es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 263
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
Sin datos30 días
Archivo de publicaciones
❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца
❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца — непаўторны Васіль Калач — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863». 🗣 У новых серыях «Сармата» распавядаем пра вядомую і невядомую гісторыю шляхецкіх родаў. У чым сакрэт поспеху і заняпаду магнацкіх родаў? Што па сабе пакінулі Радзівілы? Куды зніклі Алелькавічы? Чым вядомы Сангушкі, Пацы, Тышкевічы? Што галоўнае: грошы або — гонар? Адказы на ўсе пытанні — у новых серыях «Сармата».
«Наша гісторыя неаднакроць была ад нас схаваная. Як заклятыя скарбы. А наша задача, задача усёй каманды „Будзьма беларусамі“ — адшукаць тыя скарбы і падзяліцца імі, — кажа Васіль Калач. — Для мяне асабіста, даносіць да гледача забытую спадчыну — гонар. Тая традыцыя, тая культура, што збудавала наша сучаснае светаўспрыняцце — у вялікай долі і шляхецкая. Сармацкая, як казалі ў XVII стагоддзі, а не толькі сялянская. Варта памятаць. Нас адвучылі ад ведання свайго радаводу, аднак амаль у кожным беларусе ёсць хоць кропля шляхецкай крыві. Я мару, каб беларусы ўзялі лепшае ад сваіх шляхетных продкаў — гонар, годнасць, шчырае служэнне сваёй зямлі і вольнасць».
🧐 У першай серыі новага сезона раскажам пра Радзівілаў — адзін з самых уплывовых родаў ВКЛ. Адкуль грошы ў Радзівілаў? Чаму прадстаўнікі роду паміралі маладымі? Хто абылгаў Пане Каханку і як працаваў чорны піяр XVIII стагоддзя? Што ў савецкі час было ў Нясвіжскім палацы? Ці засталіся Радзівілы сёння? 🗓 Пра ўсё гэта можна даведацца ўжо заўтра, 31 ліпеня, у 18:00 на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!». Падпісвайцеся, каб не прапусціць (калі для вас гэта бяспечна).

🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам 29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна с
🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам 29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна стаў Мінскам. Гэта адбылося ў перыяд савецкай русіфікацыі, аднак хто быў сапраўдным ініцыятарам перайменавання і дзе яно было распрацавана — у Маскве ці Мінску — дагэтуль невядома: адпаведныя архівы застаюцца закрытымі. Назва Менск выкарыстоўвалася ад першай летапіснай згадкі горада, у дакументах Вялікага Княства Літоўскага, БНР і ранняй БССР. У 1991 годзе Мінгарсавет прапанаваў вярнуць сталіцы гістарычную назву, але ў Вярхоўным Савеце для гэтага не хапіла галасоў. Больш падрабязна пра гісторыю назваў Менск і Мінск — у артыкуле «Зеркала»: https://zerkalo-12jun.online/news/cellar/132970.html?tg=3

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск 1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў гора
Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск   1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.   Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.   Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.   Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі. Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe

Repost from Наша Ніва
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я З якога года т
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я З якога года трэба весці адлік беларускай незалежнасці — з 1990‑га (прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце) ці з 1991‑га (наданне Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закона)? Ці быў Беларусі наканаваны аўтарытарызм? І чаму ў 1996 годзе не прайшоў імпічмент Лукашэнку? @belsat падзяліўся цікавымі момантамі размовы. https://nashaniva.com/400900 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400900

Repost from Белсат
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды с
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды самастойнае рашэнне» Лявон Баршчэўскі быў не проста сведкам, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзеяў пачатку 1990-х, якія зрабілі Беларусь незалежнай і змясцілі на палітычную мапу свету. 27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам, перакладчыкам і «дэпутатам незалежнасці». ✅ Зрабілі адтуль рэпартаж 🔗 Чытайце яго тут, калі вы ў Беларусі

“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае” 🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто
“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае”
  🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто яшчэ застаецца іх носьбітам і што можа дапамагчы захаваць гэтую моўную спадчыну, пагаварылі з Госцем Рацыі - аўтарам кнігі «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён», дыялектолагам Міраславам Янковякам.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/bez-padtrymki-belaruskaja-mova-u-litve-pastupova-znikae/

🎥 2005 год у новым выпуску #IMBY У пятым выпуску другога сезона #IMBY — 2005 год у Беларусі. Лукашэнка пераназывае праспекты «па просьбах ветэранаў», беларуская хакейная зборная за тры хвіліны губляе шанец трапіць на Алімпіяду, затое Аляксандр Глеб пераходзіць у лонданскі «Арсенал». Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін вырашаюць, хто з іх будзе галоўным апанентам Лукашэнкі на выбарах, а Андрэй Клімаў абвяшчае ўласны план рэвалюцыі. Краіна слухае Topless, «Мэры Попінс» і Наталлю Падольскую. Ксюша Сітнік перамагае на дзіцячым «Еўрабачанні», а Анжаліка Агурбаш гучна, дорага і няўдала выступае на дарослым. Глядзець выпуск: https://youtu.be/RFzNPhL2h0U

Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцге
Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцгерцага Франца Фердынанда. Гэтае забойства стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Але што б было, калі б стралок не трапіў? Пра альтэрнатыўную гісторыю разважаем з Аляксандрам Фрыдманам. Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN

Repost from Наша Ніва
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англі
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англійскага пейзажнага парку, што плануюць адкрыць у палацы апошніх уладальнікаў Мірскага замка, а таксама збіраюцца наладзіць чыгуначнае спалучэнне, адбудаваўшы вузкакалейку. https://nashaniva.com/400813 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400813

