es
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 270
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
-1630 días
Archivo de publicaciones
Repost from Наша Ніва
Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен Археолаг расказаў, у чым гарадзішча на Менцы пер
Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен Археолаг расказаў, у чым гарадзішча на Менцы пераймае традыцыі першай сталіцы Польшчы, а не Русі, і чаму на яго пабудову ссеклі святы гай славян-язычнікаў. https://nashaniva.com/374218 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374218

Здымак аршанскіх баптыстаў У суполцы «Орша и оршанцы на рубеже 19-20 веков» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» з’явіўся здымак групы баптыстаў Воршы 1929 году. Як і многія іншыя здымкі таго перыяду, фота зрабіла студыя Б. Я. Арыэля. На рахунку студыі мноства іншых знакавых здымкаў, якія паказваюць, як выглядалі, што апраналі ў тыя гады аршанцы. Вядома, што аршанская баптысцкая грамада ў 1929 годзе налічвала 71 сябра (хрышчоных) і мела філіялы ў акрузе. Але ўжо ішлі часы ваяўнічага бязбожніцтва. З усімі праявамі веры ў Бога бальшавікі змагаліся няспынна. Дайшлі і да баптыстаў. Шмат хто з людзей на гэтым фота пазней зазналі рэпрэсій. А ў 1937 годзе рэлігійную грамаду зліквідавалі. У спісе рэпрэсаваных на Аршаншчыне ёсць, напрыклад, адзін з вернікаў веры евангельскай Іван Кубрачкоў. Беларус, з сялянаў, паходзіў з Дуброўны. Пасля 1900 году ўваходзіў у баптысцкую рэлігійную грамаду, займаўся ў роднай Дуброўне саматужным промыслам і дробным гандлем. 5 ліпеня 1931 году яго арыштавалі ў Маскве пры спробе прайсці ў пасольства Турэччыны, каб там дамагчыся паломніцкай паездкі ў Ерусалім. Сядзеў у Бутырскай турме. Але праз месяц і дзень справу супраць яго спынілі. Праблемы Кубрачкова, аднак, на тым не скончыліся. З 1932 году ён быў у грамадзе суботнікаў, а ў 1935-м яго арыштавалі. Асудзілі на год папраўчых работаў. Пасля гэтага арыштаваны ўжо ў 1937-м Дубровенскай міліцыяй і змешчаны ў Аршанскую турму. Кубрачкова абвінавацілі ў арганізацыі баптысцкай грамады і малітоўных сходах, а спадарожна — у антысавецкіх настроях. Мужчыну расстралялі 24 верасня 1937 году. У савецкім прапагандысцкім кнігадруку баптыстаў, як і іншых вернікаў, называлі «сектантамі». Напрыклад, у выданні «Сэктанты Беларусі», аўтары Д. Хайтун, П.Капаевіч, якое выйшла ў 1929 годзе. У звестках на 1 студзеня 1929 году падаваліся лічбы па Аршанскай акрузе. У нас налічваліся 2 грамады евангельскіх хрысціянаў з 98 вернікамі і 1 грамада баптыстаў, у якую ўваходзіў 71 чалавек.

Несфальсіфікаваныя пратаколы галасавання з розных участкаў на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года сведчаць, што Святлана Ці
+6
Несфальсіфікаваныя пратаколы галасавання з розных участкаў на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года сведчаць, што Святлана Ціханоўская з вялікім перавесам, месцамі ўдвая і больш, апярэдзіла Аляксандра Лукашэнку. Падлік галасоў яшчэ працягваўся, калі ЦВК абвясціла пра «перамогу» ўзурпатара.

