Грэка-католікі Беларусі
Ir al canal en Telegram
633
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
+1630 días
Carga de datos en curso...
Canales Similares
Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
septiembre '26sep '26
septiembre '26
+20
en 1 canales
agosto '26
+28
en 0 canales
Get PRO
julio '26
+19
en 2 canales
Get PRO
junio '26
+10
en 1 canales
Get PRO
mayo '26
+15
en 1 canales
Get PRO
abril '26
+23
en 2 canales
Get PRO
marzo '26
+14
en 0 canales
Get PRO
febrero '26
+20
en 0 canales
Get PRO
enero '26
+19
en 1 canales
Get PRO
diciembre '25
+33
en 1 canales
Get PRO
noviembre '25
+17
en 1 canales
Get PRO
octubre '25
+16
en 0 canales
Get PRO
septiembre '25
+15
en 0 canales
Get PRO
agosto '25
+15
en 0 canales
Get PRO
julio '25
+19
en 0 canales
Get PRO
junio '25
+18
en 0 canales
Get PRO
mayo '25
+22
en 1 canales
Get PRO
abril '25
+22
en 0 canales
Get PRO
marzo '25
+11
en 0 canales
Get PRO
febrero '25
+17
en 1 canales
Get PRO
enero '25
+16
en 0 canales
Get PRO
diciembre '24
+37
en 3 canales
Get PRO
noviembre '24
+19
en 1 canales
Get PRO
octubre '24
+16
en 0 canales
Get PRO
septiembre '24
+18
en 0 canales
Get PRO
agosto '24
+17
en 0 canales
Get PRO
julio '24
+26
en 0 canales
Get PRO
junio '24
+21
en 0 canales
Get PRO
mayo '24
+20
en 0 canales
Get PRO
abril '24
+31
en 0 canales
Get PRO
marzo '24
+28
en 0 canales
Get PRO
febrero '24
+32
en 0 canales
Get PRO
enero '24
+20
en 0 canales
Get PRO
diciembre '23
+17
en 0 canales
Get PRO
noviembre '23
+21
en 0 canales
Get PRO
octubre '23
+11
en 0 canales
Get PRO
septiembre '23
+16
en 0 canales
Get PRO
agosto '23
+20
en 0 canales
Get PRO
julio '23
+41
en 0 canales
Get PRO
junio '23
+17
en 0 canales
Get PRO
mayo '23
+9
en 0 canales
Get PRO
abril '23
+26
en 0 canales
Get PRO
marzo '23
+31
en 0 canales
Get PRO
febrero '23
+13
en 0 canales
Get PRO
enero '23
+14
en 0 canales
Get PRO
diciembre '22
+17
en 0 canales
Get PRO
noviembre '22
+29
en 0 canales
Get PRO
octubre '22
+7
en 0 canales
Get PRO
septiembre '22
+12
en 0 canales
Get PRO
agosto '22
+9
en 0 canales
Get PRO
julio '22
+8
en 0 canales
Get PRO
junio '22
+3
en 0 canales
Get PRO
mayo '22
+9
en 0 canales
Get PRO
abril '22
+8
en 0 canales
Get PRO
marzo '22
+8
en 0 canales
Get PRO
febrero '22
+5
en 0 canales
Get PRO
enero '22
+10
en 0 canales
Get PRO
diciembre '21
+18
en 0 canales
Get PRO
noviembre '21
+268
en 0 canales
Get PRO
octubre '21
+9
en 0 canales
Get PRO
septiembre '21
+33
en 0 canales
Get PRO
agosto '21
+21
en 0 canales
Get PRO
julio '21
+14
en 0 canales
Get PRO
junio '21
+8
en 0 canales
Get PRO
mayo '21
+249
en 0 canales
| Fecha | Crecimiento de Suscriptores | Menciones | Canales | |
| 28 septiembre | 0 | |||
| 27 septiembre | 0 | |||
| 26 septiembre | +1 | |||
| 25 septiembre | 0 | |||
| 24 septiembre | 0 | |||
| 23 septiembre | 0 | |||
| 22 septiembre | 0 | |||
| 21 septiembre | 0 | |||
| 20 septiembre | 0 | |||
| 19 septiembre | +1 | |||
| 18 septiembre | 0 | |||
| 17 septiembre | 0 | |||
| 16 septiembre | +2 | |||
| 15 septiembre | 0 | |||
| 14 septiembre | +4 | |||
| 13 septiembre | 0 | |||
| 12 septiembre | 0 | |||
| 11 septiembre | +2 | |||
| 10 septiembre | 0 | |||
| 09 septiembre | +1 | |||
| 08 septiembre | 0 | |||
| 07 septiembre | +1 | |||
| 06 septiembre | +1 | |||
| 05 septiembre | +1 | |||
| 04 septiembre | 0 | |||
| 03 septiembre | +3 | |||
| 02 septiembre | +1 | |||
| 01 septiembre | +2 |
Publicaciones del Canal
| 2 | 🎧 У гэтым эпізодзе мы разважаем над адным з самых вядомых фрагмэнтаў Сьвятога Евангельля паводле Лукі (Лк 5.1-11) — цудоўнай лоўляй рыбы. Апосталы на чале з Пятром стаміліся пасьля бясьплённай начной працы, але на заклік Ісуса Хрыста зноў закідваюць сеці. Гэты нелагічны з чалавечага пункту гледжаньня крок даверу зьмяняе ўсё.
