cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Ёсць пытанне

Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Сувязь: [email protected]

Більше
Рекламні дописи
1 756
Підписники
-124 години
-157 днів
-5830 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
«Кардынал», «ваяр», «агентура». Якімі словамі беларусы апісваюць лідараў дэмсіл — расказваем і паказваем Генадзь Коршунаў распавядае пра тое, як прадэмакратычныя беларусы і беларускі ўспрымаюць лідараў дэмакратычных сіл і якімі словамі апісваюць іх. Базай для гэтага сталі даныя апытання, якое праводзілі Цэнтр новых ідэй і «Народнае апытанне». Для візуалізацыі мы абралі «воблака словаў» (tag cloud, word cloud). Гэты метад адлюстроўвае словы-характарыстыкі з улікам колькасці іх выкарыстання: чым часцей слова ўжываецца, тым больш яно на малюнку. Што атрымалася? Напрыклад, у вобразе Святланы Ціханоўскай дамінуе яе статус прэзідэнткі і лідаркі, а Зянон Пазняк можа быць ахарактаразаваны як «сівая нацыянальная легенда». Паглядзець на аблокі словаў і прачытаць артыкул.
Показати все...
😁 13👍 5❤‍🔥 4👏 1🤡 1
Чаму беларусы і беларускі (НЕ) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і што яны думаюць пра яўку. Вынікі постэлектаральнага апытання ў графіках Яшчэ раз падводзім рэзультаты нашага чэрвеньскага апытання пра выбары ў Каардынацыйную раду — у візуалізаванай форме. У апытанні паўдзельнічалі 313 рэспандэнтаў і рэспандэнтак з Беларусі і 662 — з іншых краін. 📌 Толькі 11% беларусаў і беларусак унутры краіны прагаласавалі на выбарах у КР. У замежжы такіх 57%. 📌 Большасць апытаных прынялі рашэнне ўдзельнічаць у галасаванні ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (58% у Беларусі і 47% у замежжы), ці пасля з'яўлення спісаў для галасавання (13% у Беларусі, 30% у замежжы). 📌 Рашэнне НЕ галасаваць на выбарах у КР было прынята ў асноўным ці пасля абвяшчэння тэхнічных асаблівасцяў галасавання (34% у Беларусі, 31% у замежжы), ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (16% у Беларусі і 18% у замежжы). Вынікі цалкам у выглядзе графікаў можна паглядзець па спасылцы.
Показати все...
Coordinational Council Post Elect

