en
Feedback
CreateCulture

CreateCulture

Open in Telegram

Крэатыўны прадзюсарскі цэнтр і супольнасць (з невялічкай студыяй пад бокам) ❤️ Karmelitų g. 5

Show more
808
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+130 days
Posts Archive
Марыш сесці за барабанную ўстаноўку і выдаць магутны біт? Час прыйшоў! 🥁🔥 Адкрыты набор на прыватныя ўрокі гульні на бараба
Марыш сесці за барабанную ўстаноўку і выдаць магутны біт? Час прыйшоў! 🥁🔥 Адкрыты набор на прыватныя ўрокі гульні на барабанах у Вільні!Не мае значэння, ці трымаў ты калі-небудзь палачкі ў руках, ці ўжо граеш і хочаш пракачаць тэхніку. Мы складзём праграму пад твае мэты, музычны густ і тэмп. Што цябе чакае на занятках: 🎯Для любога ўзроўню: ад поўных пачаткоўцаў («з нуля») да вопытных музыкаў. 🎸 Любыя стылі: рок, поп, фанк, джаз, метал і шмат іншага. Разбіраем трэкі, якія падабаюцца менавіта табе! 👤 Індывідуальны падыход: праграма фарміруецца пад твае задачы (для душы, каб зняць стрэс або падрыхтавацца да гурта). 📍 Камфортная лакацыя: утульная студыя з усім неабходным абсталяваннем у цэнтры горада (Lukiškių skg. 6, Vilnius). 🎁 Спецыяльны бонус: для дзяцей з Беларусі і Украіны падрыхтаваныя асаблівыя падарункі (усе дэталі раскажам на першым занятку 💛) 🔥ПЕРШЫ ЗАНЯТАК — БЯСПЛАТНА! Прыходзь, пазнаёмся з выкладчыкам, паспрабуй сыграць свой першы рытм і пераканайся, што гэта тваё!📩 Як запісацца?Напішы ў Direct: @DriftingGroove

🎬 Мы робім паказ - Найлепшыя фільмы 48 HFP Vilnius 2025. 23 жніўня, 19:00 — Films and Coffee (Pranciškonų g. 8, Vilnius). УВ
🎬 Мы робім паказ - Найлепшыя фільмы 48 HFP Vilnius 2025. 23 жніўня, 19:00 — Films and Coffee (Pranciškonų g. 8, Vilnius). УВАХОД ВОЛЬНЫ. Адзін вечар — і ўсе фільмы-пераможцы 48 Hour Film Project Vilnius 2025, кожны з якіх напісаны, зняты і змантаваны ўсяго за 48 гадзін. Вось што пакажам: 🏆 ZOYA — Трылер · Найлепшы фільм 2025 🥈 The Call — Медыцынскі фільм · 2-е месца, Найлепшая акцёрская гульня 🥉 Five Hours Until the Blood Moon — Film de Femme · 3-е месца, Найлепшы сцэнар 🎬 Dear Mother — Падарожжа ў часе / Трылер · Найлепшая рэжысура 🎬 Control C — Антыўтопія · Найлепшы дызайн сцэны і гуку 🎬 Bounty — Мюзікл/Вестэрн · Найлепшае выкарыстанне жанру 🎬 Gag Reflex — Фільм пра супергероя · Найлепшае выкарыстанне персанажа …і яшчэ некалькі — а таксама фільмы, якія трапілі на Cannes Short Film Corner 2026! Пасля паказу: 🎤 Q&A, нетворкінг, і ты можаш ✍️ зарэгістраваць сваю каманду на 2026 адразу на месцы. Дарэчы - рэгістрацыя на конкурс гэтага года ўжо адкрыта! https://48hourfilm.com/vilnius

