Беларуская музыка
رفتن به کانال در Telegram
2 608
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
در حال بارگذاری دادهها
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
نوامبر '26نوامبر '26
نوامبر '26
+15
در 1 کانالها
اکتبر '26
+31
در 1 کانالها
Get PRO
سپتامبر '26
+51
در 5 کانالها
Get PRO
اوت '26
+104
در 5 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+40
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+23
در 3 کانالها
Get PRO
مه '26
+48
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+51
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '26
+49
در 5 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+59
در 5 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+31
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+59
در 5 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+64
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+47
در 8 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+33
در 1 کانالها
Get PRO
اوت '25
+87
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+27
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+12
در 1 کانالها
Get PRO
مه '25
+26
در 4 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+22
در 1 کانالها
Get PRO
مارس '25
+32
در 3 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+42
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+64
در 2 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+124
در 2 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+113
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+97
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+59
در 3 کانالها
Get PRO
اوت '24
+41
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+49
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+23
در 2 کانالها
Get PRO
مه '24
+87
در 2 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+137
در 1 کانالها
Get PRO
مارس '24
+69
در 2 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+49
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+91
در 1 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+138
در 4 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+157
در 4 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+56
در 1 کانالها
Get PRO
سپتامبر '23
+164
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '23
+151
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '23
+245
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '23
+136
در 0 کانالها
Get PRO
مه '23
+243
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '23
+106
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '23
+237
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '23
+166
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '23
+213
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '22
+273
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '22
+1 074
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 22 نوامبر | +1 | |||
| 21 نوامبر | +1 | |||
| 20 نوامبر | +2 | |||
| 19 نوامبر | +3 | |||
| 18 نوامبر | +2 | |||
| 17 نوامبر | +1 | |||
| 16 نوامبر | 0 | |||
| 15 نوامبر | 0 | |||
| 14 نوامبر | 0 | |||
| 13 نوامبر | 0 | |||
| 12 نوامبر | +1 | |||
| 11 نوامبر | 0 | |||
| 10 نوامبر | 0 | |||
| 09 نوامبر | 0 | |||
| 08 نوامبر | 0 | |||
| 07 نوامبر | 0 | |||
| 06 نوامبر | 0 | |||
| 05 نوامبر | +1 | |||
| 04 نوامبر | 0 | |||
| 03 نوامبر | +2 | |||
| 02 نوامبر | +1 | |||
| 01 نوامبر | 0 |
پستهای کانال
Прывітанне, сябры! У мяне ёсць цудоўныя навіны. Усяго за тры тыдні мы назбіралі ўсю неабходную суму для арганізацыі канцэрту гурта Nochy!
Трансляцыя адбудзецца ў нядзелю 6 снежня, 20:00 па менскім часе (GMT+3). Зробім прыгажосць, каб вы атрымалі асалоду ад якаснай поп-музыкі па-беларуску. Запісвайце дату, рыхтуйце свае пытанні да музыкантаў і падтрымлівайце іх сваімі рэакцыямі і данатамі.
Калі ласачка, пастаўце лайк і званочак пад гэтым відэа, каб алгарытмы Youtube паказалі яго як мага большай колькасці чалавек. І да сустрэчы 6 снежня на канцерце Nochy!
https://youtube.com/live/TWV9uTDhsvQ
Дзякуй вам шчыры за падтрымку, сябры! Разам працягваем пашыраць чароўны сусвет беларускай музыкі. Наперадзе яшчэ шмат цікавага!
20 نوامبر, 05:09
| 2 | Хваля беларускай музычнай эміграцыі стварае калабарацыя, якія б, магчыма, ніколі не здарыліся ў Беларусі. Filamaty — адна з найяскравейшых і найцікавейшых. Музыканты гурта Relikt (Аляксандр Дземідзенка, Зміцер Наркевіч і Віталь Макшун) і няўрымслівы Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca і шмат-іншых-праектаў) запісалі канцэптуальны альбом ад імя таемнага студэнцкага таварыства пачатку 19 стагоддзя.
Пра філаматаў напісана багата, таму пераказваць гісторыя няма сэнсу. Калі цікава паглыбіцца ў тэму, то вось тут ёсць змястоўны артыкул — дапаможа вам лепш зразумець пра затыканне насоў, малако і іншыя прыколы. Важна толькі падкрэсліць, што на самым пачатку 19 стагоддзя гэта была выключна прагрэсіўная з’ява — такія, ведаеце, студэнты-інтэлектуалы, але не стоадсоткавыя летуценнікі, а ў пэўным сэнсе рухавікі беларушчыны і свежых ідэй ва ўмовах татальнай русіфікацыі, ціск і стагнацыі архаічнага феадальнага строю.