Repost from Наша Ніва
У Польшчы пачалі раскопкі на месцы бункера СС, шукаючы Бурштынавы пакой. Там могуць быць і беларускія скарбы? Пошукі легендар
У Польшчы пачалі раскопкі на месцы бункера СС, шукаючы Бурштынавы пакой. Там могуць быць і беларускія скарбы? Пошукі легендарнага твора мастацтва, вывезенага нацыстамі падчас вайны, не спыняюцца ўжо больш за восем дзесяцігоддзяў. Яны працягваюць прыцягваць увагу гісторыкаў, даследчыкаў і аматараў старажытнасці. Пратаптаная імі сцежка можа нечакана прывесці да адказу на пытанне: што ж насамрэч сталася з культурнымі каштоўнасцямі, вывезенымі з Беларусі падчас акупацыі і лёс якіх застаецца загадкай? https://nashaniva.com/373906 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373906

Repost from Наша Ніва
Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф Кожны год 30 ліпеня з’яўляюцца згадкі, што ў 1840 годзе
Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф Кожны год 30 ліпеня з’яўляюцца згадкі, што ў 1840 годзе цар Мікалай I нібыта забараніў ужыванне назваў «Беларусь» і «Літва». Гэта сцвярджэнне падаецца як аксіёма — гістарычны факт, які не патрабуе праверкі. У інтэрнэце можна знайсці сотні згадак пра гэтую «забарону», але амаль нічога — пра тое, што гэта міф, прыдуманы за савецкім часам. https://nashaniva.com/373679 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373679

Кітайскі даследнік – пра адрозненні роляў праваслаўных цэркваў у Беларусі і Украіне Даследаванне You Zhou выйшла ў зборніку н
Кітайскі даследнік – пра адрозненні роляў праваслаўных цэркваў у Беларусі і Украіне Даследаванне You Zhou выйшла ў зборніку навуковых дакладаў, якія былі прадстаўленыя на форуме пры Універсітэце Цынхуа ў Пекіне. У параўнанні з каталіцызмам і ісламам усходняя праваслаўная царква валодае больш моцнымі нацыяналістычнымі характарыстыкамі, адзначае аўтар. І ва Украіне, і ў Беларусі праваслаўныя цэрквы задзейнічаны ў «прасоўванні патрыятызму» і супрацоўнічаюць з вайскоўцамі і міністэрствамі адукацыі. Аднак ПЦУ (не блытаць з УПЦ Маскоўскага патрыярхата), падтрымліваючы Еўрамайдан, пазіцыю дзяржавы ў вайне з Расіяй і захоўваючы памяць пра Вялікі голад, легітымізавала рэлігійную і нацыянальную незалежнасць Украіны. БПЦ ж застаецца падпарадкаванай РПЦ, яна працягвае выкарыстоўваць тыя ж сімвалы гістарычнай памяці, што і Расія, падкрэсліваючы гістарычнае адзінства ўсходнеславянсіх народаў. БПЦ падтрымлівае цэнтральнае месца Вялікай Айчыннай вайны ў нацыянальнай гістарычнай памяці.

На Менцы знойдзена каменная ліцейная форма для ювелірных упрыгожванняў На раскопках Малога гарадзішча археалагічнага комплекс
На Менцы знойдзена каменная ліцейная форма для ювелірных упрыгожванняў На раскопках Малога гарадзішча археалагічнага комплексу на рацэ Менка зроблена знаходка, якая змяняе ўяўленне аб жыцці нашых далёкіх продкаў у летапісным Мінску, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Упершыню выяўлена каменная ліцейная форма Х—ХІ стст. у вельмі добрай захаванасці. — Гэта адна з найважнейшых знаходак за ўвесь час раскопак, — лічыць Андрэй Вайцяховіч, кіраўнік комплекснай экспедыцыі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. 👉Падрабязней па спасылцы. 🔹Тут без VPN

Repost from Наша Ніва
«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будуч
«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню У пяцігоддзе пачатку пратэстаў-2020 рэфлексуем разам з гісторыкам Паўлам Церашковічам пра тыя дні, якія змянілі беларусаў. У жніўні 2020-га беларусам не хапіла некалькіх тысяч рашучых людзей, але некалі змены ў краіне дакладна будуць, упэўнены Церашковіч. https://nashaniva.com/373706 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373706

