Кавалачак жыцця
Відкрити в Telegram
Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі) TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала
Показати більше1 296
Підписники
Немає даних24 години
-57 днів
-1630 днів
Архів дописів
1 297
Repost from Ружовая Купіна
🦁 Глядзім першы трэйлер фільма «Хронікі Нарніі: Пляменнік чарадзея» Грэты Гервіг!
Прэм’ера карціны – у лютым!
Чакаеце фільм?
#ХронікіНарніі
1 297
Ну што, разгорнута першая версія сайта! Працоўная назва "Аповед" apoved by
Пакуль для тэстаў разгарнуў побач са сваім сайтам, адрас - https://apoved.subtitles.by/
Што ўжо працуе:
- Рэгістрацыя акаўнтаў, у тым ліку праз Google
- Чытанне твораў, каментары (на сайце зараз тэставыя творы)
- Напісанне чарнавікоў і публікацыя сваіх твораў (пісаць можна на 4 мовах)
- Мадэрацыя твораў пасля публікацыі (ручная адмінам або мадэратарам)
- Каталог апублікаваных твораў з сартыроўкай
- Увесь функцыянал адаптаваны пад мабільную версію
Што трэба далей:
- Патэстіць рэгістрацыю, чытанне, даданне новых твораў
- Напісаць чаго не хапае, што хроблена памылкова, дзе нязручна
- Дызайн: дзе змяніць колеры, шрыфт, афармленне, надпісы
Калі выйдзем на прымальную версію дзе ўсё падабаецца і працуе, пераношу на дамен (а можа і так пакіну),
і пачынаем шукаць псіхаў-самвыдатчыкаў (рэкламаваць сайт у сацсетках, пісаць бел. аўтарам на novelko)
1 297
Народ, шукаем тэсціроўшчыкаў для платформы беларускага самвыдату, не праходзьце міма!
1 297
Repost from N/a
+2
Та-дам!
Што будзе, калі аб'яднаць Пратчэта, ландскнехтаў і ПТСР? Мая новая аповесць «Справа аб мёртвай пачвары».
Спасылка: https://novelklo.com/book/1455
(калі ласка, пачытайце, я стамілася гэта вярстаць 🥲)
1 297
Хвілінка самарэкламы!
Я не толькі серыялы гляджу, але яшчэ і пілю аповедзікі ў вольны час (дакладней, па начах). І нядаўна дапіліла аповед пра гномаў-нацыстаў, якія расследуюць таямнічае забойства ў падземным гарадку.
Выдаткавала на гэта тыдні два-тры і была б радая новай аўдыторыі 🙏
Бро, бро, абяцаю, там будзе жарт пра хер, бро. А яшчэ — разважанні пра вайну і ксенафобію, і «Патруль Абывацельскі».
1 297
На першай серыі «Кэры» і цяпер сур'ёзна зацікаўленая, няўжо ў амерыканскіх школах сапраўды праводзяць такія вучэнні па скулшутынгу, з пераапранутым чалавекам і гукамі стрэляніны?
Я б таксама перапужалася да смерці.
1 297
Блін, яны ж аднолькавыя. Я не разумею, чаму адна лічыцца страшнай, а іншая не, яны літаральна як з аднаго заводу, ааааа!
1 297
+3
А калі сур'ёзна, то Primetime — цудоўна некамфортны фільм, які даследуе, дзе праходзіць мяжа між дабром і злом.
Што, калі ты змагаешся з кепскімі людзьмі — і сам робіш для таго кепскія рэчы? Альбо — калі кіруешся не чыстым жаданнем пазбавіць свет ад зла, а канкурэнцыяй з серыялам «Lost» за рэйтынгі?
Што, калі ў сваёй апантанасці ты зломіш жыцці навокал?
Вельмі спажыўны для раздумаў фільм. Плюс павінна адзначыць чароўную стылізацыю пад здымкі пачатку 2000-х і мікра ігру Пацісана. Усе гэтыя яго ўсмешачкі, грымасы, цень, якая прабягае па твары — ну скарб жа!
Але, канешне, гэта не той фільм, на які павядзеш дзяўчыну на пабачэнне. Хаця б таму, што гэта экранізацыя праграмы Крыса Хансэна, які заманьваў аматараў няспелых пладоў, скажам так, у канспіратыўныя хаты, а потым бічаваў у праймтайме.
P.S. Нягеглы паслужны спісак у гэтага Хансэна. І асвятленне дзіцячай працы ў Індыі, і Унабомбер — не кар'ера, а мроя. Але фляга ў мужыка знатна свістанула.
#кіно #парэальныхпадзеях #псіхалагічны
1 297
Матка боска, вам трэба гэта пабачыць. Не чытайце анатацыю, проста гляньце гэты міні-серыял на Netflix.
1 297
У Польшчы толькі два акцёры — Leszek Lichota і Tomasz Schuchardt.
Новы серыял пра польскую «хуткую» выйдзе на Netflix 4 лістапада.
#трэйлер
1 297
В. І. Ленін прымае дзяцей у піянеры, пакуль буржуазны кулак глядзіць на яго з зайздрасцю. Фота ў колеры.
1 297
Repost from Ружовая Купіна
Сумны фінал: «Капальнік» Алехандра Гансалеса Іньярыту сабраў за дэбютны ўік-энд усяго 20 млн $.
Пры бюджэце ў 150+ млн $ – гэта татальны правал.
#зборы
1 297
Даволі цікава, што менавіта «неідэальныя» персанажы падаюцца нам найбольш цікавымі і тымі, хто заслугоўвае спачування і даверу. У той час як «ідэяльныя» крочаць па целам «неідэальных», заматаныя ў сваю набожнасць як навагодняя цацка ў вату. Самая маленькая непрыемнасць — і б'юцца. А «неідальныя» падаюць, падымаюцца і ідуць далей.
Карацей, серыял «На ўсход ад Эдэму» пайшоў па кнізе, што не можа не радаваць (хоць рамантыка між Кэці і Чарльзам трохі бянтэжыць).
Але выкінуў шмат падсюжэтных ліній, якія надавалі раману глыбіню. Але галоўнае, што не змяніў канцоўку. Канцоўка найлепшае што тут ёсць.
#серыял #netflix
1 297
КЭЦІ НЕ ЗРАБІЛА НІЧОГА КЕПСКАГА Я БУДУ АБАРАНЯЦЬ ГЭТУЮ ПСІХАПАТКУ ДА АПОШНЯГА ЎЗДЫХА
