cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

BELARUSIUM

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі, Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

إظهار المزيد
بيلاروس2 085البيلاروسية83حقائق4 558
مشاركات الإعلانات
1 441
المشتركون
-324 ساعات
+97 أيام
+6030 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Жаўнеры Чырвонай Арміі на вуліцах Вільні.
إظهار الكل...
🤯 7🤮 6
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 13 ліпеня: 1410 — Вялікая вайна 1409—1411 гадоў: саюзныя войскі Вітаўта і Ягайлы захапілі Дуброўна. 1508 — Бітва пад Воршай. 1863 — Паўстаньне 1863—1864 гадоў: паўстанцы атрада Рамуальда Траўгута панесьлі цяжкія страты пад Пінскам. 1944 — Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія ўвайшла ў Вільню. 1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладой Беларусі, арганізаваны Беларускім аб'яднаньнем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры. 1993 — у Магілёве прайшоў першы фэст хрысьціянскае музыкі «Магутны Божа». Нараджэньні: 1797 — Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч. 1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. 1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, гісторык. Сьмерці: 1399 — Эльжбэта-Баніфацыя, дачка караля Ягайлы ды каралевы Ядвігі. 1868 — Канстантын Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. 2014 — Язэп Крупскі, беларускі мастак.
إظهار الكل...
🤝 9
Photo unavailableShow in Telegram
Згодна з дамоваю быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел, а ўрад Савецкай Расеі аддаваў Летуве значную частку этнічных беларускіх земляў, прытым ён назаўсёды адмаўляўся ад прэтэнзіяў на яе тэрыторыю і насельніцтва. Дамова гарантавала нэўтралітэт Летувы ў ходзе польска-савецкай вайны ды бясьпеку войскаў Заходняга фронту ў яго наступленьні на Варшаву. Летувіскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць «антысавецкіх арганізацыяў і груп», у тым ліку органаў БНР. Па падпісаньні дамовы ў Летуве рэзка зьмянілася стаўленьне да беларускіх структураў. Летувіскі ўрад ліквідаваў асобныя беларускія вайсковыя часьціны. Міністэрства беларускіх справаў урэшце мусіла спыніць сваё існаваньне. У 1923 годзе Рада БНР пераехала з Коўні ў Прагу. Пэўная частка радыкальных палітыкаў Летувы трактуе дамову як падставу для прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках беларускай гістарыяграфіі дамова трактуецца як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народа. Мапа «Летувіская тэрыторыя».
إظهار الكل...
🤬 20😢 2🤷‍♂ 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 12 ліпеня: 1908 — У Празе пачаўся 1-ы Славянскі зьезд. 1920: РСФСР паводле Маскоўскае дамовы вызнала Летувіскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі. Нараджэньні: 1904 — Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца і пэдагог. 1906 — Ёсіф Саладкоў, беларускі гісторык. 1920 — Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Я. Купалы. Сьмерці: 1843 — Ігнат Даніловіч, беларускі правазнаўца і гісторык. 1872 — Карнэль Пялікша, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. 1965 — Канстанцін Саньнікаў, беларускі і савецкі рэжысэр, актор. 1990 — Баляслаў Лішчонак, беларускі музыка ў Канадзе. 1991 — Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнаўца.
إظهار الكل...
12
Photo unavailableShow in Telegram
Менск, Ждановічы, хутар Іваноўскага. Якуб Колас з радзінай.
إظهار الكل...
30👍 6👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 11 ліпеня: 1660 — войска Міхала Казімера Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска. 1705 — у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётар І забіў 5 манахаў-базыльян. 1920 — беларускі тыднёвік «Незалежная думка» быў забаронены польскімі ўладамі. Нараджэньні: 1885 — Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч. 1925 — Андрэй Богуш, беларускі фізык-тэарэтык. 1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Сьмерці: 2023 — Алесь Пушкін, беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, пэрформэр, арт-куратар.
