ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 272
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1330 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Historyja
4 сакавіка 1990 года адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР (XII) 12-га склікання, які абвясціў Незалежнасць Беларусі, зрабіў
4 сакавіка 1990 года адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР (XII) 12-га склікання, які абвясціў Незалежнасць Беларусі, зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай і вярнуў нацыянальныя сімвалы ў якасці дзяржаўных. Фракцыя БНФ складала толькі 8% ад усяго дэпутацкага корпусу, але здолела дабіцца некаторых прабеларускіх зменаў! На фота ўлётка БНФ на выбарах.

Спачатку раскулачылі і выслалі, потым расстралялі Сям'я Каменскіх жыла на хутары Глякова на супрацьлеглым ад Воршы беразе Дня
+1
Спачатку раскулачылі і выслалі, потым расстралялі Сям'я Каменскіх жыла на хутары Глякова на супрацьлеглым ад Воршы беразе Дняпра. Бацьку Іосіфу і маці Марыі было ўжо па 72 гады, калі вясной 1930 года іх раскулачылі і разам з сынам Антонам саслалі пад Котлас, што ў Архангельскай вобласці. Летам бацька і сын спрабавалі пабудаваць плыт і ўцячы з месца высылкі. На жаль, стары Каменскі патануў. Антон уцёк у Маскву да сваякоў, аднак у жніўні 1931 года яго зноў арыштаваў АДПУ і саслаў на Урал, у Ніжні Тагіл. У 1934 годзе Антона Каменскага зноў арыштавалі і асудзілі на тры гады лагераў. У 1937 годзе Каменскі, нарэшце, вярнуўся ў Воршу. Але 27 жніўня НКВД арыштаваў яго ў чарговы раз і асудзіў яго да расстрэлу нібыта за шпіянаж. 10 лістапада Антона расстралялі ў Воршы. Следам на камуністычную Галгофу пайшлі яшчэ некалькі сем'яў сваякоў. На здымках: Іосіф і Марыя Каменскія, іх сын Антон Каменскі з жонкай Елізаветай.

Выпіска з пратакола паседжання тройкі УНКВД Свярдлоўскай вобласці ад 27 верасня 1937 года з прысудам расстраляць Стэфана Ліжэ
Выпіска з пратакола паседжання тройкі УНКВД Свярдлоўскай вобласці ад 27 верасня 1937 года з прысудам расстраляць Стэфана Ліжэўскага Стэфан Касперавіч Ліжэўскі нарадзіўся ў вёсцы Арлоўшчына Аршанскага раёна. У 1930 годзе Стэфана разам з маткай і малымі братамі Браніславам, Францам, Міхаілам, Эудардам, Валянцінам і сёстрой Марыяй бальшавікі саслалі на Урал. 6 жніўня 1937 года Стэфана зноў арыштавалі. 2 катрычніка яго расстралялі. У 1989 годзе Ліжэўскі быў рэабілітаваны.

