uk
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 271
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
-1430 день
Архів дописів
Як шляхта адзначала Раство ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай: стол, строі і святочныя звычаі Новы выпуск праграмы «Нітка Зорка» пра тое, як шляхта на землях сённяшняй Беларусі рыхтавалася да Калядаў і сустракала Раство ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вядучая Кацярына Ваданосава распавядае пра вігілію і куццю, калі і як з’явілася ёлка, што ставілі на святочны стол, як выглядалі святочныя строі шляхціча і шляхцянкі (у тым ліку дробныя, але красамоўныя дэталі гардэроба), і як праводзілі час у святочныя дні. Напрыканцы — калядны спеў «Нова Радасць стала».

Польскі даследнік: аўтарам Супрасльскага летапіса быў ураджэнец Беларусі Пра гэта піша Jarosław Karzarnowicz у апошнім нумары
Польскі даследнік: аўтарам Супрасльскага летапіса быў ураджэнец Беларусі Пра гэта піша Jarosław Karzarnowicz у апошнім нумары часопіса Studia Wschodniosłowiańskie. Ён даследаваў моўныя (фанетычныя і лексічныя) асаблівасці Су́прасльскага летапіса, помніка XVI ст., які быў выяўлены ў XIX ст. у бібліятэцы праваслаўнага Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (Супрасль – горад у Беластоцкім павеце). Разам з царкоўнаславянскімі фанетычнымі элементамі ў летапісе сустракаюцца паўднёва-заходнія дыялектныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, пераход «в» у «у» і г.д.), таксама заўважны ўплыў польскай мовы. Лінгвістычны аналіз пралівае святло на пытанне, якая мова выкарыстоўвалася ў раннім беларуска-літоўскім летапісе, а таксама на нацыянальную і рэлігійную прыналежнасць аўтара. Ён паходзіў з тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі, быў беларускім патрыётам праваслаўнай веры, хоць і не вельмі дасведчаным у летапісанні, піша Jarosław Karzarnowicz.

Сябры, у нядзелю 28 сьнежня а 15-й гадзіне запрашаем вас на апошні ў гэтым годзе паэтычны мемарыяльны шпацыр па Вільні, гэтым
Сябры, у нядзелю 28 сьнежня а 15-й гадзіне запрашаем вас на апошні ў гэтым годзе паэтычны мемарыяльны шпацыр па Вільні, гэтым разам прысьвечаны дню народзінаў Адама Міцкевіча, што адзначаецца сёньня на Калядную Куцьцю 24 сьнежня. Нагадаем, у гэтым годзе споўнілася 170 год з дня сьмерці вялікага Паэта. Пан Адам быў шчыльна зьвязаны зь Вільняй, пра што сьведчаць шматлікія шыльды ды іншыя знакі памяці.  Падчас шпацыру мы пройдземся па віленскіх адрасах Адама Міцкевіча і ягоных сяброў-філаматаў, згадаем, дзе ён вучыўся і на якім факультэце, як бавіў вольны час, дзе была надрукаваная яго першая кніга, дзе, як і з кім быў зьняволены, ды іншыя цікавыя ды часам пікантныя гісторыі зь яго жыцьця. А напрыканцы традыцыйна пасядзім разам у віленскай кавярні, зможам пачытаць урыўкі з твораў ды пасьпяваць разам песьні філаматаў. Чакаем тут адмысловага госьця! Пачатак шпацыру ў Базыльянскіх мурах. Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia. Шпацыр  праводзіцца за ахвяраваньні. Да сустрэчы!

Аднойчы тысячы беларусаў вярнуліся з эміграцыі. Якой яны знайшлі радзіму — і што было далей «Зеркало» нагадвае пра гістарычны
Аднойчы тысячы беларусаў вярнуліся з эміграцыі. Якой яны знайшлі радзіму — і што было далей «Зеркало» нагадвае пра гістарычны эпізод пасля Другой сусветнай вайны, калі савецкая ўлада праз прапаганду і “саюзы вяртання” заахвочвала (і часткова прымушала) людзей вяртацца ў СССР. У выніку з-за мяжы вярнуліся мільёны, у тым ліку каля 520 тысяч беларусаў. Тэкст пра тое, як чаканні “роднай зямлі” сутыкаліся з рэальнасцю сталінскай дзяржавы: кантроль НКУС, беднасць, немагчымасць зноў выехаць, трагічныя лёсы і нават гібель тых, хто спрабаваў уцячы зноў. Прыводзяцца канкрэтныя гісторыі сем’яў, якія паверылі абяцанням і заплацілі за гэта вельмі высокую цану. Разам з тым узгадваюцца і рэдкія выпадкі, калі “эміграцыя вяртання” складалася інакш — напрыклад, лёс перакладчыка Карласа Шэрмана. 🔗 Артыкул цалкам па-беларуску на Zerkalo

