es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 266
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
Sin datos30 días
Archivo de publicaciones
Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільню → https://smarturl.click/kZXZ6 З 22 на 23 красавіка 1794 году падчас паўстан
+2
Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільню → https://smarturl.click/kZXZ6 З 22 на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай. Цікава, што ў гэты ж дзень праз 125 гадоў, пасьля заняцьця Вільні польскім войскам і выгнаньня бальшавікоў, Начальнік Польскай дзяржавы Юзэф Пілсудзкі выдаў па-польску і па-літоўску адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага, дэкляраваўшы самавызначэньне народам колішняй Рэчы Паспалітай. Зрэшты, як паказала далейшая гісторыя, гэта былі толькі словы.

Repost from Наша Ніва
Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па белар
Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі ЗША выклала ў сеціва поўны масіў дакументаў Смаленскага абласнога і гарадскога камітэтаў партыі за 1917—1941 гады. Гэты захоплены ў час Другой сусветнай вайны збор хавае ў сабе ўнікальныя звесткі пра палітыку саветаў на Смаленшчыне, у перыяд, калі там была абвешчана ССРБ, праводзілася беларусізацыя і ставілася пытанне аб перадачы рэгіёна Беларусі.  https://nashaniva.com/393341 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393341

Magistra Svita: Як з'явілася шляхта і куды яна знікла Шляхецтва — гэта адна з тых з'яваў, якія ўсе нібыта ведаюць, але мала х
Magistra Svita: Як з'явілася шляхта і куды яна знікла Шляхецтва — гэта адна з тых з'яваў, якія ўсе нібыта ведаюць, але мала хто бачыць цалкам. Адкуль яно наогул узялося? Як простыя ваяры з дружыны ператварыліся ў адметнае саслоўе з правам голасу на сойміку, асабістым гербам і прывілеямі, якіх не мелі нават іх еўрапейскія аналагі? Новы выпуск падкаста Magistra Svita — гэта агляд уздоўж усяго жыцця шляхецтва: ад варварскага племені да соймавага актывіста, ад Гарадзельскай уніі да Канстытуцыі 3 мая. І гэта вельмі павярхоўны агляд. Хутчэй пачатак размовы, якую мы абавязкова працягнем у наступыных выданнях. 🎧Слухайце ў новым выданні "Magistra Svita"

Repost from Наша Ніва
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў «На тэрыторыі Беларусі практычна н
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў «На тэрыторыі Беларусі практычна не было канфліктаў з-за «няправільнай» абраднасці. Калі ў нейкай вёсцы былі свае традыцыі, то праводзілі ўсё так, як казалі мясцовыя старцы». https://nashaniva.com/393349 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393349

📌 Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае мігрантаў, якія жывуць у Літве, на бясплатны анлайн-семінар пра гісторыю Літвы, які адбудзе
📌 Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае мігрантаў, якія жывуць у Літве, на бясплатны анлайн-семінар пра гісторыю Літвы, які адбудзецца ў чацвер, 23 красавіка, у 18:00. 👨🏻‍🏫 Якія асноўныя гістарычныя этапы і даты ў гісторыі Літвы важна ведаць кожнаму чалавеку, які жыве ў гэтай краіне? Вялікае Княства Літоўскае — што яно азначае для літоўцаў? Што для літоўцаў сімвалізуюць Вільня, жоўта-зялёна-чырвоны сцяг і Віціс? Як гісторыя навучыла літоўцаў цаніць і берагчы сваю мову? 👌 Гэтыя і іншыя пытанні будуць раскрытыя ў фармаце семінара-дыскусіі гісторыкам, дацэнтам Універсітэта Вітаўта Вялікага, Русцісам Камунтавічусам. 📆 23 красавіка, чц | 18:00–19:30 📍 Анлайн, праз Microsoft Teams. ✍️ Удзел бясплатны, па рэгістрацыі ў гэтай форме: https://forms.office.com/e/XYcWnYzqfC

Repost from Спадчына
Стары замак у Гародні на пачатак XVII стагоддзя, узноўлены з дапамогай нейрасеткі на аснове мастацка-гістарычнай рэканструкцы
+1
Стары замак у Гародні на пачатак XVII стагоддзя, узноўлены з дапамогай нейрасеткі на аснове мастацка-гістарычнай рэканструкцыі Паўла Татарнікава паводле матэрыялаў і з навуковымі кансультацыямі Мікалая Волкава. Фота #СтарыЗамак #Гродна #графічнаярэканструкцыя #замкі

