uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Кавалачак жыцця

Кавалачак жыцця

Kanalga Telegram’da o‘tish

Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі) TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала

Ko'proq ko'rsatish
1 297
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-57 kun
-1630 kun
Postlar arxiv
🦁 Глядзім першы трэйлер фільма «Хронікі Нарніі: Пляменнік чарадзея» Грэты Гервіг! Прэм’ера карціны – у лютым! Чакаеце фільм? #ХронікіНарніі

Ну што, разгорнута першая версія сайта! Працоўная назва "Аповед" apoved by Пакуль для тэстаў разгарнуў побач са сваім сайтам, адрас - https://apoved.subtitles.by/ Што ўжо працуе: - Рэгістрацыя акаўнтаў, у тым ліку праз Google - Чытанне твораў, каментары (на сайце зараз тэставыя творы) - Напісанне чарнавікоў і публікацыя сваіх твораў (пісаць можна на 4 мовах) - Мадэрацыя твораў пасля публікацыі (ручная адмінам або мадэратарам) - Каталог апублікаваных твораў з сартыроўкай - Увесь функцыянал адаптаваны пад мабільную версію Што трэба далей: - Патэстіць рэгістрацыю, чытанне, даданне новых твораў - Напісаць чаго не хапае, што хроблена памылкова, дзе нязручна - Дызайн: дзе змяніць колеры, шрыфт, афармленне, надпісы Калі выйдзем на прымальную версію дзе ўсё падабаецца і працуе, пераношу на дамен (а можа і так пакіну), і пачынаем шукаць псіхаў-самвыдатчыкаў (рэкламаваць сайт у сацсетках, пісаць бел. аўтарам на novelko)

Народ, шукаем тэсціроўшчыкаў для платформы беларускага самвыдату, не праходзьце міма!

Repost from N/a
Та-дам! Што будзе, калі аб'яднаць Пратчэта, ландскнехтаў і ПТСР? Мая новая аповесць «Справа аб мёртвай пачвары». Спасылка: ht
+2
Та-дам! Што будзе, калі аб'яднаць Пратчэта, ландскнехтаў і ПТСР? Мая новая аповесць «Справа аб мёртвай пачвары». Спасылка: https://novelklo.com/book/1455 (калі ласка, пачытайце, я стамілася гэта вярстаць 🥲)

Хвілінка самарэкламы! Я не толькі серыялы гляджу, але яшчэ і пілю аповедзікі ў вольны час (дакладней, па начах). І нядаўна дапіліла аповед пра гномаў-нацыстаў, якія расследуюць таямнічае забойства ў падземным гарадку. Выдаткавала на гэта тыдні два-тры і была б радая новай аўдыторыі 🙏 Бро, бро, абяцаю, там будзе жарт пра хер, бро. А яшчэ — разважанні пра вайну і ксенафобію, і «Патруль Абывацельскі».

Оў. Ваў. У тыктоку і такое ёсць, выяўляецца.
Оў. Ваў. У тыктоку і такое ёсць, выяўляецца.

Так, чаму мама Кэры выдае перыядычна разумныя думкі?

На першай серыі «Кэры» і цяпер сур'ёзна зацікаўленая, няўжо ў амерыканскіх школах сапраўды праводзяць такія вучэнні па скулшутынгу, з пераапранутым чалавекам і гукамі стрэляніны? Я б таксама перапужалася да смерці.

Блін, яны ж аднолькавыя. Я не разумею, чаму адна лічыцца страшнай, а іншая не, яны літаральна як з аднаго заводу, ааааа!
Блін, яны ж аднолькавыя. Я не разумею, чаму адна лічыцца страшнай, а іншая не, яны літаральна як з аднаго заводу, ааааа!

