uz
Feedback
Верашчака

Верашчака

Kanalga Telegram’da o‘tish

Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць. Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму. Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды @gusljar_bot

Ko'proq ko'rsatish
3 393
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-37 kunlar
+2 97830 kunlar
Postlar arxiv
Repost from ZVIAZDA.BY
Вывучэнне трапічных матылькоў-доўгажыхароў дапаможа раскрыць механізмы старэння, піша Nature Communications. Біёлагі высветлі
Вывучэнне трапічных матылькоў-доўгажыхароў дапаможа раскрыць механізмы старэння, піша Nature Communications. Біёлагі высветлілі, што матылі-геліконіды жывуць прыкладна ўтрая даўжэй і павольней старэюць, чым усе іншыя з сямейства німфалід.

Repost from ZVIAZDA.BY
🦌📸Алені ў Прыморскім краі Фота: Юрый Сміцюк/ТАСС
+7
🦌📸Алені ў Прыморскім краі Фота: Юрый Сміцюк/ТАСС

Мы верым, яны прадаюць🌞 🌀Амаль кожнаму актыўнаму карыстальніку сацыяльных сетак вядома, што ўсялякія блогеры, інфлюенсеры д
Мы верым, яны прадаюць🌞 🌀Амаль кожнаму актыўнаму карыстальніку сацыяльных сетак вядома, што ўсялякія блогеры, інфлюенсеры ды эксперты дзеляцца парадамі пра набытую прадукцыю далёка не ад чыстага сэрца. Пераважная колькасць прамых рэкамендацый у сторыс і відэа — гэта аплачаныя інтэграцыі, а не асабісты выбар. 🏞️Нягледзячы на гэта, значная частка людзей працягвае выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, як адносна дакладную крыніцу інфармацыі. У гэтым давялося пераканацца на асабістым досведзе (даследаваўшы падрабязней гэтую тэму). Высветлілася, што амаль 90% дзяўчын, якія прайшлі апытанне, давяраюць або часткова давяраюць меркаванню візажыстаў пры выбары касметыкі, і яшчэ 85% у меншай ці большай ступені зацікавяцца прадуктам пры яго прасоўванні праз блогераў. ❤️Нават пры багацці рэкламы, давер'е людзей да інфлюенсераў застаецца высокім па шэрагу псіхалагічных і сацыяльных прычын. Рэгулярнае спажыванне кантэнту робіць з інфлюенсераў не зорак, а блізкіх і знаёмых людзей, якія з'яўляюцца ў рэкамендацыях кожны дзень і суправаджаюць нас падчас выканання нейкіх базавых руцінных задач. 🌀Таксама трэба сказаць пра тое, што з часам з'яўляецца шмат лакальных блогераў, асвятляючых даволі вузкія тэмы, якія не могуць закрануць звычайныя медыя. Падобная шчырасць і адкрытасць, не характэрная для рэкламы, падкупае, робячы інфлюенсераў больш блізкімі да людзей. 🐈‍⬛У адрозненне ад глянцавай рэкламы, блогер — жывы чалавек, са сваімі асаблівасцямі і загонамі, якія робяць яго падобным да сваіх гледачоў, як бы ставяць на адзін бок з імі. Асабліва калі гэты блогер лакальны, з невялікай аудыторыяй, у душэўнасць якога верыцца больш ахвотна, чым у шчырасць мільённіка. 👁️Давяраць інфлюенсерам — не дрэнна, асабліва у кантэксце набыцця базавых тавараў накшталт той жа касметыкі, аднак заўсёды варта мець сваю галаву на плячах, каб не трапіць у буйны падман.

🎙Госць радыё «Культура» – загадчык сектара арганізацыі кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка. Тэ
🎙Госць радыё «Культура» – загадчык сектара арганізацыі кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка. Тэмы размовы: ◽️ Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначае 20-годдзе; ◽️ Сямнаццаць чытальных залаў – месца, дзе кожны знойдзе свой тэкст, сваю думку, свой пачатак новага даследавання; ◽️ Бібліятэка як сацыякультурны цэнтр: тэрыторыя сустрэч і адкрытых дыялогаў; ◽️ Традыцыі захавання кніжнай спадчыны і сучасныя праекты; ◽️ «Бібліяэфір у алмазе» – падарунак Нацыянальнай бібліятэцы ад Беларускага радыё. Далучайцеся да размовы ТУТ

✍️Пaэзiя Уладзіміра Kapaткeвiчa здзiўляe cвaёй paзнacтaйнacцю і нeпaўтopнaй вoбpaзнacцю! У творцы была вялiкaя цiкaвacць дa гicтopыi i cyвязi пaмiж мiнyлым i cyчacнacцю.

