fa
Feedback
bellitinfo

bellitinfo

رفتن به کانال در Telegram

Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

نمایش بیشتر
617
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
+1830 روز
آرشیو پست ها
📺 21 чэрвеня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды". Па сваёй трагічнасці і нас
📺 21 чэрвеня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды". Па  сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць “Знак бяды” лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук.
Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.
⏰Пачатак а 14:00. 📍Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" (а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62) 🎟 Кошт — 10 руб. Запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.

📚19 чэрвеня: сустрэча з Яраславам Іванюком у Варшаве. Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасн
📚19 чэрвеня: сустрэча з Яраславам Іванюком у Варшаве. Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасную беларускую культурную прастору ў Польшчы. Журналіст, выдавец, заснавальнік Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org — праекта, які захоўвае і адкрывае беларускае слова для тысячы чытачоў ва ўсім свеце.
"Мы пагаворым пра яго жыццёвы шлях, пра людзей, якія сустракаліся на гэтым шляху, пра беларускую мову і культуру, пра кнігі, што натхняюць, пра выбары, якія даводзіцца рабіць, і пра тое, што дапамагае заставацца верным сваёй справе нават у самыя складаныя часы", — напісана ў анонсе імпрэзы.
📅 19 чэрвеня (пятніца) 🕕 Пачатак а 18:00. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава (Oleandrów 6/2) 🎟 Уваход вольны.

🔥 Аўтары “Трызубу і Пагоні” і “Сармату” едуць ва Уроцлаў. Сустрэчай ва Уроцлаве 20 чэрвеня распачынаецца новы тур аўтараў ме
🔥 Аўтары “Трызубу і Пагоні” і “Сармату” едуць ва Уроцлаў. Сустрэчай ва Уроцлаве 20 чэрвеня распачынаецца новы тур аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” Кацярыны Ваданосавай, Васіля Калача і Алеся Кіркевіча.
Увесну дыскусія-выстава “Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага” з поспехам прайшла ў Варшаве, Лодзі, Кракаве і Быдгашчы.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”. Падрабязней 👈

🌿 Выйшаў “Купальскі спеўнік”: адбудуцца прэзентацыі ў Гаазе, Варшаве, Сіэтле. Каманда культурніцкай ініцыятывы “Этна Традыцы
🌿 Выйшаў “Купальскі спеўнік”: адбудуцца прэзентацыі ў Гаазе, Варшаве, Сіэтле. Каманда культурніцкай ініцыятывы “Этна Традыцыя” разам з музыкам і даследчыкам беларускай спеўнай традыцыі Сержуком Доўгушавым паведаміла пра выхад новага выдання — кішэннага “Купальскага спеўніка”, які ўклала Паліна Курановіч. Падрабязней 👈

📕 Аляксандр Фядута едзе ў Кракаў з лекцыяй пра філаматаў. 21 чэрвеня ў Кракаве ў Доме беларускай дыяспары “Прастора” адбудзе
📕 Аляксандр Фядута едзе ў Кракаў з лекцыяй пра філаматаў. 21 чэрвеня ў Кракаве ў Доме беларускай дыяспары “Прастора” адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: ✔️ Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага. ✔️ Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі. ✔️ Мэты і метады працы таварыства філаматаў. ✔️ Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу. ✔️ Лёсы філаматаў. Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”. Падрабязней 👈

📓 Выйшлі “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі”. У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга гісторыка, картографа і пі
📓 Выйшлі “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі”. У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга гісторыка, картографа і пісьменніка Льва Казлова “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі: ад Пталемея да трохвярстоўкі”. У выданні Льва Казлова на картах і ў адпаведных тэкстах прадстаўлены беларускія землі ў розныя гістарычныя перыяды. Падрабязней 👈

