Грэка-католікі Беларусі
Open in Telegram
605
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-530 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
July '26
July '26
+6
in 0 channels
June '26
+10
in 1 channels
Get PRO
May '26
+15
in 1 channels
Get PRO
April '26
+23
in 2 channels
Get PRO
March '26
+14
in 0 channels
Get PRO
February '26
+20
in 0 channels
Get PRO
January '26
+19
in 1 channels
Get PRO
December '25
+33
in 1 channels
Get PRO
November '25
+17
in 1 channels
Get PRO
October '25
+16
in 0 channels
Get PRO
September '25
+15
in 0 channels
Get PRO
August '25
+15
in 0 channels
Get PRO
July '25
+19
in 0 channels
Get PRO
June '25
+18
in 0 channels
Get PRO
May '25
+22
in 1 channels
Get PRO
April '25
+22
in 0 channels
Get PRO
March '25
+11
in 0 channels
Get PRO
February '25
+17
in 1 channels
Get PRO
January '25
+16
in 0 channels
Get PRO
December '24
+37
in 3 channels
Get PRO
November '24
+19
in 1 channels
Get PRO
October '24
+16
in 0 channels
Get PRO
September '24
+18
in 0 channels
Get PRO
August '24
+17
in 0 channels
Get PRO
July '24
+26
in 0 channels
Get PRO
June '24
+21
in 0 channels
Get PRO
May '24
+20
in 0 channels
Get PRO
April '24
+31
in 0 channels
Get PRO
March '24
+28
in 0 channels
Get PRO
February '24
+32
in 0 channels
Get PRO
January '24
+20
in 0 channels
Get PRO
December '23
+17
in 0 channels
Get PRO
November '23
+21
in 0 channels
Get PRO
October '23
+11
in 0 channels
Get PRO
September '23
+16
in 0 channels
Get PRO
August '23
+20
in 0 channels
Get PRO
July '23
+41
in 0 channels
Get PRO
June '23
+17
in 0 channels
Get PRO
May '23
+9
in 0 channels
Get PRO
April '23
+26
in 0 channels
Get PRO
March '23
+31
in 0 channels
Get PRO
February '23
+13
in 0 channels
Get PRO
January '23
+14
in 0 channels
Get PRO
December '22
+17
in 0 channels
Get PRO
November '22
+29
in 0 channels
Get PRO
October '22
+7
in 0 channels
Get PRO
September '22
+12
in 0 channels
Get PRO
August '22
+9
in 0 channels
Get PRO
July '22
+8
in 0 channels
Get PRO
June '22
+3
in 0 channels
Get PRO
May '22
+9
in 0 channels
Get PRO
April '22
+8
in 0 channels
Get PRO
March '22
+8
in 0 channels
Get PRO
February '22
+5
in 0 channels
Get PRO
January '22
+10
in 0 channels
Get PRO
December '21
+18
in 0 channels
Get PRO
November '21
+268
in 0 channels
Get PRO
October '21
+9
in 0 channels
Get PRO
September '21
+33
in 0 channels
Get PRO
August '21
+21
in 0 channels
Get PRO
July '21
+14
in 0 channels
Get PRO
June '21
+8
in 0 channels
Get PRO
May '21
+249
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 08 July | +1 | |||
| 07 July | +1 | |||
| 06 July | 0 | |||
| 05 July | +1 | |||
| 04 July | +2 | |||
| 03 July | +1 | |||
| 02 July | 0 | |||
| 01 July | 0 |
Channel Posts
| 2 | інуўшы Унію і перайшоўшы ў лацінскае каталіцтва, зрабілі вялікую шкоду народу, бо тым самым адарваліся ад уласных каранёў, паланізаваліся і пакінулі беларускіх сялян без нацыянальнай эліты.
Для яе падтрымка Уніяцкай Царквы было свайго роду гістарычным пакаяннем. Яна адчувала асабістую адказнасць за памылкі мінулых пакаленняў магнатаў і шляхты і імкнулася сваімі багаццямі вярнуць беларусам іх «родную Царкву». Менавіта таму яна аддавала на розныя ўніяцкія праекты каласальныя сумы, жадаючы выправіць вялікую гістарычную несправядлівасць.