95 гадоў з пачатку масавых высылкаў кулакоў з БССР углыб Расеі 5 сакавіка 1930 года паводле загаду АДПУ пачалася масавая высы
95 гадоў з пачатку масавых высылкаў кулакоў з БССР углыб Расеі 5 сакавіка 1930 года паводле загаду АДПУ пачалася масавая высылка кулакоў з БССР. Бальшавікі выганялі сялян з памежных раёнаў, высялялі заможных гаспадароў і тых, хто не хацеў ісці ў калгасы. Дэпартавалі як адзіночак, так і цэлымі сем’ямі. Людзей грузілі ў вагоны на станцыях Менск, Фаніпаль, Пухавічы, Барысаў, Бабруйск, Гомель, Орша, Слуцк, Віцебск, Полацк, Калінкавічы ды інш., каб адправіць на Далёкі Усход, Урал і Паўночны край. Гэта была першая, але не апошняя хваля маштабнай кампаніі калектывізацыі і раскулачвання, якая праводзілася па ўсім СССР пад кіраўніцтвам Масквы. Толькі ў 1930 годзе адбылося некалькі этапаў дэпартацыі: у сакавіку–красавіку, у траўні (адзіночак) і ў лістападзе (гэтым разам высылалі сем’і раней сасланых «адзіночак», каб тыя не ўцякалі дадому). Праз цяжкія ўмовы жыцця людзі імкнуліся ўцячы з месцаў высылак. Часта іх арыштоўвалі і наноў ссылалі. А за беспраўна рэпрэсаванымі сялянамі ішлі тыя, хто імкнуўся іх уратаваць. Дэпартацыйныя акцыі адбываліся і ў наступныя 1931–1935 гады. У гэты перыяд дзяржаўны тэрор супраць сялянства ў прыватнасці і ўсяго грамадства толькі набіраў абароты, каб выліцца ў Вялікі тэрор 1937–1938 гадоў. Гісторыкі да сённяшняга дня спрачаюцца, колькі агулам было вывезена з беларускай вёскі. Называюцца лічбы ад 90 тыс. да 350 тыс. чалавек. Тыя, хто выжыў у высылках, наноў траплялі ў жорны сталінскай мясарубкі ў 1937–1938 гадах. Гэтым разам шанцаў выжыць у іх было яшчэ менш. Гэтым разам былых кулакоў камуністы забівалі. Да сённяшняга дня ў Беларусі няма аніводнага памятнага знака, усталяванага дзяржавай, які б нагадваў пра гэтую змрочную старонку нашай гісторыі.

За што партызана, Героя Савецкага Саюза, пазбавілі ўзнагарод і асудзілі на 7 гадоў Пра Барыса Мікалаевіча Луніна з вёскі Турк
+3
За што партызана, Героя Савецкага Саюза, пазбавілі ўзнагарод і асудзілі на 7 гадоў Пра Барыса Мікалаевіча Луніна з вёскі Туркі Саратаўскай губерні ёсць асобная старонка на сайце "Партызаны Беларусі". У 1939 г. яго прызвалі ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію, а з лютага 1941 г. ён стаў камандзірам мінамётнага разліку 17-га палка 17-й бранятанкавай дывізіі. 8 жніўня таго ж года падраздзяленне трапіла ў акружэнне, а сам Лунін — у палон. Яго ўтрымлівалі ў канцлагеры ў Масюкоўшчыне, дзе ён неўзабаве ўступіў у лагерную паліцыю. Аднак у сакавіку 1942 г. Лунін здолеў збегчы і далучыўся да партызан. Праз месяц ён стаў камандзірам партызанскага атрада «Штурмавы». З данясенняў вынікала, што ў 1942—1944 гадах атрад, а пазней брыгада Луніна, паспяхова змагалася з нямецкімі акупантамі на Меншчыне і Вілейшчыне. Партызаны актыўна ўдзельнічалі ў "рэйкавай вайне", пускалі пад адхон эшалоны з варожай тэхнікай, знішчалі нямецкія падраздзяленні. За гэта ў 1944 г. Барыс Лунін атрымаў залатую зорку Героя Савецкага Саюза і ордэн Леніна. Пасля вайны заслужаны партызан працаваў памочнікам міністра аўтатранспарту БССР, а пазней — намеснікам начальніка аўтакалоны ў Краснадарскім краі. І жыццё паважанага героя магло быць вельмі добрым. Аднак у 1953 годзе Барыса Луніна арыштавалі. Над былым партызанам пачаўся працэс. Высветлілася, што камандзір не толькі злоўжываў алкаголем, "сужыўнічаў з многімі партызанкамі", але і аддаваў загады свайму падначаленаму, былому начальніку Асобага аддзела НКВД той жа брыгады Івану Беліку, аб расстрэлах і забойствах непажаданых яму асоб. Абодва фальсіфікавалі следчыя справы аб нібыта датычнасці гэтых людзей да варожай агентуры. Сярод расстраляных былі мірныя савецкія грамадзяне, дзеці, а таксама восем савецкіх падпольшчыкаў, якія далучыліся да атрада ў снежні 1942 г. 22 чэрвеня 1957 г. ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі асудзіў Луніна і Беліка да сямі гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе таго ж года Лунін быў пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод. Былы партызанскі камандзір памёр у 1994 годзе, пахаваны ў Анапе. Цалкам прачытаць прысуд Луніну і Беліку можна тут.

