en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 271
Subscribers
No data24 hours
+87 days
+830 days
Posts Archive
У разгар расійскай акупацыі ён з’ехаў у Маскву служыць царам, а ўлады Беларусі хочуць зрабіць яго «нацыянальным героем» У Мін
У разгар расійскай акупацыі ён з’ехаў у Маскву служыць царам, а ўлады Беларусі хочуць зрабіць яго «нацыянальным героем» У Мінску будуюць новы Нацыянальны гістарычны музей і фармуюць «пантэон нацыянальных герояў» Беларусі. Адна з фігур, якая там мусіць з’явіцца, Сімяон Полацкі, чалавек, што зрабіў кар’еру ў Маскве ў разгар акупацыі беларускіх земляў расійскім войскам. У артыкуле Zerkalo – гісторыя Самуіла Пятроўскага-Сітняновіча: шлях ад Полацка і Віленскай акадэміі да ролі прыдворнага паэта і рэфарматара адукацыі ў Маскве, а таксама дыскусія пра тое, ці можна называць яго «нацыянальным героем» Беларусі, калі ён свядома стаў на бок імперскага цэнтру. Чытаць артыкул цалкам на Zerkalo

VEHA: RUINS OF BELARUS / Руіны Беларусі Veha Archive разам з беластоцкай Galeria Arsenał і Беларускім культурным цэнтрам Бела
VEHA: RUINS OF BELARUS / Руіны Беларусі Veha Archive разам з беластоцкай Galeria Arsenał і Беларускім культурным цэнтрам Беластока выдалі фотакнігу «Руіны Беларусі». Гэта вынік шматгадовай працы каманды праекта VEHA – некалькі сотняў здымкаў руін гістарычных помнікаў і людзей на іх фоне, зробленых на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Тэкст прадстаўлены на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай. 📅 15 снежня 2025 у Беластоку адбудзецца афіцыйная прэзентацыя кнігі ⏰ 17:00 у Galeria Arsenal (ul. A. Mickiewicza 2, Białystok). Уваход вольны 🔗‍ Анлайн-трансляцыя мерапрыемства будзе даступная на старонках у FB: /GaleriaArsenal, /centrumkulturybialoruskiej VEHA — незалежны беларускі лічбавы архіў, які працуе з 2017 года, спалучаючы мастацкую і даследчую дзейнасць. Канцэнтруючыся на тэматыцы штодзённасці, ён служыць платформай для збору і аналізу архіўных фотаздымкаў і візуальнай гісторыі Беларусі. 👉Падрабязней пра выданне і падборку фотаздымкаў з яго можна паглядзець на сайце VEHA.

«Лекцыя Снайдэра — напамін свету пра беларускія гісторыю і нацыю» У праграме «Госць Рацыі» акадэмічны дырэктар Беларускага ін
«Лекцыя Снайдэра — напамін свету пра беларускія гісторыю і нацыю» У праграме «Госць Рацыі» акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі тлумачыць, чаму лекцыя Тымаці Снайдэра «Беларусь: старажытная і сучасная» стала важным сігналам для ўсяго свету: пра існаванне беларускай гістарычнай традыцыі, беларускай нацыі і яе суб’ектнасці ў кантэксце вайны і геапалітычных крызісаў. Гаворка пра тое, як Снайдэр прапануе бачыць Беларусь не «белай плямай», а прасторай кантактаў і перапляцення культур, чаму аўтарытарныя рэжымы апіраюцца на спрошчаныя міфы пра мінулае і як акадэмічная дыскусія можа ім супрацьстаяць. Паслухаць гутарку з Аляксеем Ластоўскім можна на Беларускае Радыё Рацыя

Лакіза: археалагічныя даследаванні ўмацоўваюць беларускую дзяржаўнасць Сенсацыйнае адкрыццё зрабіў дырэктар Інстытута гісторы
Лакіза: археалагічныя даследаванні ўмацоўваюць беларускую дзяржаўнасць Сенсацыйнае адкрыццё зрабіў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза: беларуская дзяржаўнасць, аказваецца, налічвае тысячагоддзі! Больш за тое — пачынае свой адлік ажно 400 тысяч гадоў таму. Свае высновы Лакіза грунтуе на несамавітых выніках нядаўніх археалагічных даследаванняў. Аднак як знаходка стаянкі эпохі палеаліту — самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі, каля вёскі Агова ў Іванаўскім раёне — звязана з наяўнасцю нацыянальна акрэсленай дзяржаўнасці, кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў сваім артыкуле для «СБ» так і не тлумачыць.