A Flourish story by narodny_opros

👍 13😢 2 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Сем тэзісаў па выніках даследавання пасля выбараў у КР Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя апошняй хвалі «Народнага апытання» пра выбары ў Каардынацыйную раду. У апытанні з 9 па 17 чэрвеня паўдзельнічалі 975 чалавек, 313 — у Беларусі, 662 — у замежжы. 📌 Выніковай яўкай задаволены ці хутчэй задаволены 13% апытаных, расчараваны ці хутчэй расчараваны — 40%. 36% рэспандэнтаў і рэспандэнтак не здолелі ацаніць узровень яўкі, яшчэ 11% увогуле яе не ведаюць. 📌 Галоўнай прычынай паўдзельнічаць у галасаванні для дыяспары стала жаданне прыняць удзел у палітычным жыцці РБ (45% апытаных), дадатковай — выканаць свой грамадзянскі доўг (16%). Рэспандэнты і рэспандэнткі ў Беларусі ў першую чаргу хацелі падтрымаць канкрэтныя палітычныя сілы (29%), а таксама выказаць пратэст супраць рэжыма Лукашэнкі (26%). 📌 Галоўнай прычынай, якая адштурхнула ад ідэі прыняць удзел у галасаванні, стала хваляванне наконт бяспекі (сваёй і блізкіх) — 55% у Беларусі і 19% у замежжы. Поўную версію з графікамі чытайце на сайце (ці тут без VPN).
Показати все...
👍 18😢 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Чаму вы (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і якія эмоцыі перажывалі апошнім часам? Заклікаем прыняць удзел у нашым новым апытанні У новай хвалі даследавання мы працягваем аналізаваць медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх з боку прадэмакратычнай часткі грамадства. А таксама пытаемся, чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і што яны думаюць пра яўку. Асобны блок анкеты — пра эмоцыі, якія рэспандэнты і рэспандэнткі перажывалі апошнім часам, стаўленне да некаторых пасылаў беларускіх уладаў і не толькі. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Нагадваем, што пасылкі на Народнае апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Показати все...
9👍 4
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У топ-3 — Ціханоўская, Латушка, Вячорка. Каго ведаюць і давяраюць прадэмакратычныя беларусы і беларускі? Абапіраючыся на даныя даследавання «Народнага Апытання», Старшы даследчык Цэнтра Новых Ідэй Генадзь Коршунаў разглядае ўзроўні ведаў і даверу да беларускіх палітыкаў з боку прадэмакратычнага сегмента беларускага грамадства. 📌 Безумоўнай лідаркай была і застаецца Святлана Ціханоўская. Яе ведае 96% рэспандэнтаў і рэспандэнтак, давярае — 85%. Другое месца ў Паўла Латушкі (89% ведаюць, 65% давяраюць), трэцяе — у Франака Вячоркі (72% і 36% адпаведна). 📌 Далей ідуць Валер Сахашчык і Зянон Пазняк — яны знаёмыя 2/3 выбаркі. Пры гэтым Сахашчыку давярае палова з тых, хто яго ведае, а вось Пазняку — толькі 37%. 📌 Апытанне паказвае, што пры адсносна невысокай вядомасці некаторыя асобы маюць даволі высокі узровень даверу сярод рэспандэнтаў і рэспандэнтак. Гэта, напрыклад, Аліна Коўшык, Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі. 👉 Чытаць артыкул 👉 Чытаць без VPN
Показати все...
👍 30💩 2😁 1🤮 1
86% ведае пра выбары, 55% з іх плануе галасаваць (але не ўсе ўпэўнены ў бяспецы), «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» — у лідарах. Вынікі апытання пра выбары ў КР З 5 па 11 траўня мы запыталіся ў прадэмакратычных беларуса_к у краіне і замежжы, што яны ведаюць і думаюць пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Важна адзначыць, што адказы збіраліся да публікацыі інструкцыі аб тым, як галасаваць. Вось галоўныя вынікі: 📌 86% рэспандэнтаў і рэспандэнтак ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры РБ працэнт тых, хто не чуў пра падзею, у тры разы вышэй (24% супраць 8%). Сярод тых, хто ведае пра выбары (і ў РБ, і ў замежжы): 📌 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасці галасавання па спісах. Пры гэтым большасць (58%) не мае меркавання наконт абранай сістэмы для галасавання. 📌 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот). 📌 55% плануюць ці хутчэй плануюць прыняць удзел у галасаванні, яшчэ 19% пакуль не вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытанне з РБ, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна. 📌 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бяспечным. Сярод рэспандэнта_к з РБ такіх толькі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць». 📌 31% прагаласавалі б за спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"», далей ідзе «Блок Пракоп'ева — Ягорава» з 10%. Спіс «Наша справа» падтрымалі б 6% рэспандэнтаў, «Еўрапейскі выбар» — 5%, «Моладзевы наступ» і «Незалежныя беларусы» — па 4%. 23% яшчэ не вызначыліся з выбарам. 👉 Падрабязнасці ў графіках.
Показати все...
Coordination Council

