Reform.news :: Культурный фронт
الذهاب إلى القناة على Telegram
440
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
+130 أيام
أرشيف المشاركات
11 чэрвеня 2026 года ў Кракаве афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў — першая прафесійная арганізацыя, якая аб'ядноўвае беларускіх выдаўцоў.
Створаная сілай абставін за межамі Беларусі, яна закладае падмурак прафесійнага саюзу без падзелу на «тут» і «там».
Рашэнне аб яе стварэнні было прынята 23 лістапада 2025 года ў Варшаве, у час фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Тады пад пачатковай дэкларацыяй аб супрацы свае подпісы паставілі 11 прафесіяналаў выдавецкай сферы.
Асацыяцыя ўзнікла як форма самаарганізацыі выдаўцоў, якія апынуліся ва ўмовах прымусовай эміграцыі. У Беларусі беларускаарыентаваная выдавецкая дзейнасць фактычна пастаўленая па-за законам: большасць незалежных выдавецтваў ліквідаваныя або паралізаваныя, прававая прастора для НДА знішчаная.
Між тым выданне беларускіх кніг не спынілася. Сёння болей за 20 беларускіх выдавецтваў працуюць за мяжой, найбольш з іх базуецца ў Польшчы. Чытаць на сайце або без VPN.
Арт-бук беларускай фатографкі ўзяў бронзу на European Design Awards 2026
Фотакніга «Rattus Sapiens» («Пацук разумны») беларускай візуальнай мастачкі Марыі Карнеенка атрымала прэстыжную бронзавую ўзнагароду на еўрапейскім конкурсе графічнага дызайну European Design Awards 2026. Арт-бук, апублікаваны беларускім незалежным выдавецтвам «ТАМАКА», адзначылі ў катэгорыі «Макет мастацкага каталога» (Artistic Catalogue Layout).
Над дызайнам гэтага вытанчанага арт-выдання працавала польская дызайнерка Аня Налецкая-Мілах (Ania Nałęcka-Milach). Творца цёпла падзякавала журы EDA і ўсёй камандзе за магчымасць «нырнуць у маё добра арганізаванае вар’яцтва» пры стварэнні макета.
Як адзначаюць арганізатары конкурсу, «Rattus Sapiens» — гэта шматслойная ці, дакладней, «шматтунэльная» кніга. Яе візуальнае апавяданне пабудавана як закальцаваная казка, якая рухаецца па крузе: яна пачынаецца і заканчваецца адной і той жа парай выяў.
Чытаць на сайце або без VPN.
Праект Filamaty выдаў новы сінгл — песню-гістарычны дэтэктыў «Kraj!»
«Цела не было знойдзена», — спяваюць музыканты праекта Filamaty ў новым сінглы «Kraj!», распавядаючы слухачу амаль дэтэктыў.
У новай кампазіцыі музычна-паэтычнага праекта, натхнёнага гісторыяй таемнага таварыства філаматаў першай паловы ХІХ стагоддзя, ідзе расповяд пра нейкую таямнічую постаць, якая мела мноства «назваў, імён і недасціпных мянушак». Падказка пра каго ідзе гаворка ў самой назве песні - «Край»: так яшчэ пра сэрца Беларусі ніхто не казаў. Перад намі, можна сказаць, гістарычны дэтэктыў, дзе слухачу прыйдзецца разгадаць хто ж «прапаў на беразе ракі» з яго шматпакутнай гісторыяй.
Чытаць на сайце або без VPN.
20 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца канцэрт дзіцячага акадэмічнага хору «Мара» Беларускай школы мастацтваў імя Міхася Равенскага
Канцэрт пройдзе пад кіраўніцтвам дырыжора Дар’і Дзятко. У праграме прагучыць духоўная музыка беларускіх кампазітараў, а таксама адбудзецца сусветная прэм’ера твора «Little Mass» для дзіцячага хору і аргана беларускага кампазітара Галіны Казіміроўскай.
«Little Mass» была напісана спецыяльна для хору «Мара». Першае выкананне твора стане цэнтральнай падзеяй вечара. Партыю аргана выканае беларускі кампазітарка, арганістка, выкладчыца Вольга Падгайская. Чытаць на сайце або без VPN.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла калекцыю дзіўнага мерча да свайго 20-годдзя
Пра мерч Нацыянальнай бібліятэкі ў Threads распавёў і карыстальнік ilivehereggg. У каментарах пад яго постам раскрытыкавалі шоперы з беларускімі класікамі, чые імёны і нават псеўданімы напісаныя на рускай мове.
Псеўданім народнага паэта Беларусі пададзены як Якуб Колос.
Ёсць пытанне і да выявы Якуба Коласа, на якім ён сам на сябе не падобны.
«Чаму не Иван Купало?», — пытаюцца каментатары наконт шопера з іншым класікам.
