fa
Feedback
BELARUS music EXPORT

BELARUS music EXPORT

رفتن به کانال در Telegram

BELARUS music EXPORT — Месца для прафесійнага развіцця ўсіх, хто звязаныя з беларускай сучаснай музыкай. Збіраем інфармацыю пра: стажыроўкі шоў-кейсы рэзідэнцыі семінары опэн-колы воркшопы Ёсць чым падзяліцца? Пішыце belarus.music.export@gmail.com

نمایش بیشتر
596
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-530 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئیه '26
ژوئیه '26
+5
در 0 کانال‌ها
ژوئن '26
+16
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+30
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+62
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+61
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+9
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+24
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+39
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+23
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+33
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+452
در 3 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
31 ژوئیه0
30 ژوئیه0
29 ژوئیه0
28 ژوئیه0
27 ژوئیه0
26 ژوئیه0
25 ژوئیه0
24 ژوئیه0
23 ژوئیه0
22 ژوئیه0
21 ژوئیه0
20 ژوئیه0
19 ژوئیه+1
18 ژوئیه0
17 ژوئیه0
16 ژوئیه0
15 ژوئیه0
14 ژوئیه0
13 ژوئیه0
12 ژوئیه0
11 ژوئیه0
10 ژوئیه0
09 ژوئیه+1
08 ژوئیه0
07 ژوئیه+1
06 ژوئیه+1
05 ژوئیه+1
04 ژوئیه0
03 ژوئیه0
02 ژوئیه0
01 ژوئیه0
پست‌های کانال
⚠️ Паважаныя беларускія музыкі, апошняе папярэджанне! Калі ласка, звярніце асаблівую ўвагу на гэты open call. Выдаткуйце 10 х
⚠️ Паважаныя беларускія музыкі, апошняе папярэджанне! Калі ласка, звярніце асаблівую ўвагу на гэты open call. Выдаткуйце 10 хвілін (ChatGPT вам у дапамогу 😉) і падайце заяўку. Гэта адзін з найлепшых showcase-фестываляў Еўропы, на якім мы самі былі ўжо не адзін раз. І гэта рэдкі выпадак, калі арганізатары сапраўды адкрытыя да разгляду заявак ад беларускіх артыстаў. Не лянуйцеся. Наваліцеся! Давайце разам зробім беларускую сцэну больш бачнай у Еўропе. ❤️ 🎶 OPEN CALL: MENT Ljubljana 2027 | #Славенія MENT Ljubljana адкрыў прыём заявак на свой 13-ы showcase-фестываль. MENT — адна з самых аўтарытэтных незалежных showcase-пляцовак Еўропы, якая штогод збірае сотні прадстаўнікоў музычнай індустрыі: букінг-агентаў, фестывальных праграматараў, лэйблаў, медыя і менеджараў. Менавіта сюды прыязджаюць адкрываць новых артыстаў. Для каго — #музыкі — #гурты — #сола_артысты — #live_acts — #DJ (з live-выступамі) Што прапануюць • выступ на MENT Ljubljana 2027; • ганарар (памер вызначаецца індывідуальна); • пражыванне для замежных артыстаў; • базавы backline; • харчаванне падчас фестывалю; • магчымасць выступіць перад міжнароднымі букінг-агентамі, фестывалямі, лэйбламі і іншымі прадстаўнікамі індустрыі. 📌 Арганізатары просяць падаваць асэнсаваныя заяўкі. Перад запаўненнем формы варта азнаёміцца з праграмамі мінулых гадоў і падумаць, ці адпавядае ваш праект эстэтыцы і аўдыторыі MENT. 📅 Пра вынікі паведамяць не пазней за 18 снежня 2026 года (часцей за ўсё — у перыяд з верасня па снежань). 📍 Любляна, Славенія 🗓 17–20 лютага 2027 🔥 Дэдлайн: 14 жніўня 2026 👉 Падаць заяўку: https://tally.so/r/dWjxPo 📌 Мы ўжо не раз былі на MENT і можам сказаць з упэўненасцю: гэта адзін з тых showcase-фестываляў, якія сапраўды могуць адкрыць дзверы ў міжнародную музычную індустрыю. Калі ваш праект гатовы да еўрапейскай аўдыторыі — не прапускайце гэты шанец.

