es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 266
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
Sin datos30 días
Archivo de publicaciones
Repost from Новы Час
Бычок, лебедзь і свастыка: што расказваюць гербы беларускай шляхты 🛡 Шляхецкі герб у ВКЛ быў значна большым, чым проста прыг
Бычок, лебедзь і свастыка: што расказваюць гербы беларускай шляхты 🛡 Шляхецкі герб у ВКЛ быў значна большым, чым проста прыгожы знак на шчыце. Ён меў юрыдычнае значэнне, перадаваўся нашчадкам і мог расказаць пра гісторыю роду не менш за архіўныя дакументы. Расказваем, як працавала шляхецкая геральдыка на беларускіх землях і што могуць распавесці гербы пра сваіх уладальнікаў. Чытаць без VPN

☕️Кава з гісторыкам: «На праве зямля будуецца. Бяспраўем — разбураецца» 21 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе
☕️Кава з гісторыкам: «На праве зямля будуецца. Бяспраўем — разбураецца» 21 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе круглы стол «Суд і права ў ВКЛ другой паловы XIII–XVIII ст.». Удзельнікі: Андрэй Мацук, Аляксандр Груша, Андрэй Радаман. Падчас сустрэчы абмяркуюць: – чым адрозніваюцца судовая сістэма і практыка Сярэднявечча і сучаснасці; – як прававая справядлівасць спрыяла пашырэнню межаў і злучэнню розных рэгіёнаў і этнічных груп ВКЛ; – чым судовыя інстытуты і права ВКЛ адрозніваліся ад судоў краін-суседзяў; – якія судовыя практыкі «палітычны народ» лічыў «ідэальнымі»; – як працавалі і змяняліся Трыбунал ВКЛ, асэсарскія, земскія, гродскія, магістрацкія, вялікакняскія суды і суды паноў-рады ў XIII–XVIII ст. 🗓 21 чэрвеня, 15:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa. Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале

Repost from Спадчына
Карны батальён пад камандаваннем О. Дырлевангера 15 чэрвеня 1942 года загубіў 486 жыхароў і спаліў вёску (69 двароў). Паводле
+7
Карны батальён пад камандаваннем О. Дырлевангера 15 чэрвеня 1942 года загубіў 486 жыхароў і спаліў вёску (69 двароў). Паводле данясення О. Дырлевангера, усяго ў гэты дзень у Борках Кіраўскага раёна і навакольных вёсках і пасёлках яго батальёнам знішчаны 2027 чалавек (паводле іншых звестак — 1800 чалавек). Як вы памятаеце, нямецкія аэрафотаздымкі трапілі ў рукі амерыканцаў, якія цяпер іх выклалі ў публічны доступ. І тэрыторыя Боркаў там таксама ёсць, як раз за верасень таго ж года. Першыя выразкі будуць: Боркі, Хватаўка, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, імя Дзяржынскага, Доўгае Поле - усе спаленыя дашчэнту. І апошняя - вёска Грыбавец, якая не была спалена, што бачна па аб’ёме пабудоў, якія маюць светлы і ценявы бакі. Такім чынам нямецкія аэрафотаздымкі могуць служыць крыніцай верыфікацыі некаторых падзеі. #вайна

Беларусь і Расея рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне Берасьцейскай крэпасьці і Мамаева кургана ў сьпіс ЮНЭСКА: https://sm
Беларусь і Расея рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне Берасьцейскай крэпасьці і Мамаева кургана ў сьпіс ЮНЭСКА: https://smarturl.click/AXlpy У сьпіс ЮНЭСКА ўваходзяць Белавеская пушча, Мірскі замак, комплекс роду Радзівілаў у Нясьвіжы і геадэзічная дуга Струвэ.

Падарожжы з Жыгамонтам" прэзентавалі новы выпуск. Спадар Юрась завітаў у вёску Мікалаева Складана ўявіць лета без падарожжаў,
Падарожжы з Жыгамонтам" прэзентавалі новы выпуск. Спадар Юрась завітаў у вёску Мікалаева Складана ўявіць лета без падарожжаў, а тым больш - без падарожжаў са слынным "дылетантам" Юрасем Жыгамонтам. На днях знакаміты вандроўнік па мястэчках Беларусі выклаў новы выпуск з свайго архіву - у вёску Мікалаева. У былое мястэчка Іўеўскага раёну спадар Юрась ездзіў увесну — ён паўстае перад гледачамі ў чорным паліто і капелюшы, а не ў белым летнім касцюме. Але няўрымслівы дух даследчыка не абмінае цікавостак Мікалаева; спадар Жыгамонт распавядае пра знакамітых постацей вёскі — археолага Леаніда Побаля, асветніка Канстаціна Тызенгаўза, магната Мікалая Кішку, а таксама пра сенсанцыйную археалагічную знаходку мястэчка — васьміметровы човен з цэлага дубу, век якога — пачатак XVI стагоддзя. Човен знайшлі мясцовыя жыхары ў Нёмане, на якім стаіць вёска, у 2018 годзе. Чытаць на сайце або без VPN.