Другая сусветная вайна скончылася 80 гадоў таму, а міфы застаюцца і сёння. Адзін з іх - аб партызанскім руху ў Беларусі і СССР. Вядоўца праграмы "Вусы Скарыны" Цімафей Акудовіч распавядае пра аднаго з легендарных беларускіх партызанаў Васіля Каржа. Пра тое, як Корж яшчэ перад вайной ствараў партызанскія атрады можна паглядзець тут, а пра яго дзейнасць падчас вайны тут.

Repost from Historyja
2 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзідэнцкую форму кіравання дзяржавай. Парламенцкая
2 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзідэнцкую форму кіравання дзяржавай. Парламенцкая апазіцыя БНФ байкатавала галасаванне, заявіўшы, што ўвядзенне прэзідэнцтва прывядзе да дыктатуры.

Сенсацыя! Археолагі пацвердзілі: у Крэўскага замка была трэцяя вежа "Усё ж, пад заваламі разбуранай вежы, мы знайшлі яго! Зах
+2
Сенсацыя! Археолагі пацвердзілі: у Крэўскага замка была трэцяя вежа "Усё ж, пад заваламі разбуранай вежы, мы знайшлі яго! Заходні кут Трэцяй (Свідрыгайлавай) вежы", - напісаў у Фэйсбук кіраўнік раскопак, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч. Калегі віншуюць яго з сенсацыяй! Падмурак вежы знайшлі яшчэ ў ліпені 2023 года. Алег Дзярновіч тады пісаў: «Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэтае адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная». Да гэтага было вядома толькі пра дзве вежы Крэўскага замка: Княскую і вежу Вітаўта. Яны стаялі ў кутах замка і былі пабудаваны на мяжы XIV і XV стагоддзяў. Першыя, яшчэ павярхоўныя знаходкі паказваюць, што ўяўленні пра замак былі зусім не такім, якім ён быў насамрэч. Гэта адкрыццё дадае даследчыкам яшчэ больш пытанняў. Напрыклад, хто будаваў сутарэнні? У тыя часы іх мелі толькі важныя будынкі, у касцёлах, напрыклад, яны пачалі з'яўляцца пазней - на мяжы XV - XVI стагоддзяў. Адкуль былі майстры, якія пабудавалі сутарэнні ў XIV стагоддзі? Да таго на нашых землях былі вядомыя візантыйскія майстры, а тут - відавочна гатычны стыль. Навуковец выказаў думку, што гэта былі ганзейскія майстры з Паўночнай Германіі, якія перабраліся ў Рыгу і Каралевец (цяперашні Калінінград). Магчыма, яны ўзвялі для нас такі будынак, як Крэўскі данжон са скляпамі. Цікава, што наш беларускі мастак Яўген Кулік (1937-2002) таксама ведаў пра наяўнасць у Крэўскім замку трэцяй вежы. На яго малюнку-рэканструкцыі з 1980-х гадоў Крэўскі замак з трыма (!!!) вежамі.

Магілёў на старых здамках ажыў, дзякуючы штучнаму інтэлекту. Аўтар - Сяргей Дзям'янаў.

Выйшла кніга пра заснавальніка беларускай савецкай археалагічнай школы, расстралянага ў 1937-м Напачатку 2025 года ў выдавецт
Выйшла кніга пра заснавальніка беларускай савецкай археалагічнай школы, расстралянага ў 1937-м Напачатку 2025 года ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла калектыўная манаграфія супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН «Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына: (да 130-годдзя з дня нараджэння)». За пятнаццацігадовы перыяд свайго навуковага жыцця даследчык зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай і расійскай археалогіі. Ён з’яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам сістэматычных і планамерных даследаванняў на тэрыторыі БССР і па праве лічыцца заснавальнікам беларускай савецкай археалагічнай школы. На 497 старонках выдання, падрыхтаванага калектываў аўтараў (Вадзім Кошман, Аляксандра Вайтовіч, Элона Ляшкевіч і інш.), – артыкулы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Аляксандра Ляўданскага (у тым ліку, пра арышт і справу); дакументы і матэрыялы, звязаныя з асобай навукоўца (напрыклад, яго палявыя дзённікі); успаміны родных і калег; факты пра спадчыну навукоўца.