Repost from Спадчына
У сувязі з набліжэннем чарговага этапу рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку архітэктар-рэстаўратар Раман Забела ўзняў пытанне аб неабходнасці вяртання помніку аўтэнтычнага каляровага вырашэння фасадаў: «Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...» Так, менавіта карабель, а не белая лебедзь. І гэты бараковы карабель быў каляровы. Набліжаецца чарговая рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Ужо падымалася пытанне магчымасці – і, на мой погляд, неабходнасці – больш выразнага і поўнага экспанавання аўтэнтычных рэшткаў ХІ ст., якія захаваліся на ўсходнім фасадзе і часткова на заходнім фасадзе, як аказваецца, амаль да карнізаў. Падымалася і пытанне вяртання гістарычнай вышыні канька і пакрыцця кроўлі. Сённяшняе аблічча помніка часта памылкова ўспрымаецца як дакладна адпаведнае нейкаму канкрэтнаму гістарычнаму перыяду. Ну, хіба што 1980-м. У другой палове ХІХ ст. будынак быў двухкаляровы; пасля ён быў пабелены, але дах быў цёмны, а не такі актыўна зялёны. Дый гістарычныя вапнавыя пабелкі ніколі не давалі такога трывалага ў часе яскравага колеру, які адлюстроўвае святло і робіць фасад аптычна «плоскім». Сама ж сутнасць перафарбоўкі фасадаў у адзін светлы колер – гэта ўтылітарная практыка танных рэгулярных рамонтаў і ўніфікацыі, страты адметнасці аб’екта ў ХІХ ст. Паводле імператарскіх загадаў фасады ў гарадах павінны былі фарбавацца кожныя 3-4 гады і мець прыглушаны пастэльны тон. Увогуле рамонтны этап, як і стан дэградацыі, у рэстаўрацыйнай метадалогіі не лічыцца каштоўным этапам, які павінен вызначаць новае аблічча помніка і ахоўвацца. Вядома, калі гэта не звязана з нейкімі вельмі істотнымі разбурэннямі ці падзеямі, якія для нацыі маюць значна большае значэнне за саму аўтэнтыку вобраза, ідэі, формы. На сёння аб’ект мае закончаны выгляд барокавага храма сярэдзіны XVIII ст., у структуру якога інтэграваныя значныя рэшткі ранейшых этапаў. Пасля гэтага новых аўтарскіх, стылістычна закончаных зменаў не было: ані наяўная функцыя, ані іншы канёк кроўлі, ані вынікі рэстаўрацыйных прац 1910-х і 1980-х гадоў не ствараюць новага аўтарскага стылістычнага этапу, а нясуць утылітарныя эксплуатацыйныя змены і паднаўленні формы дзеля яе захавання. Хацелася б напісаць: «як усім вядома, барокавыя храмы былі каляровыя». Але, на жаль, пакуль што гэты вобраз не стаў стэрэатыпным. Хоць насамрэч гэтыя веды не з’яўляюцца ўнікальным адкрыццём апошніх гадоў. Напрыклад, пра каляровае аблічча Сафіі было вядома ўжо па выніках даследаванняў 1969 года – далучаю архіўную схему. Але 50 гадоў таму, сапраўды, разуменне помнікаў і веды пра іх адметныя вартасці маглі быць іншымі, як і кантэкст выканання рэстаўрацыйных прац. Але дагэтуль часта сустракаю аргументы супраць аднаўлення гістарычнага каларыту: «людзі прызвычаіліся», «а раптам не зразумеюць», «не трэба рызыкаваць». Насамрэч аднаўленне барокавага каларыту – не нешта новае і ў беларускай рэстаўрацыйнай практыцы. Адпаведныя працы ў розны час і ў рознай ступені ўжо былі праведзеныя на Брыгіцкім касцёле ў Гродне, паезуіцкім касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, пабернардынскім касцёле св. Язэпа ў Менску*; цяпер вядуцца на бернардынскім касцёле Беззаганнага Зачацця ў Слоніме. Вынік як для гарадскога асяроддзя, так і для ўспрымання саміх помнікаў, іх пазнавальнасці і выяўлення каштоўнасці – выключна станоўчы. Прапаную ўмоўную графічную рэканструкцыю колеравага рашэння Сафійскага сабору для разумення яго сапраўднага гістарычнага характару. Рэканструкцыя зроблена на падставе абагульнення звестак стратыграфічных даследаванняў фарбавальных слаёў розных гадоў: 1969, 2002, 2011. Апрацаваў увесь аб’ём даступнага матэрыялу, але пытанняў застаецца вельмі шмат. А з кожным рамонтам інфармацыі для даследавання на фасадах становіцца ўсё менш. Таму лічу неабходным перад пачаткам новага этапу рэстаўрацыйных прац абазначыць праблему і сфармаваць запыт на даследаванне і аднаўленне гістарычнага каларыту помніка як неад’емнай часткі яго гістарычнага выгляду і каштоўнасці. Даследаванні трэба праводзіць не толькі распаўсюджаным спосабам вывучэння маленькіх проб у лабараторыі, а праз паслойныя расчысткі на самім фасадзе кожнага элемента мастакамі-рэстаўратарамі, як гэта было на касцёле ў Нясвіжы. *Пра складанасці даследавання і аднаўлення каларыту касцёла св. Язэпа ў Мінску можна прачытаць тут: https://telegra.ph/Koler-baroka-11-11