2
🎶 OPEN CALL: MUSIC/MOVEMENT at Klang Festival 2027 | #Данія Klang Festival абвясціў спецыяльны Open Call для праграмы MUSIC/
🎶 OPEN CALL: MUSIC/MOVEMENT at Klang Festival 2027 | #Данія Klang Festival абвясціў спецыяльны Open Call для праграмы MUSIC/MOVEMENT. Фестываль шукае праекты на скрыжаванні эксперыментальнай музыкі, гукавога мастацтва і перформансу, якія па-свойму інтэрпрэтуюць тэму руху. Для каго — #музыкі — #кампазітары — #саўнд_артысты — #перформеры — міждысцыплінарныя калектывы Што шукаюць • 1–3 гатовыя да паказу праекты • эксперыментальная музыка, sound art і performance • праекты, прысвечаныя тэме MUSIC/MOVEMENT • невялікія пастаноўкі, якія можна змантаваць і паказаць у адзін дзень 📍 Паказы адбудуцца ў Dansehallerne — адной з галоўных пляцовак сучаснага танца ў Даніі. Што трэба даслаць • апісанне праекта і сувязі з тэмай MUSIC/MOVEMENT • прыкладны бюджэт • кароткія біяграфіі ўдзельнікаў • працягласць выступлення • спасылкі на аўдыё, відэа ці іншую дакументацыю (не ўкладанні) 📌 Важна: — прымаюцца толькі гатовыя праекты, а не ідэі ў распрацоўцы; — Klang плануе пакрыць вытворчыя выдаткі і ганарары выканаўцаў; — пытанні праезду і пражывання абмяркоўваюцца індывідуальна. 📍 Капенгаген, Данія 🗓 Фестываль: 15–18 чэрвеня 2027 🔥 Ддл: 1 верасня 2026 👉 Падрабязнасці: https://www.klang.dk/open-calls/opencall2027 📧 Заяўкі адпраўляюцца на: opencall@klang.dk 📝 У тэме ліста пазначце: Open Call 2027 📌 Калі ваш праект аб'ядноўвае музыку, рух, харэаграфію, прасторавыя перформансы або даследуе ўзаемадзеянне гуку і цела, гэта выдатная магчымасць паказаць сваю працу на адным з вядучых фестываляў сучаснай і эксперыментальнай музыкі ў Скандынавіі.
148
3
🎨 Чаму адны рэлізы адразу прыцягваюць увагу, а іншыя губляюцца ў стужцы? Таму што людзі спачатку бачаць, а ўжо потым слухаюц+5
🎨 Чаму адны рэлізы адразу прыцягваюць увагу, а іншыя губляюцца ў стужцы? Таму што людзі спачатку бачаць, а ўжо потым слухаюць. Менавіта пра гэта гаварыла дызайнерка Караліна Палякова падчас сваёй лекцыі ў рамках Amplify Belarus. Добры візуал — гэта не толькі вокладка. Гэта ўся гісторыя рэлізу: прэс-фота, Reels, Stories, TikTok, афармленне сацсетак і ўсе матэрыялы, з якімі сустракаецца ваша аўдыторыя. У новай каруселі мы сабралі 5 галоўных прынцыпаў, якія дапамогуць зрабіць візуальную камунікацыю больш моцнай і пазнавальнай. Унутры: 🎨 чаму варта думаць пра ўсю візуальную канцэпцыю, а не толькі пра вокладку; 📸 як пазбягаць выпадковых дызайнерскіх рашэнняў; 🎯 чаму паслядоўнасць мацнейшая за складанасць; 📅 навошта планаваць візуал яшчэ да старту рэлізнай кампаніі; ▶️ і чаму менавіта візуал часта становіцца першай прычынай, каб чалавек націснуў Play. 💡 Захоўвайце гэты пост — ён стане добрым чэк-лістам перад падрыхтоўкай наступнага рэлізу. А што для вас заўсёды аказваецца самым складаным: прыдумаць канцэпцыю, зрабіць вокладку, арганізаваць фотасесію ці захаваць адзіную стылістыку ва ўсіх матэрыялах?
