cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Лінейная (аг | рэг) рэсія

Пра даныя і як іх прыстасаваць да штодзённасці Мяне можна знайсці У твітары: https://twitter.com/aliaksandr_k Англ: https://twitter.com/unfriendlydata На лінкачы: https://www.linkedin.com/in/aliaksandr-kazlou-b5a86411b/ Ці ў тг: @shurackapalieski

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
1 346
مشترکین
-124 ساعت
-37 روز
+1030 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Цікавае пра грошы і бяздомных У Дэнверы адной групе бяздомных год выплочвалі 1.000$ у месяц, другой — адной сумай накінулі 6.500$ са старту і кожны месяц выплочвалі па 500$ дадатковых Кантрольнай групе выплочвалі па 50$ у месяц. Думаю, вырашылі што хоць нейкая сума патрэбная, каб яны не разбегліся за год эксперыменту — потым не знойдзеш і даныя не збярэш Усе 806 чалавек без ментальных захворванняў Праз год ~60% з першай групы знайшлі жытло, ~60% з другой і ў трэцяй групе таксама ~60% знайшлі сабе жытло З аднаго боку, я глянуў мясцовы арэндны рынак і там толькі 16% прапаноў ніжэй 1000$/месяц. Ну і "я ўдзельнічаю ў даследаванні" не самая пераканаўчая крыніца заробку для лэндлордаў. З іншага боку, 12 штук — гэта даволі шмат, я б чакаў хоць нейкага пазітыўнага эфекту
نمایش همه...
🤔 31🌚 4👍 3 1
Добрай раніцы. Распавяду смешнае За апошні пару тыдняў было апублікавана тры гучныя мета-аналізы: пра лячэнне дэпрэсіі грыбамі, пра эксперыменты з трывожным разладам і лячэнне дэпрэсіі карыпразінам Што аб’ядноўвае гэтыя даследаванні? Яны ўсе зрабілі адную і тую ж статыстычную памылку: пераблыталі стандартную памылку са стандрартнай дэвіяцыяй. Што гэта значыць распавядаць не буду, гэта нудна. Але распавяду, да чаго гэта прывяло А прывяло гэта да таго, што эфекты, якія яны знайшлі, была ў разы завышаныя: у паперы пра эфектыўнасць грыбоў на 600%, у паперы пра турботу на 400% і ў паперы пра дэпрэсію і карыпразін на 2000% Яшчэ раз: за ~2 тыдні выходзіць 3 даследаванні з элементарнай статыстычнай памылкай, якія прапускаюць і аўтары і рэв’юверы, але якія за пару дзён знаходзяць у твітары (тут ці тут) Так і жывем
نمایش همه...
Efficacy of psilocybin for treating symptoms of depression: systematic review and meta-analysis

Objective To determine the efficacy of psilocybin as an antidepressant compared with placebo or non-psychoactive drugs. Design Systematic review and meta-analysis. Data sources Five electronic databases of published literature (Cochrane Central Register of Controlled Trials, Medline, Embase, Science Citation Index and Conference Proceedings Citation Index, and PsycInfo) and four databases of unpublished and international literature (ClinicalTrials.gov, WHO International Clinical Trials Registry Platform, ProQuest Dissertations and Theses Global, and PsycEXTRA), and handsearching of reference lists, conference proceedings, and abstracts. Data synthesis and study quality Information on potential treatment effect moderators was extracted, including depression type (primary or secondary), previous use of psychedelics, psilocybin dosage, type of outcome measure (clinician rated or self-reported), and personal characteristics (eg, age, sex). Data were synthesised using a random effects meta-analysis model, and observed…

