Беларусы Грузии / BY in Georgia
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio Зваротная сувязь @CarloSerhio
إظهار المزيد2 475
المشتركون
-324 ساعات
-117 أيام
-4530 أيام
- المشتركون
- التغطية البريدية
- ER - نسبة المشاركة
جاري تحميل البيانات...
معدل نمو المشترك
جاري تحميل البيانات...
00:23
Video unavailableShow in Telegram
🌞Гамарджоба і прывітанне!
✅Мы-каманда беларускіх трэнераў_ак,арганізатараў_ак і блізкіх нам па духу людзей.
🔥Наш праект #ГамарджобаПрывітанне- адкрытыя(даступныя для ўсіх жадаючых)трэніроўкі і фізічныя практыкі ў Сакартвела.
Расклад на тыдзень:
🔹ПЯТНИЦА
💠19.00"Вулічны бокс ад Зялёнай"(@zagogylina),
стадыён каля м. Важа-Пшавела.
🔹СУБОТА
💠09.00 - Ёга ад
Арішы (@arisharabkova) у амфітэатры Мзіўры- парка.
💠Удзень- "Хайкінг ад Леры" па наваколлях Тбілісі(расклад залежыць ад маршруту і надвор'я, запісвайцеся ў @Skylerko).
🔹НЯДЗЕЛЯ
💠 09.00 "Віняса ёга ад Алесі" (@alessjalessja) ў амфітэатры Мзіўры парка.
🔹ПАНЯДЗЕЛАК
💠07.30-"Моцная ёга ад Івана"(@facehackman) ў амфітэатры Мзіўры парка.
💠 09.00"Школа бега ад Леры " @Skylerko,
- парк Рыкі
💠10.00 "Класічны бокс ад Рамана"(@RomanWhite71)Ортачала.
🔹СЕРАДА
💠19.00 "Вулічны тайскі бокс ад Зялёнай" @zagogylina,
стадыён каля м.Важа-Пшавела.
🔸 Удзел ў мерапрыемствах вольны,данаты вітаюцца💸.
🔸Сачыце за анонсамі на нашай старонцы, далучайцеся да мерапрыемств.
❤🔥 6❤ 3🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
19 мая (нядзеля) 16:30 прэзентацыя дзіцячай кнігі Аляксандра Ждановiча «Кропля ў космасе»💧💫
Маленькая гарэзная Кропелька ляцела з неба на зямлю. Па дарозе яна даведалася шмат новага. Аказваецца, кропля дажджу можа пераўтварыцца ў мора, ружу і нават у цудоўную дзяўчынку. Але Кропельку чакалі зусім нечаканыя прыгоды і пераўтварэнні пасля таго, як яна патрапіла ў адкрыты космас!
Вы сустрэнецеся з няўрымслівай Кропелькай і з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, які яе прыдумаў. Будзеце размаўляць не толькі па-беларуску і па-руску...але і на мове рыб, мышэй, машын і пыласосаў! Вас чакаюць рухомыя гульні і маленькія спектаклі!
🎟 Уваход вольны!
📝 Запіс у @auditoria_tbi
📍 Auditoria Kids (V.Barnov 53a, Tbilisi)
❤ 17
Photo unavailableShow in Telegram
Даражэнькія! Калі вам патрэбныя ідэі, як правесці гэты тыдзень, то мы з задавальненнем дапаможам.😌Чакаем вас у «Кропцы»!
14 траўня (аўторак), 19:00
Стварэнне калажа «Мапа жаданняў майго гендара»
✂️Рэгістрацыя праз форму.
15 траўня (серада), 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
🤝Рэгістрацыя праз апытанку.
16 траўня (чацвер), 16:00
Фокус-група для беларускіх бацькоў па тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей
👩👩👦👦Запіс праз анкету.
19:00
Літаратурны квіз ад «Мега Сапега»
📚Рэгістрацыя тут.
18 траўня (субота), 11:00
Вязальны клуб.
🧶Для ўдзелу пішыце @hanna_gap.
14:00
Пісьменніцкі клуб
❗️Група набраная❗️Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk.
19 траўня (нядзеля), 10:00
Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць»
🙋♀️Хутка з'явяцца падрабязнасці.
13:30
Майстар-клас па маляванні на цішотках
🎨Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя.
Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
👍 7❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Квэст "Беларускі след" у Тбілісі запрашае!
⚡️Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?
⚡️А што Ніко Піросмані адкрылі свету браты-беларусы?
⚡️А што Іван Мележ напісаў свой першы твор у Тбілісі?
⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!
Калі: 18 траўня (субота)
Час: а 16:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі, удзел вольны.
🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.
🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️
Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!
