cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Ёсць пытанне

Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Сувязь: [email protected]

Show more
Advertising posts
1 830
Subscribers
-324 hours
-177 days
-2430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

86% ведае пра выбары, 55% з іх плануе галасаваць (але не ўсе ўпэўнены ў бяспецы), «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» — у лідарах. Вынікі апытання пра выбары ў КР З 5 па 11 траўня мы запыталіся ў прадэмакратычных беларуса_к у краіне і замежжы, што яны ведаюць і думаюць пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Важна адзначыць, што адказы збіраліся да публікацыі інструкцыі аб тым, як галасаваць. Вось галоўныя вынікі: 📌 86% рэспандэнтаў і рэспандэнтак ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры РБ працэнт тых, хто не чуў пра падзею, у тры разы вышэй (24% супраць 8%). Сярод тых, хто ведае пра выбары (і ў РБ, і ў замежжы): 📌 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасці галасавання па спісах. Пры гэтым большасць (58%) не мае меркавання наконт абранай сістэмы для галасавання. 📌 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот). 📌 55% плануюць ці хутчэй плануюць прыняць удзел у галасаванні, яшчэ 19% пакуль не вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытанне з РБ, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна. 📌 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бяспечным. Сярод рэспандэнта_к з РБ такіх толькі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць». 📌 31% прагаласавалі б за спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"», далей ідзе «Блок Пракоп'ева — Ягорава» з 10%. Спіс «Наша справа» падтрымалі б 6% рэспандэнтаў, «Еўрапейскі выбар» — 5%, «Моладзевы наступ» і «Незалежныя беларусы» — па 4%. 23% яшчэ не вызначыліся з выбарам. 👉 Падрабязнасці ў графіках.
Show all...
Coordination Council