Repost from N/a
МАТУЛІНА КУХНЯ. ХАЛАДНІК. ХАЛАДНІК СА ШЧАЎЯ. Спатрэбіцца : 900 г шчаўя, 2 свежыя агуркі, 2 яйкі, 120 г зялёнай цыбулі, 4 ст.
МАТУЛІНА КУХНЯ. ХАЛАДНІК. ХАЛАДНІК СА ШЧАЎЯ. Спатрэбіцца : 900 г шчаўя, 2 свежыя агуркі, 2 яйкі, 120 г зялёнай цыбулі, 4 ст. лыжкі смятаны, соль, кроп. Прыгатаванне : шчаўе прамыць, парэзаць у падсоленай вадзе, ахаладзіць. Дадаць дробна нарэзаныя свежыя агуркі, расцёртую з соллю зялёную цыбулю. Перад падачай на стол заправіць смятанай і пасыпаць змельчаным кропам. У талеркі пакласці палавінкі вараных яек. СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️!

#Літаратурная_хвілінка ЛЕС, МАЎКЛІВЫ ТЫ МОЙ СУБЯСЕДНІК... Лес, маўклівы ты мой субяседнік, Я вярнейшых не знаю сяброў, Абагрэ
#Літаратурная_хвілінка ЛЕС, МАЎКЛІВЫ ТЫ МОЙ СУБЯСЕДНІК... Лес, маўклівы ты мой субяседнік, Я вярнейшых не знаю сяброў, Абагрэты праменнем вясеннім, Ты — бядняк з беднякоў. Ды не гэтым мне сэрца лагодзіш, А за тое ты мне дарагі, Што ты з торбай па свеце не ходзіш I не лезеш ніколі ў даўгі. Пераб’ешся вясною смаржкамі, Покуль з моху не лезуць грыбы. Мо таму і жывеш ты вякамі, Што нікому ты зла не зрабіў. He бярэш ты чужога ні знічкі, Дабрату людзі знаюць тваю. Чарнатою палянак чарнічных He запляміш ты славу сваю Юрась Свiрка

Repost from ZVIAZDA.BY
Руская лазня дапамагае арганізму даўжэй захоўваць здароўе за кошт выпрацоўкі антыаксідантаў і механізма ачысткі клетак У мома
Руская лазня дапамагае арганізму даўжэй захоўваць здароўе за кошт выпрацоўкі антыаксідантаў і механізма ачысткі клетак У момант заходу ў парную арганізм успрымае экстрэмальнае цяпло як пагрозу і запускае ахоўныя рэакцыі, якія пры рэгулярным і правільным ужыванні трэніруюць сэрца, сасуды і імунітэт.