Магдалена Радзівіл была вымушана пакінуць Беларусь у 1918 годзе з надыходам бальшавікоў. Яна страціла ўсё сваё багацце, але да канца дзён у эміграцыі (памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі) заставалася вернай сваім ідэалам. У 2018 годзе яе прах быў перапахаваны ў касцёле Святога Роха ў Мінску — на радзіме, як яна і марыла. | 135 |
| 3 | Сёння, 8 ліпеня, спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл (1861–1945), ураджонай Завішы — адной з самых яркіх і шчодрых мецэнатак беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачатку XX стагоддзя. Княгіня, якая паходзіла са старажытнага беларускага шляхецкага роду, не толькі фінансава падтрымлівала беларускія выданні, школы і дзеячоў, але і актыўна спрыяла духоўнаму адраджэнню, у тым ліку праз ідэю вяртання да ўніяцкай (грэка-каталіцкай) традыцыі як да «народнай веры» беларусаў.
Магдалена нарадзілася 8 ліпеня 1861 года ў Варшаве ў сям’і графа Яна Казіміра Завішы — вядомага гісторыка, археолага і даследчыка беларускай даўніны. Сям’я мела карані на Міншчыне, у маёнтку Кухцічы (цяпер Узденскі раён). Бацька перадаў дачцэ глыбокую любоў да беларускай зямлі, яе гісторыі і культуры. Магдалена выхоўвалася ў каталіцкай традыцыі, але з дзяцінства была блізкая да беларускага сялянскага асяроддзя.
У 1906 годзе яна выйшла замуж за князя Мікалая Радзівіла (1879–1914), які таксама ідэнтыфікаваў сябе з Беларуссю. Шлюб выклікаў скандал у польскіх арыстакратычных колах: розніца ва ўзросце (Магдалена была старэйшая на 19 гадоў), «масквафільства» мужа і іх адкрытая падтрымка беларускага руху не дазволілі ім застацца ў польскім свеце. Пара пераехала ў маёнтак Кухцічы, які стаў сапраўдным цэнтрам беларускага жыцця.
Магдалена Радзівіл была галоўным спонсарам выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Менавіта на яе грошы былі выдадзены знакавыя кнігі беларускага адраджэння, сярод якіх — знакаміты «Вянок» Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа і Канстанцыі Буйло. Падтрымлівала каталіцкую газету «Biełarus». Княгіня адкрывала і ўтрымлівала беларускія школы для сялянскіх дзяцей у сваіх маёнтках, плаціла стыпендыі беларускім студэнтам, якія вучыліся ў Пецярбургу і Еўропе. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўвала шпіталі, прытулкі для сірот, таварыства для дапамогі сем’ям салдат. Яна лічыла сябе беларускай і патрабавала, каб з ёй размаўлялі па-беларуску.
Асобнае месца ў жыцці княгіні займала рэлігійная справа. Глыбока веруючая каталічка, яна з вялікай павагай ставілася да ўсходняй традыцыі і лічыла Унію (Грэка-Каталіцкую Царкву) найбольш адпаведнай духоўнай формай для беларускага народа — «народнай верай», якая аб’ядноўвае Усход і Захад. Яе дзейнасць была скіравана на тое, каб беларусы-католікі захоўвалі нацыянальную свядомасць і не паддаваліся паланізацыі. Княгіня бачыла ва Уніяцкай Царкве ідэальны інстытут для духоўнага і нацыянальнага выратавання беларусаў як ад русіфікацыі праз праваслаўе, так і ад паланізацыі праз каталіцтва лацінскага абраду.
Шляхта і польскія колы часта з пагардай называлі яе «хлопаманкай» і «шалёнай княгіняй», бо не маглі зразумець, чаму жанчына яе статусу абараняе мову і культуру «мужыкоў».
У сваіх лістах і ўспамінах яна наўпрост вінаваціла старую арыстакратыю (у тым ліку і прадстаўнікоў родаў, з якімі была звязана сама) у тым, што яны здрадзілі Уніі дзеля палітычных прывілеяў. Яна пісала, што яе продкі, пак | 136 |
| 4 | Ці могуць грэка-католікі рэгулярна ўдзельнічаць у рыма-каталіцкай Імшы замест удзелу ў службах сваёй Царквы?