A Flourish story by narodny_opros

👍 21💩 9🤣 3🤮 2👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Што вы думаеце пра выбары ў Каардынацыйную Раду і за каго збіраецеся галасаваць? Запускаем новае апытанне У новай хвалі апытання мы даследуем медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх. Асобная частка анкеты датычна выбараў у Каардынацыйную Раду. Усё для таго, каб даведацца, ці сочаць за імі беларусы і беларускі, ці лічаць важнымі і за каго збіраюцца галасаваць. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі. 🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу — Instagram і сайт.
Show all...
🔥 21👍 6 6🤡 4🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Тэма палітвязняў кранае нават прыхільнікаў Лукашэнкі Мы даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. У нашую выбарку трапілі рэспандэнты, якія прынамсі часткова падтрымліваюць дзейнасць Лукашэнкі. Некаторыя высновы з даследавання: 🔸 Абсалютная большасць (82%) рэспандэнтаў цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. Нават сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае дзейнасць Лукашэнкі, ёсць пэўная частка (33%), якой цікавы навіны пра палітвязняў. 🔸 Большасць, каля 60%, (разам з тымі, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку) адчувае жаль, боль і спачуванне адносна палітзняволеных. 🔸 Самая папулярная дзейнасць у падтрымку палітзняволеных - распаўсюд інфармацыі, так рабіла палова (51%) рэспандэнтаў. 38% нічога не рабілі ў падтрымку. 🔸 Негледзячы на папулярнасць тэмы. Палова рэспандэнтаў не ведае, дзе знайсці інфармацыю аб дапамозе палізняволеным. Пры гэтым 69% (з тых, хто сочыць за навінамі аб палітычных рэпрэсіях) гатовы працягваць/пачаць рабіць нешта ў падтрымку палітвязняў у будучыні. 🔸 Рэспандэнты даволі часта абмяркоўваюць сітуацыю з палітзняволенымі са сваімі блізкімі. Палова ўзгадвае гэтую тэму не радзей, чым раз у тыдзень. Нават 44% тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, не радзей, чым раз на месяц размаўляюць са сваімі блізкімі пра палітвязняў. 🔸 Толькі 8% НЕ сутыкаліся з рэпрэсіямі. У большасці апытаных быў ці асабісты досвед рэпрэсій, ці хтосьці з блізкага кола ці знаёмых сутыкаліся з рэспрэсіямі. Таксама большасць тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, сутыкалася з рэпрэсіямі асабіста, ці гэты досвед мелі іх знаёмыя ці калегі. 🔸 Няма адзінага меркавання, што варта рабіць палітзняволеным у турмах. Толькі 15% лічыць, што трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, ісці на любыя ўмовы, прапанаваныя дзейнай уладай, каб выйсці з-за кратаў. Палова лічыць, што ёсць умовы, на якія нельга ісці нават дзеля вызвалення, альбо дамаўляцца з дзейнай уладай бескарысна, таму ні на якія ўмовы ісці нельга. 👉 Падрабязнасці ў графіках
Show all...
27😢 5
Photo unavailableShow in Telegram
💸 Якія ёсць праблемы і патрэбы беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой? Калі ў вас ёсць уласны бізнес ці вы з'яўляецеся індывідуальным прадпрымальнікам / прадпрымальніцай у краінах Еўропы, то запрашаем прыняць удзел у апытанні! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), Цэнтр новых ідэй і Case праводзяць маніторынг беларускага бізнесу ў краінах Еўрасаюзу. Вось, пра што ўжо паспелі даведацца ў межах першай хвалі даследавання. Навошта ўдзельнічаць? Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі. 🙌 Ваш удзел у апытанні будзе спрыяць паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕС! Таксама ABBA прапануе бонусы ўдзельнікам і ўдзельніцам апытання! 📌 Спасылка на апытанне
Show all...
🔥 9👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
Адзіны дзень галасавання і выбары ў Каардынацыйную раду. Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы? На мінулым тыдні мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры краіны і за мяжой, ці сочаць яны за выбарамі ў Каардынацыйную раду і за "парламенцкімі выбарамі" і што плануюць рабіць у "адзіны дзень галасавання". 🔸 Рэспандэнты ў Беларусі больш сочаць за "парламенцкімі выбарамі" (61%), чым за выбарамі ў Каардынацыйную раду (23%). Пры гэтым 47% штосьці чулі пра выбары ў КР, а 30% увогуле не ведаюць пра гэтую падзею. 🔸 Дыяспара менш сочыць за "парламенцкімі выбарамі" (49%), але крыху больш, чым беларусы ўнутры краіны, цікавіцца выбарамі ў КР (36%). Аднак амаль палова беларусаў за мяжой адказалі, што не асабліва сочаць як за парламенцкімі (44%), так і за выбарамі ў КР (45%). 🔸 79% рэспандэнтаў унутры краіны дакладна ці хутчэй не пойдуць галасаваць на "парламенцкіх выбарах", палова з іх байкаціруе гэтыя выбары, 21% не галасуюць, бо абраныя дэпутаты ні на што не ўплываюць. 🔸 15% плануюць прыйсці на ўчасткі, бо заўжды галасуюць і так выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ці хочуць пазбегчы фальсіфікацыі менавіта з іх бюлетэнем. 🔸 65% беларусаў унутры краіны кажуць, што пазіцыя дэмакратычных сілаў не ўплывае на іх стаўленне да "адзінага дня галасавання". 👉 Падрабязнасці ў графіках
Show all...
👍 32🤔 6🥱 3
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Што вы думаеце пра выбары? Новае апытанне! Вяртаемся да вас з новым апытаннем! Раскажыце, ці сочыце вы за “парламенцкімі выбарамі” у Беларусі і выбарамі ў Каардынацыйную Раду? Да якіх палітычных актараў ёсць давер? Удзельнічайце ў апытанні на любой платформе 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі. 🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу - Instagram і сайт.
