CreateCulture
Открыть в Telegram
Крэатыўны прадзюсарскі цэнтр і супольнасць (з невялічкай студыяй пад бокам) ❤️ Karmelitų g. 5
Больше819
Подписчики
-124 часа
-47 дней
-1430 день
Архив постов
🧚♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў.
👉 Кожны чацвер з 15:00 да 16:00 у адукацыйнай зале Музея мастацтва Палаца Радзівілаў (уваход з боку вуліцы Liejyklos) вас будуць чакаць педагогі і прафесійныя мастакі — каб разам даследаваць фатаграфію, дызайн, сучасны танец і шмат іншага.
⚡️ Майстэрні стартуюць 25 чэрвеня. Прыходзь, калі хочаш паспрабаваць нешта новае ці проста правесці чацвер з карысцю і задавальненнем.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/3a71wiohZo7ruSFA6
Пытанні: nadzeya@artscape.lt
Ну і працягнем трошкі са спамам.
Кніга ўжо выйшла, можна набыць анлайн. Але калі хочацца атрымаць яе адразу - запрашаю на прэзентацыю ў Золаке ў наступны аўторак.
16 чэрвеня а 19:30
https://maps.app.goo.gl/Qdv5AohXLffZL7rw8
Распавяду пра кнігу, пашарым досвід адзін аднога, абмяркуем хто як хадзіў ды гэтак далей.
Буду рады бачыць усіх
🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай»
Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе можна выдыхнуць, заняць рукі і паспрабаваць новыя тэхнікі працы з тканінай у цёплай кампаніі.
⚡️ Кожная сустрэча пачынаецца з экскурсіі па выставе ЦСМ «Суперклей, або Вынаходзячы Сябра», а далей — творчая праца з тэкстылем пад кіраўніцтвам прафесійнай дызайнеркі Іевы Кяляўскайтэ-Малішаўскэ.
🧚♀️ Майстэрні створаны з клопатам пра жанчын-мігрантак і адкрытыя для жанчын усіх нацыянальнасцяў.
Можна прыходзіць з дзецьмі любога ўзросту.
👉 Удзел бясплатны, усе матэрыялы прадастаўляюцца.
🗓 28 траўня, 8, 9, 14 ліпеня — а 16:00
Завяршальная сустрэча: серада, 15 ліпеня, а 16:00
📍 Цэнтр сучаснага мастацтва, Vokiečių g. 2, Вільня
🗣 Літоўская, англійская, украінская, беларуская, руская
💛 Рэгістрацыя ТУТ
Пытанні — Іеве: ieva.keli@artscape.lt
Арт-агенцыя «Artscape» сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва
Repost from BELARUS music EXPORT
+5
🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS
🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў.
🔉Гэта не проста курс.
Гэта праграма, у якой удзельнікі разам з ментарамі праходзяць увесь шлях выпуску рэлізу — ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі.
🎯 Вынік праграмы — твой выпушчаны рэліз.
Да ўдзелу запрашаюцца:
— музыкі
— прадзюсары
— незалежныя мэнэджары
якія ўжо маюць гатовы або амаль гатовы матэрыял і хочуць выпусціць яго прафесійна.
У праграме:
— лічбавая дыстрыбуцыя
— аўтарскія правы і метададзеныя
— DSP і пітчынг
— базавае прасоўванне
— аналітыка і развіццё аўдыторыі
— групавая праца з ментарамі
— практычны фідбэк па вашых рэлізах
МЕНТАРЫ
— Дзмітрый Безкаравайны — музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music
— Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах (ONErpm)
— Соня Зак — лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music)
ЛЕКТАРЫ
— Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў
— Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст, рэдактар
— Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар, педагог (Ableton Live)
Amplify Belarus — праект ініцыятывы Belarus Music Export.
📅 Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня
📅 Праграма пройдзе 15 чэрвеня — 6 ліпеня
💸 Удзел бясплатны
⚠️ Колькасць месцаў абмежаваная
👉 Падаць заяўку: belarusmusicexport.network
+1
🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга!
Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе.
👉 Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга летась у верасні. Падчас пілігрымкі ён выкладаў сторыс. Часамі сумныя, часамі вясёлыя, часамі філасоўскія, часамі з надпісам "мусора сосать" на фоне.
