BELARUS music EXPORT
Open in Telegram
BELARUS music EXPORT — Месца для прафесійнага развіцця ўсіх, хто звязаныя з беларускай сучаснай музыкай. Збіраем інфармацыю пра: стажыроўкі шоў-кейсы рэзідэнцыі семінары опэн-колы воркшопы Ёсць чым падзяліцца? Пішыце belarus.music.export@gmail.com
Show more597
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+130 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '260
in 0 channels
August '26
+9
in 0 channels
Get PRO
July '26
+5
in 0 channels
Get PRO
June '26
+16
in 1 channels
Get PRO
May '26
+30
in 3 channels
Get PRO
April '26
+62
in 0 channels
Get PRO
March '26
+61
in 0 channels
Get PRO
February '26
+5
in 0 channels
Get PRO
January '26
+13
in 0 channels
Get PRO
December '25
+2
in 0 channels
Get PRO
November '25
+9
in 3 channels
Get PRO
October '25
+2
in 0 channels
Get PRO
September '25
+13
in 0 channels
Get PRO
August '25
+3
in 0 channels
Get PRO
July '25
+4
in 0 channels
Get PRO
June '25
+4
in 0 channels
Get PRO
May '25
+1
in 0 channels
Get PRO
April '25
+7
in 0 channels
Get PRO
March '25
+6
in 0 channels
Get PRO
February '25
+9
in 0 channels
Get PRO
January '25
+8
in 0 channels
Get PRO
December '24
+7
in 0 channels
Get PRO
November '24
+3
in 0 channels
Get PRO
October '24
+12
in 0 channels
Get PRO
September '24
+9
in 0 channels
Get PRO
August '24
+8
in 0 channels
Get PRO
July '24
+18
in 0 channels
Get PRO
June '24
+9
in 0 channels
Get PRO
May '24
+24
in 0 channels
Get PRO
April '24
+39
in 1 channels
Get PRO
March '24
+23
in 1 channels
Get PRO
February '24
+33
in 2 channels
Get PRO
January '24
+452
in 3 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
+2
🎬 OPEN CALL: Pitch Your Music to the Music Supervisors | #Балгарыя
SoAlive Music Conference адкрыў вельмі цікавы open call для артыстаў, аўтараў песень, прадзюсараў, лэйблаў і выдавецтваў, якія хочуць працаваць з sync — размяшчэннем музыкі ў кіно, серыялах, рэкламе, гульнях і іншых аўдыявізуальных праектах.
Можна падаць адзін трэк, і адабраныя кампазіцыі будуць праслуханыя і абмеркаваныя падчас спецыяльнай сесіі SoAlive прафесійнымі music supervisors і sync-спецыялістамі.
У listening panel — 10+ прафесіяналаў індустрыі, у тым ліку Thomas Golubić, music supervisor серыялаў Breaking Bad і Better Call Saul, а таксама Everton Lewis Jr., Dan Koplowitz / Friendly Fire Licensing, Victor Mihailescu, Steph Grace-Summers, Mikkel Maltha, Michelle Stoddart і іншыя.
Для каго
— #музыкі
— #аўтары_песень
— #прадзюсары
— #лэйблы
— #музычныя_выдавецтвы
🎧 Прымаюцца ўсе жанры, мовы і краіны.
Гэта не конкурс на гарантаваны sync і не абяцанне, што ваш трэк трапіць у кіно. Гэта магчымасць паставіць сваю музыку непасрэдна перад людзьмі, якія прафесійна прымаюць такія рашэнні, і даведацца, што music supervisors шукаюць у трэках, што прыцягвае іх увагу і што робіць музыку прыдатнай для sync.
📍 Сафія, Балгарыя
🗓 Listening session: 16 кастрычніка 2026
🔥 Ддл: 25 верасня 2026
👉 Заяўка: https://soalivemusicconference.com/conference/pitch-your-music/
| 2 | 🎧 OPEN CALL: SUBMERGE — VA001 | #Румынія / international
Румынскі незалежны часопіс Submerge, прысвечаны электроннай музыцы, візуальнай культуры і андэрграўнднай сцэне, збірае матэрыял для свайго першага Various Artists рэлізу на Bandcamp.
VA001 будзе курыраванай кампіляцыяй на скрыжаванні ambient і experimental music. Шукаюць музыку, якая працуе з атмасферай, тэкстурай, прасторай, эмоцыямі, эксперыментам і межамі электроннага і сучаснага гуку.