Show all...
🔥 9👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
Вынікі году ад Народнага апытання 💜 За год адбылося шмат усяго і добрага, і ня вельмі. На жаль, спасылкі на Народнае апытанне прызналі экстрэмісцкімі, падрабязней пра новы статус і парады па бяспецы тут. ✨ З добрага - мы выпусцілі шмат апытанняў і даследаванняў разам з іншымі арганізацыямі, запусцілі новы сайт, ды і прынамсі добрая частка нашай аўдыторыі працягвае заставацца з намі. Якія даследаванні мы паспелі зрабіць: 🟠Нацыянальная ідэнтычнасць прадэмакратычных беларусаў 🟠Даследаванне медыяспажывання 🟠Як ацэньваюць сістэму адукацыі Беларусі прадэмакратычныя беларусы 📌 Маніторынг настрояў прадэмакратычных беларусаў і давер да палітыкаў, які мы аднаўляем тры гады можна паглядзець на сайце. Даследаванні ў партнёрстве: З Цэнтрам новых ідэй 🟠Трэнды лічбавай трансфармацыі беларускага дэмакратычнага супраціву 🟠Барометр беларускіх гарадоў 2023 З Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA): 🟠Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі 🎄Мы віншуем нашых падпісчыкаў і падпісчыц з Калядамі і Новым годам! Спадзяемся, наступны год будзе лепшым, і добрых навінаў будзе больш! 🫶
Show all...
37👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
📱 Лічбавізацыя беларускага супраціву. Глядзіце вынікі даследавання на новым сайце Народнага апытання Цэнтр новых ідэй зрабіў даследаванне пра лічбавізацыю беларускага супраціву. Значная частка даследавання пабудавана на выніках анлайн-апытання прадэмакратычных беларусаў, якое наш праект правёў у чэрвені 2023. Вынікі ў графіках тут. 📌 Самая вядомая лічбавая ініцыятыва — «Кіберпартызаны» (90%). Другое месца заняў ByPol (тады адзіны) з 87%. 📌 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць працу «Кіберпартызанаў» і «Беларускага Гаюна» (81% і 66% адпаведна). А ў ByPol і плана «Перамога» розніца паміж тымі, хто ведае ініцыятывы і лічыць іх карыснымі, — больш за 30%. Верагодна, праз скандалы вакол праектаў. 📌 Пятая частка рэспандэнтаў удзельнічала ў кампаніях BySol. Столькі ж апытаных не гатовы казаць пра свой унёсак у пералічаныя праекты. Самай папулярнай актыўнасцю стала фінансавая падтрымка (34%), 28% дасылалі інфармацыю пра праекты сябрам. 📌 70% рэспандэнтаў згодны, што анлайн-платформы — добры канал сувязі беларусаў у краіне і эміграцыі. 43% лічаць, што дэмсілам трэба больш думаць пра афлайн-дзеянні ў Беларусі. На пытанне, ці могуць лічбавыя праекты паўплываць на сітуацыю ў РБ, 49% адказалі станоўча, 30% — негатыўна. 🔥 Мы таксама рады паведаміць, што ў нас з’явіўся новы сайт, дзе вы можаце бяспечна сачыць за даследаваннямі Народнага апытання https://narodnae-apytanne.info 👉 Спасылка на вынікі даследавання на сайце
Show all...
🔥 30👍 6
Спасылкі на «Народнае апытанне» прызнаны экстрэмісцкімі, але ў нас ёсць рашэнне Магчыма, вы заўважылі, што мы змянілі спасылкі на нашыя сацыяльныя сеткі і назву. На жаль, у гэтага ёсць нагода 👇 Што здарылася? Спасылкі на сайт, Telegram-канал, Telegram і Viber-боты прызнаны судом Ленінскага раёну г. Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што гэта значыць? Гэта значыць, што захоўванне і распаўсюд матэрыялаў з сайта, Telegram-канала, Telegram і Viber-ботаў Народнага апытання можа пагражаць вам у Беларусі адміністратыўнай адказнасцю. Што трэба зрабіць для сваёй бяспекі зараз? Пакрокавыя інструкцыі: 📌 Viber-бот Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і праходзілі нашыя апытанні ў Viber-боце, мы прапануем: 1️⃣ Наладзіць двухфактарную аўтарызацыю. Як гэта зрабіць, чытайце тут 2️⃣ Выдаліць бот. Для гэтага трэба націснуць на карцінку бота ў спісе чатаў, і выбраць “Удаліць чат” сярод прапанованых дзеянняў. 3️⃣ Калі вы памятаеце, з кім дзяліліся спасылкай на бот, знайсці гэтыя паведамленні і выдаліць іх. 4️⃣ Падпісацца на новы бот! Мы стварылі новыя боты, дзе вы можаце бяспечна праходзіць апытанні! Вы можаце абраць, куды далучацца ў Viber ці ў Telegram 📌 Telegram-бот Калі вы наведваеце Беларусь і падпісаны на Telegram-бот, то прапануем: 1️⃣ Выдаліць бот і пачысціць гісторыю, каб не засталося слядоў. Інструкцыя 2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на бот, напішыце narodnae_apytanne_bot у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні 3️⃣ Падпісацца на новы бяспечны бот у Telegram! 📌 Telegram – канал Калі вы чытаеце нас з Беларусі ці наведваеце Беларусь: 1️⃣ Адпішыцеся ад канала, чытайце нас праз пошук 2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на наш канал, напішыце “Народнае апытанне” у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні. Паўтарыце пошук са словамі “Народный опрос” 3️⃣ Абавязкова чысціце кэш Telegram і радок пошуку. Як гэта зрабіць чытайце тут 4️⃣ Падпішыцеся на нас у Instagram. Наш акаўнт у Instagram не набыў «экстрэмісцкі» статус і застаецца бяспечнай крыніцай інфармацыі. 📌 І канешне, нагадваем, што мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Усе ўдзельнікі апытанняў і падпісчыкі застаюцца ананімнымі. Падрабязней пра нашую бяспеку тут 🙌 Чаму вашая падтрымка вельмі важная? Народнае апытанне існуе дзякуючы ўдзельнікам апытанняў у Беларусі і за яе межамі! Для нас важны кожны рэспандэнт і рэспандэнтка, толькі з вамі мы можам працягваць нашыя даследванні! Калі вы таксама лічыце нашую працу карыснай, калі ласка, падтрымайце нас падпіскай на бот у Telegram ці Viber і на наш Instagram-акаунт! 🫶 Дзякуй, што вы з намі! І застаемся на сувязі!
Show all...
💔 1
👍 1