1 270
Suscriptores
Sin datos24 horas
+67 días
+530 días
Archivo de publicaciones
Лакіза: археалагічныя даследаванні ўмацоўваюць беларускую дзяржаўнасць
Сенсацыйнае адкрыццё зрабіў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза: беларуская дзяржаўнасць, аказваецца, налічвае тысячагоддзі! Больш за тое — пачынае свой адлік ажно 400 тысяч гадоў таму.
Свае высновы Лакіза грунтуе на несамавітых выніках нядаўніх археалагічных даследаванняў. Аднак як знаходка стаянкі эпохі палеаліту — самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі, каля вёскі Агова ў Іванаўскім раёне — звязана з наяўнасцю нацыянальна акрэсленай дзяржаўнасці, кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў сваім артыкуле для «СБ» так і не тлумачыць.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
У Польшчы затрымалі расійскага археолага за незаконныя раскопкі ў Крыме, якія прывялі да знішчэння культурнай спадчыны
Загадчык сектара антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор'я ў Эрмітажы Аляксандр Буцягін выступаў з серыяй лекцый у Еўропе. Ён апынуўся ў Варшаве па дарозе з Нідэрландаў на Балканы. У польскай сталіцы ён быў затрыманы супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі.
СБУ прад'явіла падазрэнне археолагу ў лістападзе мінулага года. Яму інкрымінуецца правядзенне раскопак без дазволу ў Керчы ў Крыме. Украінскія следчыя лічаць, што раскопкі прывялі да частковага разбурэння аб'екта «старажытны горад Мірмекій». Польская пракуратура звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб заключэнні затрыманага пад варту. Суд пастанавіў затрымаць яго на 40 дзён. Цяпер у Польшчы чакаюць афіцыйны запыт украінскага боку аб экстрадыцыі. Пасля гэтага польскі суд будзе вырашаць, ці ёсць падставы для выдачы супрацоўніка Эрмітажа Украіне.
Фота: Аляксей Данічаў / РИА Новости«Нацыянальная ідэнтычнасць: сучасны беларус. Хто ён, як яго пазнаць і дзе яго радзіма?»
Пра гэта разважае гісторык Павел Церашковіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі і дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі. Ён тлумачыць, як у сучасным беларускім грамадстве суіснуюць некалькі ідэнтычнасцяў адначасова: праеўрапейская, homo sovieticus і розныя іх змешаныя формы; як у дыяспары і новай хвалі эміграцыі паступова вымалёўваецца асобная версія беларускасці, чаму фактычна ўзнікаюць «дзве Беларусі», чым перашкаджаюць узаемным стасункам стэрэатыпы суседзяў пра беларусаў.
Асобна закранаюцца дыскусіі пра ліцвінізм і тое, як вобраз Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўваецца ў прапагандзе рэжыму Лукашэнкі.
Гутарка апублікаваная на літоўскім асветніцкім канале VILNYS , арыентаваным на літоўскую аўдыторыю: ён распаўсюджвае аб’ектыўную інфармацыю пра беларускую дыяспару і сучасную Беларусь, а таксама дае магчымасць самім беларусам даведацца пра Літву і літоўцаў на рускай мове. Да відэа даступныя субтытры па-літоўску, па-беларуску, па-ўкраінску і па-польску.
«Украіна» была не толькі на поўдзень ад Беларусі, але і на ўсходзе ды поўначы
«Украіна» ў дакументах ВКЛ XVI стагоддзя — гэта не толькі тэрыторыя на поўдзень ад Беларусі, але і шырокі пояс «украінных замкаў» на ўсходзе і поўначы сучаснай Беларусі, дзе ішло пастаяннае супрацьстаянне з Масквой і Крымам. Гісторык Мікола Волкаў паказвае, як у Метрыцы ВКЛ з’яўляецца паняцце «Руская Украіна» вакол Полацка і Віцебска, а таксама тлумачыць, чаму «ўкраіна» тады азначала своеасаблівы францір — зону перманентнай вайны з Масквой і Крымам, а не нацыянальную назву.