203
4
🎛 Ці можна выратаваць дрэнны трэк добрым звядзеннем? Кароткі адказ — не. Менавіта да такой думкі падчас сваёй лекцыі ў Ampli+5
🎛 Ці можна выратаваць дрэнны трэк добрым звядзеннем? Кароткі адказ — не. Менавіта да такой думкі падчас сваёй лекцыі ў Amplify Belarus падводзіў Стас Бублік. Добры гук пачынаецца задоўга да таго, як вы адкрыеце EQ, кампрэсар ці іншыя плагіны. Аснова — гэта моцная песня, прадуманая аранжыроўка, якасны запіс і правільны баланс паміж усімі элементамі. У новай каруселі мы сабралі 5 практычных парад, якія дапамогуць пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак яшчэ да этапу звядзення і майстарынгу. Унутры: 🎵 чаму аранжыроўка важнейшая за колькасць плагінаў; 🎚 калі лепш прыбраць інструмент, чым апрацоўваць яго; 🎧 навошта пастаянна слухаць рэферэнсы; ☕ чаму перапынкі — абавязковая частка працы над музыкай; 🎛 і з чаго насамрэч складаецца прафесійнае гучанне. 💡 Захоўвайце гэты пост — ён дакладна спатрэбіцца перад наступным рэлізам. А што для вас самае складанае ў працы над гучаннем трэка: аранжыроўка, запіс, звядзенне ці майстарынг?
197
5
🎵 Чаму адны трэкі знаходзяць сваю аўдыторыю ў TikTok, а іншыя — не? Адказ не заўсёды ў музыцы. Падчас лекцыі ў праграме Ampl+5
🎵 Чаму адны трэкі знаходзяць сваю аўдыторыю ў TikTok, а іншыя — не? Адказ не заўсёды ў музыцы. Падчас лекцыі ў праграме Amplify Belarus Соня Зак падзялілася практычнымі прынцыпамі, якія дапамагаюць музыкам выкарыстоўваць TikTok не як пляцоўку для рэкламы, а як інструмент пабудовы супольнасці вакол сваёй музыкі. У гэтай каруселі сабралі 5 галоўных думак: 📱 чаму не варта «прадаваць» трэк; 🎬 навошта пачынаць TikTok-кампанію яшчэ да рэлізу; ⏳ чаму не трэба выдаляць ролікі, якія не сталі папулярнымі адразу; 🎵 як адна песня можа стаць асновай для дзясяткаў відэа; 🚀 і чаму галоўная якасць для поспеху ў TikTok — рэгулярнасць. 💡 Калі вы рыхтуеце новы рэліз, абавязкова захавайце гэтую карусель — гэтыя парады дапамогуць пабудаваць TikTok-стратэгію яшчэ да дня выхаду песні. А якое відэа пра вашу музыку набрала найбольш праглядаў? Падзяліцеся ў каментарыях. 👇
196
6
🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы. Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасл+5
🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы. Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасля рэлізу. Але на самой справе гэта адзін з самых магутных інструментаў для прасоўвання музыкі і пошуку новай аўдыторыі. У новай каруселі мы сабралі галоўныя парады з лекцыі Дзмітрыя Безкаравайнага, якая прайшла ў межах праграмы Amplify Belarus. Вы даведаецеся: ▶️ чаму Official Audio не менш важны за кліп; ▶️ як выкарыстоўваць YouTube Shorts для прасоўвання рэлізу; ▶️ што павінна быць на прафесійна аформленым YouTube-канале; ▶️ чаму рэліз — гэта цэлая кантэнтная кампанія, а не адна публікацыя; ▶️ як зрабіць так, каб YouTube сапраўды дапамагаў знаходзіць новых слухачоў. 💡 Калі рыхтуецеся да наступнага рэлізу — абавязкова захавайце гэтыя парады. І раскажыце ў каментарыях: колькі часу вы сёння надаеце развіццю свайго YouTube-канала?
198
7
🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы. Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасл
🎬 YouTube — гэта не толькі кліпы. Для многіх музыкаў YouTube дагэтуль застаецца платформай, куды проста загружаюць кліп пасля рэлізу. Але на самой справе гэта адзін з самых магутных інструментаў для прасоўвання музыкі і пошуку новай аўдыторыі. У новай каруселі мы сабралі галоўныя парады з лекцыі Дзмітрыя Безкаравайнага, якая прайшла ў межах праграмы Amplify Belarus. Вы даведаецеся: ▶️ чаму Official Audio не менш важны за кліп; ▶️ як выкарыстоўваць YouTube Shorts для прасоўвання рэлізу; ▶️ што павінна быць на прафесійна аформленым YouTube-канале; ▶️ чаму рэліз — гэта цэлая кантэнтная кампанія, а не адна публікацыя; ▶️ як зрабіць так, каб YouTube сапраўды дапамагаў знаходзіць новых слухачоў. 💡 Калі рыхтуецеся да наступнага рэлізу — абавязкова захавайце гэтыя парады. І раскажыце ў каментарыях: колькі часу вы сёння надаеце развіццю свайго YouTube-канала?