Дарэчы, гэта не адзінкавы падобны выпадак. У маі на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа з’явіўся матэрыял пра Васіля Вітку, дзе псеўданім пісьменніка пераклалі як «Василий Витка», хоць у псеўданімах імёны ніколі не перакладаюцца. Нават на вокладках рускамоўных перакладаў аўтар пазначаны як «Василь Витка».
У Музеі бітвы пад Грунвальдам просяць усталяваць бел-чырвона-белы сцяг — як акт гістарычнай справядлівасці
Да кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам звярнуліся з петыцыяй. Просяць усталяваць на тэрыторыі Грунвальдскага поля штандарта з бел-чырвона-белым сцягам — гістарычным нацыянальным сімвалам беларускага народа.
Грунвальдская бітва 1410 года стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У гэтай бітве палякі, беларусы, літоўцы, украінцы, татары і прадстаўнікі іншых народаў Еўропы супольна абаранялі свае дзяржавы — Карону Польскую і Вялікае Княства Літоўскае — ад знешняй агрэсіі Тэўтонскага ордэна.
У памяць пра гэтыя падзеі на Грунвальдскім полі ўсталяваныя дзяржаўныя сцягі Польшчы, Літвы.
Беларусы таксама былі неад’емнай часткай гэтай перамогі. Таму ўсталяванне побач з польскім, літоўскім і ўкраінскім сцягамі беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага штандарта з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці.
Падпісаць петыцыю можна тут.
Сатырычны праект «Чынчынчэнэл» прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем»
Датычнымі да праекта пазначаны Дзмітрый Ясяневіч, Міхаіл Зуй, Сяргей Навіцкі, Андрэй Кашперскі, Дзяніс Сарока, Нэла Агрэніч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.
Праект «Чынчынчэнэл» створаны акцёрамі-купалаўцамі Міхаілам Зуем і Дзмітрыем Ясяневічам. Галоўныя героі ролікаў - беларускія чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч.
Кантэнт праекта раней быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
+6
Забіты ў Польшчы расійскі мастак Сямёна Скрапецкі быў аўтарам серыі карыкатур на Лукашэнку
У польскім горадзе Бела-Падляска забілі расійскага карыкатурыста Сямёна Скрапецкага (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў), які быў вядомы сваімі карыкатурамі, у тым ліку на палітычныя лідараў — Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, Аляксея Навальнага. Мастак праводзіў дэкаланіяльныя пратэстныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.
У свой час ён падтрымаў беларускія пратэсты. Выданне «Наша Ніва» зрабіла падборку карыкатур на Лукашэнку.
Максім Знак выпусціў кліп на сваю песню «Ходзікі» - пра вінцікаў сістэмы
«Песня была запісана яшчэ ў сакавіку, але высветлілася, што цяпер песні не слухаюць — іх глядзяць. Таму давялося рабіць кліп», — напісаў аўтар.
Кліп на песню былога палітзняволенага — пра людзей-ходзікаў, паслухмяных вінцікаў сістэмы, якім лепей «не рабіць, не думаць, не пытаць».
Кліп створаны з дапамогай Пятра Марчанкі (запіс, звядзенне, аранжыроўка, бас гітара, гітара, кахон, бэк вакал) і Івана Карнацэвіча (здымкі і мантаж).
Летнія беларускія фэсты ў краіне і замежжы: куды выбрацца, што глядзець?
Культура
Настаў час летніх фестываляў. Для беларусаў унутры краіны сезон пачаўся даволі сумна: сёлета многія традыцыйныя імпрэзы і open-air не адбудуцца.
Зачынілася «Пясочніца». Фестываляў Wostrau у Нясвіжы і Festiwow на мінскім стадыёне «Дынама», якія арганізоўвалі Яўген і Алег Лабуці, таксама не будзе, але вось іх Viva Braslav застаўся, затое з «зашкварнымі» музыкамі.
«Сонцастаянне» ў Пружанах не адбудзецца. Фолк фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках, які збіраў гасцей амаль 10 гадоў, да юбілею не дажыў.
За мяжой амаль большасць беларускіх фестываляў захаваліся.
Сабралі самыя адметныя фэсты (выкінуўшы афіцыёз, накшталт «Славянскага базару») у Беларусі і непадалёк. Чытаць на сайце або без VPN.
Беларускага актывіста Віктара Клімуса, якога раніцай затрымалі ў аэрапорце Ерэвана, ужо вызвалілі
Пра гэта сам дзеяч паведаміў у сваім фэйсбуку, напісаўшы: «Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў!». Раней праваабаронцы паведамлялі, што памежнікі Арменіі спынілі беларуса па прылёце з Польшчы з-за таго, што ягонае імя занесенае ў базу вышуку.