Для каго
— #электронныя_музыкі
— #саўнд_артысты
— #прадзюсары
— ambient / experimental праекты
— артысты з любой краіны
📌 Важна: трэк павінен быць невыдадзеным на момант падачы заяўкі. Адабраным артыстам арганізатары дашлюць далейшую інфармацыю пра рэліз, вокладку, credits і прома.
Кампіляцыя выйдзе на Bandcamp як free-to-download Various Artists release.
📍 Румынія / international
💿 Рэліз: SUBMERGE — VA001
🔥 Ддл: 10 верасня 2026
👉 Заяўка:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdD0I5UaPBYi7f7gGotJcc5tgwfeNBOsYz-KXShaGC5itTQHQ/viewform | 267 |
| 3 | 🇮🇹 OPEN CALL: MUSICONNECT ITALY – NAPOLI WORLD 2026
Адкрыты прыём заявак на showcase-праграму MUSICONNECT ITALY – NAPOLI WORLD, якая пройдзе 3–5 снежня 2026 года ў Неапалі. Фестываль арыентаваны на Global Music: World Music, Folk, Ethnic Music, World Jazz, World Electro і сумежныя жанры.
🌍 Беларускія артысты могуць падавацца ў катэгорыі International Projects. У складзе праекта можа быць да 6 музыкаў.
💰 Што атрымліваюць міжнародныя праекты:
— €200 (+ VAT, калі прымяняецца) на кожнага музыканта (макс. 6);
— магчымасць узяць аднаго tour manager / sound engineer;
— 1 ноч у гатэлі;
— харчаванне і catering у дзень выступу;
— лакальныя трансферы, калі яны арганізаваныя фестывалем;
— базавы тэхнічны прадакшн, гук, святло і стандартны backline.
Таксама арганізатары могуць дадаткова падтрымаць выдаткі на дарогу або пражыванне.
📍 Неапаль, Італія
🗓 3–5 снежня 2026
🔥 Ддл: 31 жніўня 2026
👉 Заяўка: https://www.musiconnect-italy.com/form-invio-candidadura-showcase-2026/
Калі ваш праект працуе на скрыжаванні фольку, этнікі, электронікі, джаза і сучаснай інтэрпрэтацыі традыцый — не прапускайце і падавайцеся! | 240 |
| 4 | 🎶 OPEN CALL: Changeover Festival 2026 | #Сербія
Адкрыты прыём заявак на Changeover Festival — незалежны фестываль у Бялградзе для музыкі, якую складана і не хочацца ўкладваць у жанравыя рамкі.
Changeover робіць стаўку на смелыя, нестандартныя і самабытныя праекты: ад сольных артыстаў і singer-songwriters да live bands і эксперыментальнай электронікі. Сёлета ў праграме — 80+ артыстаў на больш чым 10 незвычайных пляцоўках горада.
Для каго
— #музыкі
— #гурты
— #сола_артысты
— #электронныя_праекты
— #эксперыментальная_музыка
— незалежныя праекты без жанравых абмежаванняў
Што прапануюць адабраным артыстам
• выступ у міжнародным лайнапе Changeover
• аўдыторыя фестывалю — 5000+ слухачоў і прадстаўнікоў індустрыі
• прома праз каналы фестывалю, партнёраў і лакальныя медыя
• доступ да канферэнцыйнай праграмы, дыскусій і нэтворкінгу
• full festival pass для ўсіх удзельнікаў каманды + 1 delegate pass на гурт
• прафесійная сцэна, тэхнічнае абсталяванне і production support
• пражыванне для замежных артыстаў у ноч выступу
📌 Асобна адкрыты open call для дэлегатаў — музычных прафесіяналаў, прамоўтэраў і іншых прадстаўнікоў індустрыі.
Changeover — гэта фестываль для тых, хто шукае не чарговы стандартны showcase, а музыку з уласным тварам: unpolished, brave and unorthodox. Фестываль пазіцыянуе сябе проста: Walk. Listen. Discover.
📍 Бялград, Сербія
🗓 7–10 кастрычніка 2026
🔥 Ддл: 31 жніўня 2026
👉 Падрабязнасці і падача:
https://changeoverfestival.com/open-call_2026 | 284 |
| 5 | ⚠️ Паважаныя беларускія музыкі, апошняе папярэджанне!