Repost from ‡ Р У Х ‡
🧍‍♂🇧🇾 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ 📆 27 сьнежня (субота) 📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna
🧍‍♂🇧🇾 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ 📆 27 сьнежня (субота) 📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)17:00 🤬 Працяг аднаўленьня ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па здушэньні Паўстаньня. Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца і ўнесьці ўклад у аднаўленьне гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў.  🔥 У ІМПРЭЗЕ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ: 🔥 ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў); 🔥 Ігар Станкевіч, кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (эксклюзіўны аповед аб беларускім супраціве 1920-ых, які быў адкрыты ў архіве ў сьнежні 2025 г.); 🔥 Сяржук Кедышка, экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня" (аповед аб Слуцкім збройным чыне); 🔥 праект "Дзядзька Віктусь" (паўстанцкія словы). 🔥 ДАДАТКОВА: 🔥 спаборніцтва па стрэлах з страйкбольнай зброі на трапнасьць. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць прызы; 🔥 розыгрыш бясплатнай татуіроўкі на тэматыку Слуцкага збройнага чыну ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863"; 🔥 усе прысутныя атрымаюць у падарунак памятныя паштоўкі па тэматыцы Слуцкага паўстаньня.

Не-маскоўскае праваслаўе: тэкст, актуальны і для беларусаў Хрысціянская візія апублікавала пераклад артыкула выкладчыка Варша
Не-маскоўскае праваслаўе: тэкст, актуальны і для беларусаў Хрысціянская візія апублікавала пераклад артыкула выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэта, доктара Віталя Міхальчука «Палітычная тэалогія польскага праваслаўя». Аўтар параўноўвае два шляхі развіцця частак калісьці адзінай праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату: маскоўскі і той, што існаваў на землях Рэчы Паспалітай (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі). На яго думку, праваслаўе ў Рэчы Паспалітай, апынуўшыся пад уладай караля-каталіка, пазбегла сакралізацыі ўлады — спакусы, у якую ўцягнулася маскоўская традыцыя. Тэкст таксама прапануе погляд на сучасныя трансфармацыі праваслаўя ў нашым рэгіёне і запрашае да дыскусіі. 🔗 Пераклад: https://belarus2020.churchby.info/politteologiya-polsk-pravosl/

Літоўскі прафесар: «Расія — гэта гістарычны хуліган» На Delfi ў рубрыцы «Прыцягненне Літвы» апублікавалі размову з літоўскім гісторыкам, прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага Шарунасам Лекісам. Галоўная тэма — як наратывы Расійскай імперыі і расійскай гістарыяграфіі пра Вялікае Княства Літоўскае і Кіеўскую Русь перарастаюць у сённяшнія спробы «тролінгу» і акты гістарычнага хуліганства з боку Расіі ў дачыненні да Літвы. У відэа абмяркоўваюцца спрэчкі Вільні і Масквы за спадчыну Кіеўскай Русі, змена палітыкі Расійскай імперыі адносна «польскага» і «літоўскага» пытанняў пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, эвалюцыя поглядаў расійскай гістарыяграфіі на ВКЛ і «рускі фактар» у ім — ад імперскіх часоў да сучаснасці. Асобна закранаецца, як гэтыя інтэрпрэтацыі ўплываюць на сённяшнія прапагандысцкія наратывы Крамля пра гісторыю ВКЛ; у тым ліку ўзгадваецца праблема «літвінізму». 🎥Відэа па спасылцы: https://youtu.be/FMOaRVTLX54?si=6tvPlTnMFUjxHc8y