• Яшчэ адна функцыя змянённага ласкуценя - нараджэнне патомства праз пенісны канал. Запладненне адбываецца таксама праз яго.
• Яшчэ адна функцыя змянённага ласкуценя - нараджэнне патомства праз пенісны канал. Запладненне адбываецца таксама праз яго. Але гэтая ўнікальнасць зусім не дапамагае гіенам - 15% гіен памірае падчас першых родаў, а ў сярэднім губляюць 60% свайго патомства. Таму іх палог часцяком залічваюць да самых балючых у свеце жывёл

Мужчыны непатрэбны? Ці міф аб гіенах 🙎‍♂❌ • Факт аб тым, што гіены жывуць за правіламі матрыархата дастаткова распаўсюджаны
Мужчыны непатрэбны? Ці міф аб гіенах 🙎‍♂❌ • Факт аб тым, што гіены жывуць за правіламі матрыархата дастаткова распаўсюджаны і пры тым цалкам праўдзівы. Але ў свеце пра гэтых жа жывёл існуюць і міфы - напрыклад аб гермафрадыйнасці дамінантных самак • Уся справа ў геніталіях гэтых жывёл. Самкі плямістай гіены (Crocuta crocuta) ў Танзаніі маюць "псеўдапенісы", якія амаль не адрозніваюцца ад пенісаў самцоў, з-за чаго вельмі цяжка адрозніць мужчынскую і жаночую жывёлу здалёк • Самкі выкарыстоўваюць яго не толькі да мочавыпускання, але і для палавога жыцця. Сэнс міфу ў тым, што дамінантная самка выкарыстоўвае гэты пеніс для запладнення іншых самак, калі ў стаі не застаецца самцоў. І хаця самкі сапраўды могуць выкарыстоўваць нетыповы орган для пенетрацыі як мужчынскіх так і жаночых асоб, каб паказаць сваю дамінантнасць, да запладнення ніколі не дойдзе • Яшчэ ў 1939 годзе даследаванне паказала, што плямістая гіена на працягу ўсяго жыцця выпрацоўвае толькі адзін від гамет - альбо яйкаклетку або сперматазоіда

Пачатак вышэй Беларусаў паказвалі як нацыю, гістарычна і культурна блізкую да літоўцаў: два народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду супраць больш моцных ворагаў або абаранялі свае правы на ідэнтычнасць, выкарыстоўваючы неваенныя сродкі. Асабліва моцным штуршком для прасоўвання станоўчага вобразу беларусаў у літоўскай ваеннай прэсе (і грамадскай думцы) стаў іх актыўны ўдзел у вайне Літвы за незалежнасць з 1918 па 1920 год, піша Manvydas Vitkūnas. У ёй загінула больш за 30 салдат з беларускіх нацыянальных падраздзяленняў. Вобраз беларускага салдата як баявога таварыша, абаронцы Літвы і вернага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі захоўваўся да савецкай акупацыі ў 1940 годзе. Гэта падтрымлівалася не толькі публікацыямі ў прэсе, але і актыўным удзелам многіх беларускіх афіцэраў, унтэр-афіцэраў і салдат запасу ў грамадскім жыцці Літвы.