Падрабязней пра тое, дзе менавіта знаходзіліся гэтыя «ўкраінныя замкі» і як сэнс паняцця «ўкраіна» сімвалічна адгукаецца ў сённяшняй вайне — у матэрыяле «Нашай Нівы»
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на канферэнцыю «Спадчына і грамадзянская супольнасць»
📅 11–12 снежня 2025 года
📍 Вільня, ЕГУ (вул. Савічус, 17)
👉 Удзел адкрыты для ўсіх зацікаўленых слухачоў — вочна ў Вільні або анлайн праз Zoom.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!
Канферэнцыя прысвечаная таму, як культурная спадчына дакументуецца, пераасэнсоўваецца і захоўваецца ў далікатных, уразлівых або цяжкадаступных умовах — асабліва ў постсацыялістычных грамадствах. Асаблівая ўвага надаецца ініцыятывам «знізу»: сямейнай працы з гісторыяй, новым куратарскім падыходам і лічбавым інструментам, якія дазваляюць збіраць і аднаўляць разрозненыя наратывы.
У праграме — даклады, панэльныя дыскусіі, кінапаказы, практычны воркшоп і прэзентацыя лічбавых праектаў, звязаных са спадчынай.
📄 Падрабязная праграма даступная на сайце ЕГУ
Каб зарэгістравацца, напішыце старшыні аргкамітэта, асацыяванаму прафесару, д-ру Сцяпану Стурэйку:
📧 stsiapan.stureika@ehu.lt
Літвінізм: як спецслужбы Беларусі і Расеі выкарыстоўваюць спадчыну ВКЛ
Гісторык і сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у эфіры «Раніца з Белсат» тлумачыць, што такое «літвінізм» і чаму Інстытут перакананы, што дыскусіі пра спадчыну ВКЛ выкарыстоўваюцца спецслужбамі Беларусі і Расеі «для фармавання варожых адносін да беларусаў, якія апынуліся ў выгнанні і былі гасцінна прынятыя Літвой».
Repost from De facto. Беларуская навука
Чаму правалілася спроба «ацвярэзіць» БССР
Пра кампанію другой паловы 1980-х піша Аляксандр Гужалоўскі ў апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». У 1984-м па ўжыванню алкаголю на душу насельніцтва Беларусь займала 4-е месца ў СССР (пасля Эстоніі, Літвы і Латвіі). З 1985-га прыклада на палову скарацілі колькасць лікёра-гарэлачных крамаў, прыкметна вырас кошт гарэлкі, нецвярозых больш не пускалі ў мінскае метро і г.д.
Пачало дзейнасць Беларускае рэспубліканскае добраахвотнае таварыства барацьбы за цвярозасць, але апытанне ў 1988-м паказала: толькі 14% яго чальцоў вялі цвярозы лад жыцця. Распаўсюдзілася самагонаварэнне (у 1986-м Дзятлаўскі народны суд прыцягнуў да адказнасці 102-гадовую грамадзянку Шапель). Выраслі продажы адэкалону і іншых вадкасцей, што прывяло да росту атручванняў (на Бабруйскім гідролізным заводзе рамонтнікі ўжылі метылавы спірт – 10 смерцяў).
Ва ўмовах галоснасці чэргі за алкаголем пераўтвараліся ў дэманстрацыі з крытыкай улады. Па гэтых прычынах антыалкагольную кампанію спынілі.
Снайдар: ВКЛ – пераемнік Русі
Знакаміты амерыканскі гісторык Тымаці Снайдар сцвярджае, што менавіта Вялікае Княства Лістоўскае з'яўляецца пераемнікам Русі, а не Масковія – меркаванне, якое гучыць асабліва цікава на фоне сённяшніх дыскусій пра «літвінізм».
https://youtube.com/shorts/QN8gYqEOH28?si=fM0lOjPj4q7S4K7d
Repost from Будзьма беларусамі!