Часта ў нашым штодзённым жыцьці мы сутыкаемся з стомай і расчараваньнем, калі нашыя ўласныя намаганьні не прыносяць плёну. Хрыстос прапануе нам не здавацца, а адплысьці на глыбіню, дазволіўшы Яму кіраваць нашымі справамі і рашэньнямі.
У падкасьце абмяркоўваем, як пачуць Божы голас сярод штодзённай рутыны і чаму нашая згода на Божую волю робіць цуды нават тады, калі мы ўжо гатовыя апусьціць рукі.
Галоўныя тэзісы эпізоду:
Чаму Ісус прыходзіць менавіта ў момант нашай стомленасьці і паразы?
Што на практыцы значыць «адплысьці на глыбіню» ў сучасных рэаліях.
Як асабісты давер Пятра («паводле слова Твайго») стаў пачаткам ягонага вялікага пакліканьня.
Практычныя крокі: як убачыць Хрыста ў сваім чаўне.
Камэнтар дае грэка-каталіцкі сьвятар, а. Ян Майсейчык.
Песьня: Андрусь Такінданг “Рыбы ў моры”
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-39/ | 141 |
| 3 | 🌿 Папа Рымскі Леў XIV у Парыжы, на сустрэчы з моладдзю 25 верасьня 2026 году: «Разьвіцьцё братэрскіх сувязяў з тымі, хто не падзяляе нашай веры, дапамагае будаваць грамадзтва, а таксама можа стаць практыкаваньнем у веры і любові, бо немагчыма сьведчыць пра Хрыста, не любячы тых, каму абвяшчаем Яго».
Рымскі Архірэй падкрэсьліў, што «хрысьціянскае пасланьне не перашкаджае братэрскаму суіснаваньню, а наадварот – падтрымлівае яго, бо запрашае кожнага ў свабодзе выслухаць пасланьне міру і збаўленьня».
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-09/pope-testimony-to-christ-begins-with-love-for-the-human-person.html | 174 |
| 4 | 📚 У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот распачынае размову пра аповесць Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.
❓ Як праходзіла рэлігійнае выхаванне малога Міколкі і чаму малітва на незразумелай мове выклікала ў яго столькі пытанняў? Чаму спробы маці прымусіць сыную маліцца праз пакаранні прыводзілі толькі да дзіцячага пратэсту?
🙏 Калі рэлігійнасць зводзіцца толькі да бяздумнага завучвання і страху, яна не набліжае да Бога, а стварае ў сэрцы памылковы вобраз Творцы, - заўважае айцец Андрэй. | 163 |
| 5 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 28 верасня – 4 кастрычніка
1 кастрычніка, чацвер
Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
2 кастрычніка, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
4 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец | 184 |
| 6 | Вялікая Вячэрня ў 18-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, 27 верасьня
https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/211-viacernia-ton1.html | 191 |
| 7 | https://catholic.by/3/news/world/19495-artsybiskup-fultan-shyn-majstar-suchasnykh-srodka-masavaj-infarmatsyi | 195 |
| 8 | Леў XIV моладзі: выбіраць дабро і без насілля змагацца за веру
Падчас малітоўнага чування ў Сен-Дэні Леў XIV заклікаў моладзь выбіраць дабро, без насілля змагацца за веру і заставацца сведкамі Хрыста ў сучасным свеце.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
25 верасня 2026 года на Stade de France у Сен-Дэні Папа Леў XIV правёў малітоўнае чуванне з моладдзю (прысутных 80 тысяч) і прапанаваў сваю медытацыю.