Калі ласка, звярніце асаблівую ўвагу на гэты open call. Выдаткуйце 10 хвілін (ChatGPT вам у дапамогу 😉) і падайце заяўку.
Гэта адзін з найлепшых showcase-фестываляў Еўропы, на якім мы самі былі ўжо не адзін раз. І гэта рэдкі выпадак, калі арганізатары сапраўды адкрытыя да разгляду заявак ад беларускіх артыстаў.
Не лянуйцеся. Наваліцеся! Давайце разам зробім беларускую сцэну больш бачнай у Еўропе. ❤️
🎶 OPEN CALL: MENT Ljubljana 2027 | #Славенія
MENT Ljubljana адкрыў прыём заявак на свой 13-ы showcase-фестываль.
MENT — адна з самых аўтарытэтных незалежных showcase-пляцовак Еўропы, якая штогод збірае сотні прадстаўнікоў музычнай індустрыі: букінг-агентаў, фестывальных праграматараў, лэйблаў, медыя і менеджараў. Менавіта сюды прыязджаюць адкрываць новых артыстаў.
Для каго
— #музыкі
— #гурты
— #сола_артысты
— #live_acts
— #DJ (з live-выступамі)
Што прапануюць
• выступ на MENT Ljubljana 2027;
• ганарар (памер вызначаецца індывідуальна);
• пражыванне для замежных артыстаў;
• базавы backline;
• харчаванне падчас фестывалю;
• магчымасць выступіць перад міжнароднымі букінг-агентамі, фестывалямі, лэйбламі і іншымі прадстаўнікамі індустрыі.
📌 Арганізатары просяць падаваць асэнсаваныя заяўкі. Перад запаўненнем формы варта азнаёміцца з праграмамі мінулых гадоў і падумаць, ці адпавядае ваш праект эстэтыцы і аўдыторыі MENT.
📅 Пра вынікі паведамяць не пазней за 18 снежня 2026 года (часцей за ўсё — у перыяд з верасня па снежань).
📍 Любляна, Славенія
🗓 17–20 лютага 2027
🔥 Дэдлайн: 14 жніўня 2026
👉 Падаць заяўку:
https://tally.so/r/dWjxPo
📌 Мы ўжо не раз былі на MENT і можам сказаць з упэўненасцю: гэта адзін з тых showcase-фестываляў, якія сапраўды могуць адкрыць дзверы ў міжнародную музычную індустрыю. Калі ваш праект гатовы да еўрапейскай аўдыторыі — не прапускайце гэты шанец. | 592 |
| 6 | 🎶 OPEN CALL: MUSIC/MOVEMENT at Klang Festival 2027 | #Данія
Klang Festival абвясціў спецыяльны Open Call для праграмы MUSIC/MOVEMENT. Фестываль шукае праекты на скрыжаванні эксперыментальнай музыкі, гукавога мастацтва і перформансу, якія па-свойму інтэрпрэтуюць тэму руху.
Для каго
— #музыкі
— #кампазітары
— #саўнд_артысты
— #перформеры
— міждысцыплінарныя калектывы
Што шукаюць
• 1–3 гатовыя да паказу праекты
• эксперыментальная музыка, sound art і performance
• праекты, прысвечаныя тэме MUSIC/MOVEMENT
• невялікія пастаноўкі, якія можна змантаваць і паказаць у адзін дзень
📍 Паказы адбудуцца ў Dansehallerne — адной з галоўных пляцовак сучаснага танца ў Даніі.
Што трэба даслаць
• апісанне праекта і сувязі з тэмай MUSIC/MOVEMENT
• прыкладны бюджэт
• кароткія біяграфіі ўдзельнікаў
• працягласць выступлення
• спасылкі на аўдыё, відэа ці іншую дакументацыю (не ўкладанні)
📌 Важна:
— прымаюцца толькі гатовыя праекты, а не ідэі ў распрацоўцы;
— Klang плануе пакрыць вытворчыя выдаткі і ганарары выканаўцаў;
— пытанні праезду і пражывання абмяркоўваюцца індывідуальна.