👑 У жылах большасці сучасных манархаў Еўропы цячэ кроў крывічанкі Сафіі, што некалі стала каралевай Даніі
Калі ў пачатку 2024 года ў Даніі пасля паўстагоддзя праўлення каралевы Маргрэты ІІ каралём стаў яе сын Фрэдэрык Х, дацкія гісторыкі ўзгадвалі пра старажытныя дынастычныя карані каралеўскага дому. Сучасныя даследаванні паказваюць, што ў генеалагічным дрэве дацкай манархіі знаходзіцца Сафія Менская, дачка полацка-менскага князя Валадара Глебавіча і праўнучка знакамітага Усяслава Чарадзея з дынастыі Рагвалодавічаў.
🗡 Яна стала маці двух каралёў Даніі, а праз іх кроў беларускіх уладароў перадалася да сучасных каралёў Еўропы: ад Карла ІІІ у Вялікабрытаніі да Фэліпэ VI, манарха ў Гішпаніі.
Падрабязней па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Як беларускі горад апынуўся ў складзе Швецыі на цэлы год — і што было далей
Браслаў — адзін з самых папулярных курортных гарадоў Беларусі — на цэлы год апынуўся ў складзе Швецыі. Як так здарылася, што частка ВКЛ стала тэрыторыяй шведскай кароны, чаму мясцовая шляхта абрала Стакгольм, а не Маскву ці Варшаву, і чым у выніку скончыўся гэты «шведскі эпізод» у беларускай гісторыі, Zerkalo распавядае на падставе даследаванняў гісторыка Андрэя Катлярчука.
Тэкст добра паказвае, што наш рэгіён мог пайсці зусім іншым шляхам — з балтыйскімі і скандынаўскімі сувязямі і пратэстанцкай большасцю, — але замест гэтага атрымаў войны, дэпапуляцыю і паланізацыю.
Чытаць артыкул на Zerkalo
Repost from De facto. Беларуская навука
Пабачыла свет выданне пра кніжныя скарбы Акадэміі навук
Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі святкуе стагоддзе. З гэтай нагоды пабачыла свет юбілейнае выданне пра кніжныя скарбы Нацыянальнай акадэміі навук – XV - XX стст. Сярод іх помнікі еўрапейскай кніжнай культуры: напрыклад, «Абгрунтаванні боскіх службаў» Гіёма Дзюрандуса (Страсбург, 1484), «Кнігі хронік» Хартмана Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Мастацтва артылерыі» Казіміра Сямяновіча (1651, 1729) і інш.
Адмысловае месца адводзіцца помнікам славянскай кніжнасці, такім як: «Граматыка» (1648) Мялеція Сматрыцкага, «Жазло кіравання» (1667) Сімяона Полацкага і інш. У раздзел рукапісных кніг уключана сярод іншага «Найкароткае напісанне гісторыі Веткаўскай царквы» І. Кабанава.
З усімі прадстаўленымі кнігамі можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Няпростая гісторыя: Чаму літоўцы баяцца літвінізму і як іх памірыць з беларусамі
У працяг нашай нядаўняй заявы пра «літвінізм» прапануем вярнуцца да аднаго важнага выпуску «Няпростай гісторыі», які добра дапамагае разабрацца ў тэме. У гэтым выпуску Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі тлумачаць, адкуль узяўся тэрмін «літвіны», як у XIX–XX стагоддзях фармаваўся літвінізм і як ён звязаны з гісторыяй Беларусі і Літвы, як літвінізм суадносіцца з беларускім нацыяналізмам, і чаму страхі часткі літоўскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў перад літвінізмам значна перабольшаныя.
Repost from Наша Ніва
«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі
З'явілася трэцяя частка жахлівых успамінаў вядомага беларускага літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна пра сваё сутыкненне з савецкай рэпрэсіўнай машынай. Калі папярэднія сшыткі ахоплівалі страшны 1941 год і выратаванне ў час «марша смерці» зняволеных, то гэтыя запісы прысвечаны пасляваеннаму часу ў Германіі, ілюзіі свабоды і непазбежнаму другому арышту.
https://nashaniva.com/382891
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382891
Поўная відэаверсія круглага стала «Выбары ў ВКЛ» 🎥
Усё, што вы хацелі даведацца пра выбарчыя практыкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, цяпер можна пачуць непасрэдна ад прафесійных гісторыкаў. Пра гэта разважаюць Андрэй Радаман, Аляксандр Груша і Андрэй Мацук. Дыскусія адбылася ў межах праекта «Кава з гісторыкам».