1
8
🔊 SONIC CONNECTIONS — рэзідэнцыя для эксперыментальнай музыкі, гукавога мастацтва і перформансу | #Італія → Villa Filanda An
🔊 SONIC CONNECTIONS — рэзідэнцыя для эксперыментальнай музыкі, гукавога мастацтва і перформансу | #Італія → Villa Filanda Antonini запрашае да мастакоў(-ачак) і прафесіяналаў(-ак) на месячную рэзідэнцыю Sonic Connections у Вілорбе, Італія. Рэзідэнцыя будзе прысвечаная даследаванню сувязяў паміж архітэктурай, ландшафтам і калектыўным гукавым досведам. Праграма пройдзе ў былой шаўковай фабрыцы Villa Filanda Antonini. ◉ Калі: 1–31 сакавіка 2027. ◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі і іншыя прафесіяналы(-кі), якія легальна жывуць у адной з 40 краін Creative Europe або ў пазначаных заморскіх рэгіёнах і тэрыторыях і не жывуць у Італіі. Тэмы і фарматы: • Эксперыментальная музыка; • Гукавое мастацтва; • Перформанс; • Праекты, што даследуюць гук у сувязі з прасторай, архітэктурай і ландшафтам. Прапануецца: • Пражыванне; • Пакрыццё дарожных і вытворчых выдаткаў; • Ментарская падтрымка; • Штодзённая выплата. ⏳ Ддл: 19 ліпеня, 23:59 CEST. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
177
9
🎼 Nicosia Ludic Lab 2026 — #рэзідэнцыя для кампазітараў і кампазітарак + праца з Toyful Music Festival Ensemble | #Кіпр → At
🎼 Nicosia Ludic Lab 2026 — #рэзідэнцыя для кампазітараў і кампазітарак + праца з Toyful Music Festival Ensemble | #Кіпр → Atheras Peoples & Cultures запрашае на 31-дзённую рэзідэнцыю ў Нікасіі. У яе цэнтры — «гульня» як метад стварэння і выканання сучаснай музыкі. Удзельнікі(-цы) будуць распрацоўваць новыя творы разам з прафесійным ансамблем і рыхтаваць музыку да публічнага выканання на Toyful Music Festival 2026. ◉ Калі: 23 кастрычніка — 22 лістапада 2026. Фармат рэзідэнцыі: • Першыя 5 дзён — эксперыменты з ансамблем і тэставанне; • Дні 6–23 — дапрацоўка кампазіцыі, ментарскія сесіі і сустрэчы з музыкамі; • Апошні тыдзень — фінальныя рэпетыцыі і падрыхтоўка да канцэрта. ◉ Для каго: для асобных #кампазітары/-кі, якія працуюць з эксперыментальнай музыкай і ансамблевымі фарматамі і жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe; Можна працаваць з: • Цацкамі, цацачнымі інструментамі і паўсядзённымі аб’ектамі як гукавым матэрыялам; • Правіламі, абмежаваннямі і механікамі гульняў як асновай для музычнай структуры; • Акустычным узаемадзеяннем паміж музыкамі, інструментамі і аб’ектамі. Важна: • Фінальны твор мусіць доўжыцца ад 7 да 10 хвілін; • Усе творы павінны быць напісаныя для поўнага складу ансамбля — 4–5 выканаўцаў; • Сольныя творы, дуэты і трыа не прымаюцца; • Электроніка і фіксаваныя медыя не падтрымліваюцца. У распараджэнні ўдзельнікаў(-іц) будзе ансамбль, які працуе з: • Кларнетам і бас-кларнетам; • Флейтай і трамбонам; • Нізкімі меднымі духавымі; • Фартэпіяна / сінтэзатарам; • Перкусіяй; • Гукавымі аб’ектамі і цацачнымі інструментамі: toy piano, музычнымі шкатулкамі, boomwhackers, паветранымі шарыкамі і інш. Прапануецца: • Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і суткавыя; • Пражыванне ў агульнай кватэры ў цэнтры Нікасіі; • Пастаянны доступ да прафесійнага ансамбля; • Ментарскія і індывідуальныя сесіі з музыкамі; • Коўчынг ад кампазітара і дырыжора Andys Skordis; • Мастацкая і прафесійная падтрымка ад каманды Atheras; • Рэпетыцыйная прастора і вытворчая падтрымка; • Аўдыё- і відэазапіс фінальнага канцэрта. ⏳ Ддл: 15 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
174
10
🎶 OPEN CALL: Arctic Sounds 2027 | #Грэнландыя Адкрыты прыём заявак на Arctic Sounds — адзін з самых паўночных музычных фесты