Repost from Белсат
☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам а
☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам амаль усяго XX стагоддзя: ён памёр у 2000-м ва ўзросце 94 гадоў, і да канца сваіх дзён папярэджваў аб памылковасці выкарыстання ў міждзяржаўных адносінах прэтэнзіяў адносна гісторыі. Гедройць нават адмовіўся прымаць польскі «Ордэн Белага арла» і ўкраінскі ордэн «За заслугі». Ён падкрэсліваў, што найвышэйшая ўзнагарода для яго – сам факт нармалізацыі польска-ўкраінскіх адносінаў. Расказваем пра жыццё гэтага яскравага чалавека, які нарадзіўся роўна 120 гадоў таму. ✅ Чытайце тэкст па спасылцы 🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць яго з Беларусі

🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда 27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і
+2
🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда 27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і карыкатурыст, адна з прыкметных постацяў мастацкага жыцця міжваеннай Вільні. Ён вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага. Горыд быў вядучым мастаком сатырычнага часопіса «Маланка», афармляў беларускія кнігі і падручнікі, ствараў партрэты, пейзажы і палітычныя карыкатуры. Аднак ягоная творчасць не абмяжоўвалася беларускім друкам: Горыд займаўся станковым і манументальным жывапісам, ствараў фрэскі, вітражы і сграфіта, удзельнічаў у выстаўках у Вільні, Познані, Варшаве і Парыжы. Ягоныя творы сёння захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах Літвы і Польшчы. Жыццё мастака трагічна абарвалася ў верасні 1939 года, у першыя дні Другой сусветнай вайны. Больш пра жыццё і творчасць у артыкуле Сяргея Гваздзёва «Пілігрымка мастака Язэпа Горыда»

35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве 27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзе
35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве 27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы. Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)». Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі. 📅 27 ліпеня, 18:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Цягам 1991-1996
+1
30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня – дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў. 27 ліпеня і Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Факты, відэа, тэст: https://smarturl.click/7jWwR

🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў. Улады Калін
🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў. Улады Калінкавічаў прапануюць перанесці танк Т-34 у гарадскі парк і стварыць там экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Жыхары выступілі супраць. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🎠 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/u-kalinkavichah-zhyhary-nie-chakali-tankau/

☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка Суполка «Наваградства» падзял
☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка Суполка «Наваградства» падзялілася новай відэалекцыяй пра гісторыю Наваградчыны. Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, распавядае пра біскупа Эдварда О’Рурка — ураджэнца маёнтка Басіна пад Наваградкам, які стаў адным з найбольш уплывовых каталіцкіх іерархаў ва Усходняй Еўропе. Нашчадак ірландскіх каралёў, расійскіх генералаў і ўдзельнікаў антыцарскіх паўстанняў, О’Рурк валодаў шасцю мовамі і ўзначальваў дыяцэзіі ў Мінску, Рызе і Гданьску. Немцы лічылі яго немцам, палякі — палякам, аднак сам біскуп падтрымліваў сувязі з Ірландыяй і адстойваў права беларусаў карыстацца роднай мовай у касцёле. О’Рурк таксама спрабаваў пераканаць Ватыкан у неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, а тытул ірландскага графа выкарыстоўваў, каб заставацца ўбаку ад міжнацыянальных канфліктаў. ▶️ https://youtu.be/AwNy-o4ndzg

Repost from N/a
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найле
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.
Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».
Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі. 🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai

📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успам
📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”. 📖 Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце першай паловы XIX cтагоддзя, а таксама лад жыцця краю. https://racyja.com/by/kultura/uspaminy-habryeli-puzyni-apublikavali-pa-belarusku/

🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права На пачатку XVI стагоддзя Навагру
🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права. У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу. Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю. Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, серабрышчыну, падаткі з карчмаў, рамеснай дзейнасці і гандлю. Штосуботы дастаўлялі мяса ў замак, пры патрэбе выдзялялі возы і выстаўлялі варту. 18 сакавіка 1595 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза надаў Навагрудку герб: у чырвоным полі — постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай, з мячом у правай руцэ і шалямі ў левай. З тэксту адпаведнага прывілея:
«...пячатку гарадскую на ратуш арханёла Міхаіла — у адной руцэ меч, у другой — вага».
У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.

У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) 🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар
У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі)   🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) да 150-годдзя з дня яе нараджэння займаецца Госць Рацыі – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч.  Паразмаўлялі з ім пра гэтыя падзеі, а таксама пра наведванне месцаў, звязаных з выбітнай беларускай у Новай Вільні.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-u-honar-alaizy-paskevic-cetki/

🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй 🏰 Крэпасц
🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй 🏰 Крэпасць і горад павінны былі заняць салдаты 16-й арміі Заходняга фронту Чырвонай арміі. У сваю чаргу жаўнеры Палескай групы польскага войска пад камандаваннем генерала Уладзіслава Сікорскага абаранялі горад і крэпасць ад сіл суперніка шэсць дзён — з 25 ліпеня па 31 ліпеня.
«Ужо было вядома, што ўсе брэсцкія фарты, акрамя двух заходніх, знаходзяцца ў руках суперніка. Іх проста апанавалі масы людзей. Паўтаралася тактыка Брусілава 1915 года, заснаваная на прынцыпе: "сто загіне, але выжывуць трое". Расейцы заўсёды не шкадавалі людзей. Для іх мэта важней за чалавека»,
— узгадваў Мячыслаў Лісевіч, лейтэнант і жаўнер Палескай групы. Бальшавіцкае войска ў выніку захапіла апошні бастыён польскага супраціву перад Варшавай. На расфарбаваным фота разбураны мост праз Буг падчас савецка-польскай вайны.