A Flourish story by narodny_opros

👍 25💩 9🤣 3🤮 2👎 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Што вы думаеце пра выбары ў Каардынацыйную Раду і за каго збіраецеся галасаваць? Запускаем новае апытанне У новай хвалі апытання мы даследуем медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх. Асобная частка анкеты датычна выбараў у Каардынацыйную Раду. Усё для таго, каб даведацца, ці сочаць за імі беларусы і беларускі, ці лічаць важнымі і за каго збіраюцца галасаваць. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі. 🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу — Instagram і сайт.
Показати все...
🔥 22👍 6 6🤡 4🤮 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Тэма палітвязняў кранае нават прыхільнікаў Лукашэнкі Мы даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. У нашую выбарку трапілі рэспандэнты, якія прынамсі часткова падтрымліваюць дзейнасць Лукашэнкі. Некаторыя высновы з даследавання: 🔸 Абсалютная большасць (82%) рэспандэнтаў цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. Нават сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае дзейнасць Лукашэнкі, ёсць пэўная частка (33%), якой цікавы навіны пра палітвязняў. 🔸 Большасць, каля 60%, (разам з тымі, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку) адчувае жаль, боль і спачуванне адносна палітзняволеных. 🔸 Самая папулярная дзейнасць у падтрымку палітзняволеных - распаўсюд інфармацыі, так рабіла палова (51%) рэспандэнтаў. 38% нічога не рабілі ў падтрымку. 🔸 Негледзячы на папулярнасць тэмы. Палова рэспандэнтаў не ведае, дзе знайсці інфармацыю аб дапамозе палізняволеным. Пры гэтым 69% (з тых, хто сочыць за навінамі аб палітычных рэпрэсіях) гатовы працягваць/пачаць рабіць нешта ў падтрымку палітвязняў у будучыні. 🔸 Рэспандэнты даволі часта абмяркоўваюць сітуацыю з палітзняволенымі са сваімі блізкімі. Палова ўзгадвае гэтую тэму не радзей, чым раз у тыдзень. Нават 44% тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, не радзей, чым раз на месяц размаўляюць са сваімі блізкімі пра палітвязняў. 🔸 Толькі 8% НЕ сутыкаліся з рэпрэсіямі. У большасці апытаных быў ці асабісты досвед рэпрэсій, ці хтосьці з блізкага кола ці знаёмых сутыкаліся з рэспрэсіямі. Таксама большасць тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, сутыкалася з рэпрэсіямі асабіста, ці гэты досвед мелі іх знаёмыя ці калегі. 🔸 Няма адзінага меркавання, што варта рабіць палітзняволеным у турмах. Толькі 15% лічыць, што трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, ісці на любыя ўмовы, прапанаваныя дзейнай уладай, каб выйсці з-за кратаў. Палова лічыць, што ёсць умовы, на якія нельга ісці нават дзеля вызвалення, альбо дамаўляцца з дзейнай уладай бескарысна, таму ні на якія ўмовы ісці нельга. 👉 Падрабязнасці ў графіках
Показати все...
27😢 5
Фото недоступнеДивитись в Telegram
💸 Якія ёсць праблемы і патрэбы беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой? Калі ў вас ёсць уласны бізнес ці вы з'яўляецеся індывідуальным прадпрымальнікам / прадпрымальніцай у краінах Еўропы, то запрашаем прыняць удзел у апытанні! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), Цэнтр новых ідэй і Case праводзяць маніторынг беларускага бізнесу ў краінах Еўрасаюзу. Вось, пра што ўжо паспелі даведацца ў межах першай хвалі даследавання. Навошта ўдзельнічаць? Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі. 🙌 Ваш удзел у апытанні будзе спрыяць паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕС! Таксама ABBA прапануе бонусы ўдзельнікам і ўдзельніцам апытання! 📌 Спасылка на апытанне
Показати все...
🔥 9👍 5
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Адзіны дзень галасавання і выбары ў Каардынацыйную раду. Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы? На мінулым тыдні мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры краіны і за мяжой, ці сочаць яны за выбарамі ў Каардынацыйную раду і за "парламенцкімі выбарамі" і што плануюць рабіць у "адзіны дзень галасавання". 🔸 Рэспандэнты ў Беларусі больш сочаць за "парламенцкімі выбарамі" (61%), чым за выбарамі ў Каардынацыйную раду (23%). Пры гэтым 47% штосьці чулі пра выбары ў КР, а 30% увогуле не ведаюць пра гэтую падзею. 🔸 Дыяспара менш сочыць за "парламенцкімі выбарамі" (49%), але крыху больш, чым беларусы ўнутры краіны, цікавіцца выбарамі ў КР (36%). Аднак амаль палова беларусаў за мяжой адказалі, што не асабліва сочаць як за парламенцкімі (44%), так і за выбарамі ў КР (45%). 🔸 79% рэспандэнтаў унутры краіны дакладна ці хутчэй не пойдуць галасаваць на "парламенцкіх выбарах", палова з іх байкаціруе гэтыя выбары, 21% не галасуюць, бо абраныя дэпутаты ні на што не ўплываюць. 🔸 15% плануюць прыйсці на ўчасткі, бо заўжды галасуюць і так выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ці хочуць пазбегчы фальсіфікацыі менавіта з іх бюлетэнем. 🔸 65% беларусаў унутры краіны кажуць, што пазіцыя дэмакратычных сілаў не ўплывае на іх стаўленне да "адзінага дня галасавання". 👉 Падрабязнасці ў графіках
Показати все...
👍 32🤔 6🥱 3
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.