en
Feedback
Klub "Apora"

Klub "Apora"

Open in Telegram

Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://apora.lt/

Show more
635
Subscribers
-124 hours
-17 days
+2230 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+4
in 0 channels
August '26
+39
in 4 channels
Get PRO
July '26
+20
in 2 channels
Get PRO
June '26
+10
in 1 channels
Get PRO
May '26
+125
in 4 channels
Get PRO
April '260
in 0 channels
Get PRO
March '260
in 1 channels
Get PRO
February '260
in 3 channels
Get PRO
January '260
in 2 channels
Get PRO
December '250
in 0 channels
Get PRO
November '250
in 3 channels
Get PRO
October '250
in 1 channels
Get PRO
September '250
in 2 channels
Get PRO
August '250
in 4 channels
Get PRO
July '250
in 2 channels
Get PRO
June '250
in 2 channels
Get PRO
May '250
in 5 channels
Get PRO
April '250
in 0 channels
Get PRO
March '250
in 4 channels
Get PRO
February '250
in 2 channels
Get PRO
January '250
in 4 channels
Get PRO
December '24
+19
in 1 channels
Get PRO
November '24
+25
in 10 channels
Get PRO
October '24
+40
in 6 channels
Get PRO
September '24
+15
in 4 channels
Get PRO
August '24
+36
in 6 channels
Get PRO
July '24
+9
in 3 channels
Get PRO
June '24
+8
in 4 channels
Get PRO
May '24
+12
in 7 channels
Get PRO
April '24
+22
in 9 channels
Get PRO
March '24
+25
in 11 channels
Get PRO
February '24
+13
in 5 channels
Get PRO
January '24
+35
in 9 channels
Get PRO
December '23
+16
in 15 channels
Get PRO
November '23
+40
in 9 channels
Get PRO
October '23
+321
in 3 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
06 September0
05 September+1
04 September+1
03 September+1
02 September0
01 September+1
Channel Posts
🔥 Шчыры і дэталёвы водгук аб КМБ ад аднаго з нашых удзельнікаў! ​Атмасфера, якасць навучання, тактычная медыцына, беларуская
+6
🔥 Шчыры і дэталёвы водгук аб КМБ ад аднаго з нашых удзельнікаў! ​Атмасфера, якасць навучання, тактычная медыцына, беларуская мова і новы падыход да падрыхтоўкі — гартайце карткі, каб прачытаць усе ўражанні! 🔎 @klub_apora

2
🔥Дзень, калі Беларусь нарэшце вырвалася з савецкай цемры! ​35 гадоў таму, ​25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэк+2
🔥Дзень, калі Беларусь нарэшце вырвалася з савецкай цемры! ​35 гадоў таму, ​25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Гэта рашэнне замацавала вяршэнства беларускіх законаў над «саюзнымі» і абвясціла незалежнасць нашай краіны дэ-юрэ. ​Гістарычнае галасаванне адбылося на пазачарговай сесіі адразу пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве — пад ціскам дэпутатаў апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком. ​ ​А ўжо ў снежні, пасля Белавежскіх пагадненняў, імперыя згарэла дазвання, і Беларусь набыла сапраўдную незалежнасць дэ-факта. ​Віншуем са святам! ⚪🔴⚪ @klub_apora
381
3
🕯35 гадоў з дня гібелі апошняга абаронцы незалежнай Літвы 21 жніўня 1991 года падчас абароны Сейма ў Вільнюсе загінуў 22-гад
🕯35 гадоў з дня гібелі апошняга абаронцы незалежнай Літвы 21 жніўня 1991 года падчас абароны Сейма ў Вільнюсе загінуў 22-гадовы літоўскі добраахвотнік Артурас Сакалаўскас. Ён прыняў бой з савецкім спецназам на фоне краху жнівеньскага путчу і стаў апошняй ахвярай барацьбы за незалежнасць краіны ў XX стагоддзі. Свабода ніколі не даецца задарма — яна трымаецца на адвазе тых, хто гатовы стаць на абарону сваёй краіны ў самы цёмны час. Свабодная і незалежная Літва — лепшы помнік яго мужнасці. Шануем памяць герояў. 🇱🇹
455
4
⚡ Апошні шанец: Курс маладога байца для жыхароў Вільні ад Клуба «Апора» Вы не ведаеце, калі гэтыя веды спатрэбяцца. Але калі
⚡ Апошні шанец: Курс маладога байца для жыхароў Вільні ад Клуба «Апора» Вы не ведаеце, калі гэтыя веды спатрэбяцца. Але калі спатрэбяцца — будзе позна вучыцца. Старт: 22-га жніўня (субота). 10 тыдняў, адзін раз на выходных. Практыка, а не тэорыя. Што вас чакае на курсе: 🔫 Узаемадзеянне ў падраздзяленні і індывідуальнае валоданне зброяй 🩹 Першая дапамога пры раненні — па прызнаных пратаколах, на манекенах 🚁 Кіраванне дронамі — асновы і прынцыпы 📚 Тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка 🎯 Заняткі ў ціры ✅ Навыкі, якія будуць карысныя і ў мірным жыцці Ад вас — павага да нашай працы і жаданне вучыцца. Усё астатняе бяром на сябе. 📩 Запісацца і задаць пытанні: @Klub_Apora ⏰ Дэдлайн: вечар 16-га жніўня Месцаў мала. Не адкладвайце.