🪽 У Навагрудку адбудзецца свята сярэднявечнай культуры 🏚 Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі і Гродзенскай вобласці
🪽 У Навагрудку адбудзецца свята сярэднявечнай культуры 🏚 Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі і Гродзенскай вобласці запрашае на «Вечар на замку» — свята сярэднявечнай культуры з рыцарскімі баталіямі, урокамі стральбы з лука і майстар-класамі па старадаўніх танцах. Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 9 жніўня, каля Навагрудскага замка. Як паведамляе тэлеграм-канал «Культура Гродзеншчыны», у праграме — паказальныя выступленні рыцарскіх клубаў, майстар-класы па танцах, кірмаш рамеснікаў, урокі па валоданні мячом і стральбе з лука, а таксама фотазоны з сярэднявечнымі касцюмамі. Урачыстае адкрыццё пачнецца 9 жніўня а 17:00. Кошт уваходу — 5 рублёў. Праграма мерапрыемства: ⚔️ 17:00 — Урачыстае адкрыццё свята «Навагрудак праз стагоддзі» ⚔️ 17:10–19:30 — Паказальныя выступленні рыцарскіх клубаў «Бітва за карону» ⚔️ 19:30–20:00 — Майстар-клас па побытавых танцах «Танцуем па-даўнейшаму» ⚔️ 20:00–21:00 — Канцэртная праграма рок-гурта I.M.D

Польскі гісторык – пра апошні па часе ўдар па беларускай мове Даследаванне «Дыскрымінацыя беларускага мовы ў Беларусі пасля 1
Польскі гісторык – пра апошні па часе ўдар па беларускай мове Даследаванне «Дыскрымінацыя беларускага мовы ў Беларусі пасля 1995 года» польскага гісторыка Томаша Камуселы (працуе ў Інстытуце транснацыянальнай і прасторавай гісторыі, Сент-Эндрускі ўніверсітэт, Шатландыя) апублікавана ў Cetinjski filološki dani IV, зборніку з навуковай канферэнцыі ў Чарнагорыі. Камусела паказвае, як пасля рэферэндуму 1995 года разам з усталяваннем дыктатуры пачалося абмежаванне ўжывання беларускай мовы на карысць рускай. Адзін з прыкладаў – унутры Беларусі толькі 4% усяго тэлевізійнага вяшчання даступна на беларускай мове. Апошні па часе ўдар быў нанесены пасля масавых пратэстаў 2020 года. У рамках рэпрэсій былі зачыненыя не толькі незалежныя беларускамоўныя СМІ, але і выдавецтвы, і арганізацыі, якія спецыялізаваліся на падтрымцы беларускай мовы і культуры. Сёння рэжым схільны разглядаць беларускую мову як адзін з паказчыкаў апазіцыі да ўлады. Выступ Томаша Камуселы на англійскай мове таксама даступны на Youtube.

Repost from Наша Ніва
На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады У вёсцы Паласні выпадкова зна
На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады У вёсцы Паласні выпадкова знайшлі імшалы і арнаты XVII—XIX стагоддзяў. Людзі схавалі іх, калі саветы разбуралі мясцовую капліцу. https://nashaniva.com/373604 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373604

Repost from Наша Ніва
Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі Экспертная рада Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначал
Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі Экспертная рада Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, вызначыла пераможцу конкурсу на найлепшы помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму, які падораць беларускаму гораду. Перамог праект масквічкі.  https://nashaniva.com/373705 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373705