📍 Капенгаген, Данія
🗓 Фестываль: 15–18 чэрвеня 2027
🔥 Ддл: 1 верасня 2026
👉 Падрабязнасці: https://www.klang.dk/open-calls/opencall2027
📧 Заяўкі адпраўляюцца на:
opencall@klang.dk
📝 У тэме ліста пазначце:
Open Call 2027
📌 Калі ваш праект аб'ядноўвае музыку, рух, харэаграфію, прасторавыя перформансы або даследуе ўзаемадзеянне гуку і цела, гэта выдатная магчымасць паказаць сваю працу на адным з вядучых фестываляў сучаснай і эксперыментальнай музыкі ў Скандынавіі. | 216 |
| 7 | 🎨 Чаму адны рэлізы адразу прыцягваюць увагу, а іншыя губляюцца ў стужцы?
Таму што людзі спачатку бачаць, а ўжо потым слухаюць.
Менавіта пра гэта гаварыла дызайнерка Караліна Палякова падчас сваёй лекцыі ў рамках Amplify Belarus.
Добры візуал — гэта не толькі вокладка. Гэта ўся гісторыя рэлізу: прэс-фота, Reels, Stories, TikTok, афармленне сацсетак і ўсе матэрыялы, з якімі сустракаецца ваша аўдыторыя.
У новай каруселі мы сабралі 5 галоўных прынцыпаў, якія дапамогуць зрабіць візуальную камунікацыю больш моцнай і пазнавальнай.
Унутры:
🎨 чаму варта думаць пра ўсю візуальную канцэпцыю, а не толькі пра вокладку;
📸 як пазбягаць выпадковых дызайнерскіх рашэнняў;
🎯 чаму паслядоўнасць мацнейшая за складанасць;
📅 навошта планаваць візуал яшчэ да старту рэлізнай кампаніі;
▶️ і чаму менавіта візуал часта становіцца першай прычынай, каб чалавек націснуў Play.
💡 Захоўвайце гэты пост — ён стане добрым чэк-лістам перад падрыхтоўкай наступнага рэлізу.
А што для вас заўсёды аказваецца самым складаным: прыдумаць канцэпцыю, зрабіць вокладку, арганізаваць фотасесію ці захаваць адзіную стылістыку ва ўсіх матэрыялах? | 233 |
| 8 | 🎛 Ці можна выратаваць дрэнны трэк добрым звядзеннем?
Кароткі адказ — не.
Менавіта да такой думкі падчас сваёй лекцыі ў Amplify Belarus падводзіў Стас Бублік.
Добры гук пачынаецца задоўга да таго, як вы адкрыеце EQ, кампрэсар ці іншыя плагіны. Аснова — гэта моцная песня, прадуманая аранжыроўка, якасны запіс і правільны баланс паміж усімі элементамі.
У новай каруселі мы сабралі 5 практычных парад, якія дапамогуць пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак яшчэ да этапу звядзення і майстарынгу.
Унутры:
🎵 чаму аранжыроўка важнейшая за колькасць плагінаў;
🎚 калі лепш прыбраць інструмент, чым апрацоўваць яго;
🎧 навошта пастаянна слухаць рэферэнсы;
☕ чаму перапынкі — абавязковая частка працы над музыкай;
🎛 і з чаго насамрэч складаецца прафесійнае гучанне.
💡 Захоўвайце гэты пост — ён дакладна спатрэбіцца перад наступным рэлізам.
А што для вас самае складанае ў працы над гучаннем трэка: аранжыроўка, запіс, звядзенне ці майстарынг? | 231 |
| 9 | 🎵 Чаму адны трэкі знаходзяць сваю аўдыторыю ў TikTok, а іншыя — не?
Адказ не заўсёды ў музыцы.
Падчас лекцыі ў праграме Amplify Belarus Соня Зак падзялілася практычнымі прынцыпамі, якія дапамагаюць музыкам выкарыстоўваць TikTok не як пляцоўку для рэкламы, а як інструмент пабудовы супольнасці вакол сваёй музыкі.
У гэтай каруселі сабралі 5 галоўных думак:
📱 чаму не варта «прадаваць» трэк;
🎬 навошта пачынаць TikTok-кампанію яшчэ да рэлізу;
⏳ чаму не трэба выдаляць ролікі, якія не сталі папулярнымі адразу;
🎵 як адна песня можа стаць асновай для дзясяткаў відэа;
🚀 і чаму галоўная якасць для поспеху ў TikTok — рэгулярнасць.
💡 Калі вы рыхтуеце новы рэліз, абавязкова захавайце гэтую карусель — гэтыя парады дапамогуць пабудаваць TikTok-стратэгію яшчэ да дня выхаду песні.