🎶 МІЖНАРОДНЫ КАНЦЭРТ СУСВЕТНАЙ МУЗЫКІ Запрашаем на фінальны публічны канцэрт Музычнай Рэзідэнцыі ў межах праграмы «Creative
🎶 МІЖНАРОДНЫ КАНЦЭРТ СУСВЕТНАЙ МУЗЫКІ Запрашаем на фінальны публічны канцэрт Музычнай Рэзідэнцыі ў межах праграмы «Creative Communities Acceleration Program» (CCAP)! Сем дзён музыканты з Літвы, Беларусі і Швецыі разам працавалі ў Вільні і Клайпедзе, даследуючы музыку як інструмент устойлівасці супольнасці і дэмакратычнага самавыяўлення. Вынік — калектыўны сусветна-музычны перформанс, які спалучае жывую музыку, сумесную творчасць і лічбавыя сродкі, і разважае пра ролю мастацтва ў сучасным грамадстве. 🎤 На сцэне: Saule Ilona Vaida · Soroor Notash · Mamadou Sene · Elias Shapiro · Aliaksei Silenka · Yury Batalonak · Siarzhuk Douhushau · Nurlana Aliyeva 📅 16 жніўня 🕖 19:00 📍 Herkus Kantas, Клайпеда 🎟 Уваход вольны па рэгістрацыі РЭГІСТРАЦЫЯ Праграму CCAP рэалізуе CreateCulture разам са Smart Coop Sweden, фінансуе Шведскі інстытут (Swedish Institute). Партнёры праекта: Міністэрства культуры Рэспублікі Ужупіс, KKKC, Мастацкая агенцыя Artscape, Herkus Kantas. Старонка праекта ВОСЬ ТУТ

🎬 OPEN CALL: Film Camp у Літве — для творцаў з Беларусі, Літвы і Швецыі Запрашаем вас на сямідзённы Film Camp у межах прагра
🎬 OPEN CALL: Film Camp у Літве — для творцаў з Беларусі, Літвы і Швецыі Запрашаем вас на сямідзённы Film Camp у межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). За сем дзён мы разам створым фільм, заснаваны на нашых уласных даследаваннях і назіраннях. Табар завершыцца публічным паказам у Вільне, зваротнай сувяззю і — магчыма — пачаткам новых супольных праектаў. 📅 Калі: 4–11 кастрычніка 2026 📍 Дзе: Літва 🗣 Рабочая мова: англійская ⏳ Дэдлайн заявак: 20 жніўня, 23:59 CET Каго чакаем: акцёраў і акторак, аператараў, рэжысёраў, мастакоў-пастаноўшчыкаў, прадзюсараў, сцэнарыстаў, гукарэжысёраў і іншых кінапрактыкаў — на ранняй ці сярэдняй стадыі кар'еры. Адкрыта для: грамадзян Беларусі, якія жывуць у любой краіне; грамадзян Літвы, якія жывуць у Літве; творцаў, што базуюцца ў Швецыі, любога культурнага паходжання. Калі вы працуеце з кіно і верыце, што мастацтва здольна збліжаць людзей і ўмацоўваць супольнасці — гэтая праграма для вас. 🔗 Заяўка ВОСЬ ТУТА Пытанні: ccap@createculture.eu

🎶 Нарэшце новы Perfaratar! Аляксандр Ясінскі — «Прывітанне, Радзіма» Жывое выступленне на баяне. Аўтарская кампазіцыя белару
🎶 Нарэшце новы Perfaratar! Аляксандр Ясінскі — «Прывітанне, Радзіма» Жывое выступленне на баяне. Аўтарская кампазіцыя беларускага музыканта. Амаль без адзінага слова — толькі адна фраза і голас баяна, у якім чуваецца туга па доме, надзея і любоў да роднай зямлі. Музыка, што ідзе проста ад сэрца. 🕊 ▶️ Уключайце, слухайце і адчувайце. Напішыце ў каментарах, якія эмоцыі абудзіла ў вас гэтая мелодыя. 🔗 Глядзець і слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=m-gAZbZqSNA 📸 Instagram Аляксандра: https://www.instagram.com/yasinskimusic/

Сустракайце ўдзельнікаў са Швецыі і Літвы нашага CCAP Music Camp: 🎵 Saule Bukauskas — музыкантка, вакалістка і фасілітатарка
+4
Сустракайце ўдзельнікаў са Швецыі і Літвы нашага CCAP Music Camp: 🎵 Saule Bukauskas — музыкантка, вакалістка і фасілітатарка з Вільні, з каранямі ў музычным тэатры і класічнай музыцы, цяпер працуе ў сферы музычнай тэрапіі і саўнд-хілінгу. 🎵 Soroor Notash — выканаўца іранскай класічнай музыкі на тары са Стакгольма, што будуе масты паміж традыцыямі — ад Індыі да Балканаў. 🎵 Mamadou Sene — кампазітар і спявак з 60-гадовым досведам, які злучае музычныя традыцыі Афрыкі і Еўропы, шматгадовы ўдзельнік Ale Möller Band. 🎵 Elias Shapiro — саўнд-артыст і кампазітар са Стакгольма, які працуе на сутыку музыкі, гукавога мастацтва, тэатра і імерсіўнага перформансу. Іранская класіка, заходнеафрыканскія струнныя, саўнд-дызайн, сучасная песня — і гэта толькі пачатак. Неўзабаве мы абвесцім нашых беларускіх удзельнікаў, якія завершаць кагорту, створаную, каб разам ствараць, абменьвацца і будаваць нешта значнае па-над межамі. CCAP існуе, каб яднаць творцаў розных культур, і такія моманты — менавіта таму. Заставайцеся з намі. CCAP фінансуецца Шведскім інстытутам. Партнёр праграмы — Smart Coop Sweden. #MusicCamp #CulturalExchange #CCAP #ContemporaryMusic #ArtsAndCulture #CrossCulturalCollaboration #FundedbySwedishInstitute

