en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 266
Subscribers
No data24 hours
-17 days
No data30 days
Posts Archive
Repost from Белсат
📚 Нарадзіўся ва Украіне, служыў у Польскім войску, і так і не ўступіў у кампартыю Сёння дзень нараджэння Янкі Брыля – класіка беларускай літаратуры, майстра кароткага апавядання і лірычнай прозы. Яго творы і сёння лічацца ўзорам прыгожай беларускай мовы і тонкага разумення чалавека.

🪖У Брэсце на Дзень дэсантнікаў зноў «гулялі ў вайну» У 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе сёлета вырашылі не абмяжоўвацца звыч
🪖У Брэсце на Дзень дэсантнікаў зноў «гулялі ў вайну» У 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе сёлета вырашылі не абмяжоўвацца звычайнымі паказальнымі выступамі. Гледачам паказалі адразу тры рэканструкцыі: эпізод Другой сусветнай вайны, бой у Афганістане і сучасны вучэбны бой — са стралянінай, выбухамі і ваеннай тэхнікай. Гучныя гукі пачаліся каля паловы восьмай раніцы. Жыхарка суседняга раёна паскардзілася, што выбухі разбудзілі людзей і напалохалі жывёл: «Святкуеце — святкуйце. Але, можа, з павагай да жыхароў? І перастаньце імітаваць вайну». У сацсетках адны падтрымалі вайскоўцаў, іншыя назвалі новы фармат «цыркам» і «ганьбай». Нядаўна падобнае ваеннае шоу з падпаленым хлявом, стралянінай, крыкамі і сцэнай «вызвалення» зладзілі ў Камянцы. Падобна, без чарговага бою афіцыйная святочная праграма ўжо не абыходзіцца. Больш падрабязна — у матэрыяле BGmedia

Рэпліка Крыжа каралевы Сафіі, княжны Менскай, гатовая: артэфакт прыбывае ў Капенгаген на старт «пірацкай экспедыцыі» У Капенг
Рэпліка Крыжа каралевы Сафіі, княжны Менскай, гатовая: артэфакт прыбывае ў Капенгаген на старт «пірацкай экспедыцыі» У Капенгаген дастаўлена ювелірная рэпліка Крыжа каралевы Сафіі (Дагмар) XII стагоддзя. Гэтая падзея азначае старт прыгожага культурнага праекта, які беларуская ініцыятарыца Марыя Грыц задумала як незвычайную, поўную азарту гістарычную экспедыцыю. Нагадаем, што гісторыя гэтага праекта распачалася на пачатку гэтага года — і непасрэдна завязаная на адну з самых выдатных рэліквій еўрапейскага Сярэднявечча, вядомую як крыж Дагмар. Візантыйскі крыж-рэліквіярый XII стагоддзя сёння старанна ахоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене і лічыцца сапраўдным скарбам Даніі. Але для беларусаў гэты артэфакт мае асаблівае гучанне: паводле гістарычных звестак, крыж належаў дацкай каралеве Дагмар, якая пры хрышчэнні насіла імя Сафія. Дачка менскага князя з роду Рагвалодавічаў, яна ыйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара ў 1157 годзе і стала каралевай Даніі. Чытаць на сайце або без VPN.

Браты Кукальнікі ў беларускай Вікіпедыі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкулы пра Паўла і Нес
Браты Кукальнікі ў беларускай Вікіпедыі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкулы пра Паўла і Нестара Кукальнікаў — братоў русінскага паходжання, звязаных з інтэлектуальным жыццём Вільні ХІХ ст. Павел Кукальнік выкладаў у Віленскім універсітэце, займаўся гісторыяй і краязнаўствам, працаваў цэнзарам. Ён сябраваў з Уладзіславам Сыракомлем і дазволіў надрукаваць асноўныя беларускамоўныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у тым ліку «Гапон» і пераклад «Пана Тадэвуша». Нестар Кукальнік стаў вядомым расійскім пісьменнікам і прыхільнікам імперскай ідэалогіі. Аднак яго першыя гістарычныя раманы былі прысвечаныя ВКЛ. У іх ён паказваў Літву як язычніцкі край, што паступова схіляецца да Русі, і разважаў пра яе месца паміж праваслаўнай і каталіцкай культурнымі традыцыямі. Гісторыя братоў Кукальнікаў раскрывае супярэчлівы свет Вільні да паўстання 1863 г., дзе імперская ідэалогія суседнічала з сяброўствам і супрацоўніцтвам з прадстаўнікамі мясцовай польскай і беларускай культуры.

Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса» Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (202
Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса» Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў. У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным. Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.