2 298
5
9 жніўня. Не забыліся. Шэсць гадоў таму рэжым паспрабаваў скрасці выбар беларусаў і адказаў на волю людзей гвалтам. Дубінкі,
9 жніўня. Не забыліся. Шэсць гадоў таму рэжым паспрабаваў скрасці выбар беларусаў і адказаў на волю людзей гвалтам. Дубінкі, катаванні, ператрусы, турмы, забітыя і тысячы зламаных лёсаў. Не атрымалася прымусіць нас забыцца. Фальшывы пратакол не становіцца праўдай ад таго, што яго падпісалі. Турма не становіцца справядлівасцю. А гвалт не становіцца ўладай. Мы памятаем 2020 год. Памятаем тых, хто выйшаў. Памятаем тых, хто не вярнуўся дадому. Памятаем тых, хто страціў свабоду. І мы не будзем называць чорнае белым. Беларусь не прагаласавала за страх. Беларусь не прагаласавала за турму. Беларусь не прагаласавала за хлусню. Сёння — не дзень жалю. Гэта дзень памяці. Дзень абвінавачання. І тым, хто думае, што час усё сатрэ: НЕ САТРЭ. Мы памятаем і называем рэчы сваімі імёнамі. Беларусь будзе вольнай!
615
6
⚠️ Прапусцілі абвестку? Нагадваем! ​Да пачатку Курсу маладога байца (КМБ) у Вільні застаўся ўсяго адзін тыдзень! ​Гэта ваш ша
⚠️ Прапусцілі абвестку? Нагадваем! ​Да пачатку Курсу маладога байца (КМБ) у Вільні застаўся ўсяго адзін тыдзень! ​Гэта ваш шанец атрымаць базавыя навыкі, якія могуць уратаваць жыццё ў надзвычайнай сітуацыі: ​✔️ Тактычная медыцына ✔️ Узаемадзеянне ў падраздзяленні ✔️ Базавыя веды пра дроны ✔️ Тэарэтычная падрыхтоўка і заняткі ў ціры ​Хто выкладае: Ветэраны з баявым вопытам ва УСУ. Калі: 1 раз на тыдзень (у выходны дзень). Умовы: Бясплатна (кампенсацыя затрат). Бяспека: Абавязковая верыфікацыя. ​Заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы. Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў! 🛡 ​Час прымаць рашэнне — месцы абмежаваныя! ​📲 Запісацца або задаць пытанне ў Telegram: @Klub_Apora
853
7
​КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Апора» 📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор ​Клуб «Апора», клуб ветэранаў і неабыякав
​КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Апора» 📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор ​Клуб «Апора», клуб ветэранаў і неабыякавых беларусаў у Вільні, аб'яўляе трэці набор на Курс маладога байца. ​Курс для тых, хто мала ведае пра вайсковую справу, але хоча быць гатовы да крытычных сітуацый і абароны блізкіх, праўда, не мае магчымасці ўступіць у шэрагі літоўскіх стралкоў. 🧭 ​Чаму навучаць: — узаемадзеянне ў падраздзяленні — першая дапамога пры раненні — азнаямленне з дронамі — тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка — заняткі ў ціры — веды, якія будуць карысныя і ў цывільным жыцці ​Хто выкладае: ветэраны беларускіх падраздзяленняў, якія ваявалі ва УСУ. ​Фармат: раз на тыдзень у выходны дзень. ​Кошт: удзел бясплатны — на аснове кампенсацыі затрат. ​Умова: патрабуецца верыфікацыя. ​Усе заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы. ​Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў. Будзем асабліва рады нашым літоўскім і ўкраінскім сябрам. ​📲 ​Калі хочаш далучыцца ці ёсць пытанні — пішы ў Тэлеграм: @Klub_Apora
4 178
8
⚔️ 15 ліпеня — Дзень славутай перамогі пад Грунвальдам! 15 ліпеня 1410 года саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кара