Польскі погляд: «Міцкевіч быў беларусам? Як у Беларусі ўспрымаюць супольную гісторыю» На партале OKO.press выйшаў матэрыял, а
Польскі погляд: «Міцкевіч быў беларусам? Як у Беларусі ўспрымаюць супольную гісторыю» На партале OKO.press выйшаў матэрыял, адрасаваны польскай аўдыторыі: аўтар з беларуска-арыентаванай перспектывы аналізуе, як беларускія школьныя падручнікі падаюць супольную гісторыю Беларусі і Польшчы. У фокусе — ВКЛ як калыска беларускай дзяржаўнасці (з акцэнтам на старабеларускую мову, праваслаўную шляхту і “беларускі” складнік дзяржавы), а таксама тое, як падаюцца Крэўская і Люблінская ўніі, постаць Вітаўта і спадчына Рэчы Паспалітай. Асобна закранаюцца міжваенная Заходняя Беларусь і 1939 год: у падручніках гэта часта «паход Чырвонай арміі» і «ўз’яднанне Беларусі», але аўтар падкрэслівае неадназначнасць такой інтэрпрэтацыі праз наступствы сталінскай дыктатуры і рэпрэсій. Напрыканцы пра тое, як пасля 2020 года ў Беларусі пачалося перапісванне школьнай гісторыі, дзе Польшча ўсё часцей фігуруе як галоўны апанент, а Рэч Паспалітая пачынае апісвацца як “рэпрэсіўная дзяржава”. Спасылка на артыкул

Жаўнеры ВКЛ у маскоўскіх паходах 1609–1613 Рэкамендуем да чытання артыкул сябра нашага Інстытута Віктара Якубава пра ўдзел гр
Жаўнеры ВКЛ у маскоўскіх паходах 1609–1613 Рэкамендуем да чытання артыкул сябра нашага Інстытута Віктара Якубава пра ўдзел грамадзян ВКЛ у вайсковых кампаніях Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы ў 1609–1613 гг. Аўтар разглядае перыяд найбольшых ваенных поспехаў Рэчы Паспалітай — Клушынскую бітву, узяцце Смаленска і ўтрыманне Масквы гарнізонам у 1610–1612 гг. Важная для разумення падзей выснова: удзел ВКЛ быў няроўным і змяняўся з часам. На пачатку вайны ў палявых сілах і маскоўскім гарнізоне пераважалі людзі з Кароны, бо асноўнае войска ВКЛ было занятае вайной са Швецыяй у Інфлянтах, а пад Смаленскам у значнай ступені дзейнічалі прыватныя роты; пасля 1610 года роля прадстаўнікоў ВКЛ прыкметна ўзрастае. Тэкст таксама паказвае, якія яшчэ сілы апрача грамадзян ВКЛ, удзельнічалі ў кампаніях: каронныя харугвы, запарожскія казакі, а таксама найміцкая пяхота "замежнага ўзору" (нанятая з немцаў і вугорцаў) Артыкул апублікаваны ў апошнім нумары „Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej”

Гісторыя як мілітарысцкая рыторыка: што і навошта дзяржава прасоўвае ў памяці пра мінулае пасля 2022 Наш акадэмічны дырэктар Аляксей Ластоўскі прааналізаваў публікацыі беларускіх дзяржаўных СМІ за 2022–2024 гг., каб праверыць, як гістарычныя аргументы падмацоўваюць афіцыйную пазіцыю ўладаў і канструююць вобраз Беларусі як саюзніка Расіі ў вайне супраць Украіны. У артыкуле паказана, як пасля 2020–2022 гадоў улады: ✔️падаюць гісторыю перадусім праз прызму вайны і “ваеннай пагрозы”: Другой сусветнай і развіваюць канцэпт «генацыду беларускага народа» (з хуткім заканадаўчым афармленнем у 2021–2022 гг.; пры ўдзеле расійскіх экспертаў, але з пераважна ўнутранай матывацыяй, звязанай з крызісам 2020-га) – выкарыстоўваюць гэта як маральнае апраўданне сучаснай палітыкі. ✔️маргіналізуюць прафесійных гісторыкаў у медыя, аддаючы перавагу “бяспечным” голасам — краязнаўцам і мясцовым музейшчыкам, а таксама пераносячы вядучую ролю ў “гістарычнай памяці” да чыноўнікаў і ідэолагаў. ✔️перакладаюць вобраз канкрэтнага ворага (нацысцкая Германія) у аморфны «калектыўны Захад», якога цяпер абвінавачваюць нават у развязванні Другой сусветнай і арганізацыі «генацыду» — гэта дапамагае дэманстраваць саюзніцтва з РФ без рэальнай ваеннай падтрымкі. ✔️адначасова абмінаюць адзін ключавы наратыў Крамля (пра “штучнасць” украінскай дзяржаўнасці), бо ён лёгка перакладаецца і на БССР, а значыць — б’е па сімвалічных падмурках беларускай дзяржаўнасці. ❗️Асобная выснова: пасля “ўсплёску” 2021–2022 гг. у 2024-м «гістарычная памяць» перастае быць галоўным інструментам мабілізацыі і ўсё больш існуе інерцыйна — як рытуальная рыторыка. 🧾 Кароткі агляд артыкула на «Зеркале» 🗂 Поўны тэкст артыкула (PDF)