А якое відэа пра вашу музыку набрала найбольш праглядаў? Падзяліцеся ў каментарыях. 👇 | 215 |
| 10 | 🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы.
Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасля рэлізу. Але на самой справе гэта адзін з самых магутных інструментаў для прасоўвання музыкі і пошуку новай аўдыторыі.
У новай каруселі мы сабралі галоўныя парады з лекцыі Дзмітрыя Безкаравайнага, якая прайшла ў межах праграмы Amplify Belarus.
Вы даведаецеся:
▶️ чаму Official Audio не менш важны за кліп;
▶️ як выкарыстоўваць YouTube Shorts для прасоўвання рэлізу;
▶️ што павінна быць на прафесійна аформленым YouTube-канале;
▶️ чаму рэліз — гэта цэлая кантэнтная кампанія, а не адна публікацыя;
▶️ як зрабіць так, каб YouTube сапраўды дапамагаў знаходзіць новых слухачоў.
💡 Калі рыхтуецеся да наступнага рэлізу — абавязкова захавайце гэтыя парады.
І раскажыце ў каментарыях: колькі часу вы сёння надаеце развіццю свайго YouTube-канала? | 198 |
| 11 | 🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы.
Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасля рэлізу. Але на самой справе гэта адзін з самых магутных інструментаў для прасоўвання музыкі і пошуку новай аўдыторыі.
У новай каруселі мы сабралі галоўныя парады з лекцыі Дзмітрыя Безкаравайнага, якая прайшла ў межах праграмы Amplify Belarus.
Вы даведаецеся:
▶️ чаму Official Audio не менш важны за кліп;
▶️ як выкарыстоўваць YouTube Shorts для прасоўвання рэлізу;
▶️ што павінна быць на прафесійна аформленым YouTube-канале;
▶️ чаму рэліз — гэта цэлая кантэнтная кампанія, а не адна публікацыя;
▶️ як зрабіць так, каб YouTube сапраўды дапамагаў знаходзіць новых слухачоў.
💡 Калі рыхтуецеся да наступнага рэлізу — абавязкова захавайце гэтыя парады.
І раскажыце ў каментарыях: колькі часу вы сёння надаеце развіццю свайго YouTube-канала? | 1 |
| 12 | 🔊 SONIC CONNECTIONS — рэзідэнцыя для эксперыментальнай музыкі, гукавога мастацтва і перформансу | #Італія
→ Villa Filanda Antonini запрашае да мастакоў(-ачак) і прафесіяналаў(-ак) на месячную рэзідэнцыю Sonic Connections у Вілорбе, Італія.
Рэзідэнцыя будзе прысвечаная даследаванню сувязяў паміж архітэктурай, ландшафтам і калектыўным гукавым досведам. Праграма пройдзе ў былой шаўковай фабрыцы Villa Filanda Antonini.
◉ Калі: 1–31 сакавіка 2027.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі і іншыя прафесіяналы(-кі), якія легальна жывуць у адной з 40 краін Creative Europe або ў пазначаных заморскіх рэгіёнах і тэрыторыях і не жывуць у Італіі.
Тэмы і фарматы:
• Эксперыментальная музыка;
• Гукавое мастацтва;
• Перформанс;
• Праекты, што даследуюць гук у сувязі з прасторай, архітэктурай і ландшафтам.
Прапануецца:
• Пражыванне;
• Пакрыццё дарожных і вытворчых выдаткаў;
• Ментарская падтрымка;
• Штодзённая выплата.
⏳ Ддл: 19 ліпеня, 23:59 CEST.
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 177 |
| 13 | 🎼 Nicosia Ludic Lab 2026 — #рэзідэнцыя для кампазітараў і кампазітарак + праца з Toyful Music Festival Ensemble | #Кіпр
→ Atheras Peoples & Cultures запрашае на 31-дзённую рэзідэнцыю ў Нікасіі. У яе цэнтры — «гульня» як метад стварэння і выканання сучаснай музыкі.
Удзельнікі(-цы) будуць распрацоўваць новыя творы разам з прафесійным ансамблем і рыхтаваць музыку да публічнага выканання на Toyful Music Festival 2026.
◉ Калі: 23 кастрычніка — 22 лістапада 2026.