Грэка-католікі маюць права ўдзельнічаць у літургічным жыцці любой каталіцкай Царквы свайго права (sui iuris), у тым ліку і Рыма-Каталіцкай Царквы. Удзел у рыма-каталіцкай Імшы з’яўляецца сапраўдным і выконвае нядзельны абавязак верніка. Аднак, згодна з царкоўным правам і духоўнай традыцыяй, існуюць важныя нюансы адносна рэгулярнага наведвання богаслужэнняў іншага абраду.
Згодна з Кодэксам канонаў Усходніх Цэркваў (ККУЦ), свецкія вернікі маюць права актыўна ўдзельнічаць у літургічных святкаваннях любой Царквы свайго права (Кан. 403). Гэта азначае, што няма кананічнай забароны на наведванне рыма-каталіцкай Імшы.
Тым не менш, Царква падкрэслівае абавязак вернікаў захоўваць і развіваць сваю ўласную традыцыю. У ККУЦ адзначаецца, што вернікі павінны імкнуцца да разумення і шанавання свайго ўласнага абраду і абавязаны захоўваць яго ўсюды, калі закон не прадугледжвае іншага (Кан. 40). Другі Ватыканскі Сабор у дэкрэце Orientalium Ecclesiarum таксама падкрэслівае, што "ўсе ўсходнія хрысціяне павінны ведаць і будуць цвёрда перакананыя, што заўсёды могуць і павінны захоўваць свае законныя літургічныя абрады i дысцыплінарныя нормы" (Orientalium Ecclesiarum, 6).
Такім чынам, падыход да гэтага пытання наступны:
Рэгулярная замена богаслужэнняў у сваёй Царкве на богаслужэнні іншага абраду без сур’ёзнай прычыны (напрыклад, адсутнасць доступу да ўласнага храма) не вітаецца. Гэта звязана з тым, што ўсходняя літургічная спадчына з’яўляецца неад’емнай часткай духоўнай ідэнтычнасці грэка-католіка. Пастаяннае наведванне іншага абраду можа прывесці да паступовай страты сувязі са сваёй традыцыяй і супольнасцю.
Калі ў пэўнай мясцовасці няма грэка-каталіцкай парафіі або калі вернік знаходзіцца ў сітуацыі, дзе наведванне ўласнай Царквы немагчыма, ён можа і павінен наведваць рыма-каталіцкую Імшу, каб выканаць свой нядзельны абавязак і атрымаць духоўнае падмацаванне праз Эўхарыстыю.
Калі вы маеце магчымасць наведваць сваю Царкву, рэкамендуецца аддаваць перавагу ёй, каб падтрымліваць сваю супольнасць і захоўваць багацце ўсходняй духоўнай спадчыны, якую Царква заклікае шанаваць і развіваць. | 182 |
| 5 | У Ватыкане апублікавалі “Тэматычны шлях” сустрэчы Льва XIV са зьверхнікамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў і старшынямі біскупскіх канферэнцый з усяго сьвету, запланаванай на 7–14 кастрычніка 2026 году.
Нагодай для шырокага абмеркаваньня стала дзесяцігоддзе Апостальскай адгартацыі "Amoris laetitia".
Ініцыятыва Сьвятога Айца скіравана на глыбокае душпастырскае распазнаньне. Мэта сустрэчы ў тым, каб "прасачыць ва ўзаемным слуханьні сінадальны шлях крокаў, якія неабходна зрабіць для абвяшчэньня Евангельля сем'ям сёньня, у сьвятле “Amoris laetitia” і з улікам таго, што рэалізуецца ў мясцовых Цэрквах", так гэта сфармулявалявана ў сумеснай заяве дыкастэрый.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-07/vatican-pope-leo-meeting-bishops-families-october-2026.html | 196 |
| 6 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 6-12 ліпеня
панядзелак-аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
чацвер-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
12 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага | 193 |
| 7 | https://catholic.by/3/news/belarus/19267-bogu-khvala-maryi-daver-kastsjolu-vernasts-galounaya-svyataya-imsha-udzen-u-budslave-i-prysvyachenne-kastsjola-u-belarusi-najdarazhejshaj-kryvi-khrysta | 226 |
| 8 | 🔔 У нядзелю, 12 ліпеня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адбудзецца беларускае набажэнства. Літургію адслужыць беларускі грэка-каталіцкі (уніяцкі) сьвятар айцец Андрэй Буйніч. Пачатак літургіі а 10-й гадзіне раніцы. Будзе магчымасьць для споведзі.