Якім быў вобраз беларусаў у літоўскім ваенным друку (1919 - 1940 гг.) Літоўскі гісторык Manvydas Vitkūnas у свежым зборніку «
Якім быў вобраз беларусаў у літоўскім ваенным друку (1919 - 1940 гг.) Літоўскі гісторык Manvydas Vitkūnas у свежым зборніку «Vēsture: avoti un cilvēki» (Даўгапілскі ўніверсітэт) прааналізаваў матэрыялы, апублікаваныя ў ваенных часопісах «Karys» і «Kardas», якія карысталіся папулярнасцю не толькі сярод салдат, але і сярод студэнтаў і грамадскасці ў цэлым. Сярод дзесяткаў артыкулаў і сотні інфармацыйных паведамленняў, звязаных з беларусамі, вылучаны чатыры асноўныя катэгорыі: 1) гістарычныя артыкулы (пераважна пра гісторыю ВКЛ), якія абмяркоўваюць агульную гісторыю літоўскага і беларускага народаў; 2) інфармацыя пра беларускую нацыянальную барацьбу за самавызначэнне і незалежнасць, а таксама жыццё беларусаў на акупаваных Польшчай тэрыторыях і ў Беларускай ССР; 3) інфармацыя пра беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў складзе Узброеных сіл Літвы; 4) іншая інфармацыя, такая як жыццё беларусаў у Літоўскай Рэспубліцы і г.д. Вобраз беларусаў у літоўскай ваеннай прэсе быў амаль заўсёды станоўчым. Працяг ніжэй

🔆 Падарожжа ў лета! 🖼 У сталічнай Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва прадстаўлена выстава графікі, якая аб'яднала творчас
+7
🔆 Падарожжа ў лета! 🖼 У сталічнай Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва прадстаўлена выстава графікі, якая аб'яднала творчасць двух выбітных беларускіх мастакоў —жывапісца, мастака-манументаліста, педагога, члена секцыі «Верасень» Беларускага саюза мастакоў Веранікі Віткоўскай і яе бацькі, класіка савецкай і беларускай графікі Рыгора Віткоўскага. ❗️ У экспазіцыі больш за 50 твораў. Гэта своеасаблівая сустрэча дзвюх стыхій: стрыманай, філасофскай і каларыстычна лаканічнай графікі бацькі з экспрэсіўнымі, насычанымі колерам і эмоцыямі палотнамі дачкі. Нягледзячы на розніцу ў стылях, працы злучаюцца ў адзіную мастацкую прастору, узаемна дапаўняючы адна адну.   💯 Выстава будзе цікавая як прыхільнікам класічнага рэалізму, так і аматарам смелага сучаснага экспрэсіянізму. Гэта выдатная магчымасць убачыць, як традыцыі майстэрства пераўтвараюцца ў новыя формы праз прызму розных пакаленняў. ▫️Радыё Культура▫️

Repost from Спадчына
Адбудова сядзібы Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. Як пішуць, вежа хутка будзе скончана - застаўся ўсяго адзін метр мура да верхн
+9
Адбудова сядзібы Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. Як пішуць, вежа хутка будзе скончана - застаўся ўсяго адзін метр мура да верхняй адзнакі. Фота #сядзібы #рэстаўрацыя #аднаўленне #наднёман

Дрыбін, акутаны цішынёй Магілёўскай вобласці, паўстае перад намі як гісторыя, якая разгарнулася на стагоддзі. Яго карані сыхо
+3
Дрыбін, акутаны цішынёй Магілёўскай вобласці, паўстае перад намі як гісторыя, якая разгарнулася на стагоддзі. Яго карані сыходзяць у XVI стагоддзе, калі ён упершыню пазначаны на картах як сціплая вёска. Падарожжа ад сельскага селішча да статусу гарадскога пасёлка аказалася доўгім, завяршыўшыся толькі ў 1997 годзе. Гэты год азнаменаваў новую эпоху для Дрыбіна, ператварыўшы яго ў самы малады раённы цэнтр усёй Магілёўскай вобласці.Перамены, якія напаткалі Дрыбін, не былі выпадковымі. Яны сталі прамым следствам адной з самых страшных катастроф XX стагоддзя – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Менавіта ў сувязі з перасяленнем сюды жыхароў з радыеактыўна забруджаных тэрыторый Дрыбін пачаў перажываць перыяд актыўнай забудовы і развіцця. Гэты новы этап жыцця пасёлка непарыўна звязаны з пераадоленнем наступстваў трагедыі, з надзеяй на новае, бяспечнае жыццё.