Фармат рэзідэнцыі:
• Першыя 5 дзён — эксперыменты з ансамблем і тэставанне;
• Дні 6–23 — дапрацоўка кампазіцыі, ментарскія сесіі і сустрэчы з музыкамі;
• Апошні тыдзень — фінальныя рэпетыцыі і падрыхтоўка да канцэрта.
◉ Для каго: для асобных #кампазітары/-кі, якія працуюць з эксперыментальнай музыкай і ансамблевымі фарматамі і жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe;
Можна працаваць з:
• Цацкамі, цацачнымі інструментамі і паўсядзённымі аб’ектамі як гукавым матэрыялам;
• Правіламі, абмежаваннямі і механікамі гульняў як асновай для музычнай структуры;
• Акустычным узаемадзеяннем паміж музыкамі, інструментамі і аб’ектамі.
Важна:
• Фінальны твор мусіць доўжыцца ад 7 да 10 хвілін;
• Усе творы павінны быць напісаныя для поўнага складу ансамбля — 4–5 выканаўцаў;
• Сольныя творы, дуэты і трыа не прымаюцца;
• Электроніка і фіксаваныя медыя не падтрымліваюцца.
У распараджэнні ўдзельнікаў(-іц) будзе ансамбль, які працуе з:
• Кларнетам і бас-кларнетам;
• Флейтай і трамбонам;
• Нізкімі меднымі духавымі;
• Фартэпіяна / сінтэзатарам;
• Перкусіяй;
• Гукавымі аб’ектамі і цацачнымі інструментамі: toy piano, музычнымі шкатулкамі, boomwhackers, паветранымі шарыкамі і інш.
Прапануецца:
• Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і суткавыя;
• Пражыванне ў агульнай кватэры ў цэнтры Нікасіі;
• Пастаянны доступ да прафесійнага ансамбля;
• Ментарскія і індывідуальныя сесіі з музыкамі;
• Коўчынг ад кампазітара і дырыжора Andys Skordis;
• Мастацкая і прафесійная падтрымка ад каманды Atheras;
• Рэпетыцыйная прастора і вытворчая падтрымка;
• Аўдыё- і відэазапіс фінальнага канцэрта.
⏳ Ддл: 15 ліпеня.
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 174 |
| 14 | 🎶 OPEN CALL: Arctic Sounds 2027 | #Грэнландыя
Адкрыты прыём заявак на Arctic Sounds — адзін з самых паўночных музычных фестываляў у свеце.
Фестываль штогод збірае аўтарскіх артыстаў з краін Поўначы, Арктыкі і іншых рэгіёнаў свету, спалучаючы канцэрты, міжнародны нэтворкінг і творчыя калабарацыі.
Для каго
— #музыкі
— #гурты
— #аўтарскія_праекты
— live acts любых жанраў
Што прапануе
— выступ на міжнародным фестывалі
— сустрэчы з прадстаўнікамі музычнай індустрыі
— удзел у праграме Nordic Playgrounds (нэтворкінг, дыскусіі, сумесныя праекты)
— магчымасць пазнаёміцца з музычнай сцэнай Грэнландыі і Арктычнага рэгіёна
📌 Пра фестываль
Arctic Sounds — некамерцыйны фестываль, які ўжо некалькі гадоў будуе культурныя сувязі паміж Грэнландыяй, краінамі Поўначы, Арктыкай і астатнім светам. Акрамя музычнай праграмы, ён развівае міжнароднае супрацоўніцтва, адукацыйныя ініцыятывы і падтрымлівае новыя творчыя партнёрствы.
📍 Сісіміут, Грэнландыя
🗓 Красавік 2027
🔥 Ддл: 10 ліпеня 2026
💥 Падача: https://www.arcticsounds.gl/contact
📌 Калі вы шукаеце не толькі канцэрт, але і новыя міжнародныя сувязі, незвычайны культурны кантэкст і магчымасць выступіць літаральна за Палярным кругам — Arctic Sounds варты ўвагі. | 174 |
| 15 | 🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць?
Гэта залежыць не толькі ад музыкі.
Часта ўсё вырашае тое, як вы пра яе расказваеце.
Паводле лекцыі для #AmplifyBelarus музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі мы падрыхтавалі кароткую карусель з пяццю прынцыпамі, якія дапамогуць камунікаваць з медыя больш эфектыўна.
Унутры:
• чаму прэс-рэліз — гэта не біяграфія;
• навошта вывучаць медыя перад тым, як пісаць журналісту;
• чаму масавая рассылка працуе горш за персанальны ліст;
• як зрабіць так, каб журналіст не закрыў ваш ліст праз 10 секунд;
• і што на самой справе хоча атрымаць ад музыканта любое выданне.