Лёс-эпоха: на 90-м годзе жыцця пайшла з жыцця Мая Кляшторная — архітэктарка, дзіця ГУЛАГу і захавальніца памяці Курапатаў У Б
Лёс-эпоха: на 90-м годзе жыцця пайшла з жыцця Мая Кляшторная — архітэктарка, дзіця ГУЛАГу і захавальніца памяці Курапатаў У Беларусі на 90-м годзе жыцця памерла вядомая грамадская дзяячка і архітэктарка Мая Кляшторная. Яе жыццёвы шлях умясціў у сябе трагедыю цэлага пакалення беларускай творчай эліты, знішчанай сталінскімі рэпрэсіямі, і шматгадовую барацьбу за захаванне гістарычнай праўды. Мая Кляшторная нарадзілася 31 мая 1937 года — усяго праз паўгода пасля арышту свайго бацькі, вядомага беларускага паэта Тодара Кляшторнага. Яе маці з трохмесячным немаўляці на руках пасля выраклі на высылку ў Акмалінскі лагер жонак «ворагаў народа» (АЛЖЫР), дзе дзяўчынку забралі ў лагерны дзіцячы дом. Тодара Кляшторнага расстралялі ў Менску ў страшныя дні кастрычніка 1937 года разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. Маці змагла забраць дачку толькі ў 1947 годзе. Чытаць на сайце або без VPN.

Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч 3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч
Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч   3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х. 👉 Падчас вайны Адамовіч удзельнічаў у партызанскім руху. 👉 Працаваў на катэдры беларускай літаратуры БДУ, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. 👉 У 1982-м у быў у складзе дэлегацыі БССР на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. 👉 У 1987 стаў дырэктарам навукова-дасьледчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. 👉 З 1989-га сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і народны дэпутат СССР. Выступаў за перабудову, дэмакратызацыю і галоснасьць. 👉 Адамовіч стаў адным зь першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў. 👉 Фільм на сцэнарый Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі» лічыцца адным з найлепшых фільмаў пра вайну. https://smarturl.click/2qY3m

70 гадоў таму ў Беларусь пачалі масава вяртацца палітвязні. Як іх сустракала савецкая ўлада? Пасля смерці Сталіна ў СССР пача
70 гадоў таму ў Беларусь пачалі масава вяртацца палітвязні. Як іх сустракала савецкая ўлада? Пасля смерці Сталіна ў СССР пачаўся працэс вызвалення і рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Але для многіх вяртанне дадому не азначала вяртанне да нармальнага жыцця: людзі сутыкаліся з адмовай у жыллі, праблемамі з працаўладкаваннем, а многія арганізатары рэпрэсій працягвалі займаць свае пасады. На падставе архіўных дакументаў і кнігі гісторыка Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953–1968)» выданне «Салідарнасць» распавядае пра тое, як у БССР праходзіла рэабілітацыя палітвязняў і чаму яна аказалася далёкай ад справядлівасці. Больш падрабязна — у матэрыяле «Салідарнасці»

У Беларусі пачалі ствараць інтэрактыўную карту будынкаў савецкага мадэрнізму. На сайце ўжо можна паглядзець на будынкі ў Мінс
У Беларусі пачалі ствараць інтэрактыўную карту будынкаў савецкага мадэрнізму. На сайце ўжо можна паглядзець на будынкі ў Мінску, Наваполацку, Баранавічах, Бабруйску. Рэсурс пакуль што знаходзіцца ў стадыі тэставання і напаўнення.

📌 2 жніўня – дзень памяці Міхала Валовіча 🔻 Застаўся ў беларускай гісторыі не толькі як мужны паўстанец, але і як мысляр, я
📌 2 жніўня – дзень памяці Міхала Валовіча 🔻 Застаўся ў беларускай гісторыі не толькі як мужны паўстанец, але і як мысляр, які значна апярэдзіў свой час. Ён разумеў, што нацыянальнае вызваленне немагчыма без сацыяльнай свабоды і ўдзелу народа. Менавіта таму многія гісторыкі лічаць яго папярэднікам ідэй, якія пазней развіў Кастусь Каліноўскі. https://racyja.com/by/kultura/2-zniunja-dzen-pamjaci-michala-valovica/

Repost from Наша Ніва
Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы Тры краіны за апошн
Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы Тры краіны за апошнія гады моцна разышліся ў сваім развіцці і палітычным кірунку. Сапраўдная цывілізацыйная прорва паміж Беларуссю, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой з другога, пралягае ў стаўленні да сваёй нацыянальнай спадчыны. Лічбы красамоўныя. https://nashaniva.com/401213 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401213