У Польшчы затрымалі расійскага археолага за незаконныя раскопкі ў Крыме, якія прывялі да знішчэння культурнай спадчыны Загадч
У Польшчы затрымалі расійскага археолага за незаконныя раскопкі ў Крыме, якія прывялі да знішчэння культурнай спадчыны Загадчык сектара антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор'я ў Эрмітажы Аляксандр Буцягін выступаў з серыяй лекцый у Еўропе. Ён апынуўся ў Варшаве па дарозе з Нідэрландаў на Балканы. У польскай сталіцы ён быў затрыманы супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі. СБУ прад'явіла падазрэнне археолагу ў лістападзе мінулага года. Яму інкрымінуецца правядзенне раскопак без дазволу ў Керчы ў Крыме. Украінскія следчыя лічаць, што раскопкі прывялі да частковага разбурэння аб'екта «старажытны горад Мірмекій». Польская пракуратура звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб заключэнні затрыманага пад варту. Суд пастанавіў затрымаць яго на 40 дзён. Цяпер у Польшчы чакаюць афіцыйны запыт украінскага боку аб экстрадыцыі. Пасля гэтага польскі суд будзе вырашаць, ці ёсць падставы для выдачы супрацоўніка Эрмітажа Украіне. Фота: Аляксей Данічаў / РИА Новости

«Нацыянальная ідэнтычнасць: сучасны беларус. Хто ён, як яго пазнаць і дзе яго радзіма?» Пра гэта разважае гісторык Павел Церашковіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі і дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі. Ён тлумачыць, як у сучасным беларускім грамадстве суіснуюць некалькі ідэнтычнасцяў адначасова: праеўрапейская, homo sovieticus і розныя іх змешаныя формы; як у дыяспары і новай хвалі эміграцыі паступова вымалёўваецца асобная версія беларускасці, чаму фактычна ўзнікаюць «дзве Беларусі», чым перашкаджаюць узаемным стасункам стэрэатыпы суседзяў пра беларусаў. Асобна закранаюцца дыскусіі пра ліцвінізм і тое, як вобраз Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўваецца ў прапагандзе рэжыму Лукашэнкі. Гутарка апублікаваная на літоўскім асветніцкім канале VILNYS , арыентаваным на літоўскую аўдыторыю: ён распаўсюджвае аб’ектыўную інфармацыю пра беларускую дыяспару і сучасную Беларусь, а таксама дае магчымасць самім беларусам даведацца пра Літву і літоўцаў на рускай мове. Да відэа даступныя субтытры па-літоўску, па-беларуску, па-ўкраінску і па-польску.

«Украіна» была не толькі на поўдзень ад Беларусі, але і на ўсходзе ды поўначы «Украіна» ў дакументах ВКЛ XVI стагоддзя — гэта
«Украіна» была не толькі на поўдзень ад Беларусі, але і на ўсходзе ды поўначы «Украіна» ў дакументах ВКЛ XVI стагоддзя — гэта не толькі тэрыторыя на поўдзень ад Беларусі, але і шырокі пояс «украінных замкаў» на ўсходзе і поўначы сучаснай Беларусі, дзе ішло пастаяннае супрацьстаянне з Масквой і Крымам. Гісторык Мікола Волкаў паказвае, як у Метрыцы ВКЛ з’яўляецца паняцце «Руская Украіна» вакол Полацка і Віцебска, а таксама тлумачыць, чаму «ўкраіна» тады азначала своеасаблівы францір — зону перманентнай вайны з Масквой і Крымам, а не нацыянальную назву. Падрабязней пра тое, дзе менавіта знаходзіліся гэтыя «ўкраінныя замкі» і як сэнс паняцця «ўкраіна» сімвалічна адгукаецца ў сённяшняй вайне — у матэрыяле «Нашай Нівы»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на канферэнцыю «Спадчына і грамадзянская супольнасць» 📅 11–12 снежня 2025 года �
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на канферэнцыю «Спадчына і грамадзянская супольнасць» 📅 11–12 снежня 2025 года 📍 Вільня, ЕГУ (вул. Савічус, 17) 👉 Удзел адкрыты для ўсіх зацікаўленых слухачоў — вочна ў Вільні або анлайн праз Zoom. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Канферэнцыя прысвечаная таму, як культурная спадчына дакументуецца, пераасэнсоўваецца і захоўваецца ў далікатных, уразлівых або цяжкадаступных умовах — асабліва ў постсацыялістычных грамадствах. Асаблівая ўвага надаецца ініцыятывам «знізу»: сямейнай працы з гісторыяй, новым куратарскім падыходам і лічбавым інструментам, якія дазваляюць збіраць і аднаўляць разрозненыя наратывы. У праграме — даклады, панэльныя дыскусіі, кінапаказы, практычны воркшоп і прэзентацыя лічбавых праектаў, звязаных са спадчынай. 📄 Падрабязная праграма даступная на сайце ЕГУ Каб зарэгістравацца, напішыце старшыні аргкамітэта, асацыяванаму прафесару, д-ру Сцяпану Стурэйку: 📧 stsiapan.stureika@ehu.lt