💙 Захоўвайце, калі рыхтуеце новы рэліз.
І падзяліцеся з музыкамі, якім гэта можа быць карысна.
#AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicPR #MusicMarketing #ІндыМузыка #МузычныМенеджмент | 205 |
| 16 | 🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць?
Гэта залежыць не толькі ад музыкі.
Часта ўсё вырашае тое, як вы пра яе расказваеце.
Паводле лекцыі для #AmplifyBelarus музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі мы падрыхтавалі кароткую карусель з пяццю прынцыпамі, якія дапамогуць камунікаваць з медыя больш эфектыўна.
Унутры:
• чаму прэс-рэліз — гэта не біяграфія;
• навошта вывучаць медыя перад тым, як пісаць журналісту;
• чаму масавая рассылка працуе горш за персанальны ліст;
• як зрабіць так, каб журналіст не закрыў ваш ліст праз 10 секунд;
• і што на самой справе хоча атрымаць ад музыканта любое выданне.
💙 Захоўвайце, калі рыхтуеце новы рэліз.
І падзяліцеся з музыкамі, якім гэта можа быць карысна.
#AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicPR #MusicMarketing #ІндыМузыка #МузычныМенеджмент | 1 |
| 17 | 🎧 OPEN CALL: SONOHR Radio & Podcast Festival 2027 | #Швейцарыя
Адкрыты прыём заявак на SONOHR Radio & Podcast Festival — адзін з вядучых еўрапейскіх фестываляў, прысвечаных аўдыямастацтву, радыё, падкастам і эксперыментальным гукавым фарматам.
Арганізатары шукаюць праекты, якія па-новаму працуюць з аўдыё, пашыраюць межы слухання і прапануюць нестандартныя мастацкія падыходы.
Для каго
— #саўнд_артысты/-кі
— #аўтары_падкастаў
— #радыё_аўтары/-кі
— #гукавыя_мастакі/-чкі
— #перформеры
— міждысцыплінарныя творцы
Што можна падаваць
🎙 live audio performances
🎧 audio walks і sound walks
🎭 live audio drama
🎤 live podcasts
🔊 інтэрактыўныя і ўдзельніцкія аўдыяфарматы
📻 мастацкія радыёпраекты
🎚 кароткія аўдыяпрацы (да 20 хвілін)
📖 прэзентацыі ўжо створаных аўдыяпраектаў
◉ Можна падаваць не толькі завершаныя працы, але і добра распрацаваныя канцэпцыі.
Што прапануюць
• ганарар за live-праекты
• аплату дарогі і пражывання ў Берне
• screening fee для адабраных аўдыяработ
• міжнародную прэзентацыю на адным з галоўных еўрапейскіх аўдыяфестываляў
📍 Берн, Швейцарыя
🗓 26–28 лютага 2027
🔥 Ддл: 3 жніўня 2026
👉 Падача: https://sonohr.ch/callforworks2027/
📌 Добрая магчымасць для тых, хто працуе з радыёдакументалістыкай, падкастамі, гукавымі перформансамі, experimental audio, sound art і іншымі наратыўнымі аўдыяфарматамі. | 219 |
| 18 | 🎵 Хто валодае вашай песняй пасля рэлізу?
Пытанне здаецца простым, але менавіта на ім многія музыкі губляюць грошы, магчымасці і нават адносіны з калегамі.
Па выніках лекцыі Аляксея Быстракова (ONErpm) для ўдзельнікаў Amplify Belarus мы падрыхтавалі кароткую карусэль пра базавыя рэчы, якія трэба ведаць кожнаму артысту перад выпускам музыкі.
Унутры:
• чым адрозніваюцца аўтарскія і сумежныя правы;
• чаму важна загадзя дамовіцца пра долі;
• чаму купіць біт — не значыць валодаць усім трэкам;
• навошта патрэбныя credits і метададзеныя;
• што такое ISRC і чаму без яго не абысціся;
• галоўны чэк-ліст перад рэлізам.
Захоўвайце сабе і дасылайце сябрам, якія рыхтуюць новыя рэлізы.
Поўная праграма Amplify Belarus працягваецца, а мы працягнем дзяліцца карыснымі матэрыяламі з лекцый і ментарскіх сустрэч.
