en
Feedback
Верашчака

Верашчака

Open in Telegram

Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць. Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму. Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды @gusljar_bot

Show more
403
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-1230 days
Posts Archive
Японія запусціць місію для дастаўкі на Зямлю першых узораў з месяца Марса Японія рыхтуе місію Martian Moons eXploration (MMX), мэта якой — упершыню даставіць на Зямлю ўзор рэчыва з аднаго з месяцаў Марса. Касмічны апарат MMX будзе каля года ляцець да сістэмы Марса, пасля чаго на працягу прыкладна трох гадоў будзе працаваць на арбіце планеты і яе спадарожнікаў. За гэты час ён павінен сабраць матэрыял з паверхні марсіянскага месяца і правесці шэраг навуковых назіранняў. Па завяршэнні даследчай фазы MMX пачне зваротны пералёт, які таксама зойме каля года. Дастаўка капсулы з узорамі на Зямлю чакаецца ў 2031 годзе. Місія MMX павінна даць навукоўцам унікальныя даныя пра паходжанне месяцаў Марса і эвалюцыю ўсёй марсіянскай сістэмы, а таксама дапамагчы лепш зразумець працэсы фарміравання планет і іх спадарожнікаў у Сонечнай сістэме. https://www.techspot.com/news/113757-japan-mmx-mission-attempt-land-phobos-bring-martian.html

Repost from ZVIAZDA.BY
🕔 Варэнне з вішні і слівы нельга захоўваць даўжэй за сем месяцаў з-за атрутнай сінільнай кіслаты, якая ўтвараецца з часам у
🕔 Варэнне з вішні і слівы нельга захоўваць даўжэй за сем месяцаў з-за атрутнай сінільнай кіслаты, якая ўтвараецца з часам у костачках, паведаміла намеснік кіраўніка Інстытута медыцыны і медтэхналогій НДУ Дар’я Падчынёнкава

• Але вусені патрабуюць больш ежы, чым маленькія лічынкі. Менавіта таму яны навучыліся рабіць гукі, падобнае на тыя, што выда
• Але вусені патрабуюць больш ежы, чым маленькія лічынкі. Менавіта таму яны навучыліся рабіць гукі, падобнае на тыя, што выдае каралева, тым самым прымушаючы працаўнікоў пакарміць іх яшчэ раз, а калі мурашнік знаходзіцца ў нябеспецы, іх могуць выратаваць нават раней за сапраўдныя лічынкі. Іншыя матылі нават ідуць наперад - вялікія блакітніцы, напрыклад, харчуюцца лічынкамі • Але дзяцінства не працягваецца вечна - настае момант, калі вусень акаўшаецца і нарэшце пераўтвараецца ў матыля. Тады блакітніца перастае пахнуць як мураш, і яе пачынаюць атакаваць • Але супраць гэтага матыль таксама падрыхтаваны - ягонае цела пакрыта адмысловай лускай. Калі мурашы цягнуць за яе, яна адрываецца і дазваляе блакітніцы "выпархнуць з гнязда"

Зязюля? Траянскі конь? Ці матылі з роду блакітніц🦋🐜 • Мурашкі жывуць у вельмі структураваным свеце з зразумелымі для іх іер
Зязюля? Траянскі конь? Ці матылі з роду блакітніц🦋🐜 • Мурашкі жывуць у вельмі структураваным свеце з зразумелымі для іх іерархіяй, мовай і шматлікімі тунэлямі. Часам здаецца, што мурашы спланавалі ўсё і не скарыстацца гэтым не маглі блакітніцы (род Phengaris) • Усё пачынаецца як заўсёды - самка матыля адкладвае яйкі на кветках і, праз нейкі час з іх вылупліваецца вусень. Першыя тыдні свайго жыцця ён харчуецца пылком кветкі, а як вырасце, спускаецца на ядвабнай ніці на зямлю і выпускае ферамоны • Хімічныя рэчывы вабяць чырвоных мурашоў з роду Myrmica, а пасля з'явіляюцца кропелькі салодкай вадкасці, якую вырабляе вусень і ядуць мурашы • Пасля нейкага часа, ашуканец робіць сябе падобным да лічынкі мураша - сярэдняя ці задняя частка яго цела становіцца гладкай. Менавіта гэта прымушае мурашоў аднесьці будучага матыля да мурашніка • Там ён знаходзіцца ў яслях і аб ім, разам з сапраўднымі лічынкамі, клапоцяцца мурашы-працаўнікі, бо ў той момант вусень ужо не толькі выглядае, але і пахне як лічынкі мурашоў

