Верашчака
Open in Telegram
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць. Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму. Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды @gusljar_bot
Show more403
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-1230 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+2
in 1 channels
August '26
+4
in 1 channels
Get PRO
July '26
+9
in 2 channels
Get PRO
June '26
+10
in 0 channels
Get PRO
May '26
+3 012
in 0 channels
Get PRO
April '26
+7
in 2 channels
Get PRO
March '26
+5
in 0 channels
Get PRO
February '26
+8
in 2 channels
Get PRO
January '26
+10
in 1 channels
Get PRO
December '25
+12
in 2 channels
Get PRO
November '25
+9
in 4 channels
Get PRO
October '25
+12
in 2 channels
Get PRO
September '25
+13
in 2 channels
Get PRO
August '25
+11
in 2 channels
Get PRO
July '25
+10
in 2 channels
Get PRO
June '25
+13
in 2 channels
Get PRO
May '25
+11
in 4 channels
Get PRO
April '25
+18
in 6 channels
Get PRO
March '25
+20
in 5 channels
Get PRO
February '25
+26
in 12 channels
Get PRO
January '25
+20
in 6 channels
Get PRO
December '24
+63
in 8 channels
Get PRO
November '24
+50
in 5 channels
Get PRO
October '24
+120
in 12 channels
Get PRO
September '24
+28
in 6 channels
Get PRO
August '24
+87
in 5 channels
Get PRO
July '24
+64
in 4 channels
Get PRO
June '24
+203
in 3 channels
Get PRO
May '240
in 2 channels
Get PRO
April '240
in 1 channels
Get PRO
March '24
+169
in 5 channels
Get PRO
February '240
in 4 channels
Get PRO
January '24
+16
in 5 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 09 September | +1 | |||
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | +1 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
Repost from ZVIAZDA.BY
🕔 Варэнне з вішні і слівы нельга захоўваць даўжэй за сем месяцаў з-за атрутнай сінільнай кіслаты, якая ўтвараецца з часам у костачках, паведаміла намеснік кіраўніка Інстытута медыцыны і медтэхналогій НДУ Дар’я Падчынёнкава
| 2 | • Але вусені патрабуюць больш ежы, чым маленькія лічынкі. Менавіта таму яны навучыліся рабіць гукі, падобнае на тыя, што выдае каралева, тым самым прымушаючы працаўнікоў пакарміць іх яшчэ раз, а калі мурашнік знаходзіцца ў нябеспецы, іх могуць выратаваць нават раней за сапраўдныя лічынкі. Іншыя матылі нават ідуць наперад - вялікія блакітніцы, напрыклад, харчуюцца лічынкамі
• Але дзяцінства не працягваецца вечна - настае момант, калі вусень акаўшаецца і нарэшце пераўтвараецца ў матыля. Тады блакітніца перастае пахнуць як мураш, і яе пачынаюць атакаваць
• Але супраць гэтага матыль таксама падрыхтаваны - ягонае цела пакрыта адмысловай лускай. Калі мурашы цягнуць за яе, яна адрываецца і дазваляе блакітніцы "выпархнуць з гнязда" | 8 |
| 3 | Зязюля? Траянскі конь? Ці матылі з роду блакітніц🦋🐜
• Мурашкі жывуць у вельмі структураваным свеце з зразумелымі для іх іерархіяй, мовай і шматлікімі тунэлямі. Часам здаецца, што мурашы спланавалі ўсё і не скарыстацца гэтым не маглі блакітніцы (род Phengaris)
• Усё пачынаецца як заўсёды - самка матыля адкладвае яйкі на кветках і, праз нейкі час з іх вылупліваецца вусень. Першыя тыдні свайго жыцця ён харчуецца пылком кветкі, а як вырасце, спускаецца на ядвабнай ніці на зямлю і выпускае ферамоны
• Хімічныя рэчывы вабяць чырвоных мурашоў з роду Myrmica, а пасля з'явіляюцца кропелькі салодкай вадкасці, якую вырабляе вусень і ядуць мурашы
• Пасля нейкага часа, ашуканец робіць сябе падобным да лічынкі мураша - сярэдняя ці задняя частка яго цела становіцца гладкай. Менавіта гэта прымушае мурашоў аднесьці будучага матыля да мурашніка
• Там ён знаходзіцца ў яслях і аб ім, разам з сапраўднымі лічынкамі, клапоцяцца мурашы-працаўнікі, бо ў той момант вусень ужо не толькі выглядае, але і пахне як лічынкі мурашоў | 9 |
| 4 | 🎙 Госць радыё «Культура» – мастак-педагог, член Беларускага саюза мастакоў і Еўразійскай мастацкай садружнасці Віктар Данілаў.