🎶 OPEN CALL: Arctic Sounds 2027 | #Грэнландыя Адкрыты прыём заявак на Arctic Sounds — адзін з самых паўночных музычных фестываляў у свеце. Фестываль штогод збірае аўтарскіх артыстаў з краін Поўначы, Арктыкі і іншых рэгіёнаў свету, спалучаючы канцэрты, міжнародны нэтворкінг і творчыя калабарацыі. Для каго — #музыкі — #гурты — #аўтарскія_праекты — live acts любых жанраў Што прапануе — выступ на міжнародным фестывалі — сустрэчы з прадстаўнікамі музычнай індустрыі — удзел у праграме Nordic Playgrounds (нэтворкінг, дыскусіі, сумесныя праекты) — магчымасць пазнаёміцца з музычнай сцэнай Грэнландыі і Арктычнага рэгіёна 📌 Пра фестываль Arctic Sounds — некамерцыйны фестываль, які ўжо некалькі гадоў будуе культурныя сувязі паміж Грэнландыяй, краінамі Поўначы, Арктыкай і астатнім светам. Акрамя музычнай праграмы, ён развівае міжнароднае супрацоўніцтва, адукацыйныя ініцыятывы і падтрымлівае новыя творчыя партнёрствы. 📍 Сісіміут, Грэнландыя 🗓 Красавік 2027 🔥 Ддл: 10 ліпеня 2026 💥 Падача: https://www.arcticsounds.gl/contact 📌 Калі вы шукаеце не толькі канцэрт, але і новыя міжнародныя сувязі, незвычайны культурны кантэкст і магчымасць выступіць літаральна за Палярным кругам — Arctic Sounds варты ўвагі.
174
11
🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць? Гэта залежыць не толькі ад музыкі. Часта ўсё вырашае тое+6
🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць? Гэта залежыць не толькі ад музыкі. Часта ўсё вырашае тое, як вы пра яе расказваеце. Паводле лекцыі для #AmplifyBelarus музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі мы падрыхтавалі кароткую карусель з пяццю прынцыпамі, якія дапамогуць камунікаваць з медыя больш эфектыўна. Унутры: • чаму прэс-рэліз — гэта не біяграфія; • навошта вывучаць медыя перад тым, як пісаць журналісту; • чаму масавая рассылка працуе горш за персанальны ліст; • як зрабіць так, каб журналіст не закрыў ваш ліст праз 10 секунд; • і што на самой справе хоча атрымаць ад музыканта любое выданне. 💙 Захоўвайце, калі рыхтуеце новы рэліз. І падзяліцеся з музыкамі, якім гэта можа быць карысна. #AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicPR #MusicMarketing #ІндыМузыка #МузычныМенеджмент
205
12
🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць? Гэта залежыць не толькі ад музыкі. Часта ўсё вырашае тое
🎤 Чаму адны музыкі трапляюць у медыя, а іншых проста не заўважаюць? Гэта залежыць не толькі ад музыкі. Часта ўсё вырашае тое, як вы пра яе расказваеце. Паводле лекцыі для #AmplifyBelarus музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі мы падрыхтавалі кароткую карусель з пяццю прынцыпамі, якія дапамогуць камунікаваць з медыя больш эфектыўна. Унутры: • чаму прэс-рэліз — гэта не біяграфія; • навошта вывучаць медыя перад тым, як пісаць журналісту; • чаму масавая рассылка працуе горш за персанальны ліст; • як зрабіць так, каб журналіст не закрыў ваш ліст праз 10 секунд; • і што на самой справе хоча атрымаць ад музыканта любое выданне. 💙 Захоўвайце, калі рыхтуеце новы рэліз. І падзяліцеся з музыкамі, якім гэта можа быць карысна. #AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicPR #MusicMarketing #ІндыМузыка #МузычныМенеджмент
1
13
🎧 OPEN CALL: SONOHR Radio & Podcast Festival 2027 | #Швейцарыя Адкрыты прыём заявак на SONOHR Radio & Podcast Festival — адз
🎧 OPEN CALL: SONOHR Radio & Podcast Festival 2027 | #Швейцарыя Адкрыты прыём заявак на SONOHR Radio & Podcast Festival — адзін з вядучых еўрапейскіх фестываляў, прысвечаных аўдыямастацтву, радыё, падкастам і эксперыментальным гукавым фарматам. Арганізатары шукаюць праекты, якія па-новаму працуюць з аўдыё, пашыраюць межы слухання і прапануюць нестандартныя мастацкія падыходы. Для каго — #саўнд_артысты/-кі — #аўтары_падкастаў — #радыё_аўтары/-кі — #гукавыя_мастакі/-чкі — #перформеры — міждысцыплінарныя творцы Што можна падаваць 🎙 live audio performances 🎧 audio walks і sound walks 🎭 live audio drama 🎤 live podcasts 🔊 інтэрактыўныя і ўдзельніцкія аўдыяфарматы 📻 мастацкія радыёпраекты 🎚 кароткія аўдыяпрацы (да 20 хвілін) 📖 прэзентацыі ўжо створаных аўдыяпраектаў ◉ Можна падаваць не толькі завершаныя працы, але і добра распрацаваныя канцэпцыі. Што прапануюць • ганарар за live-праекты • аплату дарогі і пражывання ў Берне • screening fee для адабраных аўдыяработ • міжнародную прэзентацыю на адным з галоўных еўрапейскіх аўдыяфестываляў 📍 Берн, Швейцарыя 🗓 26–28 лютага 2027 🔥 Ддл: 3 жніўня 2026 👉 Падача: https://sonohr.ch/callforworks2027/ 📌 Добрая магчымасць для тых, хто працуе з радыёдакументалістыкай, падкастамі, гукавымі перформансамі, experimental audio, sound art і іншымі наратыўнымі аўдыяфарматамі.