Разважаючы над словамі святога Паўла да Цімафея, Папа заклікаў маладых людзей жыць як "людзі Божыя" і шукаць сапраўдную свабоду ў жывых адносінах з Хрыстом. Ён нагадаў словы Езуса: “Пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас” (Ян 8, 32), а таксама: “Я – дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6).
Папа вылучыў тры дзеясловы, якімі апостал Павел паказвае шлях хрысціянскага жыцця: "пазбягаць", "імкнуцца" і "змагацца". Паводле Льва XIV, трэба адкідаць ганарыстасць, марнасць, насілле і прагнасць, а замест гэтага імкнуцца да справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці і лагоднасці. Ён нагадаў французскай моладзі пра благаслаўлёнага Марсэля Кало, маладога французскага скаўта і рабочага, які ў змроку канцэнтрацыйнага лагера не пераставаў імкнуцца да дабра, захоўваючы ўнутраную свабоду.
Гаворачы пра "змаганне", Леў XIV падкрэсліў, што размова ідзе не пра барацьбу супраць іншых людзей, а пра вернасць Евангеллю. “Наша адзіная зброя – гэта любоў, якая дорыць сябе”, - патлумачыў ён.
У сваёй медытацыі Святы Айцец папярэдзіў пра сілы, якія імкнуцца падзяляць людзей і народы, часам абяцаючы шчасце, але ў выніку пазбаўляючы яго, і заклікаў моладзь быць майстрамі міру. Папа таксама папрасіў святых аб заступніцтве і асабліва згадаў святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езуса, заклікаючы вучыцца ў яе "малога шляху" штодзённай любові.
У завяршэнне Леў XIV звярнуў увагу на рэліквіі тунікі і крыжа Хрыста, якія знаходзіліся на чуванні. Туніка нагадвае пра тое, чаго Хрыстус быў пазбаўлены, а крыж – пра тое, што Ён прыняў дзеля збаўлення людзей; разам яны становяцца знакамі Яго мукі і надзеі.
Папа заклікаў маладых людзей расці ў святасці і змяняць грамадства да лепшага, становячыся "светлымі сведкамі гэтага Евангелля" – Добрай Навіны, якой з'яўляецца сам Хрыстус, Збаўца чалавека. | 197 |
| 9 | Пра смерць і жыццё. Флп 1, 20с–24. 27а
Словы апостала Паўла з Паслання да Філіпянаў, якія чытаем у Дваццаць пятую звычайную нядзелю, выклікаюць здзіўленне. Пра жыццё і смерць апостал разважае, як пра нешта,
The post Пра смерць і жыццё. Флп 1, 20с–24. 27а first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.
https://facimskaja.by/galounaya/pra-smercz-i-zhyczczyo-flp-1-20s-24-27a.html | 165 |
| 10 | https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-09/pope-leo-xiv-arrives-paris-france-apostolic-visit.html | 204 |
| 11 | 25 верасня 1965 года ў Гільдэсгайме (Ніжняя Саксонія, Германія) памёр Міхась Маскалік (1903–1965) — грэка-каталіцкі святар, доктар філалогіі, рэлігійны, культурны і грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі ў Заходняй Германіі.
Паходзіў з Гарадзеі (цяпер гарадскі пасёлак Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці). Вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. У 1932 годзе з’ехаў у Берлін, дзе спачатку вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Шарлотэнбургу. Атрымаўшы стыпендыю ад мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, у 1934 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе вывучаў філасофію і тэалогію ў калегіуме св. Андрэя. Скончыў яго ў 1938 годзе. У 1933 годзе заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі».
17 ліпеня 1938 года быў пасвячаны ў святары. У 1941–1943 гадах працягваў філасофскія студыі ў Мюнхенскім універсітэце. У гады вайны апякаў беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У ліпені 1943 года быў арыштаваны і некалькі месяцаў правёў у канцлагеры Заксенхаўзен; вызвалены ў красавіку 1944 года дзякуючы намаганням Папскай місіі. Кароткі час працаваў пры Візітатуры ў Берліне, пазней праводзіў душпастырскую дзейнасць у Гільдэсгайме.
