылых продкаў.

У Вільні з’явілася памятная табліца з пазнакай пра Францішка Аляхновіча Як паведамляе Свабода на мемарыяльным муры ў Лютэранс
У Вільні з’явілася памятная табліца з пазнакай пра Францішка Аляхновіча Як паведамляе Свабода на мемарыяльным муры ў Лютэранскім садзе з’явілася шыльда з пазнакай пра пахаванне беларускага драматурга і публіцыста Францішка Аляхновіча (1883–1944). Мемарыяльная табліца па-літоўску ўтрымлівае імя пісьменніка і яшчэ 29 пахаваных; аднаўленне мемарыяльнага муру працягваецца. Аляхновіча быў пахаваны ў 1944 г. на Лютэранскіх могілках, але пасля іх знішчэння ў 1960-я дакладнае месца магілы страчана; цяпер ёсць магчымасць ушанаваць памяць у прыблізным месцы пахавання. На могілках Росы ў Вільні ўсталяваны таксама сімвалічны помнік пісьменніку, які быў адноўлены ў 2022 г.

Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць. Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.

Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён» «Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў. Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.

У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды Нядаўна ў Махачкале на пасяджа
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў. Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах». Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.

«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах бел
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу. «Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта. Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару. Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.

Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР) 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краў
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР) 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.

Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.

«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі» Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстыту
«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі» Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстытута, у інтэрв’ю «Салідарнасці» тлумачыць, чаму Курапаты — гэта і пра 1990-я, і пра 2000-я, і пра сёння: народны мемарыял, супраціў забудове, вандалізм, рэакцыя ўладаў і рызыкі для тых, хто спрабуе даглядаць месца памяці. Пашкевіч адзначае, што цяпер улады фактычна пакідаюць мемарыял занепадаць, караючы тых, хто яго бароніць, але і не наважваючыся «перапісваць» яго пад іншы наратыў. 🔗 Чытаць інтэрв’ю цалкам на Салідарнасці