➡️ Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. | 228 |
| 9 | 5 ліпеня 1439 года ў саборы Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі была падпісана Ферара-Фларэнційская унія — важная, але ў выніку няўдалая спроба аб’яднаць Рымска-Каталіцкую і Праваслаўную (Усходнюю) Цэрквы пасля Вялікай схізмы 1054 года.
Унія была аформлена ў выглядзе папскай булы "Laetentur Caeli" («Няхай радуюцца нябёсы»). Дакумент быў напісаны на лаціне і грэчаскай мове. Свае подпісы паставілі Папа Яўген IV, імператар Ян VIII Палеалог, а таксама большасць усходніх архірэяў (уключаючы Кіеўскага мітрапаліта Ісідара, які актыўна падтрымліваў унію). Канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II памёр за некалькі тыдняў да афіцыйнага падпісання, але пакінуў запіску, у якой цалкам адабраў уніяцкія дамоўленасці.
Галоўны вынік уніі быў такі: «Адзінства ў веры (пад уладай Папы) пры захаванні розных абрадаў». Менавіта гэта стала мадэллю для будучых уніяцкіх цэркваў (грэка-католікаў), якія існуюць і сёння.
У Вялікім Княстве Літоўскім галоўным пашыральнікам уніі стаў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Ісідар (грэк па паходжанні), які падпісаў унію ў Фларэнцыі і атрымаў тытул кардынала і легата Папы для Польшчы, Літвы і Лівоніі. Калі мітрапаліт Ісідар вярнуўся з Фларэнцыі ў ВКЛ (ён наведаў Полацк, Смаленск, Вільню і Кіеў), малады вялікі князь Казімір Ягелончык сустрэў яго прыхільна. Казімір дазволіў Ісідару абвясціць уніяцкую булу ў праваслаўных храмах і прызнаў яго правы як папскага легата.
У 1440–1441 гадах Ісідар актыўна наведваў землі ВКЛ і Польшчы, разаслаў славянскі пераклад пастановаў сабора і сваё «Акружное пасланне», цэлебраваў сумесныя набажэнствы па грэцкім абрадзе ў касцёлах, у Вільні і іншых гарадах абвяшчаў аб’яднанне Цэркваў.
У той час у Масковіі, якая таксама належала да Кіеўскай мітраполіі, унію сустрэлі катэгарычным і жорсткім бунтам, а мітрапаліта Ісідара арыштавалі. Масква цалкам адхіліла унію, самавольна паставіла свайго мітрапаліта Ёну і пайшла па шляху аўтакефаліі.
Ідэі Фларэнцыйскай уніі ўплывалі на культурнае жыццё ВКЛ (у тым ліку на Скарыну), спрыялі будаўніцтву храмаў і падрыхтавалі глебу для пазнейшай Берасцейскай уніі 1596 года.
Падрабязней: https://www.cssr.by/naviny/277-flarenc-unia.html | 183 |
| 10 | 🎧 Эпізод 27, 2026. ДАР, БОЛЬШЫ ЗА ЗДАРОЎЕ (Мц 9.1-8)
🌿 Чаму Хрыстос ставіць духоўнае вызваленьне вышэй за фізічнае здароўе?
🔸 5 ліпеня 2026 г., у 6-ю нядзелю пасьля Тройцы, разважаем над Евангельлем паводле Мацьвея (Мц 9.1-8) разам з грэка-каталіцкім сьвятаром а. Янам Майсейчыкам.