Беларус, які ўцёк з ГУЛАГу з трэцяга разу — але да яго дабраліся і на Захадзе «Зеркало» распавядае пра Івана Саланевіча – ура
Беларус, які ўцёк з ГУЛАГу з трэцяга разу — але да яго дабраліся і на Захадзе «Зеркало» распавядае пра Івана Саланевіча – ураджэнца Беларусі, публіцыста і грамадскага дзеяча. Ён называў сябе «стопрацэнтным беларусам», але пры гэтым адмаўляў саму ідэю асобнай беларускай нацыі і заставаўся перакананым расійскім манархістам. У 1934 годзе Саланевіч разам з братам і сынам уцёк з аднаго з лагераў ГУЛАГу і здолеў дабрацца да Фінляндыі. Гэта адзін з рэдкіх вядомых выпадкаў паспяховага ўцёкаў палітзняволенага ў сталінскія часы. Але гэтая гісторыя не пра «рамантыку ўцёкаў», а пра тое, якім коштам даецца свабода. У эміграцыі Саланевіч стаў мішэнню савецкіх спецслужбаў: у 1938 годзе выбух замініраванай пасылкі забіў яго жонку і сакратара. Далей – рэпрэсіі супраць родных, дзіцячы дом для дзяцей яго брата і расстрэлы блізкіх. 👉 Артыкул цалкам на Zerkalo

Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны У артыкуле «Новага Часу» расповед пра гісторыю ап
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны У артыкуле «Новага Часу» расповед пра гісторыю аперацыі Häftlingsfreikauf, калі ўлады Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) блізу трох дзесяцігоддзяў сістэматычна «вызвалялі за выкуп» палітвязняў, перадаючы іх у Федэратыўную Рэспубліку Германіі (ФРГ) у абмен на валюту і дэфіцытныя тавары – каву, нафту, угнаенні і іншае. Аўтар паказвае, як працаваў гэты механізм: спісы, перамовы, «цэннік» на чалавека ў залежнасці ад адукацыі і прафесіі; колькі людзей такім чынам выйшла на волю (33 755 палітвязняў), і чаму дагэтуль спрачаюцца, чым гэта было – гуманітарным кампрамісам ці практыкай, што ўскосна стымулявала новыя арышты. 👉 Падрабязнасці на Новым Часе

Беларускія месцы ў Варшаве: дзе спалены Лышчынскі, жылі Радзівілы і пахаваны Ясінскі У чарговым выпуску Сармацкага вуса аўтары запрашаюць на экскурсію па Варшаве – сталіцы былой Рэчы Паспалітай, дзе захавалася шмат адрасоў, звязаных з гісторыяй Беларусі: ад каралеўскага замка і касцёла святой Ганны, заснаванага дачкой Альгерда, да палацаў Радзівілаў, Сапегаў і Тышкевічаў. У выпуску распавядаюць, за што і дзе ў Варшаве спалілі шляхціча з Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага, як помнік Юзэфу Панятоўскаму апынуўся ў Гомелі і вярнуўся назад, а таксама, дзе знаходзяцца магілы ўдзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі – Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака. Экскурсія дапамагае ўбачыць Варшаву як важны фрагмент агульнай гісторыі Беларусі і Польшчы.

