Кавалачак жыцця
رفتن به کانال در Telegram
Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі) TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала
نمایش بیشتر1 314
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
-1430 روز
آرشیو پست ها
1 314
Карацей, я вырашыла глядзець у «Доме цмокаў» толькі сцэны з Ормундам і той кінкі-шыт, што развіваецца між ведзьмай Харэнхола і аднавокім. Астатняе перамотваем.
1 314
Repost from Ружовая Купіна
🧟 Глядзім новы трэйлер экранізацыі гульні «Resident evil»!
Хорар-стужку паставіў Зак Крэгер («Зброя»), а сама яна раскажа пра кур’ера донарскіх органаў, які апынецца ў цэнтры зомбі-апакаліпсіса. Выйдзе фільм ужо ў верасні.
#ResidentEvil
1 314
+3
Я чалавек прасты, бачу словы «гатычны», «антыкаланіяльны» і «хорар» у адным сказе і адразу ж уключаю.
Mārama — віктарыянская Англія вачыма дзяўчыны маоры, якая прыбыла з Новай Зеландыі, каб нарэшце даведацца пра сваіх біялагічных бацькоў. А замест таго папала ў сець бізнесмена-кітабоя з непрыемна моцнай любоўю да яе роднай культуры. Ён нават прытарабаніў з іншага канца свету традыцыйны домік маары і трымае яго на замку.
Ацэнкі ў гэтага фільма нізкія, і можна зразумець чаму. Не ўсе тэмы раскрытыя, напрыклад, мне не хапіла размовы адзін на адзін між галоўнай гераіняй Марамай і слугой галоўнага ліхадзея (гэта магло б дадаць цікавых слаёў). Аднак кожны кадр выбудаваны па гатычных законах, і гэта так прыгожа, што застанецца яшчэ надоўга. Асабліва традыцыйны танец у чырвонай сукні.
Можна глянуць, карацей.
#кіно #хорар
1 314
О божа, толькі не Каллум Цёрнер у галоўнай ролі.
Прэм'ера «Нейраманта» адбудзецца 22 студзеня на Apple TV+.
#трэйлер
1 314
+3
Цікава, ці ёсць тут яшчэ людзі, якія глядзяць Sugar на Apple TV+?
Я вось толькі ўчора дабралася, і то толькі таму, што мне ў сацсетках трапіўся галоўны плот-твіст і я падумала «Да ну нахуй, штооо?!».
Карацей, завязка такая: прыватны дэтэктыў і аматар нуарных фільмаў Джон Шугар пачынае расследаванне знікнення ўнучкі ўплывовага кіна прадзюсара. Аднак кожны яго крок ускрывае ўсё новыя тайны.
Ды і сам містар Шугар хадзячая тайна — вельмі ветлівы, вельмі моцны і можа піць і не п'янець (што забаўна, улічваючы, што ў галоўнай ролі Колін Фарэл).
Паглядзела першы сезон запоем і гатовая да другога.
#серыял #дэтэктыў
1 314
Repost from Screenka - кантэнт па-беларуску
+1
Адной з мэт перазапуску Скрынкі з'яўляецца павелічэнне колькасці кантэнту, які выходзіць як мага хутчэй пасля сусветнай прэм'еры для серыялаў і пасля лічбавага рэліза для фільмаў. Мы будзем прапаноўваць самыя гарачыя будучыя прэм'еры для перакладу, а далей усё залежыць ад вас. Калі штосьці вас зацікавіць, аддавайце свае бонусныя талеры перакладчыкам на сайце па спасылках, і гэта паскорыць пераклад. Атрымаць бонусныя талеры можна за данаты Скрынцы. Каб даведацца, як атрымаць бонусныя талеры, пішыце нам у паведамленні канала.
На гэтым тыдні мы прапануем фільм Авечкі-дэтэктывы (The Sheep Detectives) і серыял Аскепкі (The Shards). Ніжэй падрабязнасці пра гэтыя праекты.
Авечкі-дэтэктывы (The Sheep Detectives)
Краіна: Вялікабрытанія, ЗША
Сюжэт: Кожны вечар пастух чытае ўголас дэтэктывы, робячы выгляд, што авечкі яго разумеюць. Калі яго знаходзяць мёртвым, авечкі адразу здагадваюцца, што гэта было забойства, і думаюць, што ведаюць, як раскрыць справу.
Жанр: сямейны, камедыя, дэтэктыў
У галоўных ролях: Х'ю Джэкман, Брэт Голдштэйн, Патрык Сцюарт, Рэджына Хол, Бэла Рэмсі, Крыс О'Даўд, Браян Крэнстан
Рэжысёр: Кайл Балда
Трэйлер
Падтрымаць пераклад Авечак-дэтэктываў праз папярэднія заказы/данаты
Аскепкі (The Shards) - дата прэм'еры - 5 жніўня
Краіна: ЗША
Сюжэт: Эратычны трылер пра падлеткавае сталенне і даследаванне неўтаймаванай і таямнічай эпохі Лос-Анджэлеса 1981 года, у якім расказваецца пра групу прывілеяваных школьных сяброў, у той час як у горадзе наводзіць жах серыйны забойца.
Жанр: драма, дэтэктыў, трылер
У галоўных ролях: Ігбі Рыгні, Гомер Гір, Грэм Кэмпбэл, Кая Гербер, Хэйс Уорнер, Эван Рэйчал Вуд, Уэс Бэнтлі
Трэйлер
Падтрымаць пераклад Аскепкаў праз папярэднія заказы/данаты
Калі вы аўтар, і вы планавалі працаваць з адным з гэтых праектаў, калі ласка, напішыце нам у паведамленні канала.
1 314
Вітаю ўсіх, хто глядзіць, з фіналам серыяла «Вампір Лестат».
Калі вы таксама не зразумелі, чаму свет ляжыць у руінах, то — падказка! Гэта звязана з «каралевай праклятых» Акашай.
1 314
Repost from mumble vigilante
+3
Немного арт-перформанса: это кадры «Одиссеи», переснятые с IMAX 70mm на Siemens CX70.
Почему-то показалось, что будет забавно познакомить лучшее аналоговое качество изображения с худшим цифровым 🙃
Делаем камрип целиком?
1 314
BABY WAKE UP у нас зноў пачынаецца фіксацыя на антычных міфах, якой не было ўжо 25 гадоў.
