bellitinfo
Ir al canal en Telegram
Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Mostrar más624
Suscriptores
+124 horas
+37 días
+530 días
Archivo de publicaciones
624
📕 У Беларусі прызналі экстрэмісцкімі кнігі Алексіевіч, Шушкевіча і іншых аўтараў.
Суд Заводскага раёну Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі" шэраг друкаваных выданняў (па інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна").
Гэта кнігі:
• «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
• «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
• «Менская вясна. — Наша Ніва, 1996»
• «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
• «Народная праграма «Вольная Беларусь». — Варшава — Нью-Ёрк — Менск»
• «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
• «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. — Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
• «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
• «Праграма канстытуцыйных пераўтварэнняў» (Міхаіл Пастухоў).
624
📒 Выйшла кніга выбраных вершаў Віктара Слінкі.
Паэтычная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам вершаў Віктара Слінкі “Ліставанне”. Гэта чацвёртая кніга паэта і першае выбранае, што падводзіць пэўныя вынікі папярэдняму творчаму этапу аўтара.
“Ліставанне” — гэта не проста выбраныя вершы. Гэта кніга, якая дазваляе ўбачыць яшчэ аднаго недаацэненага беларускага паэта апошніх дзесяцігоддзяў. Паэта, чый аўтарытэт у літаратурным асяроддзі значна перавышае яго вядомасць шырокаму чытачу.Падрабязней 👈
624
📝 Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” распачынае новы сезон.
Конкурс рукапісаў "Шуфлядка", які праводзіцца фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, прымае тэксты ў трох намінацыях:
✔️творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.);
✔️нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі і інш., мемуары, кнігі рэпартажаў, кнігі пра падарожжы, аўтафікшн і г.д.);
✔️масавыя жанры (дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і г.д.)
Падаваць заяўкі могуць як сталыя аўтаркі і аўтары, гэтак і дэбютанткі і дэбютанты. Абмежаванняў для ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і г.д. няма.📕 Прызам для пераможцаў будзе выданне рукапісаў папяровай кнігай. Кнігі будуць выдавацца на ўмовах тэндэру для выдавецтваў. 📌 Прыём заявак доўжыцца да 3 жніўня ўключна. Рэгламент конкурса можна пачытаць тут. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе ⬅️
624
У новым выпуску "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі "Ваўка", што выйшла летась у выдавецтве "Мяне Няма".
"Кніга „Ваўка“ пра тое, што застаецца пасьля сьмерці: у рэальнасьці, у памяці, ва ўяўленьні. У кнізе шмат сьмерцяў, настолькі шмат, што ты проста прызвычайваесься да жалобнае тэмы, якая, што той антураж, ахінае ўсё жыцьцё, дзе ўвесь час паміраюць людзі, жывёлы, птушкі, кузуркі, якія, праўда, імкнуцца схаваць сваю сьмерць".✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️
624
Павел Анціпаў расказаў пра перазапуск праекта "Літрадыё".
"Літрадыё" — праект пра беларускую літаратуру, на сайце якога выходзілі падкасты "Супердудко", "Калялітаратуры", публікаваліся вершы, проза, эсэ і крытычныя артыкулы.