Што штурхала беларускіх сялян у ХІХ ст. на адчайныя крокі Наталля Анофранка піша ў зборніку «Доўгае ХІХ ст. у гісторыі Белару
Што штурхала беларускіх сялян у ХІХ ст. на адчайныя крокі Наталля Анофранка піша ў зборніку «Доўгае ХІХ ст. у гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» за 2025 год: асноўнымі прычынамі суіцыдаў сярод прыгонных сялян былі страх пакарання, рэакцыя на жорсткае абыходжанне і беднасць. Паводле дадзеных К. С. Весялоўскага ў выданні 1847 г. па суадносінах колькасці суіцыдаў на колькасць жыхароў першае месца ў Расійскай імперыі займала Мінская губерня (1 выпадак на 14 757 чалавек). Але ў дадзеных вялікія сумневы: у вопісах судоў ніжэйшыя паказчыкі. У 1834 г. утапілася ў Свіслачы 21-гадовая Агата Калеснікава. Упартую сялянку часта паролі, у апошні раз – з абразаннем валасоў. Памешчыца Паўліна Валовіч заявіла, што прыгонная «желала быть свободною, но сего достигнуть не в состоянии». Валовіч не пакаралі. Алена Сакольчык у тым жа зборніку піша: у канцы ХІХ ст. суіцыды насілі ўсесаслоўны характар. Сярод прычын на першым месцы стаялі саматычныя хваробы: узровень медабслугоўвання часта ператвараў цялесныя пакуты ў душэўныя.

Repost from N/a
Семінар у Вільні: «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны» 18 снежня з 13:30 да
Семінар у Вільні: «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны» 18 снежня з 13:30 да 20:00 у Вільне адбудзецца экспертны семінар, падчас якога ўдзельнікі абмяркуюць палітыку 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі, якая з’яўляецца адным з падмуркаў Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця. Мерапрыемства пройдзе ў фарматах афлайн і анлайн. Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае: «На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок у напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязанай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага мірапогляду». Што абмяркуюць на семінары: – Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі, і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе? – Які сэнс мы ўкладаем у слова «дэкаланізацыя», калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз? – Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана? – Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах? - Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняцце супольнага мінулага? - Ці бачаць сябе краіны, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз, наўпрост, не праз пасярэдніцтва расійскіх медыя і культуры? У 18:00 адбудзецца адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?». Удзельнікі дыскусіі: Павал Церашковіч Тарас Бык Антон Сайфулаеў Вольга Галубка Тоні Лашдэн Алег Магалецкі Андрэй Лаўрухін Мадэратар — Павал Баркоўскі. Рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя і гасцей: https://forms.gle/c9gveKojk3Ncm38AA

Інстытута гісторыі НАН не перастае нас здзіўляць Новы ўнікальны кірунак дзейнасці асвоіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У па
Інстытута гісторыі НАН не перастае нас здзіўляць Новы ўнікальны кірунак дзейнасці асвоіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У паведамленні на сайце Інстытута адзначаецца, што "старший научный сотрудник центра военной истории Беларуси Института истории НАН Беларуси Виталий Гарматный в рамках проведения Единого дня информирования на тему «Пятилетка качества — итоги года благоустройства» выступил в качестве спикера перед работниками Минского завода шестерён с докладом об истории, структуре и компетенции VII Всебелорусского народного собрания". Якое дачыненне гісторыя VII Усебеларускага народнага сходу мае да ваеннай гісторыі Беларусі ў паведамленні не ўдакладняецца.

Істэрыя «літвінізму» — як адзін рэдактар ператварыў англійскую Вікіпедыю ў зброю супраць беларусаў Беларускія вікіпедысты разбіраюць гісторыю таго, як адзін літоўскі рэдактар пад нікам Pofka практычна аднаасобна ператварыў англамоўны артыкул Litvinism у набор прапагандысцкіх штампаў: з маргінальнымі крыніцамі, цытатамі неанацыстаў і прарасійскіх аўтараў, якія падавалі беларускія прэтэнзіі на спадчыну ВКЛ як небяспечную экстрэмісцкую ідэалогію. У тэксце – паэтапны разбор гэтых маніпуляцый у Вікіпедыі, гісторыя нацэленых нападаў на беларускага вікіпедыста Іллю Барыскевіча (Kazimier Lachnovič), якога абвінавачвалі ў «прасоўванні літвінізму», а таксама паказана, як у выніку артыкул пра «літвінізм» фактычна быў знесены і напісалі нанова, а сам тэрмін замацавалі як прыніжальны ярлык, а не апісанне беларускай гістарыяграфіі. Як трапна адзначаецца ў падсумаванні да артыкула, гісторыя ўзлёту і падзення артыкула Pofka – гэта напамін, што і ў лічбавую эпоху гісторыя застаецца полем бою: адзін апантаны маніпулятар можа скажоны ўплываць на вобраз цэлай нацыі, а шнар ад такой бітвы ў публічнай прасторы застаецца надоўга.