⚔️ 15 ліпеня — Дзень славутай перамогі пад Грунвальдам! 15 ліпеня 1410 года саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўшчэнт разбілі магутны Тэўтонскі ордэн. Чаму гэтая дата важная для нас? ◾️ Нашы продкі разам з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі выступілі адзіным фронтам, каб абараніць сваю свабоду ад знешняй пагрозы. ◾️ Вайсковая стратэгія і жалезная стойкасць нашых харугваў (сярод якіх былі атрады з Полацка, Гародні, Наваградка, Мсціслава і іншых гарадоў) прывялі да поўнага разгрому ваеннай эліты крыжакоў. ◾️ Перамога пад Грунвальдам назаўжды зламала хрыбет Тэўтонскаму ордэну і вызначыла лёс рэгіёна на стагоддзі наперад. Гісторыю можна спрабаваць перапісаць у сучасных падручніках, але памяць пра веліч нашых продкаў сцерці немагчыма 🛡 ✔️ Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву па усталяванні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар і паставіць свой подпіс. ​Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜ @klub_apora
615
9
​💔 Сям’і загінулага беларускага добраахвотніка патрэбна дапамога ​Валерыя — шматдзетная маці і ўдава беларускага героя, які
​💔 Сям’і загінулага беларускага добраахвотніка патрэбна дапамога ​Валерыя — шматдзетная маці і ўдава беларускага героя, які аддаў жыццё за свабоду Украіны. Пасля гібелі мужа ўся адказнасць за траіх дзяцей лягла на яе плечы, і сям'я апынулася ў вельмі складаным становішчы. З-за пастаяннага ціску і пераследу жанчына доўга не магла знайсці працу, а яе цяперашняга заробку ў $400 ледзьве хапае на ежу. ​Сёння сям'і тэрмінова патрэбна €5000, каб закрыць даўгі за камуналку, купіць дзецям адзенне і адрамантаваць дах дома, які ўжо працякае. Гэты збор цалкам ананімны, бо Валерыя з дзецьмі застаецца ў Беларусі і кожны дзень рызыкуе сваёй бяспекай. Выява згенеравана з дапамогай ШІ. ​🔗 Падтрымаць і дапамагчы можна па спасылцы. @klub_apora
570
10
​🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя! ​У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскаг
​🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя! ​У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх былі і нашы продкі. Гэтая славутая перамога — адна з найважнейшых старонак супольнага мінулага. ​Беларусы выступілі з ініцыятывай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар — як знак памяці і прызнання нашага ўнёску ў разгром Тэўтонскага ордэна. 🤝 ​Клуб APORA цалкам падтрымлівае гэты крок. ​Для нас гэта не проста сцяг. Гэта вяртанне беларусаў у еўрапейскую гістарычную прастору, права шанаваць сваіх герояў і захоўваць сувязь пакаленняў. ​Наш штандар мае поўнае права быць там, дзе продкі здабывалі славу. ​✍️ Далучайцеся! ​Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву і паставіць свой подпіс. ​Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜ @klub_apora
648
11
🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым! Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую
🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым! Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу. Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг. Куды звяртацца для запісу і кансультацый: ☎️ +48 22112 0206 💬 cudzoziemcy@petramedica.pl Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏 @Klub_Apora
549
12
🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў ​Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач
🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў ​Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач. Прапануем прафесійную псіхатэрапеўтычную дапамогу. ​🔹 Фармат: анлайн (па ўсім свеце). Таксама пры неабходнасці магчыма арганізаваць афлайн-сустрэчы. 🔹 Верыфікацыя: праз ц’ютараў. ​Каб запісацца ці задаць пытанні, пішыце ў бот: @Licvinybot
451
13
🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады
🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі. Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі. Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі. Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama. Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам. Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў. Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу.