Літвінізм: як спецслужбы Беларусі і Расеі выкарыстоўваюць спадчыну ВКЛ Гісторык і сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у эфіры «Раніца з Белсат» тлумачыць, што такое «літвінізм» і чаму Інстытут перакананы, што дыскусіі пра спадчыну ВКЛ выкарыстоўваюцца спецслужбамі Беларусі і Расеі «для фармавання варожых адносін да беларусаў, якія апынуліся ў выгнанні і былі гасцінна прынятыя Літвой».

Чаму правалілася спроба «ацвярэзіць» БССР Пра кампанію другой паловы 1980-х піша Аляксандр Гужалоўскі ў апошнім нумары часопі
Чаму правалілася спроба «ацвярэзіць» БССР Пра кампанію другой паловы 1980-х піша Аляксандр Гужалоўскі ў апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». У 1984-м па ўжыванню алкаголю на душу насельніцтва Беларусь займала 4-е месца ў СССР (пасля Эстоніі, Літвы і Латвіі). З 1985-га прыклада на палову скарацілі колькасць лікёра-гарэлачных крамаў, прыкметна вырас кошт гарэлкі, нецвярозых больш не пускалі ў мінскае метро і г.д. Пачало дзейнасць Беларускае рэспубліканскае добраахвотнае таварыства барацьбы за цвярозасць, але апытанне ў 1988-м паказала: толькі 14% яго чальцоў вялі цвярозы лад жыцця. Распаўсюдзілася самагонаварэнне (у 1986-м Дзятлаўскі народны суд прыцягнуў да адказнасці 102-гадовую грамадзянку Шапель). Выраслі продажы адэкалону і іншых вадкасцей, што прывяло да росту атручванняў (на Бабруйскім гідролізным заводзе рамонтнікі ўжылі метылавы спірт – 10 смерцяў). Ва ўмовах галоснасці чэргі за алкаголем пераўтвараліся ў дэманстрацыі з крытыкай улады. Па гэтых прычынах антыалкагольную кампанію спынілі.

Снайдар: ВКЛ – пераемнік Русі Знакаміты амерыканскі гісторык Тымаці Снайдар сцвярджае, што менавіта Вялікае Княства Лістоўскае з'яўляецца пераемнікам Русі, а не Масковія – меркаванне, якое гучыць асабліва цікава на фоне сённяшніх дыскусій пра «літвінізм». https://youtube.com/shorts/QN8gYqEOH28?si=fM0lOjPj4q7S4K7d

👑 У жылах большасці сучасных манархаў Еўропы цячэ кроў крывічанкі Сафіі, што некалі стала каралевай Даніі Калі ў пачатку 202
👑 У жылах большасці сучасных манархаў Еўропы цячэ кроў крывічанкі Сафіі, што некалі стала каралевай Даніі Калі ў пачатку 2024 года ў Даніі пасля паўстагоддзя праўлення каралевы Маргрэты ІІ каралём стаў яе сын Фрэдэрык Х, дацкія гісторыкі ўзгадвалі пра старажытныя дынастычныя карані каралеўскага дому. Сучасныя даследаванні паказваюць, што ў генеалагічным дрэве дацкай манархіі знаходзіцца Сафія Менская, дачка полацка-менскага князя Валадара Глебавіча і праўнучка знакамітага Усяслава Чарадзея з дынастыі Рагвалодавічаў. 🗡 Яна стала маці двух каралёў Даніі, а праз іх кроў беларускіх уладароў перадалася да сучасных каралёў Еўропы: ад Карла ІІІ у Вялікабрытаніі да Фэліпэ VI, манарха ў Гішпаніі. Падрабязней па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.