Адрадзіць сам дух філамацкага руху, даць слухачу магчымасць паглыбіцца ў кантэкст, але і стварыць новыя сэнсы — задача, якую ўзялі на сябе Дземідзенка, Наркевіч, Макшун і Лянкевіч. Натуральна, з ухілам у прагрэсіўны рок, таму што менавіта там трэба шукаць днк кожнага з музыкантаў. Але з музычнага пункту гледжання, тут можна пачуць і рэліктаўскія меладычныя патэрны (Pacierki), і тыповы для Syndrom Samazvanca інтэнсіўны саўнд — музыканты ўзялі патроху з кожнага са сваіх праектаў і зрабілі пярэсты, сыраваты, але вельмі прыгожы альбом. Часам песні пераўтвараюцца ў аб’ёмныя і змястоўныя тэматычна п’есы (Čornaja Piatnica), часам вяртаюцца да старых захапленняў хлопцаў з Relikt сіэтлаўскім саўндам (Albaruthenia), але кожны з удзельнікаў запісу пазнавальны, са сваёй уласнай ідэнтычнасцю.
Filamaty — гэта тэатр, эксцэнтрычны, са сваімі прыколамі і хібамі (Дземідзенка ў ролі вакаліста выклікае супэчлівыя эмоцыі). Але ўзяць на сябе ўяўную ролю філаматаў — само па сабе смелая ідэя, вартая ўвагі і нават захаплення. Зрабіць гэта на добрым узроўні — яшчэ больш амбітная задача, але ў хлопцаў хапае і музычнага, і паэтычнага досведу, каб пабудаваць пераканаўчы сусвет. Іншая справа, ці ёсць у філаматаў будучыня і якой яна будзе?
https://relikt-belarus.bandcamp.com/album/filamaty | 883 |
| 3 | Памятаеце, быў такі DJ Анатоль? Яго ляпілі як беларускага Дэцла, ён не вылазіў з тэлебачання і спяваў дуэтам з зоркамі. А што з ім цяпер? Некуды знік ці працягвае? Сёння я раскажу вам яго гісторыю і пакажу, які люты трэш ён робіць. Залятайце!
https://youtu.be/v2NBkoyhw0U | 1 307 |
| 4 | Сябры, прывітанне!
Сёння я прыйшоў да вас з навінамі. У Сепультуры Alive плануецца наступны госць — найкруцейшы беларускі гурт Nochy. Музыкантаў, якія робяць сучасную, густоўную і прыгожую поп-музыку па-беларуску можна пералічыць па пальцах адной рукі. І вельмі радасна, што вы зможаце ўбачыць Nochy нажыва. Але ёсць нюанс!
Каб гэты канцэрт адбыўся, нам трэба спачатку закрыць усе выдаткі на трансляцыю. Гэта 1500 еўра. Зараз у скарбонцы праекта 360. Таму (калі ў вас ёсць магчымасць) далучайцеся і падтрымлівайце канцэрт гурта Nochy на Сепультуры Alive. Гэта будзе крута, абяцаю!
❗️Заданаціць можна вось тут
Калі назбіраецца ўся сума, мы абвесцім дату канцэрта. Чым хутчэй закрыем збор, тым хутчэй адбудзецца стрым!
Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы! | 2 596 |
| 5 | Гэты гурт называюць шэрымі кардыналамі беларускага року. І гэта, бадай, самы трапны эпітэт, якім можна ахарактарызаваць The UNB. Яны выпусцілі больш за сто альбомаў, зайгралі свой першы канцэрт праз дваццаць год і сталі абсалютна культавай з'явай на беларускай сцэне. Вы абавязкова іх палюбіце!
https://youtu.be/PYK4lJH5koc | 2 187 |
| 6 | 🇵🇹 Лісабон, сустракаемся 30 кастрычніка!
Сябры, напрыканцы месяца еду ў Партугалію, дзе прачытаю лекцыю пра беларускую музыку 🎸
Вязу з сабой шмат цікавостак, нечаканых фактаў і гісторый пра нашых музыкаў. Магчыма, нешта вы ўжо чулі, але абяцаю, што будзе і шмат такога, што вас сапраўды здзівіць!
📚 А яшчэ прыхаплю абедзве свае кнігі — «Свінні» і «Гвалт». Так што будзе нагода не толькі пагаварыць пра музыку, але і сустрэцца асабіста.
Усё гэта адбудзецца ў прыгожым і атмасферным месцы ў самым цэнтры Лісабона.