219
14
🎵 Хто валодае вашай песняй пасля рэлізу? Пытанне здаецца простым, але менавіта на ім многія музыкі губляюць грошы, магчымасц+6
🎵 Хто валодае вашай песняй пасля рэлізу? Пытанне здаецца простым, але менавіта на ім многія музыкі губляюць грошы, магчымасці і нават адносіны з калегамі. Па выніках лекцыі Аляксея Быстракова (ONErpm) для ўдзельнікаў Amplify Belarus мы падрыхтавалі кароткую карусэль пра базавыя рэчы, якія трэба ведаць кожнаму артысту перад выпускам музыкі. Унутры: • чым адрозніваюцца аўтарскія і сумежныя правы; • чаму важна загадзя дамовіцца пра долі; • чаму купіць біт — не значыць валодаць усім трэкам; • навошта патрэбныя credits і метададзеныя; • што такое ISRC і чаму без яго не абысціся; • галоўны чэк-ліст перад рэлізам. Захоўвайце сабе і дасылайце сябрам, якія рыхтуюць новыя рэлізы. Поўная праграма Amplify Belarus працягваецца, а мы працягнем дзяліцца карыснымі матэрыяламі з лекцый і ментарскіх сустрэч. 🌐 belarusmusicexport.network #AmplifyBelarus #BelarusMusicExport #MusicBusiness #MusicRights #MusicDistribution #IndependentArtist #BelarusianMusic
242
15
🎶 OPEN CALL: MIL Festival 2026 | Партугалія Адкрыты прыём заявак на MIL — Lisbon International Music Network, адзін з галоўн
🎶 OPEN CALL: MIL Festival 2026 | Партугалія Адкрыты прыём заявак на MIL — Lisbon International Music Network, адзін з галоўных showcase-фестываляў Іберыйскага паўвострава і адна з найважнейшых музычных індустрыйных сустрэч Партугаліі. З 2017 года MIL працуе як платформа для адкрыцця новых імёнаў, міжнароднага прасоўвання артыстаў і развіцця музычнай супрацы паміж краінамі. Акрамя канцэртнай праграмы, фестываль уключае канферэнцыю, майстар-класы, дыскусіі, сустрэчы з індустрыяй, рэзідэнцыі і адукацыйныя праграмы. Для каго — музыкі — гурты — live_act — незалежныя і альтэрнатыўныя праекты любых жанраў Што прапануе — showcase-выступы перад міжнароднай аўдыторыяй — сустрэчы з букінг-агентамі, лэйбламі, фестывалямі і медыя — доступ да прафесійнай праграмы — магчымасць пабудаваць новыя міжнародныя кантакты 📌 Пра фестываль У апошнім выпуску MIL сабраў 920 прадстаўнікоў музычнай індустрыі з 18 краін, 265 артыстаў, 78 showcase-канцэртаў і амаль 4000 гледачоў. За некалькі гадоў фестываль стаў адной з галоўных кропак уваходу на музычныя рынкі Партугаліі, Іспаніі і лацінамоўнага свету. 📍 Лісабон, Партугалія 🗓 7–10 кастрычніка 2026 🔥 Ддл: 30 чэрвеня 2026 💥 Заяўка: https://noteforms.com/forms/open-call-artists-festival-mil-2026-wkowkp 📌 Добры варыянт для артыстаў, якія шукаюць showcase-пляцоўку ў Паўднёвай Еўропе і магчымасць пазнаёміцца з музычнай індустрыяй партугаламоўных краін.
