ar
Feedback
bellitinfo

bellitinfo

الذهاب إلى القناة على Telegram

Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

إظهار المزيد
660
المشتركون
+124 ساعات
+77 أيام
+930 أيام
أرشيف المشاركات
📕 Выйшла калектыўная англамоўная манаграфія пра сучасную Беларусь. Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handb
📕 Выйшла калектыўная англамоўная манаграфія пра сучасную Беларусь. Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага.
У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.
Падрабязней ⬅️

Сёння святкуе свой дзень народзінаў Сяргей Дубавец! Сёння, 17 верасня, пісьменніку, журналісту, лаўрэату прэміі Гедройця, аўт
Сёння святкуе свой дзень народзінаў Сяргей Дубавец! Сёння, 17 верасня, пісьменніку, журналісту, лаўрэату прэміі Гедройця, аўтару падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргею Дубаўцу спаўняецца 67 🎂 🔊 Слухаць падкаст "Літаратурныя зацемкі". 📚 Чытаць анлайн кнігі Сяргея Дубаўца на "Беларускай палічцы". 🫶 Купіць кнігі пісьменніка.

📖 30 верасня ў Варшаве: прэзентацыя кнігі Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы". У 2025 годзе рукапіс і макет кнігі “Не на
📖 30 верасня ў Варшаве: прэзентацыя кнігі Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы". У 2025 годзе рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаванным да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі. І ўжо ў 2026 годзе кніга пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай пабачыла свет у выдавецтве SURMA.
"Наведвальнікаў чытанне і размовы пра стварэнне кнігі, сумесная творчасць бацькоў і дзяцей (5+), падарункі і ласункі", — напісана ў анонсе.
⏰ Пачатак а 17.30. 📍 Бібліятэка MDM (Marszałkowska 55/73)

📒Выходзіць другая частка “Імёнаў Свабоды” Уладзіміра Арлова. Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да ра
📒Выходзіць другая частка “Імёнаў Свабоды” Уладзіміра Арлова. Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай “Імёны Свабоды” неўзабаве выйдзе з друку. У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў. Падрабязней ⬅️

📘Выйшаў дапоўнены і дапрацаваны раман Алеся Пашкевіча пра Уладзіміра Дубоўку. У мінскім выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданн
📘Выйшаў дапоўнены і дапрацаваны раман Алеся Пашкевіча пра Уладзіміра Дубоўку. У мінскім выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” аўтарства Алеся Пашкевіча.
“Круг” — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і дапоўненае.
Дзе купіць 👈

🙏 Выдавец Зміцер Колас на волі! Сярод 25 зняволеных, якія выйшлі сёння на волю ў Беларусі, дзякуючы высілкам амерыканскага ў
🙏 Выдавец Зміцер Колас на волі! Сярод 25 зняволеных, якія выйшлі сёння на волю ў Беларусі, дзякуючы высілкам амерыканскага ўрада і спецпасланіка Джона Коўла, — выдавец і перакладчык Зміцер Колас.
Зміцер Колас — выдавец кніжнай серыі "Паэты планеты", перакладчык з французскай, у яго наробку пераклады казак Шарля Перо, твораў Камю, Сартра, Бергсона і іншыя.

📚 23 верасня ў Мінску: лекцыя Ігара Бабкова "Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве". У музее Якуба Коласа ў р
📚 23 верасня ў Мінску: лекцыя Ігара Бабкова "Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве". У музее Якуба Коласа ў рамках музейнага праекта “Простыя словы” адбудзецца лекцыя Ігара Бабкова "На высокім пагорку высокі дом... Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве".
Жаночая паэзія вельмі часта разумеецца як адмысловае засяроджанне творчай увагі, паэтыка-антрапалагічнае падарожжа ў пошуках "жаночага". Замыканне зместу ўнутры пэўнага каталога тэмаў і эмоцый. Паэткі, пра якіх пойдзе гаворка, ідуць у адваротным кірунку. Замест замыкання ў "жаночым" — эстэтычны выбух, растрата, новая эстэтыка, новыя тэрыторыі, вышыні і глыбіні.
📍Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ⏰Пачатак а 18:30. Уваход — 10 рублёў. Патрабуецца рэгістрацыя ✍️