🌐 belarusmusicexport.network
#AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicBusiness #MusicRights #MusicDistribution #IndependentArtist #BelarusianMusic | 242 |
| 19 | 🎶 OPEN CALL: MIL Festival 2026 | Партугалія
Адкрыты прыём заявак на MIL — Lisbon International Music Network, адзін з галоўных showcase-фестываляў Іберыйскага паўвострава і адна з найважнейшых музычных індустрыйных сустрэч Партугаліі.
З 2017 года MIL працуе як платформа для адкрыцця новых імёнаў, міжнароднага прасоўвання артыстаў і развіцця музычнай супрацы паміж краінамі. Акрамя канцэртнай праграмы, фестываль уключае канферэнцыю, майстар-класы, дыскусіі, сустрэчы з індустрыяй, рэзідэнцыі і адукацыйныя праграмы.
Для каго
— музыкі
— гурты
— live_act
— незалежныя і альтэрнатыўныя праекты любых жанраў
Што прапануе
— showcase-выступы перад міжнароднай аўдыторыяй
— сустрэчы з букінг-агентамі, лэйбламі, фестывалямі і медыя
— доступ да прафесійнай праграмы
— магчымасць пабудаваць новыя міжнародныя кантакты
📌 Пра фестываль
У апошнім выпуску MIL сабраў 920 прадстаўнікоў музычнай індустрыі з 18 краін, 265 артыстаў, 78 showcase-канцэртаў і амаль 4000 гледачоў. За некалькі гадоў фестываль стаў адной з галоўных кропак уваходу на музычныя рынкі Партугаліі, Іспаніі і лацінамоўнага свету.
📍 Лісабон, Партугалія
🗓 7–10 кастрычніка 2026
🔥 Ддл: 30 чэрвеня 2026
💥 Заяўка: https://noteforms.com/forms/open-call-artists-festival-mil-2026-wkowkp
📌 Добры варыянт для артыстаў, якія шукаюць showcase-пляцоўку ў Паўднёвай Еўропе і магчымасць пазнаёміцца з музычнай індустрыяй партугаламоўных краін. | 247 |
| 20 | 🔊 OPEN CALL: Sound Artist in Residence at O Castro Art Village | #Іспанія
Рэдкая магчымасць для саўнд-артыстаў, палявых рэкордыстаў і даследчыкаў гуку.
O Castro Art Village — закінутая каменная вёска ў рэгіёне Ribeira Sacra на поўначы Іспаніі, ператвораная ў міжнародную мастацкую рэзідэнцыю. Арганізатары шукаюць саўнд-артыстаў, якія створаць пастаянную site-specific гукавую інсталяцыю для гэтай прасторы.
Праект будзе існаваць у выглядзе гукавых работ, даступных наведвальнікам праз QR-коды, размешчаныя ў руінах і навакольным ландшафце.
◉ Для каго:
• саўнд-артысты
• музыкі
• палявыя рэкордысты
• аўтары site-specific і гукавых інсталяцый
◉ Што прапануюць:
• 30-дзённая рэзідэнцыя ў кастрычніку 2026
• кампенсацыя дарогі да 400 EUR (да 800 EUR для далёкіх маршрутаў)
• стыпендыя 30 EUR у дзень
• пражыванне ў геадэзічным купале сярод лесу
• ментарская падтрымка
• магчымасць пакінуць сваю працу як пастаянную частку арт-вёскі
◉ Арганізатараў асабліва цікавяць праекты, звязаныя з:
• гукавымі ландшафтамі
• памяццю месца
• архітэктурнай акустыкай
• палявымі запісамі
• даследаваннем узаемадзеяння гуку і прасторы
📍 Ribeira Sacra, Галісія, Іспанія
🗓 Кастрычнік 2026 (30 дзён)
🔥 Ддл: 5 ліпеня 2026
💥 Падрабязнасці: https://ocastroartvillage.com/open-call-sound-artist-residency-o-castro-art-village/
📌 Удзельнік павінен пражываць у адной з краін праграмы Creative Europe (акрамя Іспаніі) і знаходзіцца на рэзідэнцыі ўвесь тэрмін без перапынкаў.
Гэта адна з тых магчымасцяў, дзе галоўным інструментам становіцца не студыя, а само месца: лес, руіны, вецер, вада і гукавая памяць закінутай вёскі. | 212 |