Пасля вайны пасяліўся ў Госляры. Быў ініцыятарам і кіраўніком Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам. Працягваў душпастырскую дзейнасць у парафіях Радэрборна, Оснабрука і Гільдэсгайма. Выкладаў у беларускай гімназіі. У 1947–1952 гадах узначальваў Беларускі камітэт перасяленцаў.
У 1959 годзе ў Мюнхенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры «Янка Купала — пясняр беларускага народа» (Janka Kupala. Der Sänger des weissruthenischen Volkstums). Праца выйшла асобнай манаграфіяй нямецкай мовай у Мюнхене ў 1961 годзе.
Міхась Маскалік належыў да пакалення беларускіх грэка-каталіцкіх святароў і дзеячаў, якія ў міжваенны перыяд і ў часы эміграцыі працавалі над захаваннем беларускай рэлігійнай і культурнай ідэнтычнасці. Яго душпастырская, арганізацыйная і навуковая дзейнасць у Германіі спрыяла падтрымцы беларускай дыяспары і папулярызацыі беларускай літаратуры ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. Асноўныя звесткі пра яго жыццё і працу змешчаны ў даведніках «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.», энцыклапедыі гісторыі Беларусі, працах Леаніда Маракова, а таксама ў эміграцыйных выданнях («Źnič», «Божым шляхам»).
На здымку ён з беларускімі вернікамі ў Віндышбэргэрдорфе (канец 1940-х гг.). | 172 |
| 12 | 23 верасня з'яўляецца яшчэ адным святам у гонар прарока, Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга Яна. У гэты дзень адзначаюць яго цудоўнае Зачацце. Свята мае чыста біблейскае паходжанне, і Евангелле паводле Лукі на сваім пачатку апісвае гэтую падзею, а літургічныя тэксты 23 верасня пэўным чынам яе інтэрпрэтуюць, робячы адмысловыя акцэнты.
Юдэйскі народ на зломе Старога і Новага Запаветаў чакае абяцанага прарокамі Месію. Увесь народ на чале са святарамі моліцца пра гэта, а кожная жанчына марыць стаць маці Божага Памазаніка. Таму і перажывалі такія вялікія пакуты святар Захарыя ды ягоная жонка Альжбета з мястэчка Эйн-Карэм, бо ўжо шмат гадоў запар не маглі мець дзяцей.
Захарыя згодна з парадкам святарскіх чэргаў, устаноўленых царом Давідам з дапамогай Садока (пар. 1 Пар. 24, 3), служыў у Ерусалімскім Храме. Ён належаў да чаргі Авіі (Лк. 1, 5), якая была восьмай па парадку (1 Пар. 24, 10). Акрамя прынясення ў ахвяру жывёл, кадзіла і святла, яму належала маліцца за народ, найбольшым чаканнем якога быў Месія.
І вось падчас адной са службаў «выпаў на яго жэраб увайсці ў свяцілішча Гасподняе і пакадзіць» (Лк. 1, 9). У гэты момант з'явіўся яму арханёл Габрыэль і кажа: «Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, а ты назавеш яго імем Ян. Будзе табе радасць і весялосць, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Госпада, не будзе піць ні віна, ні сіцэры і напоўніцца Духам Святым яшчэ ва ўлонні сваёй маці. Многіх з сыноў Ізраіля наверне да іхняга Госпада Бога. І сам пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, і непаслухмяных — да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ дасканалы» (Лк. 1, 13–17).
«Пасля тых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная» (Лк. 1, 24), — гэта цэнтральная падзея, якую апяваюць богаслужбовыя тэксты 23 верасня. У іх менавіта зачацце, а не нараджэнне пачынае адлік быцця чалавечай асобы: «Сёння з бясплоднага ўлоння прарос плод малітвы — Ян Прадвеснік». | 218 |
| 13 | nasz tytu: Сучасныя мучанікі і.... | 1 |
| 14 | https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2026-09/new-martyrs-21st-century-conference-rome-belarus-priest-vintou.html | 296 |
| 15 | 🎧 Сёньня, у Нядзелю пасьля Крыжаўзвышэньня, Царква прапануе нам зьвярнуцца да Евангельля паводле Марка (Мк 8:34–9:1). Перад намі паўстае выбар, які кожны чалавек робіць штодня: вечнае ці часовае? Здаецца, што посьпех, матэрыяльны дабрабыт і прызнаньне вырашаюць усё. Але Хрыстос зьвяртае нашу ўвагу на сапраўдны кошт нашых дасягненьняў і амбіцыяў.