247
16
🔊 OPEN CALL: Sound Artist in Residence at O Castro Art Village | #Іспанія Рэдкая магчымасць для саўнд-артыстаў, палявых рэко
🔊 OPEN CALL: Sound Artist in Residence at O Castro Art Village | #Іспанія Рэдкая магчымасць для саўнд-артыстаў, палявых рэкордыстаў і даследчыкаў гуку. O Castro Art Village — закінутая каменная вёска ў рэгіёне Ribeira Sacra на поўначы Іспаніі, ператвораная ў міжнародную мастацкую рэзідэнцыю. Арганізатары шукаюць саўнд-артыстаў, якія створаць пастаянную site-specific гукавую інсталяцыю для гэтай прасторы. Праект будзе існаваць у выглядзе гукавых работ, даступных наведвальнікам праз QR-коды, размешчаныя ў руінах і навакольным ландшафце. ◉ Для каго: • саўнд-артысты • музыкі • палявыя рэкордысты • аўтары site-specific і гукавых інсталяцый ◉ Што прапануюць: • 30-дзённая рэзідэнцыя ў кастрычніку 2026 • кампенсацыя дарогі да 400 EUR (да 800 EUR для далёкіх маршрутаў) • стыпендыя 30 EUR у дзень • пражыванне ў геадэзічным купале сярод лесу • ментарская падтрымка • магчымасць пакінуць сваю працу як пастаянную частку арт-вёскі ◉ Арганізатараў асабліва цікавяць праекты, звязаныя з: • гукавымі ландшафтамі • памяццю месца • архітэктурнай акустыкай • палявымі запісамі • даследаваннем узаемадзеяння гуку і прасторы 📍 Ribeira Sacra, Галісія, Іспанія 🗓 Кастрычнік 2026 (30 дзён) 🔥 Ддл: 5 ліпеня 2026 💥 Падрабязнасці: https://ocastroartvillage.com/open-call-sound-artist-residency-o-castro-art-village/ 📌 Удзельнік павінен пражываць у адной з краін праграмы Creative Europe (акрамя Іспаніі) і знаходзіцца на рэзідэнцыі ўвесь тэрмін без перапынкаў. Гэта адна з тых магчымасцяў, дзе галоўным інструментам становіцца не студыя, а само месца: лес, руіны, вецер, вада і гукавая памяць закінутай вёскі.
212
17
🎶 OPEN CALL: Most Wanted: Music Club Festival 2026 | Германія Берлін шукае новых герояў сцэны. Адкрыты набор на ўдзел у Most
🎶 OPEN CALL: Most Wanted: Music Club Festival 2026 | Германія Берлін шукае новых герояў сцэны. Адкрыты набор на ўдзел у Most Wanted: Music Club Festival — шоўкейс-фестывалі, які праходзіць паралельна з адной з галоўных музычных індустрыйных канферэнцый Германіі. За два дні клубы House of Music, Cassiopeia і Badehaus на легендарнай тэрыторыі RAW-Gelände ператвараюцца ў вялікую пляцоўку для адкрыцця новых імёнаў, сустрэч з індустрыяй і міжнароднага нэтворкінгу. Арганізатары падкрэсліваюць: іх цікавяць не жанры, а яркая мастацкая ідэнтычнасць, моцныя live-шоў, арыгінальныя канцэпцыі і праекты, якія могуць зацікавіць міжнародную аўдыторыю. ◉ Для каго: • сольныя артысты • гурты • live acts • міжжанравыя і аўдыявізуальныя праекты • незалежныя музыкі (лэйбл і агент не патрэбныя) ◉ Што прапануюць: • гарантаваны ганарар • кейтэрынг • поўны доступ да фестывалю і канферэнцыі • выступ перад міжнароднымі букінг-агентамі, лэйбламі, медыя і музычнымі прафесіяналамі ◉ Важна: • можна падаваць яшчэ не выдадзеную музыку праз прыватныя спасылкі • працягласць выступу — каля 30 хвілін • дарожныя выдаткі не пакрываюцца 📍 Берлін, Германія 🗓 4–5 лістапада 2026 🔥 Ддл: 30 чэрвеня 2026 💥 Заяўка: https://airtable.com/appGFr07uhWKnaVn7/paguCnrIufFJ25kuJ/form 📌 Калі вы шукаеце еўрапейскія шоўкейсы, дзе можна не проста адыграць канцэрт, але і паказаць сябе міжнароднай музычнай індустрыі — гэта адна з самых цікавых магчымасцяў у Берліне.