Карацей, прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых з Партугаліі! Буду вельмі рады ўсіх пабачыць ❤️
🎟 Квіточкі вось тут:
https://ticketshop.eu/en/events/108069 | 2 069 |
| 7 | Працяг настальгічнай падборкі пра хіты мінулага! У нулявыя пачалі як грыбы з'яўляцца хіты СНДшнага маштабу. Тут вам і Крамбамбуля, і адзіны бэнгер Стокс, і маладыя J:Морс, і гарачая Б'янка, і шмат чаго яшчэ. Залятайце глядзець і плакаць ад настальгіі!
https://youtu.be/zRLmWxLmxtY | 1 741 |
| 8 | 🔥🔥🔥 Ух, што ўчора было! Вогненны беларускі метал сусветнага ўзроўню ад Dymna Lotva. Дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі гэты круцейшы канцэрт і падтрымлівалі музыкантаў. Гэта было так магутна, што ўжо хочацца паўтарыць!
👻 А калі раптам прапусцілі трансляцыю, то абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе па гэтай спасылцы
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ І скажыце дзякуй музыкантам і камандзе праекта сваімі данатамі. Бо за гэтым канцэртам стаіць вялікая праца!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы! | 1 911 |
| 9 | Dear friends! Tomorrow we will play a big 2-hours online show at @sepulive YouTube channel.
There is an opportunity to support the project here:
https://buymeacoffee.com/sepulive
The donations for Dymna Lotva show will collected until October 15th.
The author of the biggest single donation will receive a gift from the band:
- signed Vyraj color vynil with envelop handpainted by Nokt;
- red net from our 2023-2025 stage costumes set;
- newest number of Metallurg zine with Dymna Lotva interview in English;
- drumsticks from our drummer;
- guitar picks from our guitarists;
- ritual candles from our singer;
- set of patches and stickers;
- coaster with our logo;
- bone from Nokt’s crown and a ribbon from her costume from Zory music video aaaaand...
A PIECE OF REAL METEORITE
See you tomorrow 🤘 | 1 288 |
| 10 | 👻 Сябры! Ужо заўтра, 8 кастрычніка, адбудзецца эпічны канцэрт Dymna Lotva. Шчыра запрашаем вас далучацца да гэтай трансляцыі, каб убачыць адзін з самых прыкметных сучасных беларускіх метал-гуртоў. Глядзіце, слухайце, кайфуйце разам з намі!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
І падтрымлівайце праект Сепультура Alive і цудоўны гурт, калі зараз знаходзіцеся не ў Беларусі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы! | 1 276 |
| 11 | 🗣 Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам
🗓 4 кастрычніка | нд | 14:00
📍 Miejsce Aktywności Lokalnej, Legionów 20
🐾 Уваход вольны
Да нас зноў завітае Аляксандр Чарнуха - музычны журналіст, аўтар кніг «Свінні» і «Гвалт», музычны крытык і аўтар праекта «Міністэрства сепультуры». Ён ужо быў нашым госцем, а цяпер вяртаецца ў Лодзь на новую сустрэчу.
Пагаворым пра беларускую музыку, гурты, якія на нас паўплывалі, і асабістыя гісторыі з музычнага жыцця. Не абыдзецца і без Depeche Mode, беларускай эстрады ды іншых цікавых сюжэтаў.
Як нас знайсці: https://t.me/TBM_u_Lodzi_info/583
Будзем радыя сустрэчы і добрай размове! 👋 | 811 |
| 12 | Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальнага выкліку Лукашэнку і Пуціну. Бязвізавыя канцэрты для беларусаў, Навальны і Майдан, песня Воины света і нечаканы і прыгожы канец гурта. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск!
https://youtu.be/13pckv31pq0
А тут вы можаце знайсці папярэднія выпускі і скласці гісторыю Ляписа Трубецкого ў адзін маштабны фільм
Першая частка https://youtu.be/eJYflX-_1Fs
Другая частка https://youtu.be/b3k8fHO86L0
Калі вам спадабалася гэтая праца, можаце пачаставаць мяне піўком ці кавай
https://buymeacoffee.com/charnukha | 8 962 |
| 13 | Анастасія Рыдлеўская сёння выдала свой чацвёрты паўнафарматны альбом Alchemia — артыстка працягвае эксперыментаваць, мяняецца літаральна на вачах і зноў раскрывае новыя рысы сябе і сваёй творчасці.
