en
Feedback
Кавалачак жыцця

Кавалачак жыцця

Open in Telegram

Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі) TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала

Show more
1 315
Subscribers
-224 hours
-57 days
-130 days
Posts Archive
Вось вы думаеце, «што я такое паглядзеў». А гэта #трэйлер дакументалкі пра Элізабет Холмс, СЕО, якая зараз матае тэрмін за махлярства і стаўленне жыцця людзей у небяспеку. І знялі гэтую стужку Натан Філдер і Ланс Оппенхейм, самыя адбітыя хлапцы дакументалак на амерыканскім тэлебачанні. Вынік пакажуць у кастрычніку.

Гэты ролік быў настолькі круты, што ютуб яго выдаліў Спадзявацца на алгарытмы не прыходзіцца, таму вялікая просьба падзяліцца гэтым відэа са сваімі сябрамі і знаёмымі! Тут мы згадваем пра: anibel.net kinakipa.site screenka.com voka.tv vod.tvp.pl і іншыя месцы, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску

Атрымай, кляты юпуп!

Ляяяя, YouTube выдаліў відэа, карпарацыям гарэць у пекле!!!

Новае відэа на канале! Вельмі важнае. Мы ўсе ў сваёй бурбалцы думаем, што ўсе ўсё ведаюць: “дзе паглядзець фільм па-беларуску?”, “што такое Мой родны гук?”, “у чым розніца паміж Анібелам і Кінакіпай?”. Але большасць нават уявіць не маглі што беларуская агучка ёсць і яе нямала. Таму вельмі просім вас паглядзець і падзяліцца гэтым відэа, каб хоць неяк прабіць гэтую ўласную бурбалку, за якую нічога не вылятае. https://youtu.be/hvBa8kRtxew https://youtu.be/hvBa8kRtxew https://youtu.be/hvBa8kRtxew

Да серыяла Legends я і не задумвалася — а як, жа, уласна, героі фільма «На ігле» здабывалі гераін? Адкуль ён прыязджаў, хто з
+3
Да серыяла Legends я і не задумвалася — а як, жа, уласна, героі фільма «На ігле» здабывалі гераін? Адкуль ён прыязджаў, хто займаўся, скажам так, дыстрыбуцыяй?  Аднак гэтае 6-серыйнае шоу на Netflix запоўніла дадзеную лакуну. Яно заснаванае на рэальнай гісторыі, кніжцы «The Betrayer: How An Undercover Unit Infiltrated the Global Drug Trade» Гая Стэнтана, супрацоўніка мытнай службы, які ўкараніўся ў лонданскі картэль у 1990-х. Нам пакажуць і раскажуць, як людзі на голым энтузіязме намагаліся прыкрыць шляхі, па якім гераін плыў з Афганістану ў Лондан і Ліверпуль. Чым даводзілася ахвяраваць, на якія кампрамісы ісці. Мне асабіста вельмі спадабалася, хоць карцінка зноў-такі безжыццёва-глянцавая. Ну і дадатковы плюс — можна глянуць усё цалкам за два вечары. #серыял #драма #парэальныхпадзеях

Не ведаю як, але хорар-адаптацыя «Навальнічага перавалу», дзе Хіткліф корміць душу Кэці выпадковымі ахвярамі, выглядае больш дакладнай, чым фільм Эмеральд Фінэл. Назва — WUTHERING HEIGHTS: THE HOUSE OF THE DAMNED. Прэм'ера ў кастрычніку. #трэйлер

Сховішча (3 сезон, 10 серыя - Трой - ФІНАЛ СЕЗОНА) з субцітрамі Пераклад: Timothy Clement Краіна: ЗША Сюжэт: Фінал сезона. Лі
Сховішча (3 сезон, 10 серыя - Трой - ФІНАЛ СЕЗОНА) з субцітрамі Пераклад: Timothy Clement Краіна: ЗША Сюжэт: Фінал сезона. Лідар прачынаецца ў новым свеце. Жанр: драма, дэтэктыў, сайфай У галоўных ролях: Рэбека Фергюсан, Коман, Цім Робінс, Хэрыет Уолтэр, Крыстыян Ачоа Лавернія, Аві Нэш, Білі Постлэтуэйт, Чыназа Учэ Глядзець і падзякаваць перакладчыку Падтрымаць Скрынку

Скажу вам так. Добра, што яны скончылі здымкі 4-га, фінальнага сезона, альбо ж я б паехала да штаб-кватэры Apple TV і зрабіла б адзіночны страйк.

