cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы ў Вiльнi

Рабі пільна — і тут будзе Вільня! 🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192 👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN 📲 Сувязь з намі: @Rho_Echo_7

Show more
Advertising posts
510Subscribers
-124 hours
+47 days
+530 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

🌿 Добры дзень, шаноўнае спадарства!🌿 🎶 Ёсць цікавая ідэя далучыць дзетак да спеваў на Вялікдзень. Часу няшмат, на памяць песні вучыць не трэба. Можна спяваць і бацькам, і дзеткам👨‍👩‍👧‍👦 ✨ Музычная адукацыя і досвед спеваў неабавязковы. Галоўнае - жаданне паспяваць разам на Свята! 🫶 Зраблю фанаграмы, каб мелодыю дакладна яшчэ дома можна было б павучыць пры жаданні. 🔥 Запрашаю далучыцца на рэпетыцыі беларускага дзіцячага вакальнага ансамблю Valoški (пры беларускай школцы) на 2 суботы: 📍 Vilniaus g. 20 📆 27 красавіка 10.00 — 10.30 📆 4 траўня 10.00 — 10.30 ‼️ Само набажэнства раніцай 5 траўня ⏱ 9.30 - 10.10 📍 Bokšto g. 4 ✨ Будзе асвячэнне велікодных страваў і Прычасце. 🫠 Апасля службы для дзяцей і бацькоў пачастунак. 💬 Пытанні мне можна асабіста дасылаць! @volga_sem
Show all...
2👍 1
ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ 💌 Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу добрыя словы, напісаныя ім на паперы, цікаўнасьць да іх быту, баявых задач (у рамках дазволенага) і патрэбамі. Мяркую, што менавіта праз асабістую перапіску (з абавязковай зваротнай сувяззю ад добраахвотніка) беларусы, якія знаходзяцца далёка ад вайны змогуць паглыбіцца ў матывацыю асобнага добраахвотніка, ягоныя каштоўнасьці, перажыванні і патрэбы. Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму - я буду вельмі задаволены. Калі не - я як мінімум паспрабаваў. Падтрымліваць, пісаць пісьма добраахвотнікам я заклікаю ўсім беларускім добраахвотнікам, незалежна ад іх знаходжання ў складзе таго ці іншага падроздзела. У гэтую нядзелю я вырашыў пачаць з тых хлопцаў, каго вельмі добра ведаю. З кім прайшлі абарону Бахмута восенню 2022-га - вясной 2023-га - групе "Палескія дэльфіны" (былое падраздзяленне ПТРК батальёна "Волат" палка Каліноўскага). Але Вы, па жаданню, можаце напісаць у нядзелю пісьмо (альбо намаляваць малюнак) любому беларускаму добраахвотніку ва Ўкраіне будзь ён з палка Каліноўскага альбо з Беларускага добраахвотніцкага корпусу, альбо навогул аднаму вядомаму вам асабіста беларускаму жаўнеру у складзе ўкраінскага падроздзела. Алоўкі, фарбы (гуаш), лісты паперы, ручкі і тэматычныя самаробныя канверты будуць Вам прадастаўлены. Каб Вам лягчэй пісалася, я падрыхтаваў невялікую інфармацыю пра хлопцаў з "Палескіх дэльфінаў", якая не будзе дэаноніць тых, хто хавае свой твар, але дапаможа Вам абраць "свайго героя", якому Вы вырашыце напісаць у гэты дзень пісьмо. Лагістыка дастаўкі пісем прадугледжана без Вашых матэрыяльных затрат. Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы суполкі "Вольныя беларусы Вільні", беларуска-украінскага цэнтра супрацы "Віснік" і, безумоўна, "Карчмы 1863". Да сустрэчы ў нядзелю ў "Карчме 1863" а 17 гадзіне. 🗓️ 28 красавіка 2024 🕰️ 17:00 📍 Bokšto g. 2, Vilniaus
Show all...
7👍 1
✨️Вышел второй выпуск проекта «‎Медиа нового поколения: взгляд молодежи на Беларусь» в рамках которого подростки обсуждают темы которые для них важны. В этом выпуске ребята рассуждают на тему образования с Kevin Reiling, региональным директором Американских советов по Международному образованию и узнают как беларуским выпускникам из Беларуси и других стран поступить в американские университеты 🎬Смотреть видео на YouTube
Show all...
Учиться или не учиться и как это делать правильно с Кевином Рейлингом

Это проект беларуских подростков из команды #TeenPress «‎Медиа нового поколения: взгляд молодежи на Беларусь»‎. В рамках проекта подростки берут интервью у известных личностей, чтобы порассуждать на темы, которые их интересуют, а также привлечь внимание своих сверстников к актуальным проблемам общества. Участники(цы) сами выбирают темы и героев для своих интервью. Наш новый гость — региональный директор Американских советов по Международному образованию Кевин Рейлинг. Ребята, которые заканчивают школу в этом году, узнали, как сегодня поступить в американский ВУЗ, можно ли учиться в США бесплатно и к кому стоит обратиться за поддержкой. Кевин рассказывает, что несмотря на проблемы с выдачей документов беларускими школами, поступить в иностранный университет возможно. Более того, студенты, которых отчислили в Беларуси, а также беларусы, которые уже живут за границей, тоже могут подавать документы! Собеседник приглашает обращаться за консультациями и помощью по ссылке: belarus.americancouncils.org Проект состоит из серии увлекательных интервью «‎О чём не говорят в школе»‎ на крайне актуальные и необходимые темы для беларусов, о которых не говорят в школе! Подписывайтесь на канал и делитесь Вашими впечатлениями в комментариях под видео! 03:07 Когда школьнику стоит готовиться к поступлению в университет? 04:00 Чем отличаются ВУЗы в США от Беларуси и Евросоюза 07:23 Где в Беларуси получить хорошее образование 11:46 Как беларусам поступить за границу 17:06 Много ли детей достигают успеха при поступлении? 21:01 Об учёбе в иностранных университетах 24:00 Могут ли беларусы, которые находятся за границей, поступить в США? #беларусь #школа #поступление #поступлениезаграницу #вузы #сша #америка #обучение #поступлениеввуз #жизньвамерике #беларусьновости #школьнику #минск #гродно #витебск #гомель #брест #могилев #сшаблог #переездвамерику #беларусы #поступлениевсша

