cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Беларусы Грузии / BY in Georgia

Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio Зваротная сувязь @CarloSerhio

Більше
Рекламні дописи
2 475
Підписники
-324 години
-117 днів
-4530 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

00:23
Відео недоступнеДивитись в Telegram
🌞Гамарджоба і прывітанне! ✅Мы-каманда беларускіх трэнераў_ак,арганізатараў_ак і блізкіх нам па духу людзей. 🔥Наш праект #ГамарджобаПрывітанне- адкрытыя(даступныя для ўсіх жадаючых)трэніроўкі і фізічныя практыкі ў Сакартвела. Расклад на тыдзень: 🔹ПЯТНИЦА 💠19.00"Вулічны бокс ад Зялёнай"(@zagogylina), стадыён каля м. Важа-Пшавела. 🔹СУБОТА 💠09.00 - Ёга ад Арішы (@arisharabkova) у амфітэатры Мзіўры- парка. 💠Удзень- "Хайкінг ад Леры" па наваколлях Тбілісі(расклад залежыць ад маршруту і надвор'я, запісвайцеся ў @Skylerko). 🔹НЯДЗЕЛЯ 💠 09.00 "Віняса ёга ад Алесі" (@alessjalessja) ў амфітэатры Мзіўры парка. 🔹ПАНЯДЗЕЛАК 💠07.30-"Моцная ёга ад Івана"(@facehackman) ў амфітэатры Мзіўры парка. 💠 09.00"Школа бега ад Леры " @Skylerko, - парк Рыкі 💠10.00 "Класічны бокс ад Рамана"(@RomanWhite71)Ортачала. 🔹СЕРАДА 💠19.00 "Вулічны тайскі бокс ад Зялёнай" @zagogylina, стадыён каля  м.Важа-Пшавела. 🔸 Удзел ў мерапрыемствах вольны,данаты вітаюцца💸. 🔸Сачыце за анонсамі на нашай старонцы, далучайцеся да мерапрыемств.
Показати все...
❤‍🔥 6 3🔥 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
19 мая (нядзеля) 16:30 прэзентацыя дзіцячай кнігі Аляксандра Ждановiча «Кропля ў космасе»💧💫 Маленькая гарэзная Кропелька ляцела з неба на зямлю. Па дарозе яна даведалася шмат новага. Аказваецца, кропля дажджу можа пераўтварыцца ў мора, ружу і нават у цудоўную дзяўчынку. Але Кропельку чакалі зусім нечаканыя прыгоды і пераўтварэнні пасля таго, як яна патрапіла ў адкрыты космас! Вы сустрэнецеся з няўрымслівай Кропелькай і з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, які яе прыдумаў. Будзеце размаўляць не толькі па-беларуску і па-руску...але і на мове рыб, мышэй, машын і пыласосаў! Вас чакаюць рухомыя гульні і маленькія спектаклі! 🎟 Уваход вольны! 📝 Запіс у @auditoria_tbi 📍 Auditoria Kids (V.Barnov 53a, Tbilisi)
Показати все...
17
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Даражэнькія! Калі вам патрэбныя ідэі, як правесці гэты тыдзень, то мы з задавальненнем дапаможам.😌Чакаем вас у «Кропцы»! 14 траўня (аўторак), 19:00 Стварэнне калажа «Мапа жаданняў майго гендара» ✂️Рэгістрацыя праз форму. 15 траўня (серада), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу 🤝Рэгістрацыя праз апытанку. 16 траўня (чацвер), 16:00 Фокус-група для беларускіх бацькоў па тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей 👩‍👩‍👦‍👦Запіс праз анкету. 19:00 Літаратурны квіз ад «Мега Сапега» 📚Рэгістрацыя тут. 18 траўня (субота), 11:00 Вязальны клуб. 🧶Для ўдзелу пішыце @hanna_gap. 14:00 Пісьменніцкі клуб ❗️Група набраная❗️Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk. 19 траўня (нядзеля), 10:00 Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць» 🙋‍♀️Хутка з'явяцца падрабязнасці. 13:30 Майстар-клас па маляванні на цішотках 🎨Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя. Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Показати все...
👍 7 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Квэст "Беларускі след" у Тбілісі запрашае! ⚡️Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш? ⚡️А што Ніко Піросмані адкрылі свету браты-беларусы? ⚡️А што Іван Мележ напісаў свой першы твор у Тбілісі? ⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 18 траўня (субота) Час: а 16:00 Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі, удзел вольны. 🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі. 🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️ Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!