❤ 12👍 2🥰 2🔥 1👏 1
Мы ўжо распачалі наш кірмаш! Далучайцеся 💫
Калі: 11 траўня 13:00-19:00
Дзе: Кропка, вуліца Амаглеба, 1, Тбілісі
❤🔥 15👍 1
Repost from ‡ Р У Х ‡
Photo unavailableShow in Telegram
💌🧍♂ ЛІСТЫ ДЛЯ ГЕРОЯЎ У ГРУЗІІ 🇬🇪
Міжнародная акцыя па напісаньні лістоў і паштовак для беларускіх добраахвотнікаў у Грузіі.
✔️ ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ І ЎМОВЫ АКЦЫІ "ЛІСТЫ ДЛЯ ГЕРОЯЎ"
📍🇬🇪 Кропка збору лістоў у Грузіі:
Батумі, прастора "аКсяродак", Parnavaz Mepe Street 62a
⏰ Часы працы: штодзённа (акрамя нядзелі), 10:00-18:00
📨🇬🇪 Даслаць поштай зь іншых гарадоў Грузіі:
Batumi, "аКсяродак", Parnavaz Mepe Street 62a, 6010
💛
Падтрымай нашых герояў лістамі і паштоўкамі!
⏺Арганізатары акцыі ў Грузіі: Грузінская філія РУХУ 🔝🇬🇪, Полк Каліноўскага 👍, прастора "аКсяродак" 🇧🇾👍 2❤🔥 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
Nastolki-band запрашае!
У гэту пятніцу ладзім вечарыну
ў клубе настолак з вялікай гульнятэкай і вядоўцамі🥤
Новым удзельнікам патлумачым усё правілы, а эксперты знойдуць адпаведнае кола👌
Кошт 10 Лары (умовы пляцоўкі), час не абмежаваны. Без рэгістрацыі і смс.
🔸Калі: 10.05
🔹Час: 19:00
🔸Дзе: Board games corner, 24 Vakhtang Bochorishvili St, Tbilisi
Хадзі і перамагай! Да сустрэчы!
👍 4
01:36
Video unavailableShow in Telegram
Гамарджоба і прывітанне, шаноўнае спадарства!
Прапануем вам браць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду (калі для вас гэта бяспечна⚠️).
Гэтым разам 3 чалавекі з Сакартвэла прымаюць удзел у прадвыбарчай гонцы. Вы можаце аддаць свае галасы за тых, чыя мэты супадаюць з вашымі і чыя адказы супадаюць з вашымі пытаннямі.
Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая.
Падрабязнасці пра выбары, праграмы кандыдатаў і навіны знаходзяцца па спасылцы "націскаць тут".
Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected].
Да сустрэчы 🤍❤️🤍
Жыве Беларусь!
❤ 16🔥 3👍 1😁 1🤔 1
00:43
Video unavailableShow in Telegram
🎸 15 ГАДОЎ ГРУПЕ LOUNA!
16 траўня 2024 года ў Тбілісі адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта LOUNA, прысвечаны 15-годдзю калектыву!
Гурт сыграе не толькі ўсімі любімыя і вядомыя хіты, назапашаныя ў творчым багажы каманды за сваю 15-гадовую гісторыю, але і выканае песні з альбома "Рубікон", прадстаўленага ў канцы 2022-га года. Будзе асляпляльна ярка, залімітава гучна і максімальна драйвова!
⏰ 16 траўня, 20:00
📍 Sine
👉 Білеты па спасылцы
📌 Арганізатар Music.Live
🥴 3❤ 2👍 1👎 1😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе 🙌
Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” ў дадзены момант даследуе патрэбы бацькоў у тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей, бо часта гэта самыя табуіраваныя і складаныя пытанні для абмеркавання.
Калі вашаму дзіцяці ад 3 да 12 і вы хочаце прыняць удзел у фокус-групе ў Тбілісі, калі ласка, запоўніце анкету
Фармат фокус-групы: гэта бяспечная і дружалюбная афлайн сустрэча ў Тбілісі з бацькамі (да 10 чалавек), дзе вы зможаце абмяняцца досведам у тэме гендэрнага і сэксуальнага выхавання дзяцей.
На аснове даследавання будуць падрыхтаваны карысныя матэрыялы для бацькоў.
Бяспека: адказы ўдзельнікаў будуць запісвацца на дыктафон, але ананімна, без указання імёнаў і дадзеных. Пасля расшыфроўкі аўдыё ў тэкст, запіс будзе выдалена, а сабраныя адказы абагульнены.
Дата: 16 траўня 16:00-18:00
Месца: Тбілісі (дадатковая інфармацыя пасля рэгістрацыі)
Дзякуй за ваш досвед і дапамогу! 💗
👍 1