Паўстанцкая Гара чакае аднаўлення 🙏 Месца памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863 года ва ўрочышчы Таболы на Падляшш
+5
Паўстанцкая Гара чакае аднаўлення 🙏 Месца памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863 года ва ўрочышчы Таболы на Падляшшы застаецца цяжкадаступным і патрабуе дадатковай увагі. 🔺 Паўстанцкая Гара, размешчаная сярод балотаў у межах ландшафтнага парка Кнышынскай пушчы, дагэтуль прыцягвае гісторыкаў і аматараў прыроды, але яе інфраструктура з гадамі заняпала. Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/praz-bahnu-da-historyi-paustanckaja-hara-cakae-adnaulennja/

Repost from Наша Ніва
Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца? Пасля здабыцця
Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца? Пасля здабыцця незалежнасці ў Беларусі некалькі гадоў працягвалі выдаваць савецкія пашпарты ўзору 1974 года. І толькі ў 1994-м, ужо пры Лукашэнку, надрукавалі новыя пашпарты, з «Пагоняй». Іх урачыста выдаваў міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. https://nashaniva.com/393270 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393270

Галасы пахаваных вёсак: Веткаўскі музей пакажа «Залатае» Евангелле, якое перажыло бальшавікоў і Чарнобыль Да 40-й гадавіны ка
Галасы пахаваных вёсак: Веткаўскі музей пакажа «Залатае» Евангелле, якое перажыло бальшавікоў і Чарнобыль Да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Веткаўскі музей адкрывае выставу аднаго рэдкага экспаната з драматычным лёсам. Гаворка пра рукапіснае «Залатае» Евангелле XVI стагоддзя са зніклай вёскі Косіцкая — манускрыпт, які цудам пазбег і бальшавіцкага «перажытку», і радыяцыйнага забыцця. Гісторыя гэтага экспаната — толькі частка вялікага подзвігу супрацоўнікаў Веткаўскага музея. 40 гадоў таму, калі лёс 59 населеных пунктаў раёна быў прадвызначаны экалагічнай катастрофай, навукоўцы на свой страх і рызыку (не атрымліваючы афіцыйных загадаў) ездзілі разам са спецкамандамі па дэзактывацыі. Пакуль ліквідатары зносілі дамы і засыпалі зямлю, музейшчыкі ратавалі «галасы» вёсак. Чытаць на сайце або без VPN.

Крычаўская справа 1527 года. Чаму Жыгімонт Стары стаў на бок гараджан супраць князя Жылінскага Пра гэта Аляксандр Груша піша
Крычаўская справа 1527 года. Чаму Жыгімонт Стары стаў на бок гараджан супраць князя Жылінскага Пра гэта Аляксандр Груша піша ў апошнім нумары Rocznik Lituanistyczny. У 1527 г. гараджане і сяляне Крычава заявілі вялікаму князю літоўскаму пра свой намер адклікаць прысягу вернасці і пераехаць з жонкамі і дзецьмі ў іншае месца. Яны скардзіліся Жыгімонту Старому на арандатара – князя Васіля Жылінскага, які ўвёў высокія пошліны і павіннасці. Жыгімонт Стары вымушаны быў рэагаваць, паслаўшы ў Крычаў свайго прадстаўніка, якому Жылінскі павінен быў перадаць кіраўніцтва на час разбіральніцтва. Чым дакладна скончылася гісторыя – невядома, па некаторых звестках Жылінскі памёр у 1529 г. Выпадак цікавым тым, што для жыхароў прысяга азначала, што вялікі князь браў на сябе абавязацельствы перад падданымі. Крычаў як памежны раён быў на асаблівым становішчы. У скарзе яго жыхары фактычна намякалі на магчымасць змены прысягі на карысць маскоўскага вялікага князя. На ілюстрацыі – Жыгімонт Стары і Крычаў на карце 1539 г.