🧚‍♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў. 👉 Кожны ч
🧚‍♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў. 👉 Кожны чацвер з 15:00 да 16:00 у адукацыйнай зале Музея мастацтва Палаца Радзівілаў (уваход з боку вуліцы Liejyklos) вас будуць чакаць педагогі і прафесійныя мастакі — каб разам даследаваць фатаграфію, дызайн, сучасны танец і шмат іншага. ⚡️ Майстэрні стартуюць 25 чэрвеня. Прыходзь, калі хочаш паспрабаваць нешта новае ці проста правесці чацвер з карысцю і задавальненнем. Рэгістрацыя: https://forms.gle/3a71wiohZo7ruSFA6 Пытанні: nadzeya@artscape.lt

Ну і працягнем трошкі са спамам. Кніга ўжо выйшла, можна набыць анлайн. Але калі хочацца атрымаць яе адразу - запрашаю на прэ
Ну і працягнем трошкі са спамам. Кніга ўжо выйшла, можна набыць анлайн. Але калі хочацца атрымаць яе адразу - запрашаю на прэзентацыю ў Золаке ў наступны аўторак. 16 чэрвеня а 19:30 https://maps.app.goo.gl/Qdv5AohXLffZL7rw8 Распавяду пра кнігу, пашарым досвід адзін аднога, абмяркуем хто як хадзіў ды гэтак далей. Буду рады бачыць усіх

🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе мож
🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе можна выдыхнуць, заняць рукі і паспрабаваць новыя тэхнікі працы з тканінай у цёплай кампаніі. ⚡️ Кожная сустрэча пачынаецца з экскурсіі па выставе ЦСМ «Суперклей, або Вынаходзячы Сябра», а далей — творчая праца з тэкстылем пад кіраўніцтвам прафесійнай дызайнеркі Іевы Кяляўскайтэ-Малішаўскэ. 🧚‍♀️ Майстэрні створаны з клопатам пра жанчын-мігрантак і адкрытыя для жанчын усіх нацыянальнасцяў. Можна прыходзіць з дзецьмі любога ўзросту. 👉 Удзел бясплатны, усе матэрыялы прадастаўляюцца. 🗓 28 траўня, 8, 9, 14 ліпеня — а 16:00 Завяршальная сустрэча: серада, 15 ліпеня, а 16:00 📍 Цэнтр сучаснага мастацтва, Vokiečių g. 2, Вільня 🗣 Літоўская, англійская, украінская, беларуская, руская 💛 Рэгістрацыя ТУТ Пытанні — Іеве: ieva.keli@artscape.lt Арт-агенцыя «Artscape» сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва

🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS 🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музыч
+5
🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS 🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў. 🔉Гэта не проста курс. Гэта праграма, у якой удзельнікі разам з ментарамі праходзяць увесь шлях выпуску рэлізу — ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі. 🎯 Вынік праграмы — твой выпушчаны рэліз. Да ўдзелу запрашаюцца: — музыкі — прадзюсары — незалежныя мэнэджары якія ўжо маюць гатовы або амаль гатовы матэрыял і хочуць выпусціць яго прафесійна. У праграме: — лічбавая дыстрыбуцыя — аўтарскія правы і метададзеныя — DSP і пітчынг — базавае прасоўванне — аналітыка і развіццё аўдыторыі — групавая праца з ментарамі — практычны фідбэк па вашых рэлізах МЕНТАРЫ — Дзмітрый Безкаравайны — музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music — Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах (ONErpm) — Соня Зак — лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music) ЛЕКТАРЫ — Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў — Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст, рэдактар — Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар, педагог (Ableton Live) Amplify Belarus — праект ініцыятывы Belarus Music Export. 📅 Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня 📅 Праграма пройдзе 15 чэрвеня — 6 ліпеня 💸 Удзел бясплатны ⚠️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉 Падаць заяўку: belarusmusicexport.network

🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга! Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сяр
+1
🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга! Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе. 👉 Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга летась у верасні. Падчас пілігрымкі ён выкладаў сторыс. Часамі сумныя, часамі вясёлыя, часамі філасоўскія, часамі з надпісам "мусора сосать" на фоне. І вось увесь гэты шлях потым перскочыў у тэкставую версію. Кожны дзень распісаны, колькі мазалёў здабыў, колькі людзей сустрэў, ад якога ўяўнага мядзведзя ў лесе адбіваўся і як паляваў на кафлю. З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф 🔥🔥🔥 Прадзамова па СПАСЫЛЦЫ 🔥🔥🔥 За прадзамову даюць таксама налепкі і хэнд-мэйд паштоўкі. Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама прайсці гэты шлях.

⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў меж
⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення. Да ўдзелу запрашаюцца: - музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі; - грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне; - крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання. Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы. Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶 Працоўная мова кэмпа - англійская. 📅 Калі: 10-17 жніўня 2026 📍 Дзе: Клайпеда, Літва 👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9 🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng 📩 Пытанні: ccap@createculture.eu 😇 Дэдлайн падачы: 31 траўня Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.

🎭 Фінальны паказ тэатральнай рэзідэнцыі на YouTube! Памятаеце наш фінальны перформанс 28 сакавіка ў Вільні? На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы з Беларусі і Швецыі разам даследавалі тэатр, цела, голас і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стала перформанс-праца пра свабоду, міграцыю, межы — бачныя і нябачныя. Больш за 60 гледачоў назвалі яго эмацыйна дакладным, шчырым і такім, які прымушае думаць. 📽 Цяпер вы можаце паглядзець поўны запіс СПАСЫЛКА

Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў? Накіраваўшы 1.2% на Cre
+7
Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў? Накіраваўшы 1.2% на CreateCulture, вы дапамагаеце нам ствараць: 🎵 музычны кэмп 🎬 кіна-кэмп 🌍 канферэнцыю Creative Communities 🎤 Perfaratar Music Live 🎲 шоу ПА500 🎥 новыя дакументальныя фільмы 🎞 новыя кароткаметражныя фільмы Дзякуючы вам беларускія творцы, музыкі і рэжысёры могуць працягваць ствараць і аб’ядноўваць супольнасці. Дзякуй, што вы з намі 💜 Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ Registration code 306076641

⚡️Адкрыты набор на Музыкальны кэмп у Вільні! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 9–16 чэрвеня 2026 года ў межах праграмы Crea
⚡️Адкрыты набор на Музыкальны кэмп у Вільні! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 9–16 чэрвеня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення. Да ўдзелу запрашаюцца: - музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі; - грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне; - крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання. Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы. Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶 Працоўная мова кэмпа - англійская. 📅 Калі: 9-16 чэрвеня 20я’я’26 📍 Дзе: Вільня, Літва 👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9 🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng 📩 Пытанні: ccap@createculture.eu Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.

🎭 Фінальны паказ міжнароднай тэатральнай рэзідэнцыі Запрашаем на фінальную перформанс-прэзентацыю, створаную падчас тэатраль
🎭 Фінальны паказ міжнароднай тэатральнай рэзідэнцыі Запрашаем на фінальную перформанс-прэзентацыю, створаную падчас тэатральнай рэзідэнцыі Creative Communities Acceleration Program у Вільні. На працягу некалькіх дзён удзельнікі і ўдзельніцы з розных краін будуць працаваь разам, даследуючы тэатр, цела, голас, лічбавыя інструменты і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стане перформанс-праца, створаная супольна падчас рэзідэнцыі. ✨ Чакайце эксперыментальны фармат, жывую прысутнасць і сумесны творчы досвед. 📅 28 сакавіка 🕖 19:00 📍 Meno erdvė Vileišio18, Вільня 🎟 Уваход вольны па рэгістрацыі! Колькасць квіткоў вельмі абмежавана! КВІТКІ Удзельнікі і ўдзельніцы: Charissa Martinkauppi, Martina Viglietti, Harón Sanchez, Linnea Gillberg, Maria Lindeberg, Alina Martynava, Cristina Grekova, Nadzeya Sheibak Ментарская падтрымка: Nicole Chufi і Dzmitry Rachkouski Рэзідэнцыя праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP), які рэалізуецца CreateCulture у партнёрстве са Smart Coop Sweden пры падтрымцы Swedish Institute.

Запрашаем вас далучыцца да circle singing — спеўнага кола. Гэта прастора без ацэнак і правілаў, дзе не трэба “ўмець спяваць”.
Запрашаем вас далучыцца да circle singing — спеўнага кола. Гэта прастора без ацэнак і правілаў, дзе не трэба “ўмець спяваць”. Галоўнае — быць адкрытым да новага досведу і эмоцый 🌈 ☀️ Субота, 21 сакавіка 🕐 16:00–18:00 (чакаю вас з 15:50) 💸 10€ з чалавека / 15€ за пару або 2 сяброў 📍 Karmelitu g. 5 / Visu Sventuju 4 (Студыя) 🌎 Мова: англійская Арганізатарка пра мерапрыемства: Мяне завуць Наталля. Я прафесійная вакалістка, вакальны коўч і фасілітатарка хора. Гэты праект нарадзіўся ў Кіеве, і цяпер я хачу падзяліцца ім з людзьмі ў Вільні ☺️ Мы будзем спалучаць музычныя практыкаванні, body percussion і шматгалосы спеў, каб даследаваць імправізацыйны фармат circle singing, выкарыстоўваючы мае ўласныя эцюды, а таксама вядомыя кампазіцыі ✨ Буду рада ўсім, хто хоча атрымаць асалоду ад сумеснага гуку і адкрыць магчымасці свайго голасу! Колькасць месцаў абмежаваная. Ваша месца будзе забраніравана пасля аплаты. 👉 Калі хочаце далучыцца — напішыце ў тэлеграм @unintended_n або ў інстаграм https://www.instagram.com/natashaevenbach

🌟 ШмоткаПір або івэнт для дзяўчат з аддзеннем, музыкай, прасека, фруктамі, гарбаткай, і гд. 👉 Калі: 8 Сакавіка, з 14:00 да
🌟 ШмоткаПір або івэнт для дзяўчат з аддзеннем, музыкай, прасека, фруктамі, гарбаткай, і гд. 👉 Калі: 8 Сакавіка, з 14:00 да 20:00. Завітвайце з 14:00 да 20:00 да нас на студыю прымерыць сукенку-другую, пачыліць на канапе пад добрую музычку з кавай, зрабіць сэлфі з фота-святлом, абмяркаваць нашае жаночае і падтрымаць адна адну. Усе рэчы можна набыць за "каву" (ад 1 да 3 каў 😂). Прыносіць для абмена можна, але што застанецца адвязем у Замак. 🌷

👉 У гэты чацвер, 5 сакавіка, а 19й збіраемся пагуляць у шахматы ў студыі. ♟ Вельмі міжнародны шахматны клуб атрымоўваецца: Л
👉 У гэты чацвер, 5 сакавіка, а 19й збіраемся пагуляць у шахматы ў студыі. ♟ Вельмі міжнародны шахматны клуб атрымоўваецца: Літва, Беларусь, Украіна, Індыя, Гішпанія, Італія, Францыя і іншыя краіны! Гульцы розных узроўняў - ад топавых на Chess.com да пачаткоўцаў. Прыходзьце! Уваход сівалічная кава: ⚡️ БайМіКофе спасылка З нас кава, гарбата, пячэнькі. Калі хочаце штосці яшчэ - прыносьце з сабой. Студыя ў нас невялікая, таму 15 месцаў. Пабачымся!

Знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі са Швецыі 🇸🇪 Гатовыя да моцнага міжнароднага тэатральнага тыдня ў Вільні. ✨
+5
Знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі са Швецыі 🇸🇪 Гатовыя да моцнага міжнароднага тэатральнага тыдня ў Вільні. ✨ Charissa ✨ Martina ✨ Haron ✨ Linnea ✨ Maria Тэатральны кэмп праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP) з 22 па 29 сакавіка ў Вільні. На працягу сямі дзён беларускія і шведскія творцы працуюць разам, даследуючы тэатр як інструмент дыялогу, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення. 📅 28 сакавіка адбудзецца фінальны публічны перформанс — вынік нашай супольнай творчай працы. Будзем рады бачыць вас! 🎭 Сачыце за навінамі! CCAP is funded by Swedish Institute.