Repost from Наша Ніва
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі Мы паглядзелі, чым жыве самы вядомы мема
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі Мы паглядзелі, чым жыве самы вядомы мемарыял ахвярам нацысцкага тэрору ў Беларусі пасля маштабнай рэканструкцыі, і знайшлі там шмат дзіўнага — ад бургераў побач з месцам трагедыі да сувеніраў, якія выклікаюць пытанні. https://nashaniva.com/383611 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/383611

Пачатак вышэй Атрад Сляскага паўстаў улетку 1920 года як рэакцыя на прымусовую мабілізацыю ў Чырвоную армію. Найбольшую актыўнасць ён праявіў падчас адступлення чырвоных восенню 1920 года пасля няўдалага паходу на Варшаву. У фармаванне ўваходзіла ад 17 да 40 чалавек – пераважна мясцовыя маладзёны-каталікі. Яны не жадалі далучацца да чырвонага войска. Пэўны час каардынацыю атрадам ажыццяўлялі польскія вайскоўцы. Пазней яны сышлі ў Польшчу, а разам з імі і сын Казіміра Сляскага Мечыслаў. Атрад быў слаба ўзброены, каб здабыць зброю, партызаны нападалі на адступаючыя абозы чырвоных і нават забілі прадстаўніка мясцовага рэўкома. Як вынікае са справы, мясцовае насельніцтва актыўна падтрымлівала партызанаў. Пасля падпісання ў кастрычніку 1920 года дамовы аб замірэнні і стварэнні нейтральнай зоны паміж польскім і савецкім бокам памежныя рэгіёны, у тым ліку Барысаўскі павет, апынуліся ў стане палітычнай і вайсковай нестабільнасці. На гэтай тэрыторыі актывізаваўся ўзброены антысавецкі рух, які набыў рысы нацыянальна-вызвольнай барацьбы за незалежнасць Беларусі. Бальшавікі бачылі ў ім вялікую пагрозу і трактавалі як бандыцкі. Барацьбой з партызанамі займаўся Асобны аддзел Заходняга фронту чырвоных. У яго функцыі ўваходзіла правядзенне карных акцый, уключаючы арышты, допыты, а таксама вынясенне прысудаў паводле паскоранай працэдуры, часта без суда. Напрыканцы сакавіка ў пачатку красавіка 1921 года Асобы аддзел 3-й арміі Заходняга фронту арыштаваў каля 20 чалавек. На шыльдзе ў варшаўскім касцёле напісана, што Сляскі трагічна загінуў «за Польшчу». Але ў матэрыялах справы следчы В. Цітоў занатаваў, што Сляскі асабіста і з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў моладзь ісці за «Айчыну» і «ахвяраваць сваім жыццём і дабром для дасягнення панскага царства Беларусі». Арыштантаў трымалі ў лепельскім арыштанцкім доме. Напрыканцы траўня 9 чалавекам без суда быў вынесены смяротны прысуд. Неўзабаве 8 чалавек расстралялі, аднаму ўдалося ўцячы. Частку фігурантаў справы перадалі пад нагляд міліцыі ці саслалі. Нядаўна ў Przeglądzie Środkowo-Wschodnim быў апублікаваны артыкул даследчыка сталінскіх рэпрэсій, дырэктара БІПГ, Ігара Станкевіча, які раскрывае ход следства па справе партызанскага атраду ў Барысаўскім уездзе. Пазнаёміцца з артыкулам можна па спасылцы.

Знойдзена памятная дошка ў гонар кіраўніка антысавецкага атраду ў 1920 годзе У Варшаве знойдзена памятная шыльда ў гонар кіра
+1
Знойдзена памятная дошка ў гонар кіраўніка антысавецкага атраду ў 1920 годзе У Варшаве знойдзена памятная шыльда ў гонар кіраўніка антысавецкага партызанскага атраду часоў савецка-польскай вайны Казіміра Сляскага. Яна знаходзіцца ў касцёле Святога Станіслава Косткі. Знайсці дошку ўдалася дзякуючы нашчадкам Сляскага. Табліцу ўсталяваў сын Казіміра Мечыслаў Сляскі (пахаваны на варшаўскіх Павонзках). Паводле следчай справы, якая знаходзіцца ў Archiwum akt nowych, Казімір Сляскі быў кіраўніком аднаго з антыбальшавіцкіх атрадаў у Барысаўскім павеце з цэнтрам у маёнтку Антонаўка. Працяг ніжэй