557
14
🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач ​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне заг
🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач ​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы. ⚪️🔴⚪️​Гонар і вечная памяць!
1 762
15
​💥 Трэніроўкі: Праца ў двойках і TCCC ​На нашых занятках мы сумяшчаем тактыку і выжыванне, бо ў рэальным баі гэтыя рэчы непа
​💥 Трэніроўкі: Праца ў двойках і TCCC ​На нашых занятках мы сумяшчаем тактыку і выжыванне, бо ў рэальным баі гэтыя рэчы непадзельныя. ​Мы ствараем максімальна стрэсавыя ўмовы, каб навучыцца: ▪️ Не губляцца пры кантакце ▪️ Хутка прымаць рашэнні ▪️ Працаваць з напарнікам ▪️ ​TCCC (Tactical Combat Casualty Care) ​Чаму ТССС — гэта важна? ​Мы вучым базавым пратаколам аказання дапамогі ў баі: — Спыненне крытычных крывацёкаў. — Аказанне дапамогі ў «чырвонай» і «жоўтай» зонах. — Эвакуацыя параненага пад прыкрыццём напарніка. ​Ніякай сухой тэорыі. Толькі практыка, рэальныя сцэнары і поўны адрэналін. ❓️Хочаш навучыцца дзейнічаць упэўнена, а не губляцца? 🛡​Далучайся да трэніровак клуба! Далучыцца да клубу: @Licvinybot ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT
621
16
​🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках? Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні
​🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках? Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні пра апаганьванне мемарыялаў — ад помніка Кудзірку да мемарыяла ахвярам 13 студзеня. Гэта не выпадковае хуліганства, а спланаваная гібрыдная аперацыя. ​Спецслужбы Літвы (VSD і AOTD) адзначаюць, што інтэнсіўнасць правакацый расце. Мэта — пастаянна «біць у балючыя кропкі» гістарычнай памяці. ⚠️ Заказчыкі шукаюць выканаўцаў (студэнтаў, беспрацоўных) праз Telegram. За горшы ім прапануюць наносіць правакацыйныя надпісы («Вільня наша», фразы пра літвінаў і г.д.) або псаваць помнікі. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас і прэм’ер-міністр Інга Ругінене напрамую звязваюць такія інцыдэнты з гібрыднымі атакамі варожых дзяржаў. ❗️​Кожны такі надпіс — гэта не меркаванне супольнасці, а танная спроба пасварыць суседзяў. Не вядзіцеся на эмоцыі, якіх ад вас чакаюць. @Licviny_klub
693
17
🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў ​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні
🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў ​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй. ☑️ ​Што гэта мяняе на практыцы? ​➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы. ➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме. ➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні. 🛡​Чаму гэта перамога? Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю. "Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas. @Licviny_klub
613
18
Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість зді
Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість здійснювати ротаціі особового складу в таких умовах і місцях, де ніякий інший транспорт окрім квадріка пройти не може. Дякуємо всім небайдужим! Слава Україні! https://send.monobank.ua/jar/59m2wo7RKm PayPal: levin.tattoo@gmail.com
537
19
🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% св
🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку. Мэта: 🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям; ⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант. Як гэта зрабіць? ▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI. ■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму. ■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268. ■ Адсотак: пазначце 1,2%. ■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод. - пацвердзіце і адпраўце заяўку. 📆 Дэдлайн: Заяўку можна падаць да 2 траўня Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу! 📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ
578
20
👊 Штурм, зачыстка, кантроль На відэа — працэс баявога зладжвання і адпрацоўка складаных тактычных элементаў: ● ​Перамяшчэнне
👊 Штурм, зачыстка, кантроль На відэа — працэс баявога зладжвання і адпрацоўка складаных тактычных элементаў: ● ​Перамяшчэнне ў калонах. ● ​Штурм акопаў у складзе двоек. ● ​Упраўленне FPV-дронамі і каардынацыя групы з вышыні. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам Далучыцца да клубу: @Licvinybot 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT
847