💣 Гарматы з дна Нёмана: што пакінула пасля сябе ў Гродне Вялікая Паўночная вайна Цар Пётр I патапіў уласную артылерыю ў Нёмане падчас адступлення расійскай арміі з Гродна ў сакавіку 1706 года. Пра гэта і пра іншыя падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі ВКЛ у чарговым сюжэце на нашым YouTube-канале расказвае Васіль Калач. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі. ▫️ Што стала штуршком да спусташальнай вайны? ▫️Ці быў кароль Аўгуст ІІ Сас вінаваты ў рабаваннях, гвалце і заняпадзе нашых гарадоў? ▫️Як расійскі вайсковы лагер на стагоддзі наперад вызначыў планіроўку вуліц Гродна? ▫️Навошта напалоханы пятроўскі гарнізон паліваў гарадскія сцены Гродна вадой? ▫️І колькі насамрэч гармат затанула ў рацэ? Адказы на ўсе пытанні ёсць у відэа: https://youtu.be/UieuYGGfZ_s?si=KJdvFYxrLeRW0ScI

1 жніўня а 17-й па ўсёй Варшаве гучаць сірэны, а машыны і людзі спыняюцца. Так кожны год — у памяць пра трагічныя падзеі Варш
1 жніўня а 17-й па ўсёй Варшаве гучаць сірэны, а машыны і людзі спыняюцца. Так кожны год — у памяць пра трагічныя падзеі Варшаўскага паўстання 1944-га. Як варшавякі спрабавалі вызваліць свой горад ад нямецкай акупацыі, пакуль савецкія войскі стаялі праз раку і проста назіралі: https://euroradio.fm/80-gadou-varshauskamu-paustannyu-chym-admetny-dlya-belarusau-gety-epizod-vayny Спасылка, якая працуе без VPN

У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая э
У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая экспазіцыя «Рэстаўрартар. Журнал гісторыі мастацтва, тэорыі і рэстаўрацыі». Выстава прысвечана нябачнай працы рэстаўратараў музея – унікальнаму даследчаму, тэхналагічнаму працэсу захавання культурнай спадчыны. Наведнікі могуць даведацца, як спецыялісты працягваюць жыццё музейным каштоўнасцям з дапамогай сучасных тэхналогій і навуковых методык, спалучаючы традыцыі і інавацыі. Акрамя саміх адрэстаўраваных аб’ектаў – прадметаў побыту і рэлігійнага культу, ваеннага рыштунку і нават цацак, падрыхтавалі планшэты, на якіх паказваюцца асаблівасці рэстаўрацыйнай працы. Чытаць на сайце або без VPN.

31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец. Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта! Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі

Repost from Новы Час
Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна. 31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі. Пасл
+9
Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна. 31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі. Пасля паўстання 1830–1831 гадоў ён быў вымушаны пакінуць Радзіму. У Чылі Дамейка стаў адным з самых аўтарытэтных вучоных, рэктарам універсітэта і чалавекам, якога лічаць адным з творцаў сучаснай краіны. Але нават праз паўстагоддзя пасля выгнання ён казаў:
«Я ніколі натуралізавацца не патраплю… памру ліцвінам».

🏰 Берасцейскі замак: гісторыя галоўнай рэзідэнцыі горада Праект VisitBrest выпусціў анімацыйны ролік пра Берасцейскі замак — не толькі абарончае збудаванне, але і важны палітычны цэнтр сярэднявечнага горада. Тут напярэдадні Грунвальдскай бітвы сустракаліся Вітаўт і Ягайла, праходзілі соймы і прымаліся дзяржаўныя рашэнні. Рэканструкцыя замка створаная на аснове архіўных крыніц, інвентароў і гістарычных планаў. Гэта першы з двух матэрыялаў пра абарончую архітэктуру Берасця. Наступны будзе прысвечаны Берасцейскай фартэцыі XVII стагоддзя. 🔗 https://youtu.be/rJ8h03CwH3E :::

«Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку 28 ліпеня на Парт
«Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку 28 ліпеня на Партызанскім праспекце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». На ім паказаныя маладыя мужчына і жанчына — зборныя вобразы беларускіх партызанаў. Пад выявай змешчаныя радкі Янкі Купалы. Паводле падлікаў BGmedia, гэта ўжо чацвёрты ваенны арт-аб’ект у Брэсце. Адны гараджане хваляць працу і лічаць такую тэму лагічнай для Партызанскага праспекта. Іншыя пытаюцца: «Колькі можна пра вайну?» — і прапануюць часцей звяртацца ў гарадскім мастацтве да мясцовай культуры, навукі ды іншых перыядаў гісторыі. Падрабязней — у матэрыяле BGmedia

У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную су
У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную сумесна з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі На выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі. У 2023 годзе на раскопках замка, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, былі знойдзены падмуркі, а ў 2025 годзе раскапаны перыметр Трэцяй вежы. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае две вежы. На выставе паказалі складанапрафіляваную цэглу нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Таксама тут дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка і інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV стагоддзя – кельмы крэўскіх майстроў. Чытаць на сайце або без VPN.