😁 24🤯 15👍 4😢 3🌚 3 1
Люблю патэрны ў даных пра якія нічога не ведаю. Трэніруе інтуіцыю Напрыклад колькасць серыйных забойцаў у ЗША. У 80-ыя быў 7-14разовы ўсплёск, адносна 1950-ых ці 2010-ых Чаму так у мяне не было ідэй, таму сабраў гіпотэзы ад людзей, якія у гэтым разбіраюцца: Пра рост: 1. Будаўніцтва аўтамагісраляў спросціла перасоўванне і зрабіла скаладней звязаць забойствы праз адлегласць. Магло незаўважна набіраць тэмп і да 60ых 2. Разам з тым, развіццё крыміналістыкі дапамагло гэта заўважыць, канцэптуалізаваць "серыйных забойцаў" як феномен 3. Распаўсюд ТБ і масмедыя агулам прасунуў серыйных забойцаў у навінавы авангард. Сыходзячы з дапушчэння, што ім гэта падабалася, маем дадатковы стымул 4. Свінец. На другім графіку бачым пік канцэнтрацыі свінца ў крыві амерыканцаў ў 80-ыя. Ёсць даныя пра моцную карэляцыю паміж атрчуваннем свінцом у дзяцінстве і схільнасцю да гвалту Пра падзенне: 1. Яшчэ большае развіццё крыміналістыкі, прафайлінга, ДНК тэстаў, а таксама камеры зрабілі забойствы імпрэзай куды больш складанай. Гэта, імаверна, асноўная прычына 2. Грамадства вырашыла, што труціць дзяцей свінцом не самая яскравая ідэя
نمایش همه...
🔥 26👍 12
^ народ з гісторыі парваўся і пабёг пераправяраць ягоныя паперы на прадмет памылак. Аўтыстаў з ведамі статыстыкі ў інтэрнэтах агулам больш чым папулярных падкасцераў І яны там канешне ж ёсць. Напрыклад у паперы пра "cyclic sighing" — тэхніку дыхання, якую ён прасоўвае і якая "працуе лепш чым медытацыя" Калі глянуць на таблу (6 радок), бачым, у перакладзе на простую мову, што чым больш чалавек практыкуе гэтую тэхніку, тым лепшы эфект. Эфект вельмі статыстычна значны (p < 0.01) Праблема ў тым, што калі глянуць на давяральныя інтэрвалы, яны перасякаюць нуль. Гэта абсурд матэматычны, так не бывае, але і з практычнага пункту гледжання абсурд: калі вы сцвярджаеце, што нешта мае моцны пазітыўны эфект, хацелася б, каб давяральны інтэрвал не ўключаў рэгіён з негатыўнымі эфектамі. Лагічна? Лагічна
نمایش همه...
James Heathers (@jamesheathers) on X

Update: that took 47 minutes, half of which was spent debating the pros and cons of updating my phone plan. Anyone want to explain to me how that cyclic sighing CI is possible? Figure 3B if you want to play along.

