ar
Feedback
CreateCulture

CreateCulture

الذهاب إلى القناة على Telegram

Крэатыўны прадзюсарскі цэнтр і супольнасць (з невялічкай студыяй пад бокам) ❤️ Karmelitų g. 5

إظهار المزيد
819
المشتركون
-124 ساعات
-47 أيام
-1430 أيام
أرشيف المشاركات
🧚‍♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў. 👉 Кожны ч
🧚‍♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў. 👉 Кожны чацвер з 15:00 да 16:00 у адукацыйнай зале Музея мастацтва Палаца Радзівілаў (уваход з боку вуліцы Liejyklos) вас будуць чакаць педагогі і прафесійныя мастакі — каб разам даследаваць фатаграфію, дызайн, сучасны танец і шмат іншага. ⚡️ Майстэрні стартуюць 25 чэрвеня. Прыходзь, калі хочаш паспрабаваць нешта новае ці проста правесці чацвер з карысцю і задавальненнем. Рэгістрацыя: https://forms.gle/3a71wiohZo7ruSFA6 Пытанні: nadzeya@artscape.lt

Ну і працягнем трошкі са спамам. Кніга ўжо выйшла, можна набыць анлайн. Але калі хочацца атрымаць яе адразу - запрашаю на прэ
Ну і працягнем трошкі са спамам. Кніга ўжо выйшла, можна набыць анлайн. Але калі хочацца атрымаць яе адразу - запрашаю на прэзентацыю ў Золаке ў наступны аўторак. 16 чэрвеня а 19:30 https://maps.app.goo.gl/Qdv5AohXLffZL7rw8 Распавяду пра кнігу, пашарым досвід адзін аднога, абмяркуем хто як хадзіў ды гэтак далей. Буду рады бачыць усіх

🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе мож
🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе можна выдыхнуць, заняць рукі і паспрабаваць новыя тэхнікі працы з тканінай у цёплай кампаніі. ⚡️ Кожная сустрэча пачынаецца з экскурсіі па выставе ЦСМ «Суперклей, або Вынаходзячы Сябра», а далей — творчая праца з тэкстылем пад кіраўніцтвам прафесійнай дызайнеркі Іевы Кяляўскайтэ-Малішаўскэ. 🧚‍♀️ Майстэрні створаны з клопатам пра жанчын-мігрантак і адкрытыя для жанчын усіх нацыянальнасцяў. Можна прыходзіць з дзецьмі любога ўзросту. 👉 Удзел бясплатны, усе матэрыялы прадастаўляюцца. 🗓 28 траўня, 8, 9, 14 ліпеня — а 16:00 Завяршальная сустрэча: серада, 15 ліпеня, а 16:00 📍 Цэнтр сучаснага мастацтва, Vokiečių g. 2, Вільня 🗣 Літоўская, англійская, украінская, беларуская, руская 💛 Рэгістрацыя ТУТ Пытанні — Іеве: ieva.keli@artscape.lt Арт-агенцыя «Artscape» сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва

🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS 🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музыч
+5
🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS 🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў. 🔉Гэта не проста курс. Гэта праграма, у якой удзельнікі разам з ментарамі праходзяць увесь шлях выпуску рэлізу — ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі. 🎯 Вынік праграмы — твой выпушчаны рэліз. Да ўдзелу запрашаюцца: — музыкі — прадзюсары — незалежныя мэнэджары якія ўжо маюць гатовы або амаль гатовы матэрыял і хочуць выпусціць яго прафесійна. У праграме: — лічбавая дыстрыбуцыя — аўтарскія правы і метададзеныя — DSP і пітчынг — базавае прасоўванне — аналітыка і развіццё аўдыторыі — групавая праца з ментарамі — практычны фідбэк па вашых рэлізах МЕНТАРЫ — Дзмітрый Безкаравайны — музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music — Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах (ONErpm) — Соня Зак — лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music) ЛЕКТАРЫ — Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў — Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст, рэдактар — Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар, педагог (Ableton Live) Amplify Belarus — праект ініцыятывы Belarus Music Export. 📅 Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня 📅 Праграма пройдзе 15 чэрвеня — 6 ліпеня 💸 Удзел бясплатны ⚠️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉 Падаць заяўку: belarusmusicexport.network

🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга! Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сяр
+1
🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга! Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе. 👉 Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга летась у верасні. Падчас пілігрымкі ён выкладаў сторыс. Часамі сумныя, часамі вясёлыя, часамі філасоўскія, часамі з надпісам "мусора сосать" на фоне. І вось увесь гэты шлях потым перскочыў у тэкставую версію. Кожны дзень распісаны, колькі мазалёў здабыў, колькі людзей сустрэў, ад якога ўяўнага мядзведзя ў лесе адбіваўся і як паляваў на кафлю. З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф 🔥🔥🔥 Прадзамова па СПАСЫЛЦЫ 🔥🔥🔥 За прадзамову даюць таксама налепкі і хэнд-мэйд паштоўкі. Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама прайсці гэты шлях.

⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў меж
⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення. Да ўдзелу запрашаюцца: - музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі; - грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне; - крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання. Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы. Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶 Працоўная мова кэмпа - англійская. 📅 Калі: 10-17 жніўня 2026 📍 Дзе: Клайпеда, Літва 👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9 🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng 📩 Пытанні: ccap@createculture.eu 😇 Дэдлайн падачы: 31 траўня Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.

🎭 Фінальны паказ тэатральнай рэзідэнцыі на YouTube! Памятаеце наш фінальны перформанс 28 сакавіка ў Вільні? На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы з Беларусі і Швецыі разам даследавалі тэатр, цела, голас і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стала перформанс-праца пра свабоду, міграцыю, межы — бачныя і нябачныя. Больш за 60 гледачоў назвалі яго эмацыйна дакладным, шчырым і такім, які прымушае думаць. 📽 Цяпер вы можаце паглядзець поўны запіс СПАСЫЛКА

Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў? Накіраваўшы 1.2% на Cre
+7
Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў? Накіраваўшы 1.2% на CreateCulture, вы дапамагаеце нам ствараць: 🎵 музычны кэмп 🎬 кіна-кэмп 🌍 канферэнцыю Creative Communities 🎤 Perfaratar Music Live 🎲 шоу ПА500 🎥 новыя дакументальныя фільмы 🎞 новыя кароткаметражныя фільмы Дзякуючы вам беларускія творцы, музыкі і рэжысёры могуць працягваць ствараць і аб’ядноўваць супольнасці. Дзякуй, што вы з намі 💜 Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ Registration code 306076641

⚡️Адкрыты набор на Музыкальны кэмп у Вільні! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 9–16 чэрвеня 2026 года ў межах праграмы Crea
⚡️Адкрыты набор на Музыкальны кэмп у Вільні! 🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 9–16 чэрвеня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення. Да ўдзелу запрашаюцца: - музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі; - грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне; - крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання. Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы. Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶 Працоўная мова кэмпа - англійская. 📅 Калі: 9-16 чэрвеня 20я’я’26 📍 Дзе: Вільня, Літва 👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9 🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng 📩 Пытанні: ccap@createculture.eu Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.

🎭 Фінальны паказ міжнароднай тэатральнай рэзідэнцыі Запрашаем на фінальную перформанс-прэзентацыю, створаную падчас тэатраль
🎭 Фінальны паказ міжнароднай тэатральнай рэзідэнцыі Запрашаем на фінальную перформанс-прэзентацыю, створаную падчас тэатральнай рэзідэнцыі Creative Communities Acceleration Program у Вільні. На працягу некалькіх дзён удзельнікі і ўдзельніцы з розных краін будуць працаваь разам, даследуючы тэатр, цела, голас, лічбавыя інструменты і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стане перформанс-праца, створаная супольна падчас рэзідэнцыі. ✨ Чакайце эксперыментальны фармат, жывую прысутнасць і сумесны творчы досвед. 📅 28 сакавіка 🕖 19:00 📍 Meno erdvė Vileišio18, Вільня 🎟 Уваход вольны па рэгістрацыі! Колькасць квіткоў вельмі абмежавана! КВІТКІ Удзельнікі і ўдзельніцы: Charissa Martinkauppi, Martina Viglietti, Harón Sanchez, Linnea Gillberg, Maria Lindeberg, Alina Martynava, Cristina Grekova, Nadzeya Sheibak Ментарская падтрымка: Nicole Chufi і Dzmitry Rachkouski Рэзідэнцыя праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP), які рэалізуецца CreateCulture у партнёрстве са Smart Coop Sweden пры падтрымцы Swedish Institute.

Запрашаем вас далучыцца да circle singing — спеўнага кола. Гэта прастора без ацэнак і правілаў, дзе не трэба “ўмець спяваць”.
Запрашаем вас далучыцца да circle singing — спеўнага кола. Гэта прастора без ацэнак і правілаў, дзе не трэба “ўмець спяваць”. Галоўнае — быць адкрытым да новага досведу і эмоцый 🌈 ☀️ Субота, 21 сакавіка 🕐 16:00–18:00 (чакаю вас з 15:50) 💸 10€ з чалавека / 15€ за пару або 2 сяброў 📍 Karmelitu g. 5 / Visu Sventuju 4 (Студыя) 🌎 Мова: англійская Арганізатарка пра мерапрыемства: Мяне завуць Наталля. Я прафесійная вакалістка, вакальны коўч і фасілітатарка хора. Гэты праект нарадзіўся ў Кіеве, і цяпер я хачу падзяліцца ім з людзьмі ў Вільні ☺️ Мы будзем спалучаць музычныя практыкаванні, body percussion і шматгалосы спеў, каб даследаваць імправізацыйны фармат circle singing, выкарыстоўваючы мае ўласныя эцюды, а таксама вядомыя кампазіцыі ✨ Буду рада ўсім, хто хоча атрымаць асалоду ад сумеснага гуку і адкрыць магчымасці свайго голасу! Колькасць месцаў абмежаваная. Ваша месца будзе забраніравана пасля аплаты. 👉 Калі хочаце далучыцца — напішыце ў тэлеграм @unintended_n або ў інстаграм https://www.instagram.com/natashaevenbach

🌟 ШмоткаПір або івэнт для дзяўчат з аддзеннем, музыкай, прасека, фруктамі, гарбаткай, і гд. 👉 Калі: 8 Сакавіка, з 14:00 да
🌟 ШмоткаПір або івэнт для дзяўчат з аддзеннем, музыкай, прасека, фруктамі, гарбаткай, і гд. 👉 Калі: 8 Сакавіка, з 14:00 да 20:00. Завітвайце з 14:00 да 20:00 да нас на студыю прымерыць сукенку-другую, пачыліць на канапе пад добрую музычку з кавай, зрабіць сэлфі з фота-святлом, абмяркаваць нашае жаночае і падтрымаць адна адну. Усе рэчы можна набыць за "каву" (ад 1 да 3 каў 😂). Прыносіць для абмена можна, але што застанецца адвязем у Замак. 🌷

👉 У гэты чацвер, 5 сакавіка, а 19й збіраемся пагуляць у шахматы ў студыі. ♟ Вельмі міжнародны шахматны клуб атрымоўваецца: Л
👉 У гэты чацвер, 5 сакавіка, а 19й збіраемся пагуляць у шахматы ў студыі. ♟ Вельмі міжнародны шахматны клуб атрымоўваецца: Літва, Беларусь, Украіна, Індыя, Гішпанія, Італія, Францыя і іншыя краіны! Гульцы розных узроўняў - ад топавых на Chess.com да пачаткоўцаў. Прыходзьце! Уваход сівалічная кава: ⚡️ БайМіКофе спасылка З нас кава, гарбата, пячэнькі. Калі хочаце штосці яшчэ - прыносьце з сабой. Студыя ў нас невялікая, таму 15 месцаў. Пабачымся!

Знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі са Швецыі 🇸🇪 Гатовыя да моцнага міжнароднага тэатральнага тыдня ў Вільні. ✨
+5
Знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі са Швецыі 🇸🇪 Гатовыя да моцнага міжнароднага тэатральнага тыдня ў Вільні. ✨ Charissa ✨ Martina ✨ Haron ✨ Linnea ✨ Maria Тэатральны кэмп праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP) з 22 па 29 сакавіка ў Вільні. На працягу сямі дзён беларускія і шведскія творцы працуюць разам, даследуючы тэатр як інструмент дыялогу, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення. 📅 28 сакавіка адбудзецца фінальны публічны перформанс — вынік нашай супольнай творчай працы. Будзем рады бачыць вас! 🎭 Сачыце за навінамі! CCAP is funded by Swedish Institute.

🔥 Бясплатныя арт-праграмы для жанчын, дзяцей і падлеткаў у Музеі палаца Радзівілаў Арт-агенцтва ArtScape разам з Нацыянальны
🔥 Бясплатныя арт-праграмы для жанчын, дзяцей і падлеткаў у Музеі палаца Радзівілаў Арт-агенцтва ArtScape разам з Нацыянальным мастацкім музеем Літвы запускаюць тры бясплатныя творчыя праграмы ў Музеі палаца Радзівілаў. Адкрыццё ўсіх праграм і пробная сустрэча адбудзецца: 👉 11 лютага 2026 (серада) а 16:00 у Музеі палаца Радзівілаў. Уваход вольны. Можна прыйсці, каб пазнаёміцца з камандай, паглядзець прастору — будуць лёгкія пачастункі і кароткая пробная актыўнасць. На сустрэчы можна будзе вырашыць, ці хочаце вы ўдзельнічаць у праграме далей. Мовы: LT / EN / UA / BY / RU / FR (пры патрэбе дапаможам з перакладам). 🌟 Праграма для жанчын: «For Each Other» — тэкстыль і рамёствы (12 сустрэч) Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рамёствах: тут можна запаволіцца, натхніцца мастацтвам, паспрабаваць новыя тэхнікі і пабыць у падтрымліваючым коле. Калі: па чацвяргах а 16:00 (старт — 19 лютага 2026) 👉 Рэгістрацыя ТУТ Тэкстыльная практыка: вывучаем адну тэхніку за сустрэчу і адразу спрабуем яе на тканіне або на сваіх рэчах (пры жаданні можна прынесці джынсы, кашулю, шалік — але гэта не абавязкова). Паступова ўдзельніцы таксама могуць дадаваць свой унёсак у агульны калектыўны тэкстыльны аб’ект. Хто вядзе: педагогі LNDM (арт-даследаванне і абмеркаванні) і прафесійная дызайнерка тэкстылю Іева Келяускайте-Малішауске (практычная частка). 🌟 Праграма для дзяцей 4–10 гадоў і падлеткаў 11–18 гадоў «Танцы ў схаваных кутках музея» (12 сустрэч) Творчая праграма, дзе мастацтва становіцца крыніцай руху: удзельнікі натхняюцца выставамі, знаёмяцца з асновамі street & contemporary, спрабуюць імправізацыю, ствараюць групавыя эцюды і эксперыментуюць са гукам і відэа — у бяспечнай, падтрымліваючай атмасферы музея. Група 4–10 гадоў Калі: па чацвяргах а 16:00 (старт — 19 лютага 2026) ✅ Важна: заняткі праходзяць паралельна з жаночай праграмай «For Each Other» — пакуль дзеці танчаць, мамы могуць удзельнічаць у тэкстыльных майстар-класах. Група 11–18 гадоў Калі: па пятніцах а 16:00 (старт — 20 лютага 2026) Рэгістрацыя ТУТ Бонус: эксперыменты з электроннай музыкай (гукі/простыя трэкі пад рух), здымкі працэсу і фрагментаў заняткаў — каб сабраць кароткі танцавальны відэакліп. Хто вядзе: педагогі LNDM (арт-даследаванне і абмеркаванні) і прафесійны танцор/харэограф Марыус Эйдрыгявічюс (street & contemporary, досвед працы з рознымі дзіцячымі і моладзевымі групамі). Пытанні: ieva.keli@artscape.lt | +370 643 60236