Показати все...
12👍 2🥰 2🔥 1👏 1
Мы ўжо распачалі наш кірмаш! Далучайцеся 💫 Калі: 11 траўня 13:00-19:00 Дзе: Кропка, вуліца Амаглеба, 1, Тбілісі
Показати все...
❤‍🔥 15👍 1
Repost from ‡ Р У Х ‡
Фото недоступнеДивитись в Telegram
💌🧍‍♂ ЛІСТЫ ДЛЯ ГЕРОЯЎ У ГРУЗІІ 🇬🇪 Міжнародная акцыя па напісаньні лістоў і паштовак для беларускіх добраахвотнікаў у Грузіі. ✔️ ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ І ЎМОВЫ АКЦЫІ "ЛІСТЫ ДЛЯ ГЕРОЯЎ" 📍🇬🇪 Кропка збору лістоў у Грузіі: Батумі, прастора "аКсяродак", Parnavaz Mepe Street 62aЧасы працы: штодзённа (акрамя нядзелі), 10:00-18:00 📨🇬🇪 Даслаць поштай зь іншых гарадоў Грузіі: Batumi, "аКсяродак", Parnavaz Mepe Street 62a, 6010 💛  Падтрымай нашых герояў лістамі і паштоўкамі!Арганізатары акцыі ў Грузіі: Грузінская філія РУХУ 🔝🇬🇪, Полк Каліноўскага 👍, прастора "аКсяродак" 🇧🇾
Показати все...
👍 2❤‍🔥 1
Repost from N/a
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Nastolki-band запрашае! У гэту пятніцу ладзім вечарыну ў клубе настолак з вялікай гульнятэкай і вядоўцамі🥤 Новым удзельнікам патлумачым усё правілы, а эксперты знойдуць адпаведнае кола👌 Кошт 10 Лары (умовы пляцоўкі), час не абмежаваны. Без рэгістрацыі і смс. 🔸Калі: 10.05 🔹Час: 19:00 🔸Дзе: Board games corner, 24 Vakhtang Bochorishvili St, Tbilisi Хадзі і перамагай! Да сустрэчы!
Показати все...
👍 4
01:36
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Гамарджоба і прывітанне, шаноўнае спадарства! Прапануем вам браць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду (калі для вас гэта бяспечна⚠️). Гэтым разам 3 чалавекі з Сакартвэла прымаюць удзел у прадвыбарчай гонцы. Вы можаце аддаць свае галасы за тых, чыя мэты супадаюць з вашымі і чыя адказы супадаюць з вашымі пытаннямі. Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Падрабязнасці пра выбары, праграмы кандыдатаў і навіны знаходзяцца па спасылцы "націскаць тут". Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Да сустрэчы 🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
Показати все...
16🔥 3👍 1😁 1🤔 1
00:43
Відео недоступнеДивитись в Telegram
🎸 15 ГАДОЎ ГРУПЕ LOUNA! 16 траўня 2024 года ў Тбілісі адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта LOUNA, прысвечаны 15-годдзю калектыву! Гурт сыграе не толькі ўсімі любімыя і вядомыя хіты, назапашаныя ў творчым багажы каманды за сваю 15-гадовую гісторыю, але і выканае песні з альбома "Рубікон", прадстаўленага ў канцы 2022-га года. Будзе асляпляльна ярка, залімітава гучна і максімальна драйвова! ⏰ 16 траўня, 20:00 📍 Sine 👉 Білеты па спасылцы 📌 Арганізатар Music.Live
Показати все...
🥴 3 2👍 1👎 1😁 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе 🙌 Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” ў дадзены момант даследуе патрэбы бацькоў у тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей, бо часта гэта самыя табуіраваныя і складаныя пытанні для абмеркавання. Калі вашаму дзіцяці ад 3 да 12 і вы хочаце прыняць удзел у фокус-групе ў Тбілісі, калі ласка, запоўніце анкету Фармат фокус-групы: гэта бяспечная і дружалюбная афлайн сустрэча ў Тбілісі з бацькамі (да 10 чалавек), дзе вы зможаце абмяняцца досведам у тэме гендэрнага і сэксуальнага выхавання дзяцей. На аснове даследавання будуць падрыхтаваны карысныя матэрыялы для бацькоў. Бяспека: адказы ўдзельнікаў будуць запісвацца на дыктафон, але ананімна, без указання імёнаў і дадзеных. Пасля расшыфроўкі аўдыё ў тэкст, запіс будзе выдалена, а сабраныя адказы абагульнены. Дата: 16 траўня 16:00-18:00 Месца: Тбілісі (дадатковая інфармацыя пасля рэгістрацыі) Дзякуй за ваш досвед і дапамогу! 💗
Показати все...
👍 1