#Літаратурная_хвілінка I ТАДЫ ЗАКАХАЛАСЯ ХМАРА... I тады закахалася хмара... Ў паплавы, ад расы прамяністыя, I ва ўсю Беларус
#Літаратурная_хвілінка I ТАДЫ ЗАКАХАЛАСЯ ХМАРА... I тады закахалася хмара... Ў паплавы, ад расы прамяністыя, I ва ўсю Беларусь маю чыстую, У мары бору, ў палёў абшары. I заплакала ад кахання, I слязою чыстай абмыла Усе абшары зямлі маёй мілай, – Ўсе калыскі яе і магілы, Усе змярканні яе і світанні. I пад птушак зялёны гоман Нарадзіліся для абшараў, — Плод кахання бору і хмары, — Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман. Уладзімір Караткевіч

Repost from ZVIAZDA.BY
🧬🗣Распрацавана сістэма стымуляцыі мозгу для падаўлення сімптомаў хваробы Паркінсона паведаміла прэс-служба Універсітэта Кал
🧬🗣Распрацавана сістэма стымуляцыі мозгу для падаўлення сімптомаў хваробы Паркінсона паведаміла прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Сан-Францыска Новы рэжым стымуляцыі паменшыў асіметрыю крокаў і роскід у тыповай даўжыні кроку, а таксама знізіў частату падзенняў добраахвотнікаў прыкладна ў 4,3 раза ў параўнанні з класічным падыходам для стымуляцыі глыбінных цэнтраў мозгу ў носьбітаў хваробы Паркінсона.

Як выглядалі русінскія дакументы вялікага князя Аляксандра Ягелончыка Andrius Jurkevičius у зборніку The Woman at the Source
Як выглядалі русінскія дакументы вялікага князя Аляксандра Ягелончыка Andrius Jurkevičius у зборніку The Woman at the Source of History (2024 г.) прааналізаваў асаблівасці 17 русінскіх дакументаў вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Сярод іх – паведамленне віцебскаму намесніку князю Міхаілу Заслаўскаму-Мсціслаўскаму (24.06.1495), Прывілей вялікаму гетману ВКЛ князю Канстанціну Астрожскаму (05.06.1498) і зацвярджэнне дамовы Федкі Янушковіча з праваслаўнымі святарамі Берасця (26.09.1501). Канцылярыя ВКЛ на мяжы XV-XVI стст. знаходзілася ў пераходным стане паміж паўуставам і скорапісам. Паўстаў – ужо не ўрачыстая кніжная манера, асобныя элементы літар спрашчаюцца, з'яўляецца лёгкі нахіл. Пры скорапісе хуткасць пісьма становіцца галоўнай, літары маюць выразны нахіл, але ўсё ж літары ў словах амаль не злучаюцца паміж сабой. З такога пераходнага канцылярскага пісьма пазней развіўся класічны канцылярскі скорапіс ВКЛ XVI-XVII стст., на якім напісаны большасць дзяржаўных актаў.

У галерэі мастака Васіля Шаранговіча ў Купе (к.п. Нарач) Галерэя была адкрытая ў 2018 годзе. У ёй прадстаўлена 130 работ майс
+8
У галерэі мастака Васіля Шаранговіча ў Купе (к.п. Нарач) Галерэя была адкрытая ў 2018 годзе. У ёй прадстаўлена 130 работ майстра: пейзажы, нацюрморты і партрэты ў тэхніцы акварэлі і графікі. Значную частку экспазіцыі прадстаўляюць ілюстрацыі да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Міцкевіча і іншых пісьменнікаў. У творчасці Васіля Шаранговіча ўлюбёным з'яўляецца вобраз селяніна, мужыка. Прататыпамі яго былі аднавяскоўцы, бацькі. Міхась Чарняўскі пісаў, што мастак у сваёй майстэрні любіў затрымлівацца перад дыпломнай карцінай яшчэ з вучылішча і расказваць пра яе персанажаў, змаляваных з суседзяў, пра іх звычкі, характары, жыццёвы лёс. Гэта карціна — "Са сходу. Вёска Зані" 1960 года — знаходзіцца ў самым прыкметным месцы галерэі. Вельмі раім наведаць гэту галерэю і абавязкова паслухаць экскурсію. Падчас яе можна не толькі пазнаёміцца з творчасцю Васіля Шаранговіча, але і даведацца шмат цікавостак пра жыццё і творчы шлях мастака.