en
Feedback
bellitinfo

bellitinfo

Open in Telegram

Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Show more
641
Subscribers
No data24 hours
+47 days
+2030 days
Posts Archive
📙Кніга Аляксандры Хамянок выйшла ў аўдыя. Ініцыятыва "Кніжны воз", якая агучвае творы для дзяцей, выпусціла ў аўдыя кнігу Ал
📙Кніга Аляксандры Хамянок выйшла ў аўдыя. Ініцыятыва "Кніжны воз", якая агучвае творы для дзяцей, выпусціла ў аўдыя кнігу Аляксандры Хамянок "Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху".
Думаеце, у звычайным горадзе на дзявятым паверсе абсалютна звычайнага дома не бывае цудаў? Анягож! Знаёмцеся, Клася — кемлівая, няўрымслівая, поўная фантазіі дзяўчынка. І кожны ейны дзень — гэта цэлая прыгода.
Папяровая версія выйшла ў выдавецтве "Słowianka". Слухаць 🔊 Падтрымаць "Кніжны воз" 👈

📚На кніжным маркеце будуць збіраць сродкі на заснаванне Прэміі імя Евы Вежнавец. 9 жніўня ў Варшаве ў бары “Karma” пройдзе к
📚На кніжным маркеце будуць збіраць сродкі на заснаванне Прэміі імя Евы Вежнавец. 9 жніўня ў Варшаве ў бары “Karma” пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец. Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі. Падрабязней 👈

📘 Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі. У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом
📘 Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі. У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава “Тутэйшы дзэн”. 📝 Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава. Падрабязней ⬅️

1 жніўня: "ШопінгКульт" з Максімам Жбанковым у Вільні. У першы дзень жніўня Максім Жбанкоў і вінтажная крама Šuplėda запрашаю
1 жніўня: "ШопінгКульт" з Максімам Жбанковым у Вільні. У першы дзень жніўня Максім Жбанкоў і вінтажная крама Šuplėda запрашаюць на "ШопінгКульт"! На Кальварыйскім рынку аўтар распачне лакальныя продажы сваёй новай "ШокингКульт. Книги перемен", а таксама прывязе валізку з дарагімі сэрцу артэфактамі. 🛍 Кніжкі (ад "Мяне Няма" і не толькі), cd, паштоўкі, студыйныя артэфакты часоў youtube-"ШокінгКульта" і ўсё такое. 📍 Дзе: Šuplėda / Кальварыйскі рынак (Kalvarijų g. 61) ⏰ Калі: 1 жніўня (субота), 13.00-16.00

📖 У аўдыя выйшла кніга Валянціна Тараса "Прарочыя сны". Фонд "Камунікат" выпусціў аўдыякнігу публіцыста, паэта і перакладчык
📖 У аўдыя выйшла кніга Валянціна Тараса "Прарочыя сны". Фонд "Камунікат" выпусціў аўдыякнігу публіцыста, паэта і перакладчыка Валянціна Тараса "Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў".
"На выспе ўспамінаў" — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі "паўзверх старонак" афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле "Прарочыя сны" аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў: часам яны прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця, а часам даравалі надзею і ратавалі жыццё.
🎼 Музыка: Алесь Ясінскі. 🎤 Агучыў: Зміцер Бартосік. Слухаць 👈

27 і 28 жніўня: кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве. Выдавецтва "Янушкевіч" і кнігарня "Кнігаўка" запрашаюць да ўдз
27 і 28 жніўня: кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве. Выдавецтва "Янушкевіч" і кнігарня "Кнігаўка" запрашаюць да ўдзелу ў кніжным клубе, каб падыскутаваць пра новую кнігу Альгерда Бахарэвіча "Падземныя пераходы". Выхад кнігі запланаваны на 28 жніўня, а ўдзельнікі клуба маюць унікальную магчымасць атрымаць перадзамоўленую кнігу на 2 тыдні раней.
"За аснову мы ўзялі амерыканскую мадэль кніжных клубаў, якія з'яўляюцца актыўным элементам кніжнага рынку і індыкатарам чытацкіх інтарэсаў. Для выдавецтваў папярэднія заказы ад кніжных клубаў — важны сігнал пры вызначэнні накладу і маштабу прамоцыі той ці іншай кнігі", — напісана ў анонсе.
Колькасць удзельнікаў кніжнага клуба абмежаваная. ⏰ Пачатак а 18.30. 📍 Кнігарня "Букіністка", Smulikowskiego 4C (lokal B1) 🎟 Купіць квіток на 27 жніўня 🎟 Купіць квіток на 28 жніўня