👍 4
Repost from N/a
🌱 Прывітанне, спадарства 🌱 25 красавіка клуб "Ойра" запрашае ўсіх ахвотных да танцавальнай вечарыны 🎉 Вас чакаюць танцы пад дуду і цымбалы, а таксама госці з Клуба еўрапейскіх сацыяльных танцаў Valoška Прыносьце ласункі, таксама будзем піць гарбату і каву ☕️ ⏰ 19.00 - 21.00 🗓 25 красавіка 🏠 Raugyklos 25 😊 Уваход: бясплатны PS: Не забудзьце, калі ласка, зменны абутак, які не пакідае слядоў на падлозе 😉
Show all...
👍 1 1
Купі кветкі для «Вясны» 🌼 26 красавіка «Вясне» спаўняецца 28 гадоў. Гэта азначае, што ўжо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. І нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, арганізацыя працягвае дапамагаць людзям. Павіншуйце «Вясну»! ✔️ З 22 па 27 красавіка купляйце кветкі і падарункі ў віленскай краме Liana: 10% ад продажаў пойдуць на падтрымку праваабаронцаў. Уладальніца крамы Ліяна Шуба — былая актывістка руху «Маці 328», якая прайшла праз затрыманні і была вымушаная пакінуць Беларусь. 📍Крама Liana Адрас: Gelezinkelio g. 6, Vilnius 🗓 22-27 красавіка (працуе з 9-й да 19-й гадзіны). ✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
Show all...
👍 7
☢️ Бясплатны кінапаказ фільма «Чарнобыльскія бабулі» у Вільнюсе Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі. Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма. 🔹24.04.2024 у 19.00 🔹Вільнюс (стары горад - падрабязней пасля рэгістрацыі) Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя, пасля якой паведамім адрас пляцоўкі 🌻Фільм паказваецца на украінскай мове з англійскімі субтытрамі. Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Show all...
👍 1
НА ПРЫЦЭЛ ПГОК-9 для ПТРК у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, в/ч 3449, Бахмуцкі накірунак, Часовы Яр. "Воскар" і іншыя мае пабрацімы з ПТРК (група "Палескія дэльфіны") са зброяй у руках змагаюцца ва Украіне супраць імперскай расеі з вясны 2022-га. Зараз яны стрымліваюць расейскіх акупантаў у адной з самых гарачых кропак фронту - у Часовым Яру. Каб працягнуць стрымліваць ворага ім патрэбен прыцэл ПГОК-9 (прыцэл да СПГ-9). Папярэдні прыцэл быў знішчаны падчас выканання задач. Па стану на раніцу 21.04.2024-га сабрана большая палова сумы і засталася 41 000 грн (каля 1 000 еўра). Прашу далучыцца да збора неабыякавых беларусаў і ўсіх тых, хто падтрымлівае беларускіх добраахвотнікаў у барацьбе супраць імперскай расеі. нумар украінскай карткі: 5375 4112 1745 2007 PayPal: [email protected] Monobank: https://send.monobank.ua/jar/9q6h2Jx2Ft
Show all...
6👍 1
🎭 Тыдзень тэатра і рэфлексіі 🔥Прэм'ера “Жылi - Былi..." - па беларускіх казках, байках і легендах.☀️ Трошачкі мілоты, дабрыні і цяпла 20 красавіка 17:00 Vilniaus gatve 16 📌 Рэгістрацыя 🔥 спектакль “Вольныя” Гісторыя пра страту дома, барацьбу і адзінства. І пра тое, чаго так не хапае нам усім у гэты час - надзею. 27 красавіка 18:00 Vilniaus gatve 16 📌 Рэгістрацыя 🔥 спектакль “Ціхары” да Міжнароднага Дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе 26 красавіка 19:00 Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė 18N 📌Квіткі Чакаем Вас! #razamlt
Show all...
☢️ Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне 26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях. Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага @ecohomengo, у розных гарадах свету. На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць: 🇵🇱 Варшава. 20.04 а 19:00. Rynek Starego Miasta, 2 Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда; 🇵🇱 Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6. Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі; 🇱🇹 Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20. Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»; 🇵🇱 Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11. Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы; 🇬🇪 Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд». Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. 🇩🇪 Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі». Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. 🇱🇹 Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі». Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. 🇵🇱 Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі». Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя @motolkohelp
Show all...
2👍 1
Repost from MOST
ГУБОПиК экспортировал истории эмигрантских чатов и пишет их участникам. Будьте внимательны. Похоже, силовики применяют новый способ убеждения. https://mostmedia.io/2024/04/17/gubopik-pishet-emigrantam/ Из Беларуси — по ссылке.
Show all...
🤬 1