Тэмы размовы:
◽️ «Майго жыцця берагі»: юбілейная выстава да 80-годдзя мастака;
◽️ Вытокі віцебскай акварэлі: першы крок і доўгі шлях у творчасці;
◽️ Жанравая разнастайнасць і ўнікальнасць акварэлі аўтара;
◽️ Майстар-класы ад выбітнага мастака – абавязковая частка кожнай выставы творцы;
◽️ Сакрэты настаўніцтва: адзінства мастацтва, педагогікі і душы.
Далучайцеся да размовы ТУТ | 11 |
| 5 | 🖼 Рэтраспектыўная выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» адкрыецца 10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
— Выстава пазнаёміць з багаццем спадчыны выбітнага беларускага мастака, педагога, яркай асобы ў нацыянальнай школе графікі і з’явы ў беларускім і сусветным жывапісе, безумоўнага лідара і заснавальніка феномену Віцебскай акварэльнай школы Фелікса Гумена (1941—2026), — распавялі ва ўстанове.
🎨 У экспазіцыі — больш за 60 работ розных творчых перыядаў, у тым ліку выкананыя ў апошнія гады: нацюрморты з кветак, ягад, садавіны, пейзажы — ад вуліц Віцебска да гарызонтаў Белага мора, возера Сенеж ды іншыя творы.
— Выстава ўвасобіць своеасаблівую аўтарскую манеру, майстэрства ўпадабанай тэхнікі, дакладнасць прыёмаў, выверанасць эфектаў, а таксама смеласць эксперыментаў, адметны сінтэз экспрэсіі і тэхнічнай вытанчанасці, непераадольную энергію стыхіі «жывапісу вадой», — адзначылі ў бібліятэцы.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура». | 15 |
| 6 | Мінчукі на могілках перад касцёлам на Залатой Горцы. 1905 г.
фота
#могілкі #Мінск | 18 |
| 7 | #Падарожжа
Мінскі слаламны канал
Менскі слаламны канал - штучная траса даўжынёй каля 500 метраў. Канал удала ўпісаны ў прыродны рэльеф у пратоцы, якая злучае Заслаўскае вадасховішча (Мінскае мора) з вадасховішчам Крыніца. Дзякуючы значнаму прыроднаму перападу вышынь паміж вадаёмамі, вада пад уласным ціскам з грукатам нясецца па бетонным рэчышчы. На яе шляху спецыяльна пабудаваны бетонныя глыбы і выступы. Сутыкаючыся з імі, плынь разбіваецца, бурліць і ўтварае сапраўдныя “горныя” парогі, віры і хвалі.
Канал размешчаны ў сасновым лесе каля Заслаўскага вадасховішча. Аб'ект пабудавалі ў 1981 годзе, як копію алімпійскага канала ў Мюнхене.
Крыху гісторыі
• У 80-я тут трэніравалася зборная СССР па вяслярным слаламе і праходзілі спаборніцтвы. Струмень вады спускаўся з плаціны, ствараючы моцную плынь, а бетонныя груды працавалі як натуральныя перашкоды.
• У 90-е месца ператварылася ў нефармальны «аквапарк»: сюды прыязджалі дзеля экстрэмальных спускаў прама па бурным струмені.
• Да гэтага года канал быў большую частку часу сухі. Прычына - недахоп вады ў Мінскім моры: каб запусціць паток, узровень вадасховішча павінен падняцца да патрэбнай адзнакі. Таму канал "уключалі" рэдка, літаральна на некалькі дзён у годзе па запытах спартсменаў, якія тут трэніруюцца і спаборнічаюць.
Крыніца | 23 |
| 8 | Чэрпай сілу і апору ў людзях, якія цябе любяць.