📕 25 верасня: прэзэнтацыя кнігі Галіны Войцік "Там, дзе мяне няма" ў Вільні. Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка,
📕 25 верасня: прэзэнтацыя кнігі Галіны Войцік "Там, дзе мяне няма" ў Вільні. Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка, перакладчыца і публіцыстка. Вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка па адукацыі, аўтарка шматлікіх мемуараў пра віленскіх беларусаў. 📖 "Там, дзе мяне няма"кніга пра Вільню і пра яе людзей, пра сямейныя і гарадскія традыцыі. Успаміны з кнігі раней друкаваліся ў газетах, і ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай.
Гэтай кнігай выдавецтва "Скарына" адкрывае "Віленскую сэрыю" — наступнымі ў ёй рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.
Вось тут можна азнаёміцца з фрагментам кнігі 👈

🔊 "Крэмулятар" Сашы Філіпенкі цяпер можна паслухаць. "Крэмулятар" — самы знакаміты раман Сашы Філіпенкі. Твор атрымаў прэсты
🔊 "Крэмулятар" Сашы Філіпенкі цяпер можна паслухаць. "Крэмулятар" — самы знакаміты раман Сашы Філіпенкі. Твор атрымаў прэстыжную французскую прэмію Trasnfuge як найлепшы еўрапейскі раман 2023 года.
Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору.
📖 У папяровай версіі кніга выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher. Паслухаць ⬅️

17 верасня ў Мінску: "Лісткі календара" — лекцыя пра Максіма Танка. У чацвер, 17 верасня адбудзецца лекцыя Валянціны Кароткін
17 верасня ў Мінску: "Лісткі календара" — лекцыя пра Максіма Танка. У чацвер, 17 верасня адбудзецца лекцыя Валянціны Кароткінай пра жыццё і творчасць паэта, перакладчыка і грмадскага дзеяча Максіма Танка.
"Творчае жыццё пісьменніка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, зрухаў у грамадстве, пераломных падзей, што адбіліся ў вершах і паэмах. Падчас сустрэчы пройдземся старонкамі дзённікаў і пакручастымі жыццёвымі шляхамі Яўгена Іванавіча Скурко", — напісана ў анонсе да падзеі.
🎟Уваход — 8 рублёў. ⏰Пачатак а 19:00. 📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

📖 Новая кніга Міколы Адама выйшла ў серыі “Брукаванка”. Паэтычную кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга Міколы Ад
📖 Новая кніга Міколы Адама выйшла ў серыі “Брукаванка”. Паэтычную кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга Міколы Адама “Неба на стале”, якая на думку рэдактараў серыі, мае значэнне большае, чым проста з’яўленне яшчэ аднаго зборніка вершаў. Гэта вяртанне аднаго з галасоў таго самага пакалення “Першацвету”, якое дзіўным чынам амаль растварылася ў гісторыі беларускай літаратуры. Падрабязней 👈

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець д
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"?
Гэта лірычная проза, калі пісаньне прасякнутае ўнутраным сьвятлом, што ўрэшце перадаецца і чытачу. Гаворка пра перажываньні, якімі менскае гарадзкое паветра напоўнілася ў сярэдзіне 90-х.
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️

📖 Юля Цімафеева расказала пра свае восеньскія выступы. Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева анансавала імпрэзы ў Берліне, Кіш
📖 Юля Цімафеева расказала пра свае восеньскія выступы. Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева анансавала імпрэзы ў Берліне, Кішынёве, Вене, Грааль-Мюрыцы, Грацы. Пісьменніца выступіць на еўрапейскіх фестывалях, прыме ўдзел у дыскусіях, а таксама адкрые персанальную выставу калажоў. Падрабязнасці тут 👈

🔥 Раман аўтара бэстсэлераў Джона Грына — па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры. Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла к
🔥 Раман аўтара бэстсэлераў Джона Грына — па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры. Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Беларуская версія рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай выйдзе ў дзень сусветнай прэм’еры.
Сам Джон Грын гаворыць, што “гэта кніга пра тое, як прайсці праз каханне і страту, будучы часткай дзіўнага, складанага абмену ўвагай і траўмамі ў сацсетках, якія перасталі быць чымсьці прызначаным толькі для кіназорак”.
Падрабязней ⬅️