Спадзяюся, на мой канал не падпісаныя мае калегі, бо я зараз буду глядзець фінал Silo, я болей не магу.

У рамках дэградацыі праглядзела 3-серыйную дакументалку Death of the Pastor's Wife, якую зараз усе абмяркоўваюць. І ў мяне тр
У рамках дэградацыі праглядзела 3-серыйную дакументалку Death of the Pastor's Wife, якую зараз усе абмяркоўваюць. І ў мяне тры вынікі: 1️⃣ Арганізаваная рэлігія зло. Асабліва ў ЗША, дзе, паходу, распладзілася столькі цэркваў, што і не падлічыць. Напрыклад, жанчына, Майка Мілер, пра якую і знялі гэты серыял, была жонкай пастара, які прапаведваў у падобных на актавы зал касцёле, паказваў прэзентацыі ў PowerPoint і заціраў, што жанчына павінна заўсёды падпарадкоўвацца юру мужа. 2️⃣ Паехаўшыя мужыкі зло. Той самы пастар прымушаў Майку да непатрэбстваў 4-5 разоў на дзень (!). У яго што, ютубу не было? Ён заплаціў бяздомнаму, каб той кончыў на яго жонку, ну вось што гэта такое, а? 3️⃣ Судовая сістэма зло. Яна не абараніла няшчасніцу і не пакарала вінаватага. Вось так, карацей.

Вітаю на Тэхнаблогіях — канале, дзе я, як і ў Тык Току з Ютубам, распавядаю пра тэхналогіі і іх месца ў нашай рэчаіснасці! Та
Вітаю на Тэхнаблогіях — канале, дзе я, як і ў Тык Току з Ютубам, распавядаю пра тэхналогіі і іх месца ў нашай рэчаіснасці! Таксама разважаю на розныя тэхналагічныя і не зусім тэмы і крыху дзялюся сваім жыццём t.me/technablogii #партнёрскі_пост

Так, усім ціха, глядзім #трэйлер Ink ад Дэні Бойла. Вы толькі паглядзіце на гэтыя кадры 😱

⚡️⚡️⚡️ Новы трэйлер серыяла «Гары Потэр» ад HBO! Дакладная дата рэлізу – 25 снежня – на Каляды! #ГарыПотэр

Я не чытала «Гары Потэра». Выпісвайце з міленіялаў.

Repost from N/a
Усіх з хоахоахо сезонам!
Усіх з хоахоахо сезонам!

Сіліконавая даліна (1 сезон, 1 серыя - Мінімальна жыццяздольны прадукт) з субцітрамі Пераклад: nezumi Краіна: ЗША Сюжэт: Серы
Сіліконавая даліна (1 сезон, 1 серыя - Мінімальна жыццяздольны прадукт) з субцітрамі Пераклад: nezumi Краіна: ЗША Сюжэт: Серыял распавядае пра Рычарда Хендрыкса, інжынера з Сіліконавай даліны, які спрабуе стварыць уласную кампанію пад назвай "Пярэсты Дудар". Жанр: камедыя У галоўных ролях: Томас Мідлдытч, Джош Брэнер, Марцін Стар, Кумэйл Нанджыяні, Аманда Кру, Зак Вудс, Мэт Рос Глядзець і падзякаваць перакладчыку Падтрымаць пераклад 2 серыі Падтрымаць Скрынку

Гэта, сябры мае, не мастацкі серыял, а дакументалка. Шоу, якое прадугадала вайбкодынг да таго, як выйшла першая камерцыйная мадэль ChatGPT, абсалют сінема.

⚫️ Глядзім першы тызер-трэйлер фільма «Чорны мяч» Хаўера Кальвы і Хаўера Амбросі! Стужка выдатна паказала сябе на сёлетнім Канскім кінафестывалі, атрымаўшы ўзнагароду за найлепшую рэжысуру. Многія кінажурналісты і эксперты лічаць фільм адным з фавартыў сёлетняга прэміяльнага сезона. У кінатэатральны пракат карціна трапіць з 16 кастрычніка, а на Netflix выйдзе 2 снежня. #ЧорныМяч

Выйшла апошняя серыя Furious, не размаўляйце са мной тыдзень.
+1
Выйшла апошняя серыя Furious, не размаўляйце са мной тыдзень.