uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 263
Підписники
+124 години
-17 днів
+130 днів
Архів дописів
Repost from Белсат
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды с
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды самастойнае рашэнне» Лявон Баршчэўскі быў не проста сведкам, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзеяў пачатку 1990-х, якія зрабілі Беларусь незалежнай і змясцілі на палітычную мапу свету. 27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам, перакладчыкам і «дэпутатам незалежнасці». ✅ Зрабілі адтуль рэпартаж 🔗 Чытайце яго тут, калі вы ў Беларусі

“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае” 🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто
“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае”
  🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто яшчэ застаецца іх носьбітам і што можа дапамагчы захаваць гэтую моўную спадчыну, пагаварылі з Госцем Рацыі - аўтарам кнігі «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён», дыялектолагам Міраславам Янковякам.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/bez-padtrymki-belaruskaja-mova-u-litve-pastupova-znikae/

🎥 2005 год у новым выпуску #IMBY У пятым выпуску другога сезона #IMBY — 2005 год у Беларусі. Лукашэнка пераназывае праспекты «па просьбах ветэранаў», беларуская хакейная зборная за тры хвіліны губляе шанец трапіць на Алімпіяду, затое Аляксандр Глеб пераходзіць у лонданскі «Арсенал». Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін вырашаюць, хто з іх будзе галоўным апанентам Лукашэнкі на выбарах, а Андрэй Клімаў абвяшчае ўласны план рэвалюцыі. Краіна слухае Topless, «Мэры Попінс» і Наталлю Падольскую. Ксюша Сітнік перамагае на дзіцячым «Еўрабачанні», а Анжаліка Агурбаш гучна, дорага і няўдала выступае на дарослым. Глядзець выпуск: https://youtu.be/RFzNPhL2h0U

Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцге
Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцгерцага Франца Фердынанда. Гэтае забойства стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Але што б было, калі б стралок не трапіў? Пра альтэрнатыўную гісторыю разважаем з Аляксандрам Фрыдманам. Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN

Repost from Наша Ніва
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англі
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англійскага пейзажнага парку, што плануюць адкрыць у палацы апошніх уладальнікаў Мірскага замка, а таксама збіраюцца наладзіць чыгуначнае спалучэнне, адбудаваўшы вузкакалейку. https://nashaniva.com/400813 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400813

Repost from Белсат
☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам а
☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам амаль усяго XX стагоддзя: ён памёр у 2000-м ва ўзросце 94 гадоў, і да канца сваіх дзён папярэджваў аб памылковасці выкарыстання ў міждзяржаўных адносінах прэтэнзіяў адносна гісторыі. Гедройць нават адмовіўся прымаць польскі «Ордэн Белага арла» і ўкраінскі ордэн «За заслугі». Ён падкрэсліваў, што найвышэйшая ўзнагарода для яго – сам факт нармалізацыі польска-ўкраінскіх адносінаў. Расказваем пра жыццё гэтага яскравага чалавека, які нарадзіўся роўна 120 гадоў таму. ✅ Чытайце тэкст па спасылцы 🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць яго з Беларусі

🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда 27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і
+2
🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда 27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і карыкатурыст, адна з прыкметных постацяў мастацкага жыцця міжваеннай Вільні. Ён вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага. Горыд быў вядучым мастаком сатырычнага часопіса «Маланка», афармляў беларускія кнігі і падручнікі, ствараў партрэты, пейзажы і палітычныя карыкатуры. Аднак ягоная творчасць не абмяжоўвалася беларускім друкам: Горыд займаўся станковым і манументальным жывапісам, ствараў фрэскі, вітражы і сграфіта, удзельнічаў у выстаўках у Вільні, Познані, Варшаве і Парыжы. Ягоныя творы сёння захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах Літвы і Польшчы. Жыццё мастака трагічна абарвалася ў верасні 1939 года, у першыя дні Другой сусветнай вайны. Больш пра жыццё і творчасць у артыкуле Сяргея Гваздзёва «Пілігрымка мастака Язэпа Горыда»

35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве 27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзе
35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве 27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы. Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)». Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі. 📅 27 ліпеня, 18:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Цягам 1991-1996
+1
30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня – дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў. 27 ліпеня і Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Факты, відэа, тэст: https://smarturl.click/7jWwR

🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў. Улады Калін
🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў. Улады Калінкавічаў прапануюць перанесці танк Т-34 у гарадскі парк і стварыць там экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Жыхары выступілі супраць. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🎠 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/u-kalinkavichah-zhyhary-nie-chakali-tankau/

☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка Суполка «Наваградства» падзял
☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка Суполка «Наваградства» падзялілася новай відэалекцыяй пра гісторыю Наваградчыны. Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, распавядае пра біскупа Эдварда О’Рурка — ураджэнца маёнтка Басіна пад Наваградкам, які стаў адным з найбольш уплывовых каталіцкіх іерархаў ва Усходняй Еўропе. Нашчадак ірландскіх каралёў, расійскіх генералаў і ўдзельнікаў антыцарскіх паўстанняў, О’Рурк валодаў шасцю мовамі і ўзначальваў дыяцэзіі ў Мінску, Рызе і Гданьску. Немцы лічылі яго немцам, палякі — палякам, аднак сам біскуп падтрымліваў сувязі з Ірландыяй і адстойваў права беларусаў карыстацца роднай мовай у касцёле. О’Рурк таксама спрабаваў пераканаць Ватыкан у неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, а тытул ірландскага графа выкарыстоўваў, каб заставацца ўбаку ад міжнацыянальных канфліктаў. ▶️ https://youtu.be/AwNy-o4ndzg

Repost from N/a
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найле
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.
Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».
Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі. 🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai

📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успам
📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”. 📖 Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце першай паловы XIX cтагоддзя, а таксама лад жыцця краю. https://racyja.com/by/kultura/uspaminy-habryeli-puzyni-apublikavali-pa-belarusku/

🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права На пачатку XVI стагоддзя Навагру
🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права. У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу. Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю. Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, серабрышчыну, падаткі з карчмаў, рамеснай дзейнасці і гандлю. Штосуботы дастаўлялі мяса ў замак, пры патрэбе выдзялялі возы і выстаўлялі варту. 18 сакавіка 1595 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза надаў Навагрудку герб: у чырвоным полі — постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай, з мячом у правай руцэ і шалямі ў левай. З тэксту адпаведнага прывілея:
«...пячатку гарадскую на ратуш арханёла Міхаіла — у адной руцэ меч, у другой — вага».
У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.

У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) 🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар
У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі)   🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) да 150-годдзя з дня яе нараджэння займаецца Госць Рацыі – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч.  Паразмаўлялі з ім пра гэтыя падзеі, а таксама пра наведванне месцаў, звязаных з выбітнай беларускай у Новай Вільні.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-u-honar-alaizy-paskevic-cetki/

🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй 🏰 Крэпасц
🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй 🏰 Крэпасць і горад павінны былі заняць салдаты 16-й арміі Заходняга фронту Чырвонай арміі. У сваю чаргу жаўнеры Палескай групы польскага войска пад камандаваннем генерала Уладзіслава Сікорскага абаранялі горад і крэпасць ад сіл суперніка шэсць дзён — з 25 ліпеня па 31 ліпеня.
«Ужо было вядома, што ўсе брэсцкія фарты, акрамя двух заходніх, знаходзяцца ў руках суперніка. Іх проста апанавалі масы людзей. Паўтаралася тактыка Брусілава 1915 года, заснаваная на прынцыпе: "сто загіне, але выжывуць трое". Расейцы заўсёды не шкадавалі людзей. Для іх мэта важней за чалавека»,
— узгадваў Мячыслаў Лісевіч, лейтэнант і жаўнер Палескай групы. Бальшавіцкае войска ў выніку захапіла апошні бастыён польскага супраціву перад Варшавай. На расфарбаваным фота разбураны мост праз Буг падчас савецка-польскай вайны.