І не забывайся быць такой апорай для іх. 🧡 | 17 |
| 9 | Гісторыя ад Рыгора Азаронка 😁
З адной крайнасці ў другую 😏 | 26 |
| 10 | #Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬ НЯСЕ ПАВУЦІННЕ...
Восень нясе павуцінне,
Дрэвам час запалаць.
На ўсіх баравых рабінах
Чырвоныя плахты вісяць.
Ня ўтульна на мокрай сялібе
І ў позні прысмерку час
Вяргіні таўкуцца ў шыбы:
«Пусціце, пусціце нас»
Уладзімір Караткевіч | 25 |
| 11 | Кафеін можа перашкаджаць сну нават пры ўжыванні за 6-8 гадзін да яго ☕🌙
Не варта піць каву пасля 16 гадзін, бо яна правакуе выкід адрэналіну і картызолу ⚡.
Гэта выклікае прыліў энергіі, павялічвае мышачны тонус і абвастрае рэакцыю на вонкавыя раздражняльнікі 🔋. | 21 |
| 12 | Рэчывы, якія змяшчаюцца ў лісцях абляпіхі, могуць валодаць супрацьпухліннай актыўнасцю. Гэта вынікае з рэзультатаў даследавання, апублікаванага ў часопісе «Распрацоўка і рэгістрацыя лекавых сродкаў» у 2023 годзе.
Навукоўцы выкарысталі платформу PASS-online для ацэнкі кампанентаў абляпіхі. Паводле вынікаў аналізу, змагацца з пухлінамі могуць кверцэцін, нарцысін, руцін, казуарыкцін. Яны таксама здольныя падаўляць дзяленне клетак. | 20 |
| 13 | Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны
Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць.
У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі.
У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ кантралявала вялікую тэрыторыю русінскіх праваслаўных зямель, у тым ліку рэгіёны Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка». | 18 |
| 14 | 🎙Госць радыё «Культура» – аўтар праекта «Праваслаўная эстэтыка», праваслаўны блогер Аляксей Ліпко.
Тэмы размовы:
◽️ Як разумець і адчуваць мастацкую мову святыні, якая расказвае пра гісторыю веры і духоўныя ісціны;
◽️ Хто і як фарміруе візуальнае аблічча сучасных праваслаўных храмаў;
◽️ Праваслаўная архітэктура замежжа: як храмы становяцца культурнымі астравамі славянства, захоўваючы ідэнтычнасць у еўрапейскім ландшафце;
◽️ Куды адправіцца, каб убачыць самыя знакавыя і прыгожыя праваслаўныя святыні нашай краіны.
Далучайцеся да эфіру ТУТ | 20 |
| 15 | 🔆 Каб адчуць багацце і каштоўнасць сваёй культуры, трэба ведаць яе вытокі!
🇧🇾 Экспазіцыя Музея беларускага народнага мастацтва знаёміць гасцей з найбольш распаўсюджанымі відамі беларускага прыкладнога мастацтва: ткацтвам, керамікай, саломапляценнем, драўлянай скульптурай, іканапісам — усяго 500 экспанатаў!
✨ Беларуская народная творчасць адрозніваецца самабытнасцю, выразнасцю і асаблівым пачуццём гармоніі.
У творах майстроў знаходзяць адлюстраванне душэўная цеплыня, лірызм і беражлівыя адносіны да навакольнага свету. Колеравая гама, фактура і натуральная прыгажосць матэрыялаў становяцца важнымі элементамі мастацкай выявы.
Дбайнасць выканання выяўляецца ў кожнай дэталі! Народныя майстры ўмеюць бачыць незвычайнае ў звыклым: простыя і даступныя матэрыялы пад іх рукамі знаходзяць новае жыццё, ператвараючыся ў выразныя прадметы.
📍 Музей размешчаны ў будынку былога Крыжагорскага касцёла, пабудаванага ў 1862 годзе, на жывапісным узгорку спарткомплекса «Раўбічы».
🏛 Сачыце за навінамі з газетай «Культура». | 24 |
| 16 | 📖 ✍🏻 Незвычайную праграму падрыхтавалі для наведвальнікаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча: яна дазволіць акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і паўдзельнічаць у інтэрактыве.