Гэта ня проста цуд аздараўленьня спараліжаванага, а радыкальны заклік Хрыста зірнуць на першапрычыну нашых унутраных тупікоў. Разважаем, чаму Ісус спачатку даруе грахі, як вера супольнасьці здольная падняць на ногі і чаму Таемства Споведзі — гэта прастора сапраўднай свабоды, а ня проста фармальнасьць.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-27/ | 214 |
| 11 | Вялікая Вячэрня ў 6-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы і пачэснага Апанаса Афонскага, 5 ліпеня
https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/196-viacernia-ton5.html | 243 |
| 12 | У другой палове ліпеня пройдзе пілігрымка да месца смерці Мар’яны Бярнацкай https://grodnensis.by/anonsy/14289-u-drugoj-palove-lipena-projdze-piligrymka-da-mesca-smerci-marany-barnackaj.html | 222 |
| 13 | 3 ліпеня спаўняецца 86 гадоў з дня нараджэння Роберта Язэпа Тамушанскага (1940–1996) — выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадска-культурнага дзеяча, каталіцкага святара візантыйскага абраду, філолага і публіцыста.
Нарадзіўся Роберт Язэп у Порт-Чэстэры (штат Нью-Ёрк, ЗША) у сям’і з беларускімі, нямецкімі і французскімі каранямі. Унук беларускага селяніна-ўніята з Аўгустоўшчыны, ён з юнацтва імкнуўся пазнаць свае карані і стаў свядомым беларусам і грэка-каталіком. Па сканчэнні школы ў 1958 годзе ён уступіў у ордэн базыльянаў, атрымаў адукацыю ў Атаўскім і Лонданскім універсітэтах, абараніў доктарскую дысертацыю па нямецкіх запазычаннях у беларускай мове.
У 1966 годзе біскуп Чэслаў Сіповіч рукапалажыў яго на святара. Айцец Тамушанскі актыўна працаваў у беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, быў намеснікам дырэктара Беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага і Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны. З 1977 года і да канца жыцця ён узначальваў Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё ў Рыме, дзе вёў перадачы на рэлігійныя, гістарычныя і культурныя тэмы, падтрымліваючы духоўную сувязь беларусаў з Радзімай.
Як навуковец ён даследаваў славянскую філалогію, арабістыку, гісторыю Царквы і беларуска-габрэйскія літаратурныя сувязі. Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, у тым ліку пра гісторыю Царквы і візантыйскую літургію. Яго жыццё было прысвечана служэнню Богу, беларускай культуры і хрысціянскаму адраджэнню.
Памёр Роберт Язэп Тамушанскі 10 снежня 1996 года ў Рыме. Яго спадчына застаецца важным прыкладам вернасці беларускай ідэі ў эміграцыі і ўкладу ў захаванне ідэнтычнасці праз веру і культуру.
На фота: Эдвард Уолш, а. Роберт Тамушанскі, біскуп Чэслаў Сіповіч, Віктар Тур - у часе пілігрымкі ў Рым | 224 |
| 14 | 2 ліпеня 1927 года з блаславення Папы Пія XI адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Маці Божай Вастрабрамскай — адной з найбольш шанаваных хрысціянскіх святыняў Беларусі і Літвы. Яна знаходзіцца ў капліцы Вострай Брамы ў Вільні і ўяўляе сабой унікальны абраз Маці Божай без Дзіцяці на руках, што робіць яе рэдкім прыкладам у марыйнай іканаграфіі. Падчас цырымоніі ікона атрымала тытул Маці Міласэрнасці.
Каранацыя іконы з’яўляецца знакам прызнання Марыі як Уладаркі Неба і Зямлі, а таксама Яе асаблівага заступніцтва перад Богам. Гэта акт публічнага ўшанавання, які сведчыць пра глыбокую веру і любоў народа да Багародзіцы.
З іншага боку, каранацыя — гэта пацвярджэнне таго, што ікона стала «крыніцай суцяшэння і супакою» для многіх пакаленняў у часы выпрабаванняў, войнаў і цяжкасцей. Гэта месца, дзе людзі на працягу стагоддзяў атрымлівалі шматлікія духоўныя і цялесныя ласкі, што пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі.