Рубрыка «Варшаўскі мост». Як кнігі мазавецкіх шляхціцаў трапілі праз Слуцк у Вільню Італьянец ніколі не бываў у сучасным Слуц
Рубрыка «Варшаўскі мост». Як кнігі мазавецкіх шляхціцаў трапілі праз Слуцк у Вільню Італьянец ніколі не бываў у сучасным Слуцку. Але дасканала ведае горад канца XVIII стагоддзя. Як гэта магчыма? https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3698961

У Пінску шукалі парэшткі забудовы XIX ст., а знайшлі артэфакты XVII ст. У Пінску на вуліцы Завальнай пры замене цеплавых сета
У Пінску шукалі парэшткі забудовы XIX ст., а знайшлі артэфакты XVII ст. У Пінску на вуліцы Завальнай пры замене цеплавых сетак археолагі знайшлі рэшткі старажытнай пабудовы другой паловы XVII стагоддзя – з печчу і падпечнай ямай, запоўненай фрагментамі посуду і металічнымі вырабамі. Пра гэта паведамляе ТРК «Пінск». Як расказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Сяргей Ліневіч, першапачаткова на Завальнай шукалі рэшткі драўлянай забудовы XIX стагоддзя. Але падчас даследавання археолагі зразумелі, што маюць справу з нашмат старэйшымі прадметамі. Адна з высноваў: Пінск разрастаўся ў напрамку да сучаснага чыгуначнага вакзала. Знаходкі дапамогуць дапісаць гісторыю старажытнага беларускага горада.

Repost from Белсат
🕯 38 гадоў праўды: як беларусы ўпершыню пайшлі ў Курапаты 19 чэрвеня 1988 года ў Менску адбылося першае масавае шэсце ў Кура
+3
🕯 38 гадоў праўды: як беларусы ўпершыню пайшлі ў Курапаты 19 чэрвеня 1988 года ў Менску адбылося першае масавае шэсце ў Курапацкі лес пад Менскам. Нягледзячы на забарону ўладаў, каля 10 тысяч чалавек прыйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыю арганізавалі актывісты «Талакі» і іншых нефармальных суполак неўзабаве пасля выхаду артыкула «Курапаты – дарога смерці», які адкрыў шырокай грамадскасці праўду пра месца масавых расстрэлаў. У той дзень у Курапацкім лесе ўсталявалі першы сімвалічны помнік ахвярам тэрору. Праз год там з’явіўся вялікі крыж, вакол якога пазней вырас народны мемарыял. Паводле розных ацэнак, у 1937–1941 гадах у Курапатах былі забітыя ад 40 да 200 тысяч чалавек. Менавіта шэсце 19 чэрвеня 1988 года стала адной з ключавых падзей у вяртанні гістарычнай памяці пра сталінскія злачынствы ў Беларусі.

Беларускі інстытут публічнай гісторыі стаў паўнавартасным чальцом Еўрапейскай платформы памяці і сумлення (Platform of Europe
Беларускі інстытут публічнай гісторыі стаў паўнавартасным чальцом Еўрапейскай платформы памяці і сумлення (Platform of European Memory and Conscience), такое рашэнне было прынята на агульнай канферэнцыі Платформы. БІПГ далучыўся да сеціва арганізацый, якое яднае больш за 70 інстытуцый з 25 краін Еўропы. Галоўная мэта Платформы – захаванне памяці пра ахвяр злачынстваў таталітарных рэжымаў. Галоўны праект – стварэнне Усееўрапейскага помніка ахвяр таталітарных рэжымаў, які павінен паўстаць у Брусэлі. Пераможца конкурсу для стварэння канцэпцыі помніка – брытанскі архітэктар Цзыўай Со, вядомы і па праекту беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Лондане, які атрымаў прэстыжныя архітэктурныя ўзнагароды. Паводле канцэпцыі мемарыяла, на плошчы Жана Рэя будуць размешчаны апошнія лісты закатаваных і забітых. Спадзяёмся, што з удзелам БІПГ ва ўсееўрапейскім помніку будзе належным чынам рэпрэзентавана і памяць беларускіх ахвяр.