Рэдактар "Літрадыё" Павел Анціпаў напісаў у сацсетках пра перазапуск праекту і папрасіў падтрымкі чытачоў:
"...Апошнія паўтара года праект быў на паўзе. І ўвесь час я адчуваў, што мне яго не хапае. Да мяне прыходзілі тэксты, якія маглі б быць апублікаваныя на Літрадыё, і прыходзілі ідэі, якія маглі б быць рэалізаваныя толькі на Літрадыё. І гэтага ўсяго з’яўлялася так шмат, што я вырашыў перазапусціць Літрадыё. На гэты раз самастойна. Але з вашай дапамогай таксама. Я палічыў, што на першыя 4 публікацыі мне патрэбна 320 еўра. І, каб не губляць час, вырашыў звярнуцца да вас. Той, у каго ёсць на гэта сілы, можа зрабіць данат. Ці той, хто мяне ведае, можа звярнуцца да мяне асабіста".Таксама на сайт вярнулася першапачатковая ідэя праекта — цяпер там можна паслухаць радыё — гэта аўдыязапісы беларускіх твораў, падкасты і прамыя эфіры з культурніцкіх падзей. Дарэчы, першы прамы эфір пачынаецца сёння — карэспандэнт Тамаш Мінчонак завітае на варшаўскі MALDZIS-фэст — інтэлектуальны фестываль беларускай культуры, арганізаваны ініцыятывай Maldzis. У праграме пісьменніцкія размовы са Святланай Алексіевіч, Сашам Філіпенкам, Лявонам Вольскім і іншае. Слухаць 🔊
624
📒 Выйшаў збор мастацкай прозы Сяргея Дубаўца.
У выдавецтве Vesna Books выйшаў том пад назвай “Збор творцаў”, у якім сабрана мастацкая проза Сяргея Дубаўца.
У кнізе прадстаўлена творчасць аўтара ад апавяданняў з дэбютнай кнігі “Практыкаванні” да раманаў “Сіні карабель у блакітным моры плыве” і “Д’ябал запрэжаны ў плуг”.
Падрабязней 👈
624
📘28 ліпеня: “Перакладчык у чужой кватэры” — сустрэча з Андрэем Хадановічам ва Уроцлаве.
На імпрэзе Андрэй Хадановіч паразважае пра досвед перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, пакажа некалькі спробаў перастварыць вершы Міцкевіча і Норвіда, Леца і Свіршчыньскай, Мілаша і Шымборскай, а таксама Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Крыстыны Дамброўскай, Агі Зана…
У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дзвюхмоўнай кнігі выбраных вершаў і паэмаў Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца шарлатанаў”.
Звыклае месца перакладчыка — паміж дзвюма (ці больш) мовамі і культурамі. Ці парушае гэтую хісткую раўнавагу досвед эміграцыі, пераезд бліжэй да сваіх аўтараў, але далей ад сваіх чытачоў? А што, калі значная частка чытачоў таксама пераязджае разам з табой? Ці патрэбны беларускі пераклад польскай літаратуры беларусам у Польшчы? Ці мяняе эміграцыя оптыку чытання? Ці робіцца польская літаратура больш “сваёй”, ці дазваляе інакш зірнуць на ўласную літаратуру і магчымасці ўласнай мовы?⏰Пачатак а 19.00. 📍Klub Proza, Przejście Garncarskie 2 Падрабязней ⬅️
624
Што на старонках новага выпуску альманаха “Апостраф”? 📖
У Вільні пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”.
📚 У новым нумары чытачоў чакае паэзія Мікіты Найдзёнава, Васіля Жуковіча, Івана Мельнічука, проза Уладзіміра Сцяпана, Стасі Наркевіч і Ігара Сідарука, а таксама эсэ, нататкі, драма, ліставанне і многае іншае.
Падрабязней 👈
624
У жніўні пачынае працу пісьменніцкая анлайн-майстэрня з Тоні Лашдэн.
Майстэрня для тых, хто хоча пісаць пра сэксуальнае задавальненне — па-за стэрэатыпамі, табу і гатовымі шаблонамі.
Удзельнікі(-цы) будуць абмяркоўваць эротыку, эксперыментаваць з формамі і жанрамі пісьма пра сэкс, даследаваць уласны досвед і ствараць новыя тэксты ў канфідэнцыйнай і спакойнай прасторы.
У фокусе:
✔️Гетэрасексуальнасць па-за патрыярхальнымі рамкамі;
✔️Квір-сэкс;
✔️Эротыка, нейраразнастайнасць і інваліднасць;
✔️Сэкс ва ўмовах капіталізму.
🗓 Калі: 1, 8, 15 і 22 жніўня, а таксама 19 кастрычніка, 12:00–14:00 CET.