І вось увесь гэты шлях потым перскочыў у тэкставую версію. Кожны дзень распісаны, колькі мазалёў здабыў, колькі людзей сустрэў, ад якога ўяўнага мядзведзя ў лесе адбіваўся і як паляваў на кафлю.
З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф
🔥🔥🔥 Прадзамова па СПАСЫЛЦЫ 🔥🔥🔥
За прадзамову даюць таксама налепкі і хэнд-мэйд паштоўкі.
Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама прайсці гэты шлях.
⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе!
🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі;
- грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне;
- крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання.
Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы.
Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶
Працоўная мова кэмпа - англійская.
📅 Калі: 10-17 жніўня 2026
📍 Дзе: Клайпеда, Літва
👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9
🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng
📩 Пытанні: ccap@createculture.eu
😇 Дэдлайн падачы: 31 траўня
Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.
🎭 Фінальны паказ тэатральнай рэзідэнцыі на YouTube!
Памятаеце наш фінальны перформанс 28 сакавіка ў Вільні?
На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы з Беларусі і Швецыі разам даследавалі тэатр, цела, голас і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стала перформанс-праца пра свабоду, міграцыю, межы — бачныя і нябачныя.
Больш за 60 гледачоў назвалі яго эмацыйна дакладным, шчырым і такім, які прымушае думаць.
📽 Цяпер вы можаце паглядзець поўны запіс
СПАСЫЛКА
+7
Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў?
Накіраваўшы 1.2% на CreateCulture, вы дапамагаеце нам ствараць:
🎵 музычны кэмп
🎬 кіна-кэмп
🌍 канферэнцыю Creative Communities
🎤 Perfaratar Music Live
🎲 шоу ПА500
🎥 новыя дакументальныя фільмы
🎞 новыя кароткаметражныя фільмы
Дзякуючы вам беларускія творцы, музыкі і рэжысёры могуць працягваць ствараць і аб’ядноўваць супольнасці.
Дзякуй, што вы з намі 💜
Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ
Registration code 306076641
⚡️Адкрыты набор на Музыкальны кэмп у Вільні!
🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 9–16 чэрвеня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі;
- грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне;
- крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання.
Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы.
Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶
Працоўная мова кэмпа - англійская.
📅 Калі: 9-16 чэрвеня 20я’я’26
📍 Дзе: Вільня, Літва
👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9
🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng
📩 Пытанні: ccap@createculture.eu
Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.
🎭 Фінальны паказ міжнароднай тэатральнай рэзідэнцыі
Запрашаем на фінальную перформанс-прэзентацыю, створаную падчас тэатральнай рэзідэнцыі Creative Communities Acceleration Program у Вільні.
На працягу некалькіх дзён удзельнікі і ўдзельніцы з розных краін будуць працаваь разам, даследуючы тэатр, цела, голас, лічбавыя інструменты і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стане перформанс-праца, створаная супольна падчас рэзідэнцыі.
✨ Чакайце эксперыментальны фармат, жывую прысутнасць і сумесны творчы досвед.
📅 28 сакавіка
🕖 19:00
📍 Meno erdvė Vileišio18, Вільня
🎟 Уваход вольны па рэгістрацыі! Колькасць квіткоў вельмі абмежавана!
КВІТКІ
Удзельнікі і ўдзельніцы:
Charissa Martinkauppi, Martina Viglietti, Harón Sanchez, Linnea Gillberg, Maria Lindeberg, Alina Martynava, Cristina Grekova, Nadzeya Sheibak
Ментарская падтрымка:
Nicole Chufi і Dzmitry Rachkouski
Рэзідэнцыя праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP), які рэалізуецца CreateCulture у партнёрстве са Smart Coop Sweden пры падтрымцы Swedish Institute.
Запрашаем вас далучыцца да circle singing — спеўнага кола. Гэта прастора без ацэнак і правілаў, дзе не трэба “ўмець спяваць”. Галоўнае — быць адкрытым да новага досведу і эмоцый 🌈
☀️ Субота, 21 сакавіка
🕐 16:00–18:00 (чакаю вас з 15:50)
💸 10€ з чалавека / 15€ за пару або 2 сяброў
📍 Karmelitu g. 5 / Visu Sventuju 4 (Студыя)
🌎 Мова: англійская
Арганізатарка пра мерапрыемства:
Мяне завуць Наталля. Я прафесійная вакалістка, вакальны коўч і фасілітатарка хора. Гэты праект нарадзіўся ў Кіеве, і цяпер я хачу падзяліцца ім з людзьмі ў Вільні ☺️
Мы будзем спалучаць музычныя практыкаванні, body percussion і шматгалосы спеў, каб даследаваць імправізацыйны фармат circle singing, выкарыстоўваючы мае ўласныя эцюды, а таксама вядомыя кампазіцыі ✨
Буду рада ўсім, хто хоча атрымаць асалоду ад сумеснага гуку і адкрыць магчымасці свайго голасу!