Гены палітвязня. Ігар Карней даведаўся пра рэпрэсаваных продкаў Ці могуць гены палітвязня перадацца ў спадчыну? Аказваецца —
+2
Гены палітвязня. Ігар Карней даведаўся пра рэпрэсаваных продкаў Ці могуць гены палітвязня перадацца ў спадчыну? Аказваецца — запраста, тым больш, калі праверана на сабе. Піша былы палітзняволены журналіст Ігар Карней, вызвалены і выдвараны з краіны 21 ліпеня 2025 года.
«Ледзь не 90 гадоў спатрэбілася, каб хоць крыху разблытаць маток таямнічай гісторыі, якая не давала спакою некалькім пакаленням нашай сям’і».
Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Віцебскія замкі: ад рэзідэнцыі Альгерда – да заняпаду Пра эвалюцыю Віцебскіх замкаў у XIV - першай пал. XVII стст. пішуць бел
Віцебскія замкі: ад рэзідэнцыі Альгерда – да заняпаду Пра эвалюцыю Віцебскіх замкаў у XIV - першай пал. XVII стст. пішуць беларускія гісторыкі Мікола Волкаў і Максім Макараў у польскім часопісе Rocznik Lituanistyczny. У XIV ст. у Віцебску быў узведзены абарончы комплекс, які складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў на плошчы каля 11 га. Будаўніцтва комплекса не было завершана, і 26% абарончай лініі Верхняга замка, а таксама 41% умацаванняў Ніжняга заўсёды былі драўлянымі. Віцебскія замкі некалькі разоў мянялі свае функцыі. Яны ўзводзіліся як рэзідэнцыя Альгерда (стаў уладальнікам горада праз шлюб з дачкой апошняга мясцовага князя), а ў XVI - XVII стст. фактычна працягвалі функцыянаваць як дзяржаўная фартэцыя ВКЛ. Галоўнымі прычынамі паступовага разбурэння і знікнення сталі час і адсутнасць сістэмы догляду за іх мураванай часткай. Комплекс пісьмовых і іканаграфічных крыніц дазваляе ўявіць, як выглядалі замкі ў XIV - XV стст. На ілюстрацыі – рэканструкцыя П. Татарнікава па матэрыялах Волкава і Макарава.

Repost from Historyja
1 жніўня 1943 года ў Наваградку нацысты расстралялі 11 законных сясцёр Назаратанак, якія ахвяравалі сваё жыццё за іншых людзе
+2
1 жніўня 1943 года ў Наваградку нацысты расстралялі 11 законных сясцёр Назаратанак, якія ахвяравалі сваё жыццё за іншых людзей, якія мелі быць расстраляныя.

🔥 Кнігі ў вогнішчы. 1 жніўня 1937 году ў двары менскай турмы НКВД былі спаленыя дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў https://
🔥 Кнігі ў вогнішчы. 1 жніўня 1937 году ў двары менскай турмы НКВД былі спаленыя дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў https://smarturl.click/mBX0Q Гэта былі рукапісы літаратурных твораў і навуковых працаў, якія не прайшлі савецкую цэнзуру ці былі сканфіскаваныя падчас ператрусаў і арыштаў у часе масавых рэпрэсіяў. Аўтары спаленых рукапісаў падзялілі лёс сваіх твораў — амаль усіх іх рэпрэсавала савецкая ўлада. Тым ня менш дасьледнікі й нашчадкі рэпрэсаваных спадзяюцца адшукаць хаця б нешта з страчанага. Некаторыя рукапісы нечакана ўсплылі празь дзесяцігодзьдзі: ужо ў 1980-я гады супрацоўнікі КДБ прыватным чынам перадалі беларускім пісьменьнікам асобныя знойдзеныя матэрыялы.

Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва «Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаюч
Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва «Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць». Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. ➡ https://kamunikat.net/peradzamova-na-knigu-vayskovyya-mogilki-w-minsku #навіны_kamunikat

У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і СССР. Яна так
У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і СССР. Яна так і называецца: "Спаленыя вёскі. Злачынствы нацыянал-сацыялізму супраць сельскага насельніцтва ў Польшчы і Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны". Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска. Мяркуючы па назве, кніга ніяк не супярэчыць цяперашняй ідэалагічнай канцэпцыі пра "генацыд беларускага народа", таму складана зразумець, чаму суд яе забараніў.