За дыскаграфіяй Рыдлеўскай цікава назіраць у дынаміцы. Безадносна паспяховасці яе творчыя эксперыменты заўсёды выклікаюць, як мінімум, павагу — па іх можна вывучаць гісторыю электроннай музыкі, корпацца ў крыніцах натхнення: ад Рэджыны Спектар да Карын Дрэер Андэрсан, ад Б’ёрк да Райха, ад мінімалістычных хатніх песень пад піяніна да маштабных містыфікацый і вядзьмарства.
Alchemia зноў жа моцна адрозніваецца ад папярэдніх рэлізаў Рыдлеўскай, і ў ім артыстка раскрываецца з новага боку — высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом — гэта на сто адсоткаў яе светаадчуванне і эмоцыя.
Канцэптуальна запіс будуецца вакол класічных этапаў алхіміі, але прысвечаны ён у першую чаргу, па адчуваннях, вельмі асабістай гісторыі. У песнях настрой Рыдлеўскай мяняецца ад раздушанасці да лютасці, яе голас то самотны, то грыміць сотнямі персаналій — яна енчыць, крычыць, шэпча, гагоча, спявае, нарэшце. У гэтым дыяпазоне эмоцыі час ад часу губляецца менавіта музычная думка, песня зрываецца ў споведзь, споведзь зрываецца ў інтымны і персанальны мэсэдж — і ў такія моманты слухачу, напэўна, будзе бракаваць кантэксту, каб глыбей зразумець трэк на эмацыйным узроўні.
Alchemia — цікавы працяг дыскаграфіі Рыдлеўскай і на сто адсоткаў самы эмацыйны і цёмны яе рэліз. Скрыгатанне зубамі, ведзьміны скокі, чорная атрутная злосць і помста, у якую канчаткова правальваецца артыстка. Што будзе далей?
https://band.link/aralchemia | 2 115 |
| 14 | 🔥🔥🔥 Беларускі метал-гурт Dymna Lotva выступіць у эфіры шоў Сепультура Alive! Рыхтуйцеся да сапраўднай спёкі.
👻 Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале. Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!
📢 8 кастрычніка, 20:00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе змагло ўбачыць як мага больш людзей!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ А яшчэ абавязкова купляйце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры! | 2 423 |
| 15 | Памятаеце, як мяняўся гурт Ляпис Трубецкой? Папса пачатку нулявых, тур у падтрымку Лужкова, дзікія карпаратывы і вечна бухі Міхалок. А пасля цудоўнае перараджэнне, Капітал, Маніфест і першыя праблемы з беларускімі ўладамі. Сёння я прынёс вам другую частку серыяла пра Ляпісаў. А гэта значыць, што хутка вас чакае і трэцяя!
https://youtu.be/b3k8fHO86L0 | 1 641 |
| 16 | 🔥🔥🔥Гэта было ЛЕГЕНДАРНА! Праўда, шалёны канцэрт, які вы проста абавязаныя ўбачыць, калі яшчэ не бачылі. Дзякуй усім, хто ўчора быў з намі і кайфаваў пад песні Сяргея Пукста і суперВовы.
👻Паглядзець запіс трансляцыі можна тут
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
❤️А тут — падтрымаць праект і музыкантаў
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы на наступным канцэрце! | 2 078 |
| 17 | Сябры, ужо сёння для вас выступіць герой мінскага андэграўнда Сяргей Пукст. Не прапусціце трансляцыю, гэта будзе крута!
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU | 9 431 |
| 18 | Усе мы любім гурт Ляпис Трубецкой, але ці ведаеце вы яго сапраўдную гісторыю? З чаго ўсё пачыналася: альбом за новыя зубы для Міхалка, п’яныя прыгоды, тролінг Лукашэнкі і продаж у Маскву
https://youtu.be/eJYflX-_1Fs | 2 112 |
| 19 | Спадарства, сустракайце!
Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст. Гэта будзе шалёны канцэрт, які абавязкова трэба паглядзець, каб больш зразумець беларускі андэграўнд і яго адданага героя.
Запісвайце дату: 17 верасня ў 20:00 па менскім часе на канале Сепультуры Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей!
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
Падтрымайце праект і артыста сімвалічнымі квіткамі, бо такога вы яшчэ не бачылі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры! | 3 710 |
| 20 | Хіты 90-х -- гэта настальгічная скарбонка з успамінамі. Малодзенькая Ліка Ялінская, гарачая Іна Афанасьева, дэградацыя Сяброў, уздым Кірыла Слукі. У гэтым выпуску будзе шмат-шмат вайбовых трэкаў, якія вы стопудова памятаеце і любіце. Залятайце глядзець!
https://youtu.be/AyKqJdT7-fk | 2 149 |