У Будслаўскі касцёл з рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага Рэстаўрацыя скульптуры 1-й паловы XVII стагоддзя заняла д
+1
У Будслаўскі касцёл з рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага Рэстаўрацыя скульптуры 1-й паловы XVII стагоддзя заняла два гады. Пабачыць фігуру ў храме можна будзе падчас Вялікага посту. крыніца: budslau

Ужо сёння ў Варшаве Беларускі гістарычны клуб запрашае "85-ыя ўгодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб ССС
Ужо сёння ў Варшаве Беларускі гістарычны клуб запрашае "85-ыя ўгодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР". На сустрэчы гісторыкі распавядуць пра механізмы першай масавай дэпартацыі, распрацаванай НКВД СССР і БССР, і скіраванай супраць былых асаднікаў і леснікоў. Размова пойдзе і аб тым, у якіх умовах адбывалася акцыя спецслужбаў, як яе перажылі людзі, што сталася з іх адабранай маёмасцю. Таксама паразмаўляем і пра тры наступныя перадваенныя дэпартацыі на былых польскіх крэсах. 📅 Дата: 27 лютага (чацвер) 🕰 Час: 18.30 📍Месца: ul. Dobra 55, Warszawa, будынак Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў залі 2.166 (II паверх)

27 лютага 1919 году праз месяц пасля абвяшчэньня ССРБ на загад Масквы абвяшчаецца ўжо новая “рэспубліка” — Літоўска-Беларуская ССР. Што гэта было за ўтварэнне? І чаму Сталін адмовіў у яе існавані ў невялічкім роліку "Свабоды".

Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.

«Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя» Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстутута публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыядаў.

Навукоўцы: Скарына набыў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве Пра гэта пішуць даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мо
Навукоўцы: Скарына набыў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве Пра гэта пішуць даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мовы і Аляксандр Паршанкоў з Карлава ўніверсітэта (Прага) ў літоўскім часопісе Slavistica Vilnensis. Параўнанне адбіткаў у выданнях друкара з Уроцлава (сталіцы Сілезіі) Адама Дыяна і ў скарынаўскім выданні паказала, што для іх выкарыстоўвалася адна і тая ж дошка (на ілюстрацыі). Толькі Скарына ў сваім выданні прыбраў ніжнюю фігуру, бо ў першапачатковым выглядзе дошка не адпавядала кішэннаму фармату «Малой падарожнай кніжкі». Прычына была ў тым, што ў 1520 годзе была выдадзена була Папы Льва X з забаронай на распаўсюд ерэтычных ідэй Марціна Лютэра, што прымусіла Адама Дыяна часова спыніць ці істотна абмежаваць друкарскую дзейнасць. Верагодна, менавіта ў гэты час Францыск Скарына пераязджаў з Прагі ў Вільню і менавіта тады наведаў Уроцлаў, дзе набыў у Дыяна друкарскія матэрыялы, у якіх той ужо не меў патрэбы.