Сымон Жукоўскі ў беларускай Вікіпедыі Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкул пра Сымона Фелікса Жукоўскага —
Сымон Жукоўскі ў беларускай Вікіпедыі Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкул пра Сымона Фелікса Жукоўскага — выбітнага філолага з няпростым лёсам. Выхадзец з беднай сям’і, ён рана застаўся без бацькоў, але дзякуючы падтрымцы базыльянаў здолеў атрымаць адукацыю і паступіць у Віленскі ўніверсітэт. Там Жукоўскі стаў паплечнікам Готфрыда Гродэка — філолага, спецыяліста па старажытных мовах і прафесара Віленскага ўніверсітэта, — і сам вызначыўся як знаўца старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай моваў, аўтар падручнікаў і хрэстаматый. Яму не ўдалося атрымаць стыпендыю для вывучэння ўсходніх моваў у Крыме і выправіцца на вучобу ў заходнія ўніверсітэты, але ягоны аўтарытэт быў прызнаны ў Лондане: ён стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскага азіяцкага таварыства. Узначаліў кафедру старажытнагрэчаскай літаратуры (1830), незадоўга перад закрыццём Віленскага ўніверсітэта. Характэрна, што асобных артыкулаў пра Жукоўскага няма ні ў польскай, ні ў літоўскай Вікіпедыі. 🌐 Артыкул у беларускай Вікіпедыі

Repost from Наша Ніва
У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць
У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць У расійскім Томску дэмантавалі «Камень Смутку» і іншыя мемарыялы ахвярам палітычных рэпрэсій. Знішчэнне помнікаў наўпрост закранае і гісторыю Беларусі: сярод высланых у Сібір палякаў была вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель, а таксама этнічных беларусаў, якіх НКУС прымушаў запісвацца палякамі для выканання рэпрэсіўных планаў. https://nashaniva.com/393253 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393253

Repost from Белсат
💬 «Гэта быў шок для грамадства, бо з 1988-га года масавыя акцыі ў нас не разганяліся» Нобэлеўскі лаўрэат і сузаснавальнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў пра легендарную акцыю 1996 года, чым яна розніцца ад падзеяў у 2020-м. І якая будучыня чакае беларускае грамадства. 🎥 Глядзіце цалкам у праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

📌 19 красавіка спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння першага прэзідэнта Нацыянальнай Акадэмі навук Беларусі, вучонага-гістор
📌 19 красавіка спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння першага прэзідэнта Нацыянальнай Акадэмі навук Беларусі, вучонага-гісторыка, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук Украіны Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931). 🔻 Ён адзін з найбольш актыўных дзяржаўных дзеячоў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё беларускай навукі, культуры. 🔻 Пры непасрэдным яго удзеле ў 1922 годзе быў адкрыты Інстытут беларускай культуры, які ў 1928 годзе рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук. https://racyja.com/by/hramadstva/persy-prezident-nacyjanalnaj-akademii-navuk-belarusi/

#19КРАСАВІКА || Экскурсія «Вільнюс як горад сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА» Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень пом
#19КРАСАВІКА || Экскурсія «Вільнюс як горад сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА» Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў. Між тым, Стары горад Вільнюса ўжо больш за 30 год уключаны ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА як былы цэнтр ВКЛ ў перыяд з XIV да канца ХVIII ст., які аказаў глыбокі ўплыў на развіццё культуры і архітэктуры ў у шматлікіх краінах Усходняй Еўропы. Нягледзячы на ​​варожыя ўварванні і частковыя разбурэнні, тут ацалеў уражвальны комплекс будынкаў, пабудаваных у стылі готыкі, рэнесанса, барока і класіцызму. Захавалася сярэднявечная планіроўка, а таксама часткова прыроднае асяроддзе. Пра ўсё гэта мы і пагаворым з вамі на адпаведнай экскурсіі. 📅 19 красавіка. Пачатак экскусіі а 16-й гадзіне ад помніка Гедыміну на Катэдральным пляцы. Працягласьць каля 2 гадзінаў. 👉 Рэгістрацыя праз гугл-форму. 🎟️ Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраванні.