https://t.co/SxWd0UrEyl

😁 13🤔 2👍 1 1🎅 1
Мой любімы падкасцер, Эндрю Губерман Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120% Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвете, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся Правільны адказ дарэч 1 - 0.8^6 = ~74%
نمایش همه...
😁 51 9🤯 4🏆 3🤔 2🗿 1
Photo unavailableShow in Telegram
Платформа interviewing.io правяла эксперымент, каб высветліць, наколькі тэхнічныя рэкрутары у ІТ здольныя ацэньваць кандыдатаў 76 рэкрутараў, 30 рэзюме на кожнага, 2.200 ацэнак у суме. Некаторых кандыдатаў ацэньвала некалькі рэкрутараў Высновы: 1. Рэкрутары ацэньвалі імавернасць таго, што кандыдат пройдзе тэхнічнае інтэрв'ю на платформе. З тых, каму яны далі 0-5% шанец, 47% паспяхова прайшлі інтэрв'ю. А з тых, каму яны далі 95-100% шанец, 64% прайшлі інтэрв'ю. Кажучы проста, якую б імавернасць яны не паставілі, шанец прайсці інтэрв'ю быў каля 50% (лінія на графіку ляжыць амаль гарызантальна) 2. Для тых кандыдатаў, якіх ацэньвалі больш за аднаго рэкрутара, сярэдняя розніца паміж ацэнкамі складала 41 працэнтны пункт Гэта не першае падобнае даследаванне і тычыцца не толькі ІТ Ёсць такая кніга, Bullshit jobs. Напісаная яна ўльтралевым брытанскім антраполагам і чытаць яе натуральна немагчыма. Але пачалася яна з аднайменнага эсэ і з ім рэкамендую азнаёміцца. Я сам з паловай пасылаў не згодны, але прынамсі каб ведаць адкуль тэрмін пайшоў
نمایش همه...
👍 23😁 11🔥 6🤔 2
Photo unavailableShow in Telegram
Пра што сёння пісаць як не пра рынак працы Год таму я распавядаў, што ў Швецыі IQ, замераны ў арміі, даволі лінейна прадказвае заробак у 34-45 год: чым вышэй IQ, тым больш заробак пазней у жыцці Нядаўна гэты вынік паспяхова паўтарылі ў Фінляндыі і Нарвегіі (каля 450.000 чалавек для кожнай краіны). Прачытаем графікі разам на прыкладзе Фінляндыі: калі ў вас медыянны IQ (0 па вертыкалі), у вас медыянны заробак (50% па гарызанталі); Калі IQ у вас вышэй, чым у ~85% насельніцтва (1 стандартная дэвіяцыя па вертыкалі), вы ўваходзіце ў топ ~5% па заробку (95% па гарызанталі). І г.д. Аўтары кажуць, што варыяцыя IQ у вышэйшых працэнтылях менш, чым у ніжэйшых. Кажучы проста, сярод тых, хто зарабляе мала, хапае людзей з высокім IQ. Людзей з нізкім IQ сярод ультразараблятараў заўважна менш Таму калі любіце паплакацца, што былі надзвычай разумным дзіцёнкам, але лёс абыйшоўся з вамі несправядліва — можаце цяпер гэта рабіць і з дапамогай даных
نمایش همه...
😁 38😭 15👍 9 2🔥 1🌚 1
Photo unavailableShow in Telegram
Назіраю за цікавым срачам дыскусіяй пра ўкраінскую мову і метадалогію На днях выйшаў артыкул "Першокласники Києва не розуміють 40% почутого на уроках, бо майже не знають української". Метадалогію даследавання раскрытыкавалі (напрыклад тут), аўтар паспрабаваў адбіцца (напрыклад тут) Сутнасць даследавання: 1. Памералі слоўнікавы запас украінскай. Там шматступенная працэдура, але актыўны запас вымяраецца так: паказваюць прадмет, просяць яго назваць, замяраюць % адказваў украінскай ("стеля" vs "потолок") 2. Распавялі дзецям гісторыю 3. Паразмаўлялі з дзецьмі пра яе і замералі, % які дзеці зразумелі (уяўляю, што можна вельмі па-рознаму гэта замераць) 4. Памералі карэляцыі паміж, напрыклад, актыўным слоўнікавым запасам і % зразумелага Сутнасць спрэчкі: 1. У выбарцы 34 дзіцёнкі. Аўтар адказвае, што яны не ўсё расшыфравалі і будзе 60. Margin of error 13-17%, што шмат, але не робіць аналіз цалкам невалідным 2. Аўтар кажа, што яны правялі падобнае даследаванне ў кіеўскіх садках і там выбарка была ў 220 дзяцей. 