🔊 "Дгаммапада" Буды з'явілася ў аўдыя. Ініцыятыва audiobooks.by зрабіла аўдыяверсію аднаго з найважнейшых твораў будыйскай л
🔊 "Дгаммапада" Буды з'явілася ў аўдыя. Ініцыятыва audiobooks.by зрабіла аўдыяверсію аднаго з найважнейшых твораў будыйскай літаратуры ў перакладзе і агучцы Макса Шчура.
Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак'ямуні (свецкае імя Сідгартха Гаўтама, 563–483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі — палійскага канону будызму. Перадаваныя вусна з пакалення ў пакаленне, Будавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэння і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасць, шчасце, гнеў, прагнасць, загана, цнота ды іншыя.
🎧 Паслухаць

20 чэрвеня: літаратурна-музычны фестываль на радзіме Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах. Неўзабаве ў чэрвеньскім паветры Цімкавічаў
20 чэрвеня: літаратурна-музычны фестываль на радзіме Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах. Неўзабаве ў чэрвеньскім паветры Цімкавічаў зноў загучаць вершы і песні, а вуліцы вёскі, дзе прайшлі дзіцячыя гады Кузьмы Чорнага, напоўняцца святочным рухам. Юбілейныя, пятыя, "Цімкавіцкія вытокі" збяруць на радзіме класіка гасцей з розных куткоў Беларусі. У праграме: ✔️На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль "Жывіца", артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт "Двое", а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны. ✔️Гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. ✔️У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне "Каля самавара Кузьмы Чорнага", дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка. ✔️На свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання. ⏰Час фэста — 16:00-21:00 📍Філіял "Літаратурны музей Кузьмы Чорнага" (Мінская вобл., Капыльскі раён, в. Цімкавічы, вул. Слуцкая, 60). 🚌 Музей арганізуе трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі – 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13 або па спасылцы.

📚 Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай адбудзецца 20 чэрвеня ў Вільні. 20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройд
📚 Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай адбудзецца 20 чэрвеня ў Вільні. 20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройдзе сямейны беларуска-літоўскі інтэграцыйны фестываль “Пад чароўным дрэвам”. Адной з ключавых кропак фестывалю стане літаратурная пляцоўка з удзелам беларускіх і літоўскіх пісьменніц, пісьменнікаў ды мастачак, якія працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. Падрабязней 👈

📕 18 чэрвеня ў Варшаве прэзентуюць даследаванне пра беларускіх калгаснікаў. 18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму
📕 18 чэрвеня ў Варшаве прэзентуюць даследаванне пра беларускіх калгаснікаў. 18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму імя Рамана Скірмунта ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскай даследчыцы Ганны Энгелькінг “Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”. Падрабязней 👈

Сабралі для вас найбліжэйшыя літаратурныя імпрэзы ў Варшаве і Вільні: ✔️ 14 чэрвеня: сустрэча з Паўлам Анціпавым і Аленай Кар
Сабралі для вас найбліжэйшыя літаратурныя імпрэзы ў Варшаве і Вільні: ✔️ 14 чэрвеня: сустрэча з Паўлам Анціпавым і Аленай Карпавай у Варшаве. "Як патрапіць у выдавецтва" — адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам выдавецтва "Мяне Няма" Паўлам Анціпавым і ўладальніцай кніжнай крамы BUKINISTKA Аленай Карпавай. Гэта будзе не лекцыя, а жывая размова пра кнігі, выдавецкую справу і людзей, якія стаяць за сучаснымі незалежнымі праектамі. ⏰ Пачатак а 13.00. 📍 Кнігарня BUKINISTKA, Smulikowskiego 4C (metro Kopernik) 🎟 Уваход: 50 zł. Колькасць месцаў абмежавана, запіс загадзя. ✔️ 14 чэрвеня: прэзентацыя новай кнігі Зянона Пазняка ў Варшаве. "Віленшчына любімая і прыўкрасная" — зборнік вершаў, у якім сабраныя вершы пра Вільню і Віленшчыну, напісаныя і надрукаваныя ў розны час, а таксама іх пераклады па-польску і па-італьянску. 📍 Крама Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12) ⏰ Пачатак а 17.00. ✔️ 16 чэрвеня: прэзентацыя кнігі Стэфана Корфа "З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі" ў Вільні. Стэфан летась прайшоў шлях Сант'яга за адзінаццаць дзён, збіраючы пячаткі і мазалі. Кожны вечар ён запісваў свае ўражанні, з якіх потым і нарадзілася кніга. На сустрэчы адбудзецца размова пра кнігу, шлях, смак гішпанскай кукурузы, знаёмства з аўстралійцамі, стаптаныя боты ды серныя крыніцы. 📍 Zolak (Vytenio g. 50D) ⏰ Пачатак а 19:30.