А калі сур'ёзна, то Primetime — цудоўна некамфортны фільм, які даследуе, дзе праходзіць мяжа між дабром і злом. Што, калі ты
+3
А калі сур'ёзна, то Primetime — цудоўна некамфортны фільм, які даследуе, дзе праходзіць мяжа між дабром і злом. Што, калі ты змагаешся з кепскімі людзьмі — і сам робіш для таго кепскія рэчы? Альбо — калі кіруешся не чыстым жаданнем пазбавіць свет ад зла, а канкурэнцыяй з серыялам «Lost» за рэйтынгі?  Што, калі ў сваёй апантанасці ты зломіш жыцці навокал? Вельмі спажыўны для раздумаў фільм. Плюс павінна адзначыць чароўную стылізацыю пад здымкі пачатку 2000-х і мікра ігру Пацісана. Усе гэтыя яго ўсмешачкі, грымасы, цень, якая прабягае па твары — ну скарб жа! Але, канешне, гэта не той фільм, на які павядзеш дзяўчыну на пабачэнне. Хаця б таму, што гэта экранізацыя праграмы Крыса Хансэна, які заманьваў аматараў няспелых пладоў, скажам так, у канспіратыўныя хаты, а потым бічаваў у праймтайме.  P.S. Нягеглы паслужны спісак у гэтага Хансэна. І асвятленне дзіцячай працы ў Індыі, і Унабомбер — не кар'ера, а мроя. Але фляга ў мужыка знатна свістанула. #кіно #парэальныхпадзеях #псіхалагічны

За ўсю стужку ні разу не сказалі «цалуй піську», 10 з 10.

Пайду на Primerime з Пацісанам у ролі Цесака 🎉

На што лепей схадзіць?
Anonymous voting

Матка боска, вам трэба гэта пабачыць. Не чытайце анатацыю, проста гляньце гэты міні-серыял на Netflix.
Матка боска, вам трэба гэта пабачыць. Не чытайце анатацыю, проста гляньце гэты міні-серыял на Netflix.

У Польшчы толькі два акцёры — Leszek Lichota і Tomasz Schuchardt. Новы серыял пра польскую «хуткую» выйдзе на Netflix 4 лістапада. #трэйлер

В. І. Ленін прымае дзяцей у піянеры, пакуль буржуазны кулак глядзіць на яго з зайздрасцю. Фота ў колеры.
В. І. Ленін прымае дзяцей у піянеры, пакуль буржуазны кулак глядзіць на яго з зайздрасцю. Фота ў колеры.

Сумны фінал: «Капальнік» Алехандра Гансалеса Іньярыту сабраў за дэбютны ўік-энд усяго 20 млн $. Пры бюджэце ў 150+ млн $ – гэ
Сумны фінал: «Капальнік» Алехандра Гансалеса Іньярыту сабраў за дэбютны ўік-энд усяго 20 млн $. Пры бюджэце ў 150+ млн $ – гэта татальны правал. #зборы

Божухна, што ж там такое?

Даволі цікава, што менавіта «неідэальныя» персанажы падаюцца нам найбольш цікавымі і тымі, хто заслугоўвае спачування і давер
Даволі цікава, што менавіта «неідэальныя» персанажы падаюцца нам найбольш цікавымі і тымі, хто заслугоўвае спачування і даверу. У той час як «ідэяльныя» крочаць па целам «неідэальных», заматаныя ў сваю набожнасць як навагодняя цацка ў вату. Самая маленькая непрыемнасць — і б'юцца. А «неідальныя» падаюць, падымаюцца і ідуць далей. Карацей, серыял «На ўсход ад Эдэму» пайшоў па кнізе, што не можа не радаваць (хоць рамантыка між Кэці і Чарльзам трохі бянтэжыць). Але выкінуў шмат падсюжэтных ліній, якія надавалі раману глыбіню. Але галоўнае, што не змяніў канцоўку. Канцоўка найлепшае што тут ёсць. #серыял #netflix

КЭЦІ НЕ ЗРАБІЛА НІЧОГА КЕПСКАГА Я БУДУ АБАРАНЯЦЬ ГЭТУЮ ПСІХАПАТКУ ДА АПОШНЯГА ЎЗДЫХА