📘 Віктар Марціновіч упершыню за 8 гадоў выдаў новы раман. Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марцінові
📘 Віктар Марціновіч упершыню за 8 гадоў выдаў новы раман. Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марціновіча “Глыбіня”. У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак. Падрабязней ⬅️

22 верасня: сустрэча пад назвай «Сабраліся палачане…» ва Ўроцлаве. Беларускі ПЭН запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым,
22 верасня: сустрэча пад назвай «Сабраліся палачане…» ва Ўроцлаве. Беларускі ПЭН запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Лявонам Баршчэўскім і Таццянай Нядбай — трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. На імпрэзе будзе размова пра іх творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры, а таксама пра іншыя важныя і не надта сур’ёзныя справы. Пачатак а 17:00. 📍 Канферэнц-зала Асалінэума пл. Нанкера, 17 (pl. Nankiera 17), уваход з боку Барочнага саду Асалінэума.

🔊 “Кніжны воз” агучыць “Чараўніка Краіны Оз” і працяг Віня-Пыха. Ініцыятыва “Кніжны воз” анансавала выхад ў аўдыяверсіях дзв
🔊 “Кніжны воз” агучыць “Чараўніка Краіны Оз” і працяг Віня-Пыха. Ініцыятыва “Кніжны воз” анансавала выхад ў аўдыяверсіях дзвюх навінак: “Чараўнік Краіны Оз” Фрэнка Баўма і працяг прыгодаў Віня-Пыха — “Хатка ў Пыхавым закутку” А.А. Мілна. Пра гэта расказала ў сацсетках афіцыйная прадстаўніца ініцыятывы ў ЗША Алеся Сёмуха-Грынберг, падзякаваўшы ўсёй амерыканскай грамадзе спонсараў і мецэнатаў, якія падтрымліваюць праект. Падрабязней ⬅️

📺 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў СССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў" праваабаронч
📺 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў СССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў" праваабарончага цэнтра “Вясна” прысвечаны знакавым фігурам беларускай літаратуры — Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу. У ім расказваецца, як гэтыя два франтавікі, прайшоўшы праз пекла вайны, усё жыццё неслі цяжар праўды. З выпуска можна даведацца: ✔️Як пісьменнікі пераадольвалі цэнзуру, адмаўляючыся паказваць вайну выключна ў адпаведнасці з ідэалагічна правільнымі савецкімі шаблонамі. ✔️Аб адважным учынку Алеся Адамовіча, які адмовіўся падпісаць калектыўны ліст з асуджэннем рэпрэсаваных савецкіх літаратараў. ✔️Чаму выступ Васіля Быкава на з'ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе выклікаў скандал і прывёў да яго фактычнай ізаляцыі і пераследу з боку КДБ. ✔️Аб праваабарончай ролі Адамовіча, які адным з першых адкрыта загаварыў аб рэальных маштабах Чарнобыльскай катастрофы. ✔️Як пры падтрымцы Быкава была адкрыта праўда пра Курапаты і іншае. Глядзець 📖

🍁 12 верасня: "Мінск народных" у Літаратурным музеі. Сто і адзін год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт — Янка
🍁 12 верасня: "Мінск народных" у Літаратурным музеі. Сто і адзін год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт — Янка Купала. І роўна стагоддзе мінула, як народным паэтам стаў Якуб Колас. Пазней у гэтым пачэсным шэрагу з’явіцца яшчэ амаль два дзясяткі імёнаў: Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў…
"На імпрэзе наведвальнікі пазнаёмяцца з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў. А таксама кожны жадаючы атрымае магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея", — напісана ў анонсе да падзеі.
⏰Пачатак а 17.00. 📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) 🎟 Уваход — 8 рублёў.

📖 У "Мяне няма" выходзіць першая перакладная кніга. Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад першай перакладной кнігі ў сваім
📖 У "Мяне няма" выходзіць першая перакладная кніга. Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад першай перакладной кнігі ў сваім даробку — “Нашы зіхоткія целы” Алёны Глухавай. Арыгінал кнігі быў напісаны беларускай Алёнай Глухавай па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў буйным выдавецтве Gallimard. На беларускую мову кнігу пераклала Алена Пятровіч. Падрабязней 👈