🎙 Госць радыё «Культура» – мастак-педагог, член Беларускага саюза мастакоў і Еўразійскай мастацкай садружнасці Віктар Даніла
🎙 Госць радыё «Культура» – мастак-педагог, член Беларускага саюза мастакоў і Еўразійскай мастацкай садружнасці Віктар Данілаў. Тэмы размовы: ◽️ «Майго жыцця берагі»: юбілейная выстава да 80-годдзя мастака; ◽️ Вытокі віцебскай акварэлі: першы крок і доўгі шлях у творчасці; ◽️ Жанравая разнастайнасць і ўнікальнасць акварэлі аўтара; ◽️ Майстар-класы ад выбітнага мастака – абавязковая частка кожнай выставы творцы; ◽️ Сакрэты настаўніцтва: адзінства мастацтва, педагогікі і душы. Далучайцеся да размовы ТУТ

🖼 Рэтраспектыўная выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» адкрыецца 10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. — В
🖼 Рэтраспектыўная выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» адкрыецца 10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
— Выстава пазнаёміць з багаццем спадчыны выбітнага беларускага мастака, педагога, яркай асобы ў нацыянальнай школе графікі і з’явы ў беларускім і сусветным жывапісе, безумоўнага лідара і заснавальніка феномену Віцебскай акварэльнай школы Фелікса Гумена (1941—2026), — распавялі ва ўстанове.
🎨 У экспазіцыі — больш за 60 работ розных творчых перыядаў, у тым ліку выкананыя ў апошнія гады: нацюрморты з кветак, ягад, садавіны, пейзажы — ад вуліц Віцебска да гарызонтаў Белага мора, возера Сенеж ды іншыя творы.
— Выстава ўвасобіць своеасаблівую аўтарскую манеру, майстэрства ўпадабанай тэхнікі, дакладнасць прыёмаў, выверанасць эфектаў, а таксама смеласць эксперыментаў, адметны сінтэз экспрэсіі і тэхнічнай вытанчанасці, непераадольную энергію стыхіі «жывапісу вадой», — адзначылі ў бібліятэцы.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

Repost from Спадчына
Мінчукі на могілках перад касцёлам на Залатой Горцы. 1905 г. фота #могілкі #Мінск
Мінчукі на могілках перад касцёлам на Залатой Горцы. 1905 г. фота #могілкі #Мінск

#Падарожжа Мінскі слаламны канал Менскі слаламны канал - штучная траса даўжынёй каля 500 метраў. Канал удала ўпісаны ў прырод
#Падарожжа Мінскі слаламны канал Менскі слаламны канал - штучная траса даўжынёй каля 500 метраў. Канал удала ўпісаны ў прыродны рэльеф у пратоцы, якая злучае Заслаўскае вадасховішча (Мінскае мора) з вадасховішчам Крыніца. Дзякуючы значнаму прыроднаму перападу вышынь паміж вадаёмамі, вада пад уласным ціскам з грукатам нясецца па бетонным рэчышчы. На яе шляху спецыяльна пабудаваны бетонныя глыбы і выступы. Сутыкаючыся з імі, плынь разбіваецца, бурліць і ўтварае сапраўдныя “горныя” парогі, віры і хвалі. Канал размешчаны ў сасновым лесе каля Заслаўскага вадасховішча. Аб'ект пабудавалі ў 1981 годзе, як копію алімпійскага канала ў Мюнхене. Крыху гісторыі • У 80-я тут трэніравалася зборная СССР па вяслярным слаламе і праходзілі спаборніцтвы. Струмень вады спускаўся з плаціны, ствараючы моцную плынь, а бетонныя груды працавалі як натуральныя перашкоды. • У 90-е месца ператварылася ў нефармальны «аквапарк»: сюды прыязджалі дзеля экстрэмальных спускаў прама па бурным струмені. • Да гэтага года канал быў большую частку часу сухі. Прычына - недахоп вады ў Мінскім моры: каб запусціць паток, узровень вадасховішча павінен падняцца да патрэбнай адзнакі. Таму канал "уключалі" рэдка, літаральна на некалькі дзён у годзе па запытах спартсменаў, якія тут трэніруюцца і спаборнічаюць. Крыніца