⚡️Адкрыты набор на Тэатральны кэмп у Вільні! У сакавіку 2026 года стартуе сямідзённы кэмп у межах праграмы Creative Communiti
⚡️Адкрыты набор на Тэатральны кэмп у Вільні! У сакавіку 2026 года стартуе сямідзённы кэмп у межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Ён аб’яднае беларускіх і шведскіх творцаў, якія выкарыстоўваюць тэатр як інструмент свабоды, дыялогу і грамадзянскага ўдзелу. У праграме - варкшопы, творчыя сесіі і праца ў міжнародных камандах над пастаноўкамі, якія нараджаюцца з агульных ідэй і вопыту ўдзельнікаў. Пасля кэмпу ўдзельнікі зноў сустрэнуцца ў Вільні ў лістападзе 2026 года, а вясной 2027 года адбудзецца навучальны візіт у Швецыю для абмену досведам, сустрэча з культурнымі ініцыятывамі і планаванне новых сумесных праектаў. 📅 Калі: 22-29 сакавіка 2026 года 📍 Дзе: Вільня, Літва 📨 Падача заявак адкрыта да: 16 студзеня 🔗 Форма падачы заявак https://forms.gle/jVwattvq9VrVKhMF7 👉 Падрабязнасці: https://createculture.eu/ccap_eng 🧚‍♀️ Пытанні: ccap@createculture.eu 🎟 Умовы ўдзелу: праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплачваюцца арганізатарамі. Мова кэмпу - англійская. Калі вы працуеце ў сферы тэатра і верыце, што мастацтва можа мяняць супольнасці - гэта пра вас. Арганізатары: SmartSE AB (Швецыя) і CreateCulture (Беларусь–Літва) пры падтрымцы Swedish Institute.

🎧 Мы запусцілі лайв-радыё Perfaratar Live 24/7 Слухаць ТУТ У бясконцым эфіры гучаць жывыя выступленні артыстаў і артыстак, з
🎧 Мы запусцілі лайв-радыё Perfaratar Live 24/7 Слухаць ТУТ У бясконцым эфіры гучаць жывыя выступленні артыстаў і артыстак, запісаных у нашай студыі: Анастасія Рыдлеўская, Leibonik, Света Бень, Ketevan, KOOB і многія іншыя. Хочаце яшчэ больш музыкі і новых лайваў? Падтрымайце нашу працу тут: 👉 https://buymeacoffee.com/perfaratar 🔔 Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя лайвы і рэдкія сэты Дзякуй, што слухаеце Perfaratar Live 24/7 🤍

Варкшоп ад ArtScape Agency на сустрэчы 27 лістапада па праекце CCAP. Далучайцеся да воркшопа з літоўскай арганізацыяй ArtScap
+1
Варкшоп ад ArtScape Agency на сустрэчы 27 лістапада па праекце CCAP. Далучайцеся да воркшопа з літоўскай арганізацыяй ArtScape, дзе мы будзем даследаваць, як творчыя супольнасці могуць умацоўваць дэмакратыю праз дыялог і актуальныя наратывы. Мы разам пашукаем мастацкія адказы на грамадскія выклікі і новыя магчымасці для ўдзелу. Воркшоп правядзе Аістэ, заснавальніца і CEO Artscape. Праз інтэрактыўныя практыкі і дыскусіі ўдзельнікі змогуць раскрыць свае ідэі, таленты каб сумесна працаваць над мастацкімі і грамадскімі праектамі. ArtScape — арт-агенцыя, якая дапамагае ўразлівым і маргіналізаваным групам выкарыстоўваць мастацтва для актыўнага ўдзелу і самавыражэння. Рэгістрацыя яшчэ трывае, пару месяцаў засталося. Сустрэча адбудзецца ў Беларускім Доме (Вільнюс, 20). Праграма Creative Communities Acceleration Program фінансуецца Swedish Institute.