✍️ Майстэрню вядзе тоні лашдэн — небінарн:ая пісьмен:ніца і фем-актывіст:ка, аўтар:ка кніг кароткай прозы «Последний автобус уходит в восемь», «чорны лес» і нядаўна апублікаванай «на углу Незалежнасці».
Удзел бясплатны для ўдзельнікаў(-іц) з Беларусі. Для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі, даступныя платныя месцы.
Як далучыцца ⬅️
624
📖 Першую кнігу Анэты Прымака-Онішк перавыдаюць па-беларуску.
Фонд “Камунікат” заключыў дамову з польскім выдавецтвам Czarne на выданне на беларускай мове першай кнігі Анэты Прымака-Онішк “Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы”.
Арыгінал гэтай кнігі па-польску пабачыў свет у 2016 годзе, а беларускі пераклад у 2019 выходзіў у выдавецтве “Інбелкульт” (Смаленск) у перакладзе А. Моніча.
Падрабязней 👈
624
20 ліпеня: сустрэча з Максімам Знакам у Вільні.
Юрыст, бард, пісьменнік і палітзняволены запрашае на творчую сустрэчу ў літоўскай сталіцы.
"Нарэшце Вільня! У залі 100 месцаў. Спадзяюся ў падаючага яблыка не будзе ні воднага шанцу! Буду ўдзячны за распаўсюд інфармацыі сярод тых, хто жыве ў Вільні ці можа там апынуцца 20/07/26 Будзе сёе-тое з новых і старых песен, апавяданні з Каланістаў — і ўсё астатняе", — напісаў Максім у сваіх сацсетках.⏰ Пачатак а 18:30. 📍Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos g. 25). Уваход вольны.
624
🎉 Ціхан Чарнякевіч напісаў эсэ да 80-годдзя Уладзіміра Някляева.
Паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў святкуе 80-гадовы юбілей. Пісьменнік святкуе два дні народзінаў: 9 ліпеня — першы (па версіі маці), 11 ліпеня — другі.
Літаратуразнаўца і рэдактар bellit.info Ціхан Чарнякевіч напісаў эсэ, прысвечанае Уладзіміру Някляеву.
"Мабыць, найбольш люблю ягоныя вершы. Можа быць, нават з вершаў люблю найкарацейшыя, дзе сіла і размах раптам абмежаваліся нейкім дзясяткам радкоў, і штосьці адным-двума ўдарамі высеклі з матэрыялу, які не здольны быў супраціўляцца. Можа, менавіта ў гэтым адчайным удары і высякаліся тыя іскры, якія потым запальвалі нешта ўнутры. Можа, можа".Чытаць эсэ на "Будзьме" 👈
624
📖 12 ліпеня: сустрэча з Віктарам Сямашкам у Гданьску.
Сядзіба БКТ "Хатка" запрашае на паўдзённы сеанс гукаў і гісторый з Віктарам Сямашкам — музыкам, паэтам і даследчыкам.
У праграме — аповед пра джазавыя вандроўкі і культурныя сувязі пад назвай "Гданьск – Беласток: як піянеры польскага джазу апынуліся ў Белдзяржэстрадзе?", а таксама жывыя імправізацыі на духавых і клавішных інструментах у выкананні Віктара Сямашкі і Яўгена Барышнікава.
📀 На сустрэчы можна будзе набыць CD дыскі з альбомам гурта Fantastic Swimmers.
Данаты вітаюцца.
📍 БКТ «Хатка», Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх)
⏰ Пачатак а 12:00.
624
📘 Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай.
Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”.
У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет.
Падрабязней ⬅️
624
🔊 Фэнтэзійная аповесць “Ян Ялмужна” выйшла аўдыякнігай.
Ініцыятыва “Кніжны Воз” апублікавала ў аўдыяфармаце кнігу паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”.
Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі выходзіў на паперы ў 2014 годзе.
Казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца з чарадзействам.Падрабязней 👈
624
📓11 ліпеня: аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве.
У гэтую суботу адбудзецца аўтограф-сесія Максіма Жбанкова з нагоды выхаду зборніка "ШокингКульт. Книга перемен".
"У праграме: найсвяжайшая (наўпрост з тыпаграфіі) кніга і аўтар, які не будзе агучваць “шокінг” (гэта — на прэзентацыі!), але з асалодай паразмаўляе з нагоды і ўвогуле. А таксама безадказныя аўтаграфы, рандомныя сэлфі, нефармальныя размоўкі, (няпрошаныя) парады з серыі "што пачытаць" — пад аўтарскі плэйліст #Скучноестарьё", — напісана ў анонсе да падзеі.📍 "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego 4) ⏰ Пачатак а 17.00. 📸 Фота: Violetta Savchits Падрабязней 👈
624
9 ліпеня: куратарская экскурсія па выставе "Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе" ў Мінску.
На экскурсіі раскажуць, як адбываўся творчы працэс паэта, што яго натхняла на стварэнне вершаў, хто быў яго першым каханнем і пра многае іншае.
"Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і “Александрына”? А быць можа, вы ў школе вучылі верш “Калі ласка”? Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент — да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі", — напісана ў анонсе да падзеі.👤Куратар выставы — Карына Кушчанка. 🎟 Кошт 15 р. Без папярэдняга запісу. ⏰ Пачатак а 18:00. 📍 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30)
624
📖 Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі.
Фонд “Камунікат” выпусціў з друку кнігу Віктара Шадурскага “Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)”.
У манаграфіі аналізуюцца ключавыя аспекты гісторыі Беларусі ў перыяд з лістапада 1996 да жніўня 2020.
Падрабязней 👈
624
📘Ганна Янкута расказала пра літаратурныя беларуска-аўстрыйскія сувязі.
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута расказала на сваім Youtube-канале пра літаратурныя беларуска-аўстрыйскія сувязі.
У відэа Ганна распавядае пра сакавіцкі нумар аўстрыйскага часопіса Zwischenwelt, дзе па-нямецку апублікавалі творы беларускіх аўтараў: Альгерда Бахарэвіча, Сабіны Брыло, Дар'і Бялькевіч, Алеся Бяляцкага, Артура Камароўскага, Юлі Цімафеевай, Ганны Шакель і іншых.
✍️ Яшчэ ў часопісе надрукаваныя рэцэнзіі на чатыры кнігі беларускіх аўтараў: Юлі Цімафеевай, Віктара Жыбуля, Альгерда Бахарэвіча і Тані Арцімовіч.
Таксама ў відэа Ганна расказвае, як звязаныя Аўстрыя і Максім Гарэцкі, аўстрыйскія Альпы і Васіль Быкаў, і ўзгадвае аўстрыйскі нумар часопіса ARCHE.Глядзець 📺
624
10 ліпеня: прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Строцава ў Варшаве.
"Цяпер я як аўтар знаходжуся ў той фазе, калі не да канца ўпэўнены, што сам напісаў кнігу „Як выглядае смерць“ (...) Каб нанова сустрэцца і з аўтарам, і з кнігай, я еду на прэзентацыю паэмы ў Варшаву. Прыходзьце і вы — сустрэцца і пераканацца, што аўтар і кніга існуюць", — падзяліўся Дзмітрый Строцаў у сваім запрашэнні.У гэтай аўтабіяграфічнай паэме ў прозе аўтар быццам бы распавядае пра ўласнае дзяцінства, але насамрэч кажа пра "міфічны Мінск" — недасяжны горад-міраж, які застаўся ва ўспамінах. Кніга выйшла ў выдавецтве "Мяне Няма" ў 2026 годзе. Гасцей мерапрыемства чакаюць аўтарская чытка і акцёрскі перформанс ад Лёшы Л. ⏰ Пачатак а 19:00. 📍 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta, 2) Уваход вольны.