Колькасць месцаў абмежаваная. Ваша месца будзе забраніравана пасля аплаты.
👉 Калі хочаце далучыцца — напішыце ў тэлеграм @unintended_n
або ў інстаграм
https://www.instagram.com/natashaevenbach
🌟 ШмоткаПір або івэнт для дзяўчат з аддзеннем, музыкай, прасека, фруктамі, гарбаткай, і гд.
👉 Калі: 8 Сакавіка, з 14:00 да 20:00.
Завітвайце з 14:00 да 20:00 да нас на студыю прымерыць сукенку-другую, пачыліць на канапе пад добрую музычку з кавай, зрабіць сэлфі з фота-святлом, абмяркаваць нашае жаночае і падтрымаць адна адну.
Усе рэчы можна набыць за "каву" (ад 1 да 3 каў 😂).
Прыносіць для абмена можна, але што застанецца адвязем у Замак.
🌷
👉 У гэты чацвер, 5 сакавіка, а 19й збіраемся пагуляць у шахматы ў студыі.
♟ Вельмі міжнародны шахматны клуб атрымоўваецца: Літва, Беларусь, Украіна, Індыя, Гішпанія, Італія, Францыя і іншыя краіны!
Гульцы розных узроўняў - ад топавых на Chess.com да пачаткоўцаў.
Прыходзьце!
Уваход сівалічная кава:
⚡️ БайМіКофе спасылка
З нас кава, гарбата, пячэнькі.
Калі хочаце штосці яшчэ - прыносьце з сабой.
Студыя ў нас невялікая, таму 15 месцаў.
Пабачымся!
+5
Знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі са Швецыі 🇸🇪
Гатовыя да моцнага міжнароднага тэатральнага тыдня ў Вільні.
✨ Charissa
✨ Martina
✨ Haron
✨ Linnea
✨ Maria
Тэатральны кэмп праходзіць у межах Creative Communities Acceleration Program (CCAP) з 22 па 29 сакавіка ў Вільні. На працягу сямі дзён беларускія і шведскія творцы працуюць разам, даследуючы тэатр як інструмент дыялогу, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.
📅 28 сакавіка адбудзецца фінальны публічны перформанс — вынік нашай супольнай творчай працы. Будзем рады бачыць вас! 🎭 Сачыце за навінамі!
CCAP is funded by Swedish Institute.
🔥 Бясплатныя арт-праграмы для жанчын, дзяцей і падлеткаў у Музеі палаца Радзівілаў
Арт-агенцтва ArtScape разам з Нацыянальным мастацкім музеем Літвы запускаюць тры бясплатныя творчыя праграмы ў Музеі палаца Радзівілаў.
Адкрыццё ўсіх праграм і пробная сустрэча адбудзецца:
👉 11 лютага 2026 (серада) а 16:00 у Музеі палаца Радзівілаў. Уваход вольны.
Можна прыйсці, каб пазнаёміцца з камандай, паглядзець прастору — будуць лёгкія пачастункі і кароткая пробная актыўнасць. На сустрэчы можна будзе вырашыць, ці хочаце вы ўдзельнічаць у праграме далей.
Мовы: LT / EN / UA / BY / RU / FR (пры патрэбе дапаможам з перакладам).
🌟 Праграма для жанчын: «For Each Other» — тэкстыль і рамёствы (12 сустрэч)
Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рамёствах: тут можна запаволіцца, натхніцца мастацтвам, паспрабаваць новыя тэхнікі і пабыць у падтрымліваючым коле.