Repost from МОВА НАША!
Чэрпай сілу і апору ў людзях, якія цябе любяць. І не забывайся быць такой апорай для іх. 🧡
Чэрпай сілу і апору ў людзях, якія цябе любяць. І не забывайся быць такой апорай для іх. 🧡

Гісторыя ад Рыгора Азаронка 😁 З адной крайнасці ў другую 😏
Гісторыя ад Рыгора Азаронка 😁 З адной крайнасці ў другую 😏

#Літаратурная_хвілінка ВОСЕНЬ НЯСЕ ПАВУЦІННЕ... Восень нясе павуцінне, Дрэвам час запалаць. На ўсіх баравых рабінах Чырвоныя
#Літаратурная_хвілінка ВОСЕНЬ НЯСЕ ПАВУЦІННЕ... Восень нясе павуцінне, Дрэвам час запалаць. На ўсіх баравых рабінах Чырвоныя плахты вісяць. Ня ўтульна на мокрай сялібе І ў позні прысмерку час Вяргіні таўкуцца ў шыбы: «Пусціце, пусціце нас» Уладзімір Караткевіч

Repost from ZVIAZDA.BY
Кафеін можа перашкаджаць сну нават пры ўжыванні за 6-8 гадзін да яго ☕🌙 Не варта піць каву пасля 16 гадзін, бо яна правакуе
Кафеін можа перашкаджаць сну нават пры ўжыванні за 6-8 гадзін да яго ☕🌙 Не варта піць каву пасля 16 гадзін, бо яна правакуе выкід адрэналіну і картызолу ⚡. Гэта выклікае прыліў энергіі, павялічвае мышачны тонус і абвастрае рэакцыю на вонкавыя раздражняльнікі 🔋.

Repost from ZVIAZDA.BY
Рэчывы, якія змяшчаюцца ў лісцях абляпіхі, могуць валодаць супрацьпухліннай актыўнасцю. Гэта вынікае з рэзультатаў даследаван
Рэчывы, якія змяшчаюцца ў лісцях абляпіхі, могуць валодаць супрацьпухліннай актыўнасцю. Гэта вынікае з рэзультатаў даследавання, апублікаванага ў часопісе «Распрацоўка і рэгістрацыя лекавых сродкаў» у 2023 годзе. Навукоўцы выкарысталі платформу PASS-online для ацэнкі кампанентаў абляпіхі. Паводле вынікаў аналізу, змагацца з пухлінамі могуць кверцэцін, нарцысін, руцін, казуарыкцін. Яны таксама здольныя падаўляць дзяленне клетак.

Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge Uni
Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць. У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі. У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ кантралявала вялікую тэрыторыю русінскіх праваслаўных зямель, у тым ліку рэгіёны Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка».

🎙Госць радыё «Культура» – аўтар праекта «Праваслаўная эстэтыка», праваслаўны блогер Аляксей Ліпко. Тэмы размовы: ◽️ Як разум
🎙Госць радыё «Культура» – аўтар праекта «Праваслаўная эстэтыка», праваслаўны блогер Аляксей Ліпко. Тэмы размовы: ◽️ Як разумець і адчуваць мастацкую мову святыні, якая расказвае пра гісторыю веры і духоўныя ісціны; ◽️ Хто і як фарміруе візуальнае аблічча сучасных праваслаўных храмаў; ◽️ Праваслаўная архітэктура замежжа: як храмы становяцца культурнымі астравамі славянства, захоўваючы ідэнтычнасць у еўрапейскім ландшафце; ◽️ Куды адправіцца, каб убачыць самыя знакавыя і прыгожыя праваслаўныя святыні нашай краіны. Далучайцеся да эфіру ТУТ

🔆 Каб адчуць багацце і каштоўнасць сваёй культуры, трэба ведаць яе вытокі! 🇧🇾 Экспазіцыя Музея беларускага народнага маста
+9
🔆 Каб адчуць багацце і каштоўнасць сваёй культуры, трэба ведаць яе вытокі! 🇧🇾 Экспазіцыя Музея беларускага народнага мастацтва знаёміць гасцей з найбольш распаўсюджанымі відамі беларускага прыкладнога мастацтва: ткацтвам, керамікай, саломапляценнем, драўлянай скульптурай, іканапісам — усяго 500 экспанатаў! ✨ Беларуская народная творчасць адрозніваецца самабытнасцю, выразнасцю і асаблівым пачуццём гармоніі.
У творах майстроў знаходзяць адлюстраванне душэўная цеплыня, лірызм і беражлівыя адносіны да навакольнага свету. Колеравая гама, фактура і натуральная прыгажосць матэрыялаў становяцца важнымі элементамі мастацкай выявы. Дбайнасць выканання выяўляецца ў кожнай дэталі! Народныя майстры ўмеюць бачыць незвычайнае ў звыклым: простыя і даступныя матэрыялы пад іх рукамі знаходзяць новае жыццё, ператвараючыся ў выразныя прадметы.
📍 Музей размешчаны ў будынку былога Крыжагорскага касцёла, пабудаванага ў 1862 годзе, на жывапісным узгорку спарткомплекса «Раўбічы». 🏛 Сачыце за навінамі з газетай «Культура».