У гэтым эпізодзе мы разважаем пра тое, чаму заклік «узяць свой крыж» — гэта не пра пакуты дзеля пакутаў, а пра сьвядомае вызваленьне ад ілюзіяў, якія прапануе нам гэты сьвет. Мы разглядаем словы «якая карысьць чалавеку…» праз прызму сучасных рэаліяў, дзе так лёгка заключыць самую стратную ўгоду — і згубіць уласную душу ў пагоні за зямнымі выгодамі.
🔸 Галоўныя тэзісы эпізоду:
Што насамрэч азначае «ўзяць свой крыж» і ісьці за Хрыстом у XXI стагоддзі?
Ілюзія посьпеху: чаму ўвесь сьвет — занадта малая цана за тваю душу?
Як захаваць духоўны баланс і не пайсьці на кампраміс з сваім сумленьнем?
Практычныя парады: як вызначаць сапраўдныя прыярытэты ў штодзённым жыцьці хрысьціяніна?
https://www.carkva.be/podcast/episod-2026-38/ | 339 |
| 16 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 21-27 верасня
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
23 верасня, серада
Зачацце св. Яна Прадвесніка
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
27 верасня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага | 352 |
| 17 | 📚 У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот завяршае размову пра цыкл апавяданняў Міхася Лынькова “З амерыканскага жыцця”.
❓ Чаму пісьменнік звяртаўся да крымінальных сюжэтаў з жахлівым фіналам? Ці сапраўды прычына злачынстваў хаваецца ў грамадскім ладзе? Ці ўсё ж у граху, які жыве ў чалавечым сэрцы?
🙏 Калі мы перастаем з дапамогай ласкі Божай змагацца з грахом, то аддаем сябе пад уладу злу і можам таксама зрабіцца падобнымі да герояў крымінальных апавяданняў Лынькова, - папярэджвае айцец Андрэй. | 320 |
| 18 | Вялікая Вячэрня ў 17-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, пасьля Крыжаўзвышэньня, 20 верасьня
https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/205-ton-8.html | 300 |
| 19 | 🇻🇦 Падчас сустрэчы ўсходніх каталіцкіх ярархаў у Венгрыі 18 верасьня 2026 году кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці заклікаў да супольнага сьведчаньня веры і салідарнасьці з тымі, хто пакутуе ад войнаў.
Ватыканскі ярарх адзначыў, што Еўропа сёньня сутыкаецца з секулярызацыяй і індывідуалізмам, але адначасова ў ёй расьце імкненьне моладзі спазнаць Хрыста.
🌿 Зьвяртаючыся да ярархаў з Усходніх Цэркваў, кардынал Гуджэроцьці заклікаў зрабіць літургічнае жыцьцё крыніцай глыбокіх разважаньняў і духоўнага супакаеньня. На яго думку, выключнае багацьце вобразаў і паэтычнасьць набажэнстваў ва ўсходніх абрадах здольныя прамаўляць да сэрцаў сучасных людзей нашмат мацней за тэалагічныя трактаты. Маладыя шукальнікі Бога, якія ня маюць рэлігійнай падрыхтоўкі, могуць знайсьці ў літургічных тэкстах хуткі адказ на свае духоўныя патрэбы.
Гуджэроцьці да ўсходніх ярархаў: еднасьць, літургія, выклікі вайны - Vatican News
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-09/gugerotti-address-eastern-catholic-bishops-hungary.html | 348 |
| 20 | Сярод усіх старажытных рукапісаў, што былі вядомыя на беларускіх землях, найпрыгажэйшым, найцікавейшым і найбольш дасканалым у мастацкім сэнсе можна лічыць Лаўрышаўскае Евангелле. На яго старонках мы бачым унікальныя выявы, якія моцна адрозніваюцца ад усіх мастацкіх вобразаў у тагачасных кнігах іншых краін. Навукоўцы здаўна цікавяцца мастацкімі асаблівасцямі гэтага рукапісу, аднак асэнсаваць і зразумець яго надзвычай складана ці амаль немагчыма. Прапануем вам на ўласныя вочы ўбачыць мастацтва нашых продкаў.
https://youtu.be/ZuMBsVv-ZHA?si=_rAiCQSqaK3CxG6H | 313 |