📕 Бінга, крыжаванка і дазвол праліць каву — выйшаў гайд па Кракаве. Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра Мулінс
📕 Бінга, крыжаванка і дазвол праліць каву — выйшаў гайд па Кракаве. Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра Мулінская выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве, які можа стаць добрым падарункам блізкім. 📝 Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары, экспірыенс і шопінг. Падрабязней ⬅️

Выйшаў сёмы выпуск інклюзіўнага праекта музея Максіма Багдановіча. Працягваецца інклюзіўны праект “Топ-12 музейных прадметаў”
Выйшаў сёмы выпуск інклюзіўнага праекта музея Максіма Багдановіча. Працягваецца інклюзіўны праект “Топ-12 музейных прадметаў”, арганізаваны супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У фармаце падкаста на Youtube супрацоўнікі музея штомесяц распавядаюць пра самыя цікавыя экспанаты музея. Чарговую гісторыю распавядае загадчык музея Міхал Бараноўскі.
"Вы даведаецеся, які твор Максіма Багдановіча быў апублікаваны першым, колькі гадоў было тады паэту і як здарылася, што хлопчык з рускамоўнай сям'і стаў пісаць па-беларуску", — пазначана ў апісанні да падкасту.
Слухаць падкаст 👈

Выйшаў сёмы выпуск інклюзіўнага праекта музея Максіма Багдановіча. Працягваецца інклюзіўны праект “Топ-12 музейных прадметаў”
Выйшаў сёмы выпуск інклюзіўнага праекта музея Максіма Багдановіча. Працягваецца інклюзіўны праект “Топ-12 музейных прадметаў”, арганізаваных супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У фармаце падкаста на Youtube супрацоўнікі музея штомесяц распавядаюць пра самыя цікавыя экспанаты музея. Чарговую гісторыю распавядае загадчык музея Міхал Бараноўскі.
"Вы даведаецеся, які твор Максіма Багдановіча быў апублікаваны першым, колькі гадоў было тады паэту і як здарылася, што хлопчык з рускамоўнай сям'і стаў пісаць па-беларуску", — пазначана ў апісанні да падкасту.
Слухаць падкаст 👈

🔥Праект Audiobooks.by анансаваў выхад новай аўдыякнігі. Праект Audiobooks.by, якія займаюцца агучкай і каталагізацыяй аўдыяк
🔥Праект Audiobooks.by анансаваў выхад новай аўдыякнігі. Праект Audiobooks.by, якія займаюцца агучкай і каталагізацыяй аўдыякніг па-беларуску, абвесцілі навінку — у аўдыя выйдзе кніга-пераможца леташняй прэміі Гедройця — "Занзібар. Сталеньне маладой душы" Сяргея Дубаўца. Кніга выйшла ў папяровым выглядзе ў выдавецтве "Вясна" ў 2024-м годзе.
«Занзібар. Сталенне маладой душы» — кніга, у якой асабістая гісторыя ператвараецца ў мазаіку з мноства жыццяў, сцэн, пачуццяў і сюжэтаў. Аўтар вандруе праз час і прастору, праз каханне, сяброўства, сустрэчы і страты, ствараючы прастору для счытвання сябе без самапрэзентацыі. Гэта сталенне без школьнай маралі — праўдзівае, дынамічнае і глыбока чалавечае.
Падпісацца на Audiobooks.by, каб не прапусціць 🖇

🦋 Gutenberg анансуе яшчэ адну ірландскую навінку для дзяцей. Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландск
🦋 Gutenberg анансуе яшчэ адну ірландскую навінку для дзяцей. Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко. Падрабязней 👈

📖 “Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай ліпеньскі нумар. Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7,
📖 “Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай ліпеньскі нумар. Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7, 2026). Выпуск адкрывае грунтоўнае эсэ Андрэя Федарэнкі пра асобу і творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля, які акурат нарадзіўся ў ліпені 1917 году. ✍️ Далей чытачы знойдуць прозу Вольгі Грыдзюшкі, Стасі Наркевіч і Лявона Валасюка, вершы Сяргея Ваганава, Сяргея Чыгрына і Янкі Трацяка, успаміны пра Алену Васілевіч, а таксама пераклады, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа ды інш. Падрабязней ⬅️

1 жніўня: прэзентацыя кнігі Юрыя Гуменюка ў Беластоку. У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выпусціла ў кніжнай
1 жніўня: прэзентацыя кнігі Юрыя Гуменюка ў Беластоку. У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выпусціла ў кніжнай серыі “Брукаванка” зборнік выбранай паэзіі беларускага паэта Юрыя Гуменюка “І крыж каменны вырасьце, як дрэва”. На імпрэзе таксама будуць прадстаўлены і іншыя кнігі з серыі "Брукаванка". ⏰ Пачатак а 17.00. 📍 Прастора "Новая зямля" (ul. Sw.Rocha 5/32)