— «Горад Максіма» — гэта выдатная магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі, — распавялі рэдакцыі газеты «Культура» ва ўстанове.
📃 Праграма складаецца з дзвюх частак:
📌 падчас мультымедыйнай прэзентацыі «Мінск часоў Багдановіча» з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея можна будзе «патрапіць» на вуліцы старога Мінска, убачыць яго архітэктуру ды побыт гараджан;
📌 а потым гасцей чакае квэст «Стары Мінск» — захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.
🗓 12 верасня
🕒 15:00
📞 +375 17 3552295
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура». | 21 |
| 17 | У Бярозаўскім раёне адрамантуюць паўночную браму сядзібы Пуслоўскіх у Песках.
Мясцовы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый апублікаваў заяўку на распрацоўку праграмы работ для бягучага рамонту аб'екта, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Згодна з дэфектным актам, на плошчы больш за 400 квадратных метраў патрабуецца замена тынкоўкі і фарбы, а сама цагляная муроўка сцен і цокаля пачала разбурацца.
Праграма на бягучы рамонт распрацуюць на працягу 20 дзён, а сам рамонт будзе фінансавацца са сродкаў сельскага бюджэту. Нагадаем, што бягучы рамонт у Беларусі, нават не гісторыка-культурных каштоўнасцях, не патрабуе распрацоўкі праектнай дакументацыі, толькі праграмы работ, якую зацвярджае Мінкультуры ці - для помнікаў 3-й катэгорыі - мясцовыя ўлады.
Паўночная брама, збудаваная ў 1830–1840-х гадах, трактаваная ў замкава-гатычным стылi. Яна ўяўляе сабой дзве круглыя вежы з зубчастым завяршэннем, памiж якiмi зроблены шырокi спічасты арачны праезд з iмiтацыяй рашоткi-герсы, узнятай ланцугамi. Па баках да брамы прыстаўлены нiзкiя вартоўнi. У дэкоры будынка выкарыстаны аркатурныя паясы, геаметрычны фрыз, вузкiя вокны-шчылiны і крыжы.
Крыніца
Фота
#Пескі #сядзібы #брамы #бягучырамонт #рэстаўрацыя | 24 |
| 18 | 😍 Сэрца замірае ад такой прыгажосці: у сацсетках захапляюцца галоўным саборам Брэсцкай крэпасці
Карыстальнікі актыўна дзеляцца кадрамі велічнага Свята-Мікалаеўскага храма. Гэтая візантыйская базіліка перажыла дзве сусветныя вайны, літаральна паўстала з руін і сёння ўражвае сваёй манументальнасцю. Наша гісторыя, якую павінен убачыць кожны. | 23 |
| 19 | #Літаратура
Бацькаўшчыне
Радзімы вецер!
Ён з усіх вятроў
Мне як натхненне,
Як шчаслівы подых.
Ёсць доўгі шлях,
Дзе мы,
Як параходы,
Вяртаемся
Да родных берагоў.
Ўдалечыні
Прыйшлося столькі жыць
I слаць сябрам
Паклоны у канверце...
Ёсць міг такі,
Калі не страх памерці,
А страх —
Цябе сабой не засланіць.
Яугенія Янішчыц | 34 |
| 20 | Памятаеце гэты запуск? У сакавіку 2025 года з касмадрома Andøya на поўначы Нарвегіі ўпершыню стартавала нямецкая ракета Spectrum кампаніі Isar Aerospace. Тады палёт працягваўся менш за хвіліну і скончыўся падзеннем ракеты.
Дык вось, з другой спробы ў іх атрымалася!
5 верасня Spectrum зноў стартавала з Andøya і гэтым разам дасягнула арбіты, даставіўшы на нізкую калязямную арбіту шэсць камерцыйных і адукацыйных CubeSat, а таксама адзін тэхналагічны эксперымент.
Spectrum мае 28 метраў у вышыню і разлічана на запуск да 1000 кг карыснай нагрузкі на нізкую калязямную арбіту.
І гэта сапраўды гістарычны момант: Spectrum стала першай камерцыйнай ракетай, якая дасягнула арбіты пасля старту з кантынентальнай Еўропы. | 25 |