Як беларускі горад апынуўся ў складзе Швецыі на цэлы год — і што было далей Браслаў — адзін з самых папулярных курортных гара
Як беларускі горад апынуўся ў складзе Швецыі на цэлы год — і што было далей Браслаў — адзін з самых папулярных курортных гарадоў Беларусі — на цэлы год апынуўся ў складзе Швецыі. Як так здарылася, што частка ВКЛ стала тэрыторыяй шведскай кароны, чаму мясцовая шляхта абрала Стакгольм, а не Маскву ці Варшаву, і чым у выніку скончыўся гэты «шведскі эпізод» у беларускай гісторыі, Zerkalo распавядае на падставе даследаванняў гісторыка Андрэя Катлярчука. Тэкст добра паказвае, што наш рэгіён мог пайсці зусім іншым шляхам — з балтыйскімі і скандынаўскімі сувязямі і пратэстанцкай большасцю, — але замест гэтага атрымаў войны, дэпапуляцыю і паланізацыю. Чытаць артыкул на Zerkalo

Пабачыла свет выданне пра кніжныя скарбы Акадэміі навук Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі святкуе стагоддз
Пабачыла свет выданне пра кніжныя скарбы Акадэміі навук Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі святкуе стагоддзе. З гэтай нагоды пабачыла свет юбілейнае выданне пра кніжныя скарбы Нацыянальнай акадэміі навук – XV - XX стст. Сярод іх помнікі еўрапейскай кніжнай культуры: напрыклад, «Абгрунтаванні боскіх службаў» Гіёма Дзюрандуса (Страсбург, 1484), «Кнігі хронік» Хартмана Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Мастацтва артылерыі» Казіміра Сямяновіча (1651, 1729) і інш. Адмысловае месца адводзіцца помнікам славянскай кніжнасці, такім як: «Граматыка» (1648) Мялеція Сматрыцкага, «Жазло кіравання» (1667) Сімяона Полацкага і інш. У раздзел рукапісных кніг уключана сярод іншага «Найкароткае напісанне гісторыі Веткаўскай царквы» І. Кабанава. З усімі прадстаўленымі кнігамі можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Няпростая гісторыя: Чаму літоўцы баяцца літвінізму і як іх памірыць з беларусамі У працяг нашай нядаўняй заявы пра «літвінізм» прапануем вярнуцца да аднаго важнага выпуску «Няпростай гісторыі», які добра дапамагае разабрацца ў тэме. У гэтым выпуску Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі тлумачаць, адкуль узяўся тэрмін «літвіны», як у XIX–XX стагоддзях фармаваўся літвінізм і як ён звязаны з гісторыяй Беларусі і Літвы, як літвінізм суадносіцца з беларускім нацыяналізмам, і чаму страхі часткі літоўскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў перад літвінізмам значна перабольшаныя.

Repost from Наша Ніва
«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра
«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі З'явілася трэцяя частка жахлівых успамінаў вядомага беларускага літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна пра сваё сутыкненне з савецкай рэпрэсіўнай машынай. Калі папярэднія сшыткі ахоплівалі страшны 1941 год і выратаванне ў час «марша смерці» зняволеных, то гэтыя запісы прысвечаны пасляваеннаму часу ў Германіі, ілюзіі свабоды і непазбежнаму другому арышту. https://nashaniva.com/382891 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382891

Поўная відэаверсія круглага стала «Выбары ў ВКЛ» 🎥 Усё, што вы хацелі даведацца пра выбарчыя практыкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, цяпер можна пачуць непасрэдна ад прафесійных гісторыкаў. Пра гэта разважаюць Андрэй Радаман, Аляксандр Груша і Андрэй Мацук. Дыскусія адбылася ў межах праекта «Кава з гісторыкам». ☕️«Кава з гісторыкам» — ідэальны фармат для прагляду за вашай суботняй кавай: https://www.youtube.com/live/1agX6MHTZU4?si=rQTuJ0Uo17QVvy4u&t=440

📖❗️ Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце Пра гэта паведамляе Дзяржаўн
📖❗️ Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь у сваім тэлеграм-канале. 🧐 Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было.
Любы жадаючы можа адкрыць Атлас тут, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў.

"Літва ці Летува?" / „Litva ar Lietuva?" У працяг праблематыкі "літвінізму" прапануем паглядзець дыскусію “Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму”, пра якую мы згадваем у нашай заяве. Дыскусія адбылася 15 кастрычніка 2023 г. у Вільні падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі Прадмова. Мерапрыемства праводзілася на літоўскай і беларускай мовах (з перакладам)

Заява Беларускага інстытута публічнай гісторыі адносна "літвінізму" У сувязі з пастаянным выкарыстаннем тэмы “літвінізму” наш Інстытут вырашыў выступіць з публічнай заявай. Мы заклікаем да пошуку канструктыўных рашэнняў. Поўны тэкст заявы па-беларуску і па-ангельску тут