Repost from Наша Ніва
Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць Карла Гінзбург — адзін з заснавальнікаў «мік
Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць Карла Гінзбург — адзін з заснавальнікаў «мікрагісторыі». Яго ўвага канцэнтравалася на тых бяздольных, а часта і гнаных, што існавалі па-за коламі палітычных, сацыяльных і культурных эліт. Вывучаў Гінзбург эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. https://nashaniva.com/397961 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/397961

Сёння дзень нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Мы ўжо расказвалі, чаму ён легенда беларускай літаратуры. Нагад
Сёння дзень нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Мы ўжо расказвалі, чаму ён легенда беларускай літаратуры. Нагадваем гэты тэкст. Вы можете прочитать этот текст на русском. https://zerkalo-14apr.online/news/cellar/120123.html?tg=6&requestedLang=bel&s=297 👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.

🪦 Крыжы зніклі, а адказаў няма: што сталася з вялікімі нямецкімі могілкамі ў Рагачоўскім раёне. На вялікіх нямецкіх могілках
🪦 Крыжы зніклі, а адказаў няма: што сталася з вялікімі нямецкімі могілкамі ў Рагачоўскім раёне. На вялікіх нямецкіх могілках каля вёскі Хадасовічы ў Рагачоўскім раёне ўжо некалькі гадоў няма крыжоў. Мясцовыя ўлады не змаглі растлумачыць, што адбылося. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🤩 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/shto-stalasya-z-vyalikimi-nyameczkimi-mogilkami/

Repost from Наша Ніва
У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў Пасля доўгага перапынку з 2014 года, калі была адноўлена г
У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў Пасля доўгага перапынку з 2014 года, калі была адноўлена гістарычная ўязная брама, у Бярозе зноў узяліся за выратаванне руін знакамітага кляштара картэзіянцаў. Гэтым разам спецыялісты сканцэнтруюць намаганні на рэстаўрацыі паўднёвай агароджы, паўднёва-заходняй кутняй вежы і адметнай дэкаратыўнай калоны, убудаванай у гістарычныя муры. https://nashaniva.com/397948 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/397948

Ужо сёньня: 220 гадоў камандзіру паўстанцаў Міхалу Валовічу → https://smarturl.click/wGEJ8 Міхал Валовіч нарадзіўся на Слонім
Ужо сёньня: 220 гадоў камандзіру паўстанцаў Міхалу Валовічу → https://smarturl.click/wGEJ8 Міхал Валовіч нарадзіўся на Слонімшчыне. Удзельнічаў у паўстаньні 1831 году. Потым у Парыжы ўступіў у Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў. Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў. Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі. Праз два тыдні ён нелегальна дабраўся да радзімы. Але не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, пачаў самастойныя дзеяньні… Калі яго схапілі, на допытах ён нікога з паплечнікаў не назваў. Царскія ўлады павесілі яго ў Горадні, а цела закапалі ў вапнавым кар’еры. Пра іншыя падзеі дня чытайце на сайце Свабоды.

🤍❤️🤍 Беларуская памяць у Гданьску: крыж змагарам і спадчына БНР. 🇵🇱 💰 Як польская выведка забрала грошы ў Браніслава Тар
🤍❤️🤍 Беларуская памяць у Гданьску: крыж змагарам і спадчына БНР. 🇵🇱 💰 Як польская выведка забрала грошы ў Браніслава Тарашкевіча, якія ён вёз з Нямеччыны. 🔻 Пра гэта ды іншае распавядвае Госця Рацыі - прафесарка Алена Глагоўская, кіраўніца Беларускага культурнага таварыства «Хатка» ў Гданьску. Падрабязнасці на сайце: https://racyja.com/by/sumezza/kryz-dlja-herojau-bez-mahil-historyja-belaruskaj-pamjaci-u-hdansku/