Запускаем Creative Communities Acceleration Program! У Вільні стартуе міжнародная праграма, якая аб’яднае беларускіх, шведскі
Запускаем Creative Communities Acceleration Program! У Вільні стартуе міжнародная праграма, якая аб’яднае беларускіх, шведскіх і літоўскіх творчых прафесіяналаў — музыкаў, кіна- і тэатральных дзеячаў і дзеячак. Наша мэта — падтрымаць і аб’яднаць тых, хто працягвае тварыць і развівацца, нават калі сёння магчымасцяў для свабоднай творчасці не так шмат. Праграма ўключае тры асноўныя часткі: 👉 творчыя міжнародныя тыднёвыя рэзідэнцыі ў Вільні, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над музычнымі трэкамі, кароткаметражнымі фільмамі і тэатральнымі пастаноўкамі; 👉 вучэбную паездку ў Швецыю для знаёмства з культурнымі ініцыятывамі і творцамі; 👉 міжнародную сустрэчу крэатыўных супольнасцяў у Вільні. Creative Communities Acceleration Program стварае прастору для дыялогу, супрацоўніцтва і свабоды самавыяўлення праз культуру і мастацтва. Прэзентацыя праграмы і нэтворкінг адбудуцца 27 лістапада а 18:00 у Беларускім доме (Вільня, вул. Vilniaus 20). Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскіх ініцыятыў і крэатыўных супольнасцяў на сустрэчу, дзе можна будзе пазнаёміцца паміж сабой, даведацца больш пра праграму і сустрэцца са шведскімі партнёрамі. Калі вам блізкія ідэі супрацоўніцтва, адкрытасці і творчай свабоды — азнаёмцеся з праграмай падрабязней на нашым сайце. Калі ласка, запоўніце гэтую форму да 25 лістапада, каб патрапіць на прэзентацыю: https://shorturl.at/YlAyO Пытанні - ccap@createculture.group Сайт: https://createculture.eu/ccap/by Праграма фінансуецца Swedish Institute.

🎬 Прэм’ерныя паказы 48 Hour Film Project Vilnius! Пасля інтэнсіўных 48 гадзін творчасці і здымак — 20 каманд прадстаўляюць с
🎬 Прэм’ерныя паказы 48 Hour Film Project Vilnius! Пасля інтэнсіўных 48 гадзін творчасці і здымак — 20 каманд прадстаўляюць свае кароткаметражныя фільмы, створаныя цалкам ўсяго за два дні! 48 Hour Film Project — гэта міжнародны кінатурнір, які адбываецца больш як у сотні гарадоў па ўсім свеце. Удзельнікі выпадковым чынам цягнуць жанр, атрымліваюць агульных героя, рэквізіт і радок дыялогу — і мусяць зняць завершаны фільм за 48 гадзін. Лепшая работа з кожнага горада трапляе на міжнародны фінал Filmapalooza, дзе змагаецца за шанец быць прадстаўленай на Cannes Short Film Corner. Запрашаем ва ўтульны кінатэатр «Pasaka», каб першымі ўбачыць, як фільммэйкеры справіліся з гэтым выклікам — і адчуць энергію кінатворчасці на вялікім экране! 📅 21 лістапада, чацвер 📍 Кіно «Pasaka», вул. Святога Ігната, 4, Вільня Група A — 18:00 Група B — 20:15 Кожны паказ уключае розныя фільмы — таму, каб атрымаць поўны досвед, варта паглядзець абодва! 🎟 Квіткі даступныя па спасылке https://fienta.com/lt/o/35109. Больш інфармацыі пра праект: 48hourfilm.com/vilnius