📖 ✍🏻 Незвычайную праграму падрыхтавалі для наведвальнікаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча: яна дазволіць акунуцца
📖 ✍🏻 Незвычайную праграму падрыхтавалі для наведвальнікаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча: яна дазволіць акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і паўдзельнічаць у інтэрактыве.
— «Горад Максіма» — гэта выдатная магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі, — распавялі рэдакцыі газеты «Культура» ва ўстанове.
📃 Праграма складаецца з дзвюх частак: 📌 падчас мультымедыйнай прэзентацыі «Мінск часоў Багдановіча» з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея можна будзе «патрапіць» на вуліцы старога Мінска, убачыць яго архітэктуру ды побыт гараджан; 📌 а потым гасцей чакае квэст «Стары Мінск» — захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі. 🗓 12 верасня 🕒 15:00 📞 +375 17 3552295 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

Repost from Спадчына
У Бярозаўскім раёне адрамантуюць паўночную браму сядзібы Пуслоўскіх у Песках. Мясцовы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтн
У Бярозаўскім раёне адрамантуюць паўночную браму сядзібы Пуслоўскіх у Песках. Мясцовы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый апублікаваў заяўку на распрацоўку праграмы работ для бягучага рамонту аб'екта, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Згодна з дэфектным актам, на плошчы больш за 400 квадратных метраў патрабуецца замена тынкоўкі і фарбы, а сама цагляная муроўка сцен і цокаля пачала разбурацца. Праграма на бягучы рамонт распрацуюць на працягу 20 дзён, а сам рамонт будзе фінансавацца са сродкаў сельскага бюджэту. Нагадаем, што бягучы рамонт у Беларусі, нават не гісторыка-культурных каштоўнасцях, не патрабуе распрацоўкі праектнай дакументацыі, толькі праграмы работ, якую зацвярджае Мінкультуры ці - для помнікаў 3-й катэгорыі - мясцовыя ўлады. Паўночная брама, збудаваная ў 1830–1840-х гадах, трактаваная ў замкава-гатычным стылi. Яна ўяўляе сабой дзве круглыя вежы з зубчастым завяршэннем, памiж якiмi зроблены шырокi спічасты арачны праезд з iмiтацыяй рашоткi-герсы, узнятай ланцугамi. Па баках да брамы прыстаўлены нiзкiя вартоўнi. У дэкоры будынка выкарыстаны аркатурныя паясы, геаметрычны фрыз, вузкiя вокны-шчылiны і крыжы. Крыніца Фота #Пескі #сядзібы #брамы #бягучырамонт #рэстаўрацыя

Repost from ZVIAZDA.BY
😍 Сэрца замірае ад такой прыгажосці: у сацсетках захапляюцца галоўным саборам Брэсцкай крэпасці Карыстальнікі актыўна дзеляцца кадрамі велічнага Свята-Мікалаеўскага храма. Гэтая візантыйская базіліка перажыла дзве сусветныя вайны, літаральна паўстала з руін і сёння ўражвае сваёй манументальнасцю. Наша гісторыя, якую павінен убачыць кожны.

#Літаратура Бацькаўшчыне Радзімы вецер! Ён з усіх вятроў Мне як натхненне, Як шчаслівы подых. Ёсць доўгі шлях, Дзе мы, Як пар
#Літаратура Бацькаўшчыне Радзімы вецер! Ён з усіх вятроў Мне як натхненне, Як шчаслівы подых. Ёсць доўгі шлях, Дзе мы, Як параходы, Вяртаемся Да родных берагоў. Ўдалечыні Прыйшлося столькі жыць I слаць сябрам Паклоны у канверце... Ёсць міг такі, Калі не страх памерці, А страх — Цябе сабой не засланіць. Яугенія Янішчыц