😇Святар з Гродна стварае архіў праваслаўных царкоўнаслужыцеляў і храмаў. Дапамагчы можа кожны У Гродне з’явіўся сайт «Біягра
😇Святар з Гродна стварае архіў праваслаўных царкоўнаслужыцеляў і храмаў. Дапамагчы можа кожны У Гродне з’явіўся сайт «Біяграфічны архіў праваслаўнага духавенства і царкоўнаслужачых Гродзенскай епархіі».. Праект стварыў протаіерэй Уладзімір Пятручык — клірык Пакроўскага кафедральнага сабора і сябра камісіі па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі. Плануецца, што на рэсурсе будзе сабрана інфармацыя пра свяшчэннаслужыцеляў XX–XXI стагоддзяў, а таксама інфармацыя пра дзейныя і страчаныя праваслаўныя храмы рэгіёна. Пакуль сайт толькі напаўняецца. Што ўжо ёсць на сайце? Чытайце на Hrodna.life. ⛪️ https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/06/17/arhiu-sviatarou/?utm_source=tg

У Брэсце з’явіўся новы арт-аб’ект — савецкія салдаты ўсталёўваюць сцяг СССР. Знаходзіцца кампазіцыя на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. “Дзіўны аб'ект. Першае пытанне: навошта салдат залез на нейкую тумбу?” — цікавяцца ў Threads.

У Берасьці адзначаць пачатак вайны. У праграме імітацыя выбуху авіябомбы «Сатана» → https://smarturl.click/kq9ey 22 чэрвеня а
У Берасьці адзначаць пачатак вайны. У праграме імітацыя выбуху авіябомбы «Сатана» → https://smarturl.click/kq9ey 22 чэрвеня а 5-й раніцы пачнецца рэканструкцыя абароны Берасьцейскай крэпасьці з удзелам тысячы чалавек, удзел у якой возьмуць каля 1000 чалавек. У праграме сярод іншага — імітацыя выбуху «Сатаны» — цяжкай нямецкай бомбы тых часоў (на фота). Яна важыла 1,8 тоны і атрымала сваю назву за вялікую разбуральную сілу.

Repost from Спадчына
Спроба ўладаў Магілёва ўрачыста прысвоіць мосту цераз Дняпро імя Героя Савецкага Саюза выявіла парадаксальную юрыдычную дзірк
+2
Спроба ўладаў Магілёва ўрачыста прысвоіць мосту цераз Дняпро імя Героя Савецкага Саюза выявіла парадаксальную юрыдычную дзірку: Паводле беларускага заканадаўства мост наогул не можа атрымаць афіцыйную назву. Нядаўна мясцовая камісія па тапаніміцы зацвердзіла для аўтадарожнага моста па праспекце Пушкіна максімальна грувасткае найменне з васьмі слоў — «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». На гэты конт у Дзяржаўны камітэт па маёмасці быў накіраваны зварот з указаннем на парушэнне правілаў фарміравання тапонімаў (забарона на выкарыстанне слова «імя», складаных шматслоўных спалучэнняў і выкарыстанне ініцыялаў). Аднак афіцыйны адказ ведамства быў даволі нечаканым. Як патлумачыла Дзяржкаммаёмасць, пытанні наймення рэгулююцца Законам 2010 года і Указам № 160 ад 2012 года. У гэтых дакументах утрымліваецца вычарпальны спіс элементаў вулічна-дарожнай сеткі, якім можна прысвойваць назвы: вуліцы, завулкі, праспекты, плошчы, паркі, скверы, бульвары і гэтак далей. Мастоў у гэтым закрытым пераліку няма. Згодна з актуальнымі будаўнічымі правіламі (СП 1.01.01-2024), мост з'яўляецца выключна «інжынерным (маставым) збудаваннем». Паколькі мост не з'яўляецца элементам вулічна-дарожнай сеткі, працэдура прысваення яму наймення наогул не рэгулюецца заканадаўствам аб геаграфічных аб'ектах і адраснай сістэме. На практыцы гэта азначае, што любыя рашэнні аб наданні мастам маюць нулявую юрыдычную сілу. Мясцовыя чыноўнікі могуць павесіць на мост любую памятную шыльду, але ў афіцыйных рэестрах гэта адлюстравана і замацавана не будзе. #Магілёў #тапаніміка #масты

Улады прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ 9 гістарычных фільмаў: https://smarturl.click/V1mRn Сярод іх зноў стужкі пра Курапаты. Р
Улады прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ 9 гістарычных фільмаў: https://smarturl.click/V1mRn Сярод іх зноў стужкі пра Курапаты. Раней улады прызналі «экстрэмісцкім» фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм»