cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы Грузии / BY in Georgia

Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio Зваротная сувязь @CarloSerhio

Show more
Advertising posts
2 377
Subscribers
-1024 hours
-177 days
-5530 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Power Point-Party ў «Кропцы» «Што гэта такое?» — спытаеце вы. А мы адкажам, што шукаем жадаючых паўдзельнічаць 10 ліпеня ў камернай вечарыне кароткіх прэзентацый 😊 Power Point-Party — гэта падтрымлівачая сустрэча, дзе ўдзельні_цы за абмежаваны час выступаюць з прэзентацыяй на любую тэму. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый - дазволены цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. Гісторыя гэтага фармата пачалася з Печа-Куча (па-японску "бла-бла-бла"), дзе ў кожна_й спікер_кі ёсць 20 слайдаў па 20 секунд на кожны. Мы трошкі змянілі фармат, і прапануем вам праявіць свае аратарскія здольнасці, творчыя якасці і пачуццё гумару.
Удзел у Power Point-Party - гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе, падзяліцца сваім вопытам з іншымі і нават прарэклямаваць свае кампетэнцыі.
▪️Тэма можа быць амаль любая (ад гісторыі сямейнага рэцэпта да стварэння ўласнага бізнэсу) ▪️Максімальны час выступа - 6 хвілін, і яшчэ 4 на адказы на пытанні. Калі вас зацікавіў такі фармат - смела запісвайцеся праз @kropkawork🫶, і мы дашлем рэкамендацыі па афармленні прэзентацыі. Распавядзіце сваю гісторыю і паслухайце іншыя!
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Квэст "Беларускі след" у Тбілісі запрашае! ⚡️Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш? ⚡️А што Светлана Алексіевіч пісала творы ў Тбілісі? ⚡️А што Уладзімір Дубоўка жыў у Сакартвэла? ⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 7 ліпеня (нядзеля) Час: а 16:00 Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі Удзел вольны, ёсць магчымасць заданаціць. 🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі. 🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️
Show all...
👍 3❤‍🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Маляваныч запрашае на развітальную сустрэчу! Літаратурна-тэатральная вечарына «Ён уляцеў, але абяцаў вярнуцца!». Актор Алесь Ждановіч пачытае вершы, свае новыя казкі, раскажа пра свае дзяцінства і творчы шлях, падзеліцца сваімі планамі. Серада, 3 ліпеня 20.00 Аксяродак, Парнаваза, 60
Show all...
15👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
☀️Прывітанне, даражэнькія! Падзяліцеся, як вашы справы? Чым займаецеся летам: плануеце адпачынак ці не паспяваеце за дэдлайнамі на працы? У любым выпадку памятайце, што вам заўсёды рады ў «Кропцы».☺️ 6 ліпеня (субота), 11:00 Вязальны клуб 🧶Запіс праз @hanna_gap 15:30 Пісьменніцкі клуб ✍️Група сабраная. Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶 І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Літаратурны Аксяродак Запрашаем на сустрэчу з Вандай Марцінш душ Рэйш, паэткай і перакладчыцай з Вільні. Размаўляць будзем і пра паэзію, трохмоўную кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, і пра пераклад кнігі Далі Грынкявічутэ “Літоўцы ля мора Лапцевых”. Беларусы так і не асэнвасалі досвед дэпартацыі ў глыбіню Расеі, то больш цікава пачуць досвед суседзяў. 1 ліпеня, панядзелак 19.00 Аксяродак, Парнаваза, 60 Данат па жаданні
Show all...
👍 4
🔥Апошнія выходныя на Nutsubidze Skybridge 🔥 Для тых, хто не паспелі, і тых, хто палюбілі спот @hutkasmachnaa_window_gallery у Тбілісі, план на бліжэйшыя тры дні: 💥пятніца, 28 чэрвеня, 18.00-20.00 - @hutkasmachnamat з мастачкай @mystique_plastique 💥 субота, 29 чэрвеня, 18.00 - 20.00 - сумеснае маляванне на халстах з @anurita__: разам намалюем карціны, якія застануцца ў галерэі, калі нас там ужо не будзе @hutkasmachnamat шаўкаграфія з @ko.panka на вопратцы для тых, хто не паспелі на мінулых выходных: друкуем мост! (бярыце сваю вопратку ці можна будзе набыць у нас). 💥 нядзеля, 30 чэрвеня, з 19.00 - закрыццё галерэі, аўкцыён мастацкіх прац і фінальная тусоўка! ❤️‍🔥❤️‍🔥❤️‍🔥 А яшчэ нас чакае сюрпрыз: мінскі цягнік з Гарызонта ад @hutkasmachnaa нарэшце даедзе на мост 😎 📍 Лакацыя: Nutsubidze Skybridge 🚌 Як дабрацца на галерэі: заходзіце ў першы дом, едзеце на ліфце на 14-ты паверх і потым ідзёце на сярэдзіну маста (вазьміце з сабой манеткі 20 тэтры для ліфта). Чакаем!
Show all...
IMG_6953.MP46.55 MB
🥰 5👍 3👎 1 1
00:06
Video unavailableShow in Telegram
🌞 Гамарджобапрывітанне! ✅Мы-каманда беларускіх трэнераў_ак,арганізатараў_ак і блізкіх нам па духу людзей. 🔥Наш праект #ГамарджобаПрывітанне- даступныя для ўсіх жадаючых трэніроўкі і фізічныя практыкі ў Тбілісі: 🔹Пт. 💠19.00"Вулічны бокс ад Зялёнай"(@zagogylina), м.Важа-Пшавела. 🔹Сб. 💠09.00"Хатха-ёза ад Насці" .(пішы @bagowp_g), Мзіўры парк. 💠19.00"Класічны бокс ад Рамана"(пішы @RomanWhite71),Ортачала. 💠Суб. альбо нядз. "Хайкінг ад Леры"(пішы @Skylerko). 💠 Суб. альбо нядз. Беларускі Шахматны Клюб,(пішы  @dzianisou),Дадаэна-парк. 🔹Панядз. 💠08.00"Ёза-буст ад Івана"(пішы @facehackman), Мзіўры парк. 💠 09.00"Школа бега ад Леры " (пішы @Skylerko). - парк Рыкі 💠10.00"Класічны бокс ад Рамана"(пішы @RomanWhite71),Ортачала. 🔹Ср. 💠10.00"Класічны бокс ад Рамана"(пішы @RomanWhite71),Ортачала. 💠19.00"Вулічны бокс ад Зялёнай"(@zagogylina) м.Важа-Пшавела. 🔸Удзел ў мерапрыемствах вольны,данаты вітаюцца💸. 🔸Сачыце за анонсамі на нашай старонцы.
Show all...
2.22 MB
👍 2👎 1
Прывітанне, сябры! 🌟 Мы рады прадставіць вам ініцыятыву BelRead - пераклады на беларускую мову твораў класікаў заходняй літаратуры, якіх абіраеце ВЫ! 🌟 🚀 Хто мы? Мы — каманда энтузіястаў, апантаных літаратурай і робячых шэдэўры сусветнай класікі дасяжнымі для чытачоў на Мове. У нашым арсенале ўжо ёсць пераклады такіх уплывовых аўтараў, як Лаўкрафт, Чэмберс і шэрагу іншых, каго пакуль не час называць. 📚 Што мы прапануем? - Унікальныя пераклады: Мы пераносім на беларускую мову (на выбар) атмасферу містыкі, загадкавасці ці займальных гісторый вашых улюбёных аўтараў. - Цікавыя факты і артыкулы: Публікуем матэрыялы пра жыццё і творчасць беларускіх аўтараў і выбітных дзеячаў. - Аўдыё і відэа кантэнт: На нашым YouTube-канале хутка вы знойдзеце аўдыёкнігі і відэаролікі з перакладамі. - Patreon: У нашым Patreon-акаўнце вас чакаюць усе новыя пераклады на Мове. 🔔 Навошта падпісвацца? - Эксклюзіўныя пераклады: Атрымлівайце асалоду ад чытання твораў сусветнай класікі на роднай Мове. - Абнаўленні: Новыя пераклады, артыкулы і відэа! - Абмеркаванні: Далучайцеся да нашых супольнасцяў, дзяліцеся ўражаннямі і ўдзельнічайце ў абмеркаваннях. 🌐 Дзе нас знайсці? - Telegram — Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя пераклады і цікавыя пасады! - YouTube — Глядзіце нашы відэа і слухайце аўдыёкніжкі. - Instagram — Падпісвайцеся на наш візуальны кантэнт і будзьце ў курсе ўсіх навін. - Patreon — Далучайцеся да суполкі і вырашайце, які твор будзе перакладзены наступным! Далучайцеся да нас і адкрыйце для сябе свет класічнай літаратуры на Мове! 📖✨ #БеларускаяЛітаратура #ПеракладыКласікі #Лаўкрафт #Чэмберс #ЧытайБеларускую #мова #літаратура --- З нецярпеннем чакаем вас у нашай супольнасці!
Show all...
Бел.Read

Чытаем на роднай мове! Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую. Патрыён: patreon.com/BelRead YouTube:

https://www.youtube.com/@belread

Coffee:

https://www.buymeacoffee.com/belread

Тык-Ток:

https://www.tiktok.com/@bel.read

Сувязь: @Weterlemon

👍 2🥰 2
Photo unavailableShow in Telegram
☀️Прывітанне, даражэнькія! Сустракаем апошні тыдзень месяца. Самы час наведацца ў «Кропку». Але каго мы падманваем?:) Заўсёды добры час зайсці да нас!☺️ 24 чэрвеня (панядзелак), 19:00 Творчы вечар актора Аляксандра Ждановіча 🎂Рэгістрацыя зачынена. 25 чэрвеня (аўторак), 19:00 Клуб беларускай літаратуры: В. Быкаў 📚Запісацца тут. 26 чэрвеня (серада), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу 🤝Запіс праз апытанку. 27 чэрвеня (чацвер), 19:00 Сустрэча з журналістам Паўлам Дабравольскім «9 месяцаў у Лацінскай Амерыцы» 🏞Запіс праз форму. 28 - 30 чэрвеня «Кропка» не працуе. Усе супрацоўніцы будуць занятыя на вялікім івэнце. Улічвайце гэта, калі ласка, пры планаванні вашых івэнтаў!🫶 Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Show all...
5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🎤 5'NIZZA, украінскі рэгі-хіп-хоп-фанк гурт, зноў едзе ў Грузію. Прыхільнікі Сяргея Бабкіна і Андрэя Запарожца (SunSay), у кожнага з якіх ёсць свае паспяховыя сольныя праекты, заўсёды з нецярпеннем чакаюць іх сумеснага з'яўлення на сцэне. Трэкі 5'nizza аб'ядноўвае цеплыня, дабрыня і вера ў лепшае. ⏰ 28 чэрвеня, Батумі, Circus Arena 👉 https://tkt.ge/en/event/418605/5nizza-in-batumi ⏰ 29 чэрвеня, Тбілісі, Elektrowerk 👉 https://tkt.ge/en/event/418699/5nizza-in-tbilisi
Show all...
👍 4❤‍🔥 2🔥 2 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.