إظهار الكل...
10😢 6
Photo unavailableShow in Telegram
Дывізія польскай кавалерыі генэрала Аляксандра Ражнецкага лікам 3000 жаўнераў маршыравала ў авангардзе францускага корпусу Лятур-Мабура (IV рэзэрвовы корпус кавалерыі). Калі Ражнецкі заўважыў набліжаючыхся расейцаў, няслушна ацаніў іхнія сілы і вырашыў атакаваць. Аказалася, што расейскі корпус генэрала Мацьвея Платава налічваў 9000 жаўнераў і 12 гарматаў. Атака на праціўніка, які меў колькасную перавагу, прынесла паразу польскай дывізіі, страты якой склалі каля траціны асабовага складу. Гэта была першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 году. Перамога, атрыманая корпусам Платава, стрымала на пэўны час наступ францускага войска і дала расейцам час на высоўваньне сваіх войскаў да Бабруйску. "Справа казакоў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812 году". Карціна В. Мазуркоўскага, 1912 год.
إظهار الكل...
🤔 8🤷‍♂ 3🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Высокаўскі замак знаходзіцца ў вёсцы Высокае Камянецкага раёну, пасярод парку. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся земляныя валы і мураваная брама. Земляныя ўмацаваньні з бастыёнамі былі ўзьведзены на высокім правым беразе р. Пульва, якую падперлі плацінай, і такім чынам зрабілі штучнае абвадненьне. З паўночнага ўсходу, дзе быў уезд, знаходзіўся шырокі стаў. Церазь яго перакінулі пад’ёмны мост, які падводзіў да 2-павярховай з трыма варотамі цаглянай вежы-брамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй разьмяшчаліся кардэгарда, збраёўня і пад’ёмны мэханізм моста. З бакоў падыходаў да брамы месьціліся 2 магутныя бастыёны і 2 курціны. Невялікія бастыёны былі тут таксама з поўначы і з захаду. На вялікім замкавым дзяцінцы стаялі драўляны палац і гаспадарчыя будынкі. Збудаваны у XVII ст. ваяводам віцебскім Паўлам Янам Сапегай. У час Крывавага Патопу (1654—1667) і Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) замак значна пацярпеў. Замак на малюнку Напалеона Орды, 1876 г.
إظهار الكل...
🔥 17 6👍 3💔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 10 ліпеня: 1812 — скончыўся Мірскі бой, першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 году. 1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо». 1919 — у Гародні польскі ўлады забаранілі газэту Родны край, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі. Нараджэньні: 1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст. 1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянэр-народнік. 1871 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. 1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык. Сьмерці: 1944 — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне.
إظهار الكل...
👍 9🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Засьценак гэта тып невялікага сельскага пасяленьня на Беларусі ў XVI—XX стагодзьдзях. Звычайна ўяўляў сабою аднадворнае пасяленьне, аналягічнае заможнаму дворышчу. Блізкі да хутароў, ад якіх адрозьніваецца ўмовамі ўзьнікненьня і сацыяльнай прыналежнасьцю жыхароў. Назва засьценак узьнікла ад слова сьцяна (тоеснае мяжы). Падчас правядзеньня рэформы 1557 году, вядомай як «Устава на валокі», у ВКЛ быў уведзены трохпольны севазварот і зямля ў большасьці раёнаў перамераная. Пасьля гэтага межаваньня засталіся пэўныя адцінкі «за мяжою» ці «за сьцяною», якія знаходзіліся ў канцы поля і перадаваліся ў трыманьне звычайна дробнай шляхце. З часам побач з шляхецкім дваром маглі ўзьнікаць і іншыя сядзібы, і засьценак ператвараўся ў невялікую вёску. Называліся засьценкі звычайна па прозьвішчах арандатараў (Акінчыцы, Галавачы, Гарбузы, Зуі і інш.) У 1930—1940-я г. частка зь іх была сселеная, а частка перайменаваная ў вёскі. Язэп Драздовіч. Засьценак Пунькі. 1922 год.
إظهار الكل...
22👍 8🔥 6👏 2🙏 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.