Калі: па чацвяргах а 16:00 (старт — 19 лютага 2026)
👉 Рэгістрацыя ТУТ
Тэкстыльная практыка: вывучаем адну тэхніку за сустрэчу і адразу спрабуем яе на тканіне або на сваіх рэчах (пры жаданні можна прынесці джынсы, кашулю, шалік — але гэта не абавязкова). Паступова ўдзельніцы таксама могуць дадаваць свой унёсак у агульны калектыўны тэкстыльны аб’ект.
Хто вядзе: педагогі LNDM (арт-даследаванне і абмеркаванні) і прафесійная дызайнерка тэкстылю Іева Келяускайте-Малішауске (практычная частка).
🌟 Праграма для дзяцей 4–10 гадоў і падлеткаў 11–18 гадоў «Танцы ў схаваных кутках музея» (12 сустрэч)
Творчая праграма, дзе мастацтва становіцца крыніцай руху: удзельнікі натхняюцца выставамі, знаёмяцца з асновамі street & contemporary, спрабуюць імправізацыю, ствараюць групавыя эцюды і эксперыментуюць са гукам і відэа — у бяспечнай, падтрымліваючай атмасферы музея.
Група 4–10 гадоў
Калі: па чацвяргах а 16:00 (старт — 19 лютага 2026)
✅ Важна: заняткі праходзяць паралельна з жаночай праграмай «For Each Other» — пакуль дзеці танчаць, мамы могуць удзельнічаць у тэкстыльных майстар-класах.
Група 11–18 гадоў
Калі: па пятніцах а 16:00 (старт — 20 лютага 2026)
Рэгістрацыя ТУТ
Бонус: эксперыменты з электроннай музыкай (гукі/простыя трэкі пад рух), здымкі працэсу і фрагментаў заняткаў — каб сабраць кароткі танцавальны відэакліп.
Хто вядзе: педагогі LNDM (арт-даследаванне і абмеркаванні) і прафесійны танцор/харэограф Марыус Эйдрыгявічюс (street & contemporary, досвед працы з рознымі дзіцячымі і моладзевымі групамі).
Пытанні: ieva.keli@artscape.lt | +370 643 60236
⚡️Адкрыты набор на Тэатральны кэмп у Вільні!
У сакавіку 2026 года стартуе сямідзённы кэмп у межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Ён аб’яднае беларускіх і шведскіх творцаў, якія выкарыстоўваюць тэатр як інструмент свабоды, дыялогу і грамадзянскага ўдзелу.
У праграме - варкшопы, творчыя сесіі і праца ў міжнародных камандах над пастаноўкамі, якія нараджаюцца з агульных ідэй і вопыту ўдзельнікаў.
Пасля кэмпу ўдзельнікі зноў сустрэнуцца ў Вільні ў лістападзе 2026 года, а вясной 2027 года адбудзецца навучальны візіт у Швецыю для абмену досведам, сустрэча з культурнымі ініцыятывамі і планаванне новых сумесных праектаў.
📅 Калі: 22-29 сакавіка 2026 года
📍 Дзе: Вільня, Літва
📨 Падача заявак адкрыта да: 16 студзеня
🔗 Форма падачы заявак https://forms.gle/jVwattvq9VrVKhMF7
👉 Падрабязнасці: https://createculture.eu/ccap_eng
🧚♀️ Пытанні: ccap@createculture.eu
🎟 Умовы ўдзелу: праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплачваюцца арганізатарамі.
Мова кэмпу - англійская.
Калі вы працуеце ў сферы тэатра і верыце, што мастацтва можа мяняць супольнасці - гэта пра вас.
Арганізатары: SmartSE AB (Швецыя) і CreateCulture (Беларусь–Літва) пры падтрымцы Swedish Institute.
🎧 Мы запусцілі лайв-радыё Perfaratar Live 24/7
Слухаць ТУТ
У бясконцым эфіры гучаць жывыя выступленні артыстаў і артыстак, запісаных у нашай студыі: Анастасія Рыдлеўская, Leibonik, Света Бень, Ketevan, KOOB і многія іншыя.
Хочаце яшчэ больш музыкі і новых лайваў?
Падтрымайце нашу працу тут:
👉 https://buymeacoffee.com/perfaratar
🔔 Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя лайвы і рэдкія сэты
Дзякуй, што слухаеце Perfaratar Live 24/7 🤍
+1
Варкшоп ад ArtScape Agency на сустрэчы 27 лістапада па праекце CCAP.