85% з якіх назвалі менш 33% прадметаў па-украінску. І гэты факт прастымуляваў іх правесці даследаванне ў першых класах 3. Класічнае "карэляцыі не ёсць прычынна-следчая сувязь!". Па мне, прэтэнзія неасэнсаваная — паспрабуйце ўявіць сусвет, дзе памер слоўнікавага запасу не паўплывае на разуменне мовы 4. Памер карэляцый. Ён 0.72. Тобок, 0.72^2 = 52% варыяцыі ў разуменні ўкраінскай можа быць "патлумачана" памерам слоўнікавага запасу. Наколькі гэта мапіцца ў фразу "...бо майже не знають української" — тое яшчэ пытанне. "Часткова праз тое" было б лепшай фармулёўкай Маё асабістае стаўленне: а) выбаркі ў 34 назіранні — заўсёды дрэнна б) лепшае валоданне мовай натуральна вядзе да лепшага засваення матэрыялу в) таму не разумею метафізчнай значнасці таго, які там канкрэтна каэф дэтэрмінацыі. Ёсць праблема, яе трэба выпраўляць У каменты кіну спіс словаў, праз якія замяралі. Можаце сябе праверыць. Я ведаю ўсе, апроч аднаго. Як гэта, быць лепшым за больш чым 85% 5-гадовых дзяцей у Кіеве? Адказваю: прыемна
نمایش همه...
😁 32 9👍 7😭 1
Photo unavailableShow in Telegram
На мінулым тыдні выйшаў артыкул, які ўзбудзіў некалькіх маіх знаёмых і навуковую супольнасць агулам 12 - 5 тысяч год таму 7 розных папуляцый на планеце незалежна перайшлі ад качэўніцтва і збіральніцтва да сельскай гаспадаркі. Мы дрэнна разумеем чаму. Аўтар артыкулу сцвярджае, што вінаваты ў гэтым ішапланецяне пазаземныя сілы Аргумент будуецца ад таго, што існуюць аседлыя плямёны без сельскай гаспадаркі. Іх аб'ядноўвае сезоннасць асноўнай крыніцы калорый. Напрыклад, патэрны міграцыі рыбы: ловім, спажываем, рэшту сушым/солім/вэндзім, перажываем год да наступнай міграцыі, нікуды не рухаемся. А ад аседлага ладу жыцця да сельскай гаспадаркі рукой падаць Што магло такога здарыцца 10-12 тысяч год таму, каб у розных рэгіёнах планеты ўзнікла патрэба захоўваць ежу? Адказ аўтара ў тым, што пасля апошняга ледніковага перыяду павялічылася сезоннасць клімату ў межах 30-40 градусаў шыраты. У гэтага ёсць некалькі астранамічных прычын, напрыклад прыцяжэнне Юпітэра (гл. таксама тут) Гэта прывяло да даволі цёплага лета і зацяжнай, халоднай зімы. На шырокіх тэрыторыях, ад якой качэўніцтвам не ўцекчы. Што вымусіла люзей ад качэўніцтва адмовіцца і пачаць захоўваць ежу, каб зіму перажыць Кожны дадатковы градус розніцы ў тэмпературах паміж сезонамі карэлюе з узнікненнем сельскай гаспадаркі на 150-200 год раней. На скрыншоце два графікі, дзе ўзнікненне сельскай гаспадаркі (па гарызанталі) супастаўляецца з тэмпературнай сезоннасцю і сезоннасцю асадкаў Наколькі гэта слушная папера я не ведаю. Што захапляльная, гэта дакладна. Вось шыкоўны твітар-трэд з падрабязным тлумачэннем ад аўтара, вось прэпрынт артыкула ў вольным доступе
نمایش همه...
👍 35😱 9🤔 7
Photo unavailableShow in Telegram
Апошнія гады McKinsey рэгулярна публікуе даследаванні пра тое, як diversity паляпшае фінансавыя паказчыкі кампаній У адным з іх, яны памералі ступень этнічнай разнастайнасці кіраўніцтва кампаній, узялі найбольш разнастайныя 25%, найменш разнастайныя 25%, параўналі іх і прыйшлі да высновы, што "Diversity Wins" Народ спрабаваў атрымаць даныя, каб пераправерыць аналіз, але McKinsey даныя публікаваць адмовіліся і нават не назвалі фірмы, якія ў аналіз трапілі У адказ гэтыя рабяты сабралі свой датасэт, дзе ёсць інфармацыя па кожнай з 500 кампаній з S&P500 і паўтарылі аналіз McKinsey Высновы? Да ладна, нібыты вы першы дзень мой канал чытаеце — нічога паўтарыць не атрымалася, канешне ж. Усе метрыкі статыстычна нязначныя, а адзіная значная, рост вырукчкі, наадварот лепей у найменш этнічна разнастайных 25% Класіка класічная, нефільтраваная
نمایش همه...
😁 65👍 9 3🌚 2🤨 2💔 1
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.