Ікона шануецца хрысціянамі розных канфесій — рыма-католікамі, праваслаўнымі і грэка-католікамі, — што падкрэслівае яе ролю ў яднанні хрысціянаў. | 230 |
| 15 | https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-06/pope-christians-are-called-to-be-convincing-witnesses-of-unity.html | 270 |
| 16 | https://catholic.by/3/news/announcements/19212-budsla-2026-pragrama-parafiyalnaj-urachystastsi-i-budsla-skaga-festu | 249 |
| 17 | https://catholic.by/3/news/belarus/19245-va-urachystasts-svyatykh-apostalau-pyatra-i-paula-u-minsku-adbylasya-svyataya-imsha-z-udzelam-apostalskaga-nuntsyya-u-belarusi | 263 |
| 18 | В случае, если жених и невеста находятся в опасности смерти, причём невозможно заручиться никакими иными доказательствами и отсутствуют указания на обратное – будет достаточно заверения брачующихся, при необходимости подтверждаемого присягой, о том, что они крещены и не удерживаются никакими препятствиями.
Кан. 785 § 2. (ККВЦ)
На фото венчание умирающей пары в католической клинике, по византийскому обряду. | 231 |
| 19 | На наступны дзень пасля свята святых апосталаў Пятра і Паўла, 30 чэрвеня, Грэка-Каталіцкая Царква адзначае свята Сабору 12 апосталаў. Гэтае свята з’яўляецца своеасаблівым працягам ушанавання апостальскага служэння, каб ушанаваць памяць усіх дванаццаці вучняў Хрыста як адзінай калегіі, пасланай на сусветную місію.
Дванаццаць апосталаў займаюць цэнтральнае месца ў хрысціянскай эклезіялогіі. Святое Пісанне і Традыцыя падкрэсліваюць, што Царква пабудавана «на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Ісус Хрыстос з’яўляецца вуглавым каменем» (Эф 2, 20). У кнізе Адкрыцця нябесны Ерусалім апісваецца як горад, сцены якога маюць дванаццаць падмуркаў, на якіх напісаны імёны дванаццаці апосталаў Ягняці.
Апосталы былі не проста вучнямі, але тымі, каго Хрыстос выбраў для выканання канкрэтнай місіі: быць «лаўцамі людзей» і сведкамі Яго ўваскрасення. Іх служэнне мае ўніверсальны характар — яны былі пасланыя не да нейкай адной мясцовай супольнасці, а да ўсяго свету, каб аб’яднаць усе народы ў адну сям’ю праз прыняцце вучэння Хрыста.
Выбар менавіта дванаццаці чалавек не быў выпадковым. Ён меў глыбокае багаслоўскае і сімвалічнае значэнне:
Сімвал новага Ізраіля: Лік дванаццаць адсылае да дванаццаці плямёнаў Ізраіля. Хрыстос стварыў калегію дванаццаці апосталаў, каб яны сталі лідарамі народа Божага ў новую, месіянскую і эсхаталагічную эпоху. Як адзначае святы Аўгустын, гэты лік мае глыбокую таямніцу: апосталы павінны былі сесці на дванаццаць тронаў, каб судзіць дванаццаць плямёнаў Ізраіля.
Адным з ключавых крытэрыяў для апостальскага служэння было тое, што чалавек павінен быў быць з Ісусам ад пачатку Яго служэння — ад хрышчэння ў Яна Хрысціцеля — да Яго смерці і ўваскрасення. Толькі тыя, хто быў сведкам усяго шляху Хрыста, маглі сапраўды сведчыць, што той самы Ісус, які памёр, цяпер жывы.
Апосталы былі выбраныя самім Хрыстом праз асаблівае пакліканне. Хоць у гісторыі Царквы былі і іншыя апосталы (напрыклад, святы Павел), «Дванаццаць» застаюцца фундаментальнай групай, якая ўвасабляе адзінства Царквы і яе апостальскую пераемнасць. Гэтая калегія, з якой сёння яднаюцца біскупы, застаецца жывой рэальнасцю ў Царкве да другога прышэсця Хрыста. | 241 |
| 20 | https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-06/pope-avoid-what-destroys-and-wounds-church-unity.html | 285 |
