cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

BELARUSIUM

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі, Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 383
Suscriptores
+124 horas
+17 días
-1030 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Прыдарожная капліца. Вёска Дзярэчын, Зэльвенскі раён.
Mostrar todo...
🔥 15👍 3 1
Рукапісны варыянт вершу Купалы "Мужык"
Mostrar todo...
23👍 2 1
Падзеі 15 траўня: 1905 — Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык». 1921 — у Войску Польскім ліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская Вайсковая Камісія. 1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны. 1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускае культуры. Нарадзіліся: 1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, тэатральны дзяяч і рэжысэр. 1912 — Анатоль Іверс, беларускі паэт. Памёрлі: 1639 — Павал Пётра Трызна, дзяржаўны дзеяч ВКЛ 1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мецэнат. 1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.
Mostrar todo...
17 2🔥 2👍 1
Шаноўныя падпісанты, як вы заўважылі, допісы на каналі праз пэўныя абставіны працяглы час не выходзілі. За гэта адміністрацыя Беларусіюму просіць у Вас прабачэньня і дае абяцаньне, што праект пачне ўзмоцненую працу з 15 траўня. Будзем удзячныя, калі Вы застанецеся ў нас.
Mostrar todo...
58👌 9👍 5🥰 3🔥 2👏 1
Падзеі 12 красавіка: 1709 год — Паўночная вайна: у бітве пад Ляхавічамі войска гетмана вялікага літоўскага Казімера Яна Сапегі перамагло войска гетмана польнага літоўскага Рыгора Агінскага, хаўрусьніка Пятра I 1926 год — у Вільні распачаўся г.зв. «Працэс 94-х» — суд, учынены ўладамі міжваеннае Польскае Рэспублікі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху 1993 год — Адбылося адкрыцьцё першай экспазыцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка. 1995 год — Уначы група асобаў у чорных масках зьбіла дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ад фракцыі БНФ «Адраджэньне», якія абвінавацілі Прэзыдэнта А. Лукашэнку ў парушэньні Канстытуцыі, абвясьцілі галадоўку і знаходзіліся ў Авальнай зале Дома ўраду. Нараджэньні: 1541 год — Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай 1890 год — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч 1938 год — Алесь Масарэнка, беларускі празаік і перакладчык 1963 год — Лявон Вашко, беларускі празаік 1968 год — Уладзімер Навасяд, беларускі палітык 1968 год — Сяргей Токць, беларускі гісторык Памёрлі: 1969 — Сяргей Малафееў, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, доктар
Mostrar todo...
17👍 2😢 2🙏 1
Зьміцер Жылуновіч, таксама вядомы як Цішка Гартны. Беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1923 годзе пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову пра прысваеньне Ц. Гартнаму званьня Народнага паэта Беларусі, але яна так і не была выкананая. Акадэмік БелАН з 1928 году. Меў даволі цёплыя сувязі зь літаратурнай арганізацыяй "Маладняк". Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 году з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15 лістапада 1936 году. 7 красавіка 1937 году пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лякарню, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам).
Mostrar todo...
🔥 11💔 10👍 3😢 3🙏 1
Падзеі 11 красавіка: 1923 год — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам беларускай школы. 1927 год — прынятая Канстытуцыя БССР 1995 год — пачатак галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі, пад час якой у будынак парлямэнты былі ўведзены спэцслужбы. 2010 год — адкрылі помнік беларускім лётчыкам у Малэнчыне 2011 год — адбыўся тэрарыстычны акт у менскім мэтро Нарадзіліся: 1722 год — Лявон Міхал Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Стражнік польны літоўскі 1808 год — Леан Зянковіч, паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст 1936 год — Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР 1980 год — Сьцяпан Латыпаў, беларускі бізнэсовец, палітзьняволены Памёрлі: 1937 год — Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч 2007 год — Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч
Mostrar todo...
🔥 17👍 3😢 2
Дзясятага красавіка 1762 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шклову Магдэбурскае права, пячатку і гэрб: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен». На другім здымку пляна Старога Месту 1736га году.
Mostrar todo...
🔥 28👍 5
Удзельнікі гурту Дзецюкі на адным з канцэртаў.
Mostrar todo...
29👍 8🔥 2🥰 2👏 1
Гаўрыла Гарэцкі (зьлева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926.
Mostrar todo...
22👍 4