📓 У серыі “Брукаванка” выйшла кніга вершаў Віктара Сазонава. У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыят
📓 У серыі “Брукаванка” выйшла кніга вершаў Віктара Сазонава. У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава. Падрабязней 👈

2 жніўня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай пра кінафільм "Знак Бяды" 📺 Сёлета спаўняецца 40 год, як пачаліся здымкі ф
2 жніўня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай пра кінафільм "Знак Бяды" 📺 Сёлета спаўняецца 40 год, як пачаліся здымкі фільма, што трапіў да гледача ў 1986-м. Пра тое, як нараджаўся фільм, як прабіваў дарогу на экран, дзе праходзілі здымкі і многае іншае, раскажа на лекцыі Зміцер Юркевіч. 📖 У 1982 годзе Васіль Быкаў паставіў кропку ў аповесці “Знак бяды”. Пазней крытыкі назавуць яе самым антываенным творам пісьменніка. Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці аказаўся рэжысёр Міхаіл Пташук.
З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае пазіцыю у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.
⏰Пачатак а 14:00. 📍Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" (а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62). 🎟 Квіток — 10 рублёў. Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.

📚 Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця. Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць
📚 Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця. Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць змаганне за адну з галоўных беларускіх літаратурных узнагарод. У фінал выйшла шэсць кніг, якія журы палічыла найбольш адметнымі сярод выданняў 2025 году. 🏆Фінальная цырымонія ўзнагароджання і абвяшчэнне пераможцы адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Падрабязней 👈

❤️ Святлана Алексіевіч падтрымала фотапраект беларускіх традыцыйных строяў. Нобеўлеўская лаўрэатка праспансавала праект «Этна
❤️ Святлана Алексіевіч падтрымала фотапраект беларускіх традыцыйных строяў. Нобеўлеўская лаўрэатка праспансавала праект «Этнафотасэты» былой палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.
«Падчас інтэрв'ю Святлане Алексіевіч я, між іншым, расказала пра свой фотапраект «Этнафотасэты». Спадарыня Святлана нечакана дастала 100 еўра і сказала: — Купіце для вашага праекта прыгожую аўтэнтычную сарочку. Сказана — зроблена. Сёння гэтая цудоўная аўтэнтычная сарочка ўжо папоўніла калекцыю. Для мяне гэта не проста каштоўнае набыццё, але і вельмі дарагі знак падтрымкі ад нобелеўскай лаўрэаткі. Шчыры дзякуй, дарагая спадарыня Святлана, за Вашу дапамогу, давер і ўвагу да майго праекта», — напісала Ларыса Шчыракова на сваёй старонцы ў Facebook.

🏆 Беларуская ілюстратарка трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі. Ілюстрацыі мастачкі Святланы Міхалап да кнігі Надзеі Ясмін
🏆 Беларуская ілюстратарка трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі. Ілюстрацыі мастачкі Святланы Міхалап да кнігі Надзеі Ясмінска «Кусь-Кусяндра» ўвайшлі ў шорт-ліст міжнароднай прэміі Hiii Illustration International Awards 2025 у катэгорыі Free Theme 🎉 У гэтым годзе на конкурс было пададзена 3158 работ з 60+ краін, а ў шорт-ліст трапіла ўсяго 692 праекты. Абвяшчэнне пераможцаў запланавана на верасень–кастрычнік 2026 года. 📕 Кніга Надзеі Ясмінска і Святланы Міхалап «Кусь-Кусяндра» выйшла ў выдавецтве "Папуры".
Hiii Illustration International Awards 2025 — прэмія для ілюстратараў і мастакоў, якая ўручаецца з 2012 года. За гэты час у якасці журы было запрошана больш за 60 міжнародна вядомых ілюстратараў і навукоўцаў з пяці кантынентаў, і было пададзена больш за 40 000 заявак з больш чым 100 краін і рэгіёнаў.

📗 Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90-х. Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман
📗 Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90-х. Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова “Паўднёвы Захад” (“Юго-Запад”), які ёсць працягам рамана “Варшава”, дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га.
“У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе”, — тлумачыць аўтар у анатацыі да кнігі.
Падрабязней ⬅️

📙За званне найлепшай кніжнай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў. Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнт
📙За званне найлепшай кніжнай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў. Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць. Падрабязней 👈