📖 Гродзенская фатографка і пісьменніца Святлана Несцярэнка выдала сваю ўжо другую гістарычную кнігу пра гродзенскія могілкі.
📖 Гродзенская фатографка і пісьменніца Святлана Несцярэнка выдала сваю ўжо другую гістарычную кнігу пра гродзенскія могілкі. Кніга "Гродненские ангелы. Гродненский католический некрополь" расказвае пра каталіцкую частку старых гродзенскіх могілак. Выдадзеная амаль два гады таму першая кніга расказвала, адпаведна, пра праваслаўную частку пахаванняў. Прэзентацыя новага выдання прайшла ў капліцы на могілках 15 красавіка. Кніг зусім няшмат, наклад сціплы, таму тыя, хто хочуць набыць сабе ў бібліятэку асобнік, павінны як мага хутчэй скантактавацца з аўтаркай праз Facebook. Інакш усё раскупяць. Святлана - вельмі актыўная гродзенка. Акрамя дзвюх кніг пра могілкі і гістарычнага рамана пра графа Валіцкага, яна таксама рабіла фота для апошняга выдання "Біяграфіі вуліц" і здымала кафляныя печы ў гродзенскіх камяніцах для магчымага будучага іх каталога.
Падпішыцеся на нас у Threads! Там таксама шмат цікавага і пасты не паўтараюцца з Telegram 😉

📕 Пра жыццё і грамадскую дзейнасць беларусаў у часы Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве, Беларускі асобны батальён і асно
📕 Пра жыццё і грамадскую дзейнасць беларусаў у часы Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве, Беларускі асобны батальён і асноўных беларускіх дзеячаў 1918-1940-ых гадоў, а таксама савецкіх агентаў уплыву – усё гэта ды шмат іншых цікавых звестак і гісторый з жыцця беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час змяшчае кніга “Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)” Госця Рацыі – доктара гісторыі, выкладчыка ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне Томаша Блашчака. https://racyja.com/by/kultura/bacym-belaruskija-paraleli-padzej-1920-i-2020-hh-u-litve/

Repost from Наша Ніва
У архівах СБУ знайшліся дакументы, як савецкія спецслужбы завербавалі эмісара АУН, але ўкраінскае падполле гэта выкрыла і заб
У архівах СБУ знайшліся дакументы, як савецкія спецслужбы завербавалі эмісара АУН, але ўкраінскае падполле гэта выкрыла і забіла здрадніка Украіна адкрыла архівы савецкіх спецслужбаў. Гэта дазваляе пабачыць, якімі метадамі і з якім педантызмам чэкісты працавалі супраць падполля. https://nashaniva.com/393097 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393097

Цімох Хведашчэня — атаман беларускага руху Юры Грыбоўскі і Ніна Стужынская ў Białoruskie Zeszyty Historyczne (58) пішуць пра
Цімох Хведашчэня — атаман беларускага руху Юры Грыбоўскі і Ніна Стужынская ў Białoruskie Zeszyty Historyczne (58) пішуць пра лёс Цімоха Хведашчэні. Ён нарадзіўся ў 1893 г. ці то ў Лунінецкім павеце, ці то ў Баранавічах. Падчас Першай сусветнай пад Крэвам і Смаргонню атрымаў раненне, быў узнагароджаны. У 1919 г. удзельнічаў у паўстанні ў Міры, трапіў у рукі бальшавікоў, але з надыходам палякаў далучыўся ў Барысаўскім павеце да дыверсійнага аддзела. У 1920-м апынуўся ў шэрагах балахоўцаў, быў прызначаны атаманам «беларускага партызанскага атрада». Яго батальён удзельнічаў у баях з Чырвонай Арміяй у раёне Мазыра і Калінкавіч. Затым кіраваў партызанскім аддзелам, быў прыхільнікам пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы. У 1944-м трапіў у Войска Польскае, але ў 1947-м арыштаваны. Вызвалены ў 1954-м, памёр у Варшаве ў 1977-м. У адрозненні ад некаторых сваіх таварышаў па зброі Хведашчэня не згубіў свайго нацыянальнага аблічча пад ціскам жыццёвых абставін. Ён быў адным з нямногіх, каму ўдалося дажыць да старасці.

📌 Чарнобыльскую аварыю ў кантэксце тэхнагеннай катастрофы і выпрабавання чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, па
📌 Чарнобыльскую аварыю ў кантэксце тэхнагеннай катастрофы і выпрабавання чалавечай цывілізацыі на здольнасць асэнсоўваць, памятаць і рабіць высновы разглядалі эксперты падчас круглага стала ў Вільні. 🔻 Дыскусія пад назвай «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля» з удзелам прадстаўнікоў Альянсу “Зялёная Беларусь” і навукоўцаў прайшла 16 красавіка на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-pravjali-kruhly-stol-na-temu-carnobylja/