У Літве заклікалі забараніць беларусам выкарыстоўваць "Пагоню" і прапанавалі абраць іншы сімвал: "Крыж Ефрасінні Полацкай, пячатку Ізяслава" Каля 70 літоўскіх грамадскіх дзеячаў звярнуліся да прэзідэнта, у МЗС і Сейм Літвы з патрабаваннем забараніць выкарыстоўваць герб "Віціс" (у беларускім варыянце - "Пагоня") і "іншыя літоўскія сімвалы" на пашпарце Новай Беларусі і ў любой іншай афіцыйнай форме. У распаўсюджанай заяве падпісанты звяртаюць увагу на праблему літвінізму на фоне інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы. Аўтары ліста сцвярджаюць, што карані беларускай дзяржаўнасці і народнасці ляжаць не ў Вялікім Княстве Літоўскім, а ў русінскіх княствах Полацкім, Віцебскім, Смаленскім, Тураўскім, Валынскім і іншых княствах, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. "Мы не можам дзяліцца сімваламі дзяржаўнасці і нацыянальнасці з супольнасцямі, значныя члены якіх з'яўляюцца антылітоўскімі і тыражуюць дэзінфармацыю і ліцвінскія наратывы, якія распаўсюджваюцца Расеяй, якія імкнуцца сказіць гісторыю нашага народа", — гаворыцца ў заяве. Кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч тлумачыць, чым быў і застаецца для беларусаў "Пагоня": "Уся гісторыя супраціву беларусаў рэжыму Лукашэнкі, перадусім супраціву духоўнага, прайшла пад «Пагоняй», гэта быў для нас сімвал адначасова як растаптаных надзей, так і веры ў лепшае заўтра". Прачытаць увесь тэкст Аляксандра Пашкевіча можна па спасылцы.

3 гады вайны расеі супраць Украіны. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Repost from Наша Ніва
Новы след Францыска Скарыны адшукаўся ва Уроцлаве. Як Контррэфармацыя дапамагла выданню першай друкаванай кнігі ў ВКЛ У навук
Новы след Францыска Скарыны адшукаўся ва Уроцлаве. Як Контррэфармацыя дапамагла выданню першай друкаванай кнігі ў ВКЛ У навуковай літаратуры неаднаразова ўздымалася пытанне пра сувязі беларускага першадрукара з Уроцлавам, сталіцай Сілезіі. Цяпер навукоўцы змаглі даказаць, што першая друкаваная кніга ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явілася шмат у чым дзякуючы гэтаму гораду. А таксама дзякуючы рэлігійнаму канфлікту ў Еўропе. https://nashaniva.com/362239 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362239

Як Савецкая Расея здала Беларусь немцам. Храналогія падзей У кастрычніку 1917 г. да ўлады ў Расіі прыйшлі бальшавікі на чале
Як Савецкая Расея здала Беларусь немцам. Храналогія падзей У кастрычніку 1917 г. да ўлады ў Расіі прыйшлі бальшавікі на чале з Леніным. Яны планавалі неадкладна спыніць вайну з немцамі, якая працягвалася з 1914 г. У снежні таго ж года ў Брэст-Літоўску бальшавіцкі ўрад падпісаў сепаратнае пагадненне аб перамір’і з кайзераўскай Германіяй і яе хаўруснікамі. Пачаліся мірныя перамовы. 9 студзеня 1918 г. немцы вылучылі ультыматум, патрабуючы замацаваць за імі захопленыя ў 1915–1916 гадах тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі. 28 студзеня савецкая дэлегацыя з лозунгам «вайну спыняем, але мір не падпісваем» выйшла з перамоваў. У адказ 18 лютага германцы пачалі наступ па ўсёй лініі Усходняга фронту. Бальшавікі, якія раней распусцілі старую армію, цяпер паспешна спрабавалі стварыць сваю Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. 28 студзеня Савет Народных Камісараў выдаў адпаведны дэкрэт. Тым часам нямецкія войскі без супраціву імкліва прасоўваліся на ўсход. Яны занялі Мінск (21 лютага), Полацк, Дзвінск, Рэвель (Талін), Жытомір і Луцк. 23 лютага чырвонаармейцы пад Псковам і Нарвай упершыню паспрабавалі даць бой немцам, але пацярпелі паразу. Нягледзячы на гэта, савецкая прапаганда назвала гэта першай перамогай Чырвонай арміі. 25 лютага немцы захапілі Пскоў і Рэвель і наблізіліся да тагачаснай сталіцы – Петраграда. У паніцы бальшавікі перанеслі сталіцу ў Маскву, а Ленін запатрабаваў неадкладнага падпісання міру. 3 сакавіка быў падпісаны Брэсцкі мір. Паводле яго, Савецкая Расія афіцыйна выйшла з вайны, аддаўшы Германіі кантроль над Украінай, Беларуссю, Прыбалтыкай і часткай Каўказа. На здымку: генерал Эйхдорн у акупаваным Менску. Люты 1918.