📓 27 чэрвеня-5 ліпеня: фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве. Ініцыятыва "Кніжны воз" абвясціла, што напрыканцы чэрвеня адбудзе
📓 27 чэрвеня-5 ліпеня: фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве. Ініцыятыва "Кніжны воз" абвясціла, што напрыканцы чэрвеня адбудзецца 9-дзённы кніжны фестываль.
"9 дзён запар будуць адбывацца цікавыя падзеі для дзяцей і дарослых — сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы з ілюстратарамі, спектаклі, цікавыя заняткі і лекцыі! Гэта як летнік, толькі замест важатых — пісьменнікі і ілюстратары, а замест маннай кашы на сняданак і распарадку дня — кніжныя прыгоды", — напісана ў анонсе да падзеі.
Арганізатары плануюць арганізаваць выставу ілюстрацый, зладзіць буккросінг і невялічкі кніжны кірмаш. Праграма фестывалю будзе абвешчана неўзабаве. 📖 Удзел у фэсце будзе бясплатны, а некаторыя лекцыі будуць дасяжныя анлайн. Падрабязней 👈

📚 “Папуры” анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых. Выдавецтва “Папуры” падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі. Х
📚 “Папуры” анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых. Выдавецтва “Папуры” падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі. Хутка павінны выйсці дзесяць навінак на беларускай мове, сярод якіх новыя арыгінальныя кнігі для дзяцей рознага веку, а таксама перавыданні класікі і не толькі. Падрабязней ⬅️

📖 16 чэрвеня: лекцыя Таццяны Заміроўскай у Нью-Йорку (і анлайн). Пісьменніца і культуролаг Таццяна Заміроўская правядзе лекц
📖 16 чэрвеня: лекцыя Таццяны Заміроўскай у Нью-Йорку (і анлайн). Пісьменніца і культуролаг Таццяна Заміроўская правядзе лекцыю пад назвай "Апафенічная дыскатэка: навошта Адорна напісаў песню Yesterday, калі Макартні ўсё роўна падмянілі?".
Таццяна Заміроўская — аўтарка кніг "Смерти.net", "Свечи Апокалипсиса", некалькіх зборнікаў апавяданняў, зборніка эсэ "Эвридика, проверь, выключила ли ты газ".
Пісьменніца раскажа пра свае любімыя канспіралагічныя тэорыі пра The Beatles і растлумачыць на іх прыкладзе, як медыя-вірусы звязаныя з эвалюцыяй і чаму мы наогул верым у тэорыі змовы. Таксама лекцыю можна будзе паглядзець анлайн на Youtube. Падрабязней ⬅️

📕 Юля Арцёмава напісала пра ўцёкі ў Кіеў і сутыкненне з вайной. Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад рамана Юлі Арцёмавай
📕 Юля Арцёмава напісала пра ўцёкі ў Кіеў і сутыкненне з вайной. Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад рамана Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова”. Цяпер адкрыты перадзаказ на кнігу на сайце выдавецтва.
“Пока я искала слова” — раман жорсткага дзеяння і драматычнага выбару. Гераіню шукае КДБ, і яна таемна бяжыць праз мяжу ў Кіеў, дзе, ледзь ачомаўшыся, сустракае вайну. І ўсё гэта суправаджае няўцешная і рэзкая (аўта)рэфлексія, расчараванне ў “культурцы” і ўпарты пошук дакладнага слова.
Падрабязней 👈