👛 На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя Каля 500 артэфактаў розных эпох, фрагменты раннене
👛 На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя Каля 500 артэфактаў розных эпох, фрагменты ранненеалітычнай керамікі з адбіткамі старажытнай флоры і манету XVII стагоддзя знайшлі падчас археалагічных раскопак на беразе ракі Шчары ў Слонімскім раёне. Даследаванні праводзілі археолагі на чале з гісторыкам Алегам Ткачовым, а таксама ўдзельнікі дзіцячага турысцка-краязнаўчага лагера. Сёлета лагер працуе ўжо адзінаццаты раз. Што адкапалі штольнікі пад Слонімам? Чытайце на Hrodna.life. 💰 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2026/07/24/slonim-artefakty/?utm_source=tg

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна 25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзі
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна 25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма». Быў старшынём Міжнароднай габрэйскай акадэміі мастацтва. Таксама стварыў іншыя вядомыя мэмарыялы на тэму Галакосту: мэмарыяльныя комплексы вязьням гета ў Слуцку, загінулым габрэям у Гарадзеі і іншыя. Ёсьць помнікі, створаныя Левіным асабіста або ў калектыве аўтараў ня толькі ў Беларусі, але і ўва Ўзбэкістане, Украіне, Расеі. Левін праектаваў станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна» і «Няміга». Памёр у 2014 годзе ў родным Менску. Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: https://smarturl.click/GVxGE

Яна сябравала з Ларысай Геніюш 📌 24 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Вольгі Церашчатавай (1926-1992) – мастацтва
+2
Яна сябравала з Ларысай Геніюш   📌 24 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Вольгі Церашчатавай (1926-1992) – мастацтвазнаўцы, кандыдата мастацтвазнаўства, супрацоўніцы Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, шчырай сяброўкі Ларысы Геніюш.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/jana-sjabravala-z-larysaj-henijus/

Repost from Спадчына
На могілках у польскім горадзе Рэска, імаверна, адшукалася пахаванне Уладзіслава Знамяроўскага — беларускага грамадска-паліты
+1
На могілках у польскім горадзе Рэска, імаверна, адшукалася пахаванне Уладзіслава Знамяроўскага — беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і выдаўца міжваеннага часу, дакладны лёс якога дагэтуль заставаўся невядомым. У крыніцах пішуць, што Знамяроўскі нарадзіўся ў 1888 годзе ў Латгаліі. У 1920–1930-х гадах ён трымаў у Вільні прыватнае выдавецтва, дзе друкаваў беларускія падручнікі, слоўнікі і літаратуру (у тым ліку творы Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш., братоў Гарэцкіх). Таксама ён быў рэдактарам-выдаўцом шэрагу віленскіх газет: адноўленай «Нашай Нівы» (1920), «Незалежнай думкі», «Крыніцы» і «Волі народу», за што неаднаразова прыцягваўся польскімі ўладамі да суда. Дакладная дата смерці дзеяча ў даведніках і энцыклапедыях адсутнічае — пазначаецца толькі «пасля 1946 года», бо вядома, што пасля Другой сусветнай вайны ён з'ехаў у Польшчу і знік з поля зроку даследчыкаў. На дасланых падпісчыкамі здымках з могілак горада Рэска (Заходнепаморскае ваяводства) зафіксавана пліта з імем Уладзіслава Знамяроўскага (Władysław Znamierowski) і датамі жыцця 25.12.1888 — 12.12.1975. Разам з ім пахаваныя Марыя Знамяроўская (1890–1974), Здзіслаў Знамяроўскі (1953–2012) і немаўля Віктар (2010). На тых жа могілках ёсць яшчэ адна магіла сям'і Знамяроўскіх: двух Вальдэмараў (старэйшы 1913–1980 і малодшы 1944–1992 гадоў жыцця), а таксама Ядвігі (1922–1995). Храналагічна старэйшы Вальдэмар цалкам падыходзіць на ролю сына Уладзіслава і Марыі (калі яна яго жонка, вядома). Супадзенне імя, прозвішча, дакладнага года нараджэння і агульнага кірунку пасляваеннай эміграцыі дае высокі працэнт імавернасці, што перад намі магіла менавіта беларускага выдаўца. Але прозвішча не тое каб рэдкае. Для канчатковай верыфікацыі і закрыцця белай плямы ў гістарыяграфіі неабходная дапамога спецыялістаў, здольных працаваць з польскімі архівамі або звязацца з нашчадкамі Знамяроўскіх. #Польшча #могілкі