☕️«Кава з гісторыкам» — ідэальны фармат для прагляду за вашай суботняй кавай: https://www.youtube.com/live/1agX6MHTZU4?si=rQTuJ0Uo17QVvy4u&t=440
Repost from Будзьма беларусамі!
📖❗️ Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце
Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь у сваім тэлеграм-канале.
🧐 Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было.
Любы жадаючы можа адкрыць Атлас тут, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў.
"Літва ці Летува?" / „Litva ar Lietuva?"
У працяг праблематыкі "літвінізму" прапануем паглядзець дыскусію “Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму”, пра якую мы згадваем у нашай заяве.
Дыскусія адбылася 15 кастрычніка 2023 г. у Вільні падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі Прадмова. Мерапрыемства праводзілася на літоўскай і беларускай мовах (з перакладам)
Заява Беларускага інстытута публічнай гісторыі адносна "літвінізму"
У сувязі з пастаянным выкарыстаннем тэмы “літвінізму” наш Інстытут вырашыў выступіць з публічнай заявай. Мы заклікаем да пошуку канструктыўных рашэнняў.
Поўны тэкст заявы па-беларуску і па-ангельску тут
Мы ў TikTok!
Беларускі інстытута публічнай гісторыі запусціў свой канал у TikTok, дзе можна будзе пабачыць кароткія фрагменты з нашых відэа.
Першае відэа – урывак з лекцыі Тымаці Снайдэра, дзе гісторык тлумачыць, чаму Пуцін і Лукашэнка шукаюць апраўдання ў гісторыі: https://www.tiktok.com/@belpublichistory/video/7579903965706423574
Віншуем сябра рады Беларускага інстытута публічнай гісторыі Андрэя Радамана з паспяховай абаронай доктарскай дысертацыі!
3 снежня 2025 года Андрэй Радаман з адзнакай абараніў у Беластоцкім універсітэце доктарскую дысертацыю. Яго дысертацыя пад назвай “З'езды шляхты і рэгіянальныя сходы Навагрудскага ваяводства ў 1565–1632 гадах” уносіць каштоўны ўклад у даследаванні палітычнай культуры Рэчы Паспалітай.
Кіраўніком дысертацыі быў доктар Караль Лапатэцкі, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, а ў склад камісіі рэцэнзентаў уваходзілі выдатныя даследчыкі Томаш Кемпа, Анджэй Закшэўскі і Міхал Звежыкоўскі.
Зычым далейшых поспехаў у вывучэнні і папулярызацыі айчыннай гісторыі!
Да маладых беларускіх вучоных гэтага яшчэ не рабіў ніхто!
Як заяўляе Белта маладыя навукоўцы Акадэміі навук зрабілі нечаканае вынаходніцтва – настольную гульню пра партызан «Шлях герояў. Беларускія партызаны». Згуляць можна за аднаго з чатырох Герояў Савецкага Саюза: Бацьку Міная, Пятра Машэрава, Васіля Каржа або Кірыла Арлоўскага.
Гульнявое поле — гэта карта сучаснай Беларусі з пазначанымі і падпісанымі партызанскімі зонамі; партызаны рухаюцца па іх маршрутамі, натхнёнымі рэальнымі падзеямі. Старт — на Віцебшчыне, дзе партызанскі рух атрымаў найбольш масавае развіццё, а ўся партыя разлічаная прыкладна на 28 хадоў.
На полі ёсць клеткі «Партызанскія аэрадромы», якія дазваляюць зрабіць рывок наперад, «Карныя аперацыі», што выводзяць гульца з гульні, а таксама клеткі са складамі зброі і прадуктаў харчавання, якія дапамагаюць утрымацца ў лесе да наступнага ходу.