Віктар Клімус — берасцейскі культурніцкі дзеяч і стваральнік папулярнай прасторы «Грунтоўня». Ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2021 годзе праз крымінальны пераслед па рэзананснай берасцейскай «справе карагодаў». Дзякуючы аператыўнаму ўмяшальніцтву мясцовых праваабаронцаў і офіса Святланы Ціханоўскай, сітуацыю з затрыманнем атрымалася хутка вырашыць.
Масаваны ўдар па Кіеве: Расія пашкодзіла Кіева-Пячэрскую лаўру, «Містэцкі арсенал» і кінастудыю Даўжэнкі
Сёння ўначы Расія здзейсніла масаваную атаку на Кіеў.
У выніку абстрэлу сур'ёзна пацярпела Кіева-Пячэрская лаўра — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. Адбылося прамое пападанне ў славуты Успенскі сабор, дзе загарэўся дах на плошчы 800 кв. м. Святыні і старадаўнія іконы з сабора ўдалося аператыўна эвакуяваць.
Побач з Лаўрай загарэўся Нацыянальны культурна-мастацкі і музейны комплекс «Містэцкі арсенал». Плошча пажару там склала 1000 кв. м, аднак музейная калекцыя не пашкоджана.
Яшчэ адным аб'ектам расійскай атакі стала Нацыянальная кінастудыя імя Аляксандра Даўжэнкі. Там разбураны касцюмерны цэх. У выніку цалкам знішчана найбуйнейшая і найстарэйшая калекцыя касцюмаў Украіны.
У цэлым разбурэнні і пажары зафіксаваныя ў 10 раёнах Кіева, па меншай меры ў 50 лакацыях. На дадзены момант вядома пра загінулых і дзясяткі параненых сярод мірнага насельніцтва. Чытаць на сайце або без VPN.
Свабода, стрыт-арт і гарызантальны пратэст: як беларусы паўдзельнічалі ў юбілейным Маршы роўнасці ў Варшаве
У суботу ў польскай сталіцы адбыўся ўжо 25-ты, юбілейны Парад роўнасці (Parada Równości). Сёлета адзін з найбуйнейшых маршаў у падтрымку правоў ЛГБТК+ супольнасці ў Еўропе праходзіў пад сімвалічным лозунгам «25 гадоў гонару і бунту» („25 lat dumy i buntu”). Шматтысячнае шэсце праз самае сэрца Варшавы афіцыйна адкрыў мэр горада Рафал Тшаскоўскі.
Сёлета асобнай афіцыйнай калоны ад беларускіх ініцыятыў не арганізоўвалася. Людзі аб’ядноўваліся самі, дапамагалі адзін аднаму з навігацыяй і дзяліліся сімволікай. У агульнай плыні маршу луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, у тым ліку і з вясёлкавай «Пагоняй». Рахунак беларусаў на маршы ішоў на дзесяткі — прычым падтрымаць рух прыйшлі і цысгетэрасексуальныя пары, і сем’і з дзецьмі.
Чытаць на сайце або без VPN.
+5
У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ
Фестываль традыцыйна адбыўся на Беласточчыне ў дзвюх лакацыях.
Ён пачаўся 12 чэрвеня на рынку Касцюшкі ў Беластоку.
У гэты дзень выступілі жаночы спеўны гурт BARVY (Гданьск), мужчынскі гурт KASARY (Варшава), танцавальны гурт дзяцей і моладзі PADLASKI WIANOK (Беласток).
13 чэрвеня свята працягнулася ў вёсцы Вілюкі (гміна Дубічы Царкоўныя). Сярод запрошаных гасцей былі BARVY (Гданьск), KASARY (Варшава), студыя фальклору падляшскіх беларусаў ŻEMERWA (Студзіводы).
У праграме фэсту - жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, а таксама - танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.
Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ прэзентуе аўтэнтычныя беларускія гурты, а таксама розныя актыўнасці — традыцыйныя беларускія танцы і супольныя спевы. Ён ствараўся фондам TUTAKA з адмысловай мэтай — развіваць сапраўдную, несцэнічную беларускую культуру.
Фота: Аляксандр ВасылюкУ галерэі «Лабірынт» на трэцім паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Маляваная душа», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння Алены Кіш (1896–1949)
На выставе паказваюць маляванкі — як традыцыйныя, так і іх інтэрпрэтацыі сучаснымі творцамі.
Найбольш актыўна гэты від народнага мастацтва развіваўся ў 1930-50-х гады, хоць маляваныя дываны ствараліся і раней, але не дайшлі да нашага часу. Такія дываны былі амаль у кожным сялянскім доме. Яны прадаваліся на рынках. Мастакі хадзілі па вёсках, кватаравалі ў вяскоўцаў, бралі заказы на роспіс і набіванне дываноў. У вёсках і буйных мястэчках жылі і працавалі самадзейныя мастакі, якія выконвалі заказы на хаце. Попыт на такое мастацтва быў вельмі вялікім і трымаўся да таго часу, пакуль гэтыя ўнікальныя творы не былі выціснуты фабрычнай прадукцыяй. Чытай на сайце або без VPN.
Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зняты ў 1990 годзе на студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»
Фільм цяпер дэманструецца на youtube-канале «Сергей». У спіс «экстрэмісцкіх» з гэтага каналу трапілі яшчэ два відэа — «Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!», «Лінія Сталіна».
Рэжысёрам фільма «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі, які пайшоў з жыцця 20 кастрычніка 2023 года.
Сцэнарый да карціны Міхаіл Жданоўскі пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэнні фільма прымаў удзел Зянон Пазняк. Аператар — Сяргей Пятроўскі.
Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію. На пачатку 1990-х яго дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.
«Дарога на Курапаты» - дакументальнае сведчанне злачынстваў бальшавісцкага рэжыму супраць людзей.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі Instagram-аккаўнт Януша Гаўрылюка — грамадзяніна Польшчы, выпускніка факультэта беларускай філалогіі Варшаўскага ўнівэрсітэта, заснавальніка фестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві».
Ад Ракава да Эмі Уайнхаус: беларусы стварылі настолку «Штетл» пра свет габрэйскіх мястэчак
Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны прэзентаваў унікальны праект — картачную стратэгію «Штетл». Гэта гульня пра свет маленькіх гарадкоў, дзе стагоддзямі бок-о-бок жылі габрэі, беларусы, палякі, татары і іншыя народы. Праект спалучае ў сабе дакладную працу з архівамі і сучасную гульнявую механіку.
Што такое шэтл? Калі прасцей — гэта тыя самыя беларускія малые мястэчкі, якія да сярэдзіны XX стагоддзя былі цэлым асобным космасам. Праз іх гісторыю можна выйсці на самыя неверагодныя сусветныя біяграфіі. Напрыклад, адсюль карані заснавальніка Marks&Spencer Майкла Маркса (нарадзіўся ў Слоніме), галівудскага акцёра Кірка Дугласа (бацькі з Чавусаў), мастака Хаіма Суціна (са Смілавічаў) і нават спявачкі Эмі Уайнхаус (архівы яе сям’і вядуць да Ракава).
Чытаць на сайце або без VPN.
«Грамадзянская супольнасць разумее сваю адказнасць за культуру»: Ірэна Кацяловіч — пра тое, як працуе культура ў Амерыцы
Намесніца прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях культуры АПК Ірэна Кацяловіч цягам трох тыдняў падарожнічала па Амерыцы ў межах прафесійнай праграмы IVLP Дзярждэпартамента ЗША. Беларускі палітык вывучала як працуе культура ў амерыканскіх гарадах і супольнасцях, і падзялілася назіраннямі, якія могуць быць карыснымі для будучай Беларусі.
Reform.news вырашыў падзяліцца гэтымі падсумаваннямі цалкам.
1.У ЗША культура разумеецца як натуральны рухавік эканамічнага развіцця.
Культурніцкія лакацыі становяцца цэнтрамі эканамічнай актыўнасці і прыцягваюць бізнес і турыстаў. І вялікія гарады, як сталіца джаза Новы Арлеан, і маленькія мястэчкі, як Кейсі ў Паўднёвай Караліне, мэтанакіравана інвестуюць у культуру, каб паляпшаць дабрабыт...
Чытаць цалкам на сайце або без VPN.
На міжнародным біеннале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus
Інсталяцыя #FramedinBelarus аб’яднала 681 вышыўку — амаль поўны архіў знакамітага міжнароднага праекта, ініцыяванага беларуска-чэшскай мастачкай Руфінай Базловай. У зале Нацыянальнай галерэі ў Празе выбудавалі гіганцкую канструкцыю, якая нагадвае вельмі высокі пакой вышынёй пад сем метраў, сцены якога цалкам занятыя вышыўкамі розных памераў. Чытаць на сайце або без VPN.
Сяржук Доўгушаў анансаваў выхад «Купальскага спеўніка» — зборніка з купальскімі песнямі з розных рэгіёнаў
Каманда культурніцкай ініцыятывы «Этна Традыцыя» разам з музыкай і даследчыкам беларускай спеўнай традыцыі Сержуком Доўгушавым паведаміла пра выхад новага выдання — кішэннага «Купальскага спеўніка». Сродкі на друк і падрыхтоўку кнігі збіралі талакой.
Купалле — адно з самых любімых беларускіх святаў, якое кожны год збірае разам сотні людзей у розных краінах. Новы зборнік выйдзе акурат да дня летняга сонцастаяння, каб ва ўсіх ахвотных пад рукой былі правільныя тэксты і падказкі для святкавання.
Што ўнутры новага зборніка?
Чытаць на сайце або без VPN.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