Далучайцеся да воркшопа з літоўскай арганізацыяй ArtScape, дзе мы будзем даследаваць, як творчыя супольнасці могуць умацоўваць дэмакратыю праз дыялог і актуальныя наратывы. Мы разам пашукаем мастацкія адказы на грамадскія выклікі і новыя магчымасці для ўдзелу.
Воркшоп правядзе Аістэ, заснавальніца і CEO Artscape. Праз інтэрактыўныя практыкі і дыскусіі ўдзельнікі змогуць раскрыць свае ідэі, таленты каб сумесна працаваць над мастацкімі і грамадскімі праектамі.
ArtScape — арт-агенцыя, якая дапамагае ўразлівым і маргіналізаваным групам выкарыстоўваць мастацтва для актыўнага ўдзелу і самавыражэння.
Рэгістрацыя яшчэ трывае, пару месяцаў засталося.
Сустрэча адбудзецца ў Беларускім Доме (Вільнюс, 20).
Праграма Creative Communities Acceleration Program фінансуецца Swedish Institute.
Запускаем Creative Communities Acceleration Program!
У Вільні стартуе міжнародная праграма, якая аб’яднае беларускіх, шведскіх і літоўскіх творчых прафесіяналаў — музыкаў, кіна- і тэатральных дзеячаў і дзеячак.
Наша мэта — падтрымаць і аб’яднаць тых, хто працягвае тварыць і развівацца, нават калі сёння магчымасцяў для свабоднай творчасці не так шмат.
Праграма ўключае тры асноўныя часткі:
👉 творчыя міжнародныя тыднёвыя рэзідэнцыі ў Вільні, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над музычнымі трэкамі, кароткаметражнымі фільмамі і тэатральнымі пастаноўкамі;
👉 вучэбную паездку ў Швецыю для знаёмства з культурнымі ініцыятывамі і творцамі;
👉 міжнародную сустрэчу крэатыўных супольнасцяў у Вільні.
Creative Communities Acceleration Program стварае прастору для дыялогу, супрацоўніцтва і свабоды самавыяўлення праз культуру і мастацтва.
Прэзентацыя праграмы і нэтворкінг адбудуцца 27 лістапада а 18:00 у Беларускім доме
(Вільня, вул. Vilniaus 20).
Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскіх ініцыятыў і крэатыўных супольнасцяў на сустрэчу, дзе можна будзе пазнаёміцца паміж сабой, даведацца больш пра праграму і сустрэцца са шведскімі партнёрамі.
Калі вам блізкія ідэі супрацоўніцтва, адкрытасці і творчай свабоды — азнаёмцеся з праграмай падрабязней на нашым сайце.
Калі ласка, запоўніце гэтую форму да 25 лістапада, каб патрапіць на прэзентацыю:
https://shorturl.at/YlAyO
Пытанні - ccap@createculture.group
Сайт: https://createculture.eu/ccap/by
Праграма фінансуецца Swedish Institute.
🎬 Прэм’ерныя паказы 48 Hour Film Project Vilnius!
Пасля інтэнсіўных 48 гадзін творчасці і здымак — 20 каманд прадстаўляюць свае кароткаметражныя фільмы, створаныя цалкам ўсяго за два дні!
48 Hour Film Project — гэта міжнародны кінатурнір, які адбываецца больш як у сотні гарадоў па ўсім свеце. Удзельнікі выпадковым чынам цягнуць жанр, атрымліваюць агульных героя, рэквізіт і радок дыялогу — і мусяць зняць завершаны фільм за 48 гадзін. Лепшая работа з кожнага горада трапляе на міжнародны фінал Filmapalooza, дзе змагаецца за шанец быць прадстаўленай на Cannes Short Film Corner.
Запрашаем ва ўтульны кінатэатр «Pasaka», каб першымі ўбачыць, як фільммэйкеры справіліся з гэтым выклікам — і адчуць энергію кінатворчасці на вялікім экране!
📅 21 лістапада, чацвер
📍 Кіно «Pasaka», вул. Святога Ігната, 4, Вільня
Група A — 18:00
Група B — 20:15
Кожны паказ уключае розныя фільмы — таму, каб атрымаць поўны досвед, варта паглядзець абодва!
🎟 Квіткі даступныя па спасылке https://fienta.com/lt/o/35109.
Больш інфармацыі пра праект: 48hourfilm.com/vilnius
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