📖 11 чэрвеня: лекцыя Марыны Казлоўскай "Беларусы ў люстэрку белліта: паміж канонам і самаўспрыманнем" у Вільні (і анлайн). У
📖 11 чэрвеня: лекцыя Марыны Казлоўскай "Беларусы ў люстэрку белліта: паміж канонам і самаўспрыманнем" у Вільні (і анлайн). У межах міждысцыплінарнай навуковай канферэнцыі "Культура ў палоне мінулага", арганізаванай Scholars for Belarus, адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы, рэдактаркі і кандыдаткі філалагічных навук Марыны Казлоўскай.
Школьны літаратурны канон, створаны ананімнымі аўтарамі адукацыйных праграм, разглядаецца як механізм сімвалічнай улады, праз які адбываецца нармалізацыя пэўных уяўленняў пра "тыповага" беларуса, яго гістарычны лёс, ультурныя каштоўнасці і месца ў свеце. У лекцыі будзе прааналізавана, які вобраз беларусаў і беларусак прапануецца школьнай праграмай і якія мадэлі паводзінаў, эмацыйныя рэгістры і формы самаўспрымання яна замацоўвае.
⏰ 12.00-13.00 (па Вільні) 📍 Віленскі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Спасылка на анлайн 👈

📕 Выйшаў першы акадэмічны “Кітайска-беларускі слоўнік”. У выдавецтве “Колоград” выйшаў з друку першы акадэмічны “Кітайска-бе
📕 Выйшаў першы акадэмічны “Кітайска-беларускі слоўнік”. У выдавецтве “Колоград” выйшаў з друку першы акадэмічны “Кітайска-беларускі слоўнік”, распрацаваны сумесна Інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытутам мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Амаль тысячастаронкавы “Кітайска-беларускі слоўнік” змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з адпаведнікамі на беларускай мове.
Падрабязней 👈

19 чэрвеня: куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава. У дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава
19 чэрвеня: куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава. У дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава можна будзе наведаць Музей-дачу ў Ждановічах. У рамках традыцыйнай акцыі "Быкаўскія дні" куратар музея Ірына Князева правядзе аўтарскую экскурсію па лецішчы пісьменніка.
Гэта магчымасць не толькі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, але і адчуць атмасферу месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.
У праграме: 〰️ куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка; 〰️ размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры; 〰️ памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы. ⏰ Пачатак а 14:00. 📍 Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 Кошт — 10 рублёў. Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 811 21 85.

📚 Абвешчаны конкурс на выданне навуковых манаграфій. Праект Scholars for Belarus (by akno e.V.) і выдавецтва Skaryna Press а
📚 Абвешчаны конкурс на выданне навуковых манаграфій. Праект Scholars for Belarus (by akno e.V.) і выдавецтва Skaryna Press аб’яўляюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій. Мэта конкурса — спрыяць выданню новых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках. Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю.
"Конкурс адкрыты для беларускіх даследчыкаў і даследчыц незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства. Мы падтрымліваем навуковыя работы ў сферы сацыяльных і гуманітарных навук, арыентаваныя як на шырокую грамадскую, так і на акадэмічную аўдыторыю", — пішуць арганізатары.
Умовы праграмы: ✔️аўтар:ка не атрымлівае ганарару і не нясе ніякіх фінансавых абавязкаў; ✔️пасля перадачы цалкам завершанага рукапісу выдавецтву аўтар:ка не ўдзельнічае ў выдавецкім працэсе, які бярэ на сябе выдавецтва; ✔️выданне будзе ажыццяўляцца выдавецтвам Skaryna Press; ✔️будзе падтрымана 2-3 найлепшыя манаграфіі; ✔️арганізатары пакрыюць выдаткі на рэдагаванне, карэктуру, вёрстку і друк абраных манаграфій. Падача заяўкі азначае згоду аўтар:кі з умовамі праграмы. ⏰ Тэрмін падачы заявак: 30 ліпеня 2026 года. 📝 Абвяшчэнне вынікаў адбору: 31 жніўня 2026 года. Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці ⬅️

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, я
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?
"Застаецца дадаць, што ў аўтара надзвычай лёгкае пяро, і, здаецца, я ўжо апісаў сам стыль творчасьці гэтага аўтара. Нязьменнай застаецца свабода".
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️