1 179
18
🎪 Хочаце трапіць на showcase-фестываль, канферэнцыю ці міжнародны фестываль? Тады важна памятаць: добрай музыкі не заўсёды д+8
🎪 Хочаце трапіць на showcase-фестываль, канферэнцыю ці міжнародны фестываль? Тады важна памятаць: добрай музыкі не заўсёды дастаткова. Штогод арганізатары атрымліваюць сотні, а часам і тысячы заявак. І вельмі часта рашэнне залежыць не толькі ад трэкаў, але і ад таго, як вы сябе прадстаўляеце. Мы падрыхтавалі 7 простых, але важных парадаў, якія дапамогуць пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак і павысіць шанец на адбор. Захоўвайце, дзяліцеся з калегамі і выкарыстоўвайце перад наступным open call. А якія парады дапамагалі вам трапляць на фестывалі і шоукейсы? Пішыце ў каментарах. #BelarusMusicExport #ShowcaseFestival #OpenCall #MusicIndustry #BelarusianMusic #MusicExport #IndependentMusic #ArtistTips
464
19
OPEN CALL: MENT Ljubljana 2027 (Славенія) ⚠️ Увага, гэта асаблівы open call. Нашы сябры і партнёры з MENT Ljubljana традыцыйн
OPEN CALL: MENT Ljubljana 2027 (Славенія) ⚠️ Увага, гэта асаблівы open call. Нашы сябры і партнёры з MENT Ljubljana традыцыйна з цікавасцю сочаць за беларускай сцэнай, і сёлета мы бачым добрую магчымасць для яе больш шырокай прысутнасці ў праграме фестывалю. MENT Ljubljana — адзін з найважнейшых showcase-фестываляў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які штогод збірае сотні прадстаўнікоў музычнай індустрыі: букінг-агентаў, фестывалі, лэйблы, журналістаў і музычных куратараў. За гады існавання праз MENT прайшлі дзясяткі артыстаў, якія пасля атрымалі еўрапейскія туры, агентуры і новыя міжнародныя магчымасці. Для каго — музыкі — гурты — live_act — DJ з жывым выступленнем Што прапануюць — ганарар за выступ — пражыванне для замежных артыстаў — базавы backline — кейтэрынг — выступ перад міжнароднай музычнай індустрыяй 📍 Любляна, Славенія 🗓 17–20 лютага 2027 🔥 Ддл: 14 жніўня 2026 👉 Падача: https://tally.so/r/dWjxPo 📌 Перад падачай арганізатары раяць азнаёміцца з праграмамі папярэдніх гадоў і ацаніць, ці адпавядае ваш праект эстэтыцы і аўдыторыі фестывалю.
309
20
🎶OPEN CALL: Riga Music Week 2026 (Латвія) Адкрыты прыём заявак на Riga Music Week — міжнародны showcase-фестываль і канферэн
🎶OPEN CALL: Riga Music Week 2026 (Латвія) Адкрыты прыём заявак на Riga Music Week — міжнародны showcase-фестываль і канферэнцыю для артыстаў і прадстаўнікоў музычнай індустрыі. Пасля дэбютнага года, калі арганізатары атрымалі больш за 400 заявак з 38 краін і прынялі 60 артыстаў з 9 краін, фестываль вяртаецца з яшчэ больш шырокай міжнароднай праграмай. Riga Music Week — адзін з самых амбіцыйных новых showcase-фестываляў Балтыйскага рэгіёна. Акрамя канцэртаў, ён уключае канферэнцыю, networking-праграму, songwriting camp і сустрэчы музычнай індустрыі, ствараючы магчымасці для міжнароднага прасоўвання артыстаў. Што прапануе — showcase-выступы перад міжнароднай аўдыторыяй — сустрэчы з прадстаўнікамі індустрыі — новыя кантакты, букінг і патэнцыйныя калабарацыі — удзел у адным з новых музычных хабаў Балтыйскага рэгіёна 📍 Рыга, Латвія 🗓 4–6 лістапада 2026 🔥 Ддл: 10 ліпеня 2026 👉 Падача: https://rigamusicweek.lv/artist-open-call 📌 Важна: гэта не проста фестываль, а пляцоўка для развіцця міжнародных кантактаў і выхаду на новыя рынкі.
285