cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Razam - Новостной Канал

Полезная информация для белорусов в Литве. Наши инициативы: https://linktr.ee/razamlt

Show more
Advertising posts
853
Subscribers
No data24 hours
-57 days
-1930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
😔Два гады таму, 20 траўня 2022 года, расійскія акупацыйныя войскі канчаткова акупавалі ўкраінскі горад-порт Марыупаль Па падліках даследчыкаў, у першы год вайны ад прычын, звязаных з ваеннымі злачынствамі Расіі, у Марыупалі загінулі не менш за 8 тысяч чалавек. Аналітыкі вызнаюць, што гэтыя лічбы не адлюстроўваюць агульнай колькасці загінулых. Многія магілы, хутчэй за ўсё, утрымлівалі некалькі цел. 🩸Легітымны мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка сцвярджае пра лічбы ў прыкладна 20 тысяч ахвяр расійскага тэрору сярод насельніцтва горада.. Першае, што акупанты пачалі рабіць у Марыупалі пасля акупацыі горада — хадзіць па кватэрах, правяраць тэлефоны, мэблю, асабістыя рэчы ў пошуку праўлянення «праўкраінскай пазіцыі» ці дзяржаўнай сімволікі. Усе ўкраінцы, што жадаюць выехаць з акупаванай тэрыторыі, павінны атрымаць расійскі пашпарт і прайсці праз фільтрацыйныя лагеры. На блокпастах прымушаюць паказваць тэлефоны, а таксама здымаць вопратку з мэтай пошуку «нацысцкіх» татуіровак. 🇺🇦Маріуполь — це Украïна. #razamlt
Show all...
😢 5😭 1
Photo unavailableShow in Telegram
#news “Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі" запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак у Вільні! На прэзентацыі супрацоўнікі і супрацоўніцы “Амерыканскіх радаў” распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для: - старшакласнікаў(-ніц) і студэнтаў(-ак); - настаўнікаў(-ніц) і выкладчыкаў(-чыц); - даследчыкаў(-чыц) і навуковых супрацоўнікаў(-ніц); - прадпрымальнікаў(-ніц) і дасведчаных маладых спецыялістаў(-ак) у розных прафесійных галінах. Акрамя таго, Кансультацыйны цэнтр EducationUSA падзеліцца карыснай інфармацыяй і магчымасцямі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры. 🗓 Калі: 28 траўня, 18:30 📍Дзе: Вільня, канферэнц-зала гатэля “Artis” Калі ласка, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.office.com/r/LqWmjD2a37. Да сустрэчы! #razamlt
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
😿Беларусь разам з Расіяй выключаны са спісу краін, якія эфектыўна рэалізуюць антырабічныя патрабаванні — з гэтай прычыны з 16 верасня пачынаюць дзейнічаць новыя патрабаванні па ўвозе жывёл у Еўразвяз 💉Для ўвозу ў ЕЗ сабак, катоў ці тхароў з Беларусі і Расіі неабходна будзе праходзіць тэст на антыцелы да шаленства. Узор тэсту абавязкова трэба ўзяць: ▪︎як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі супраць шаленства ▪︎як мінімум за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфіката і ўезду ў ЕЗ. Тэст павінен праводзіцца ў зацверджанай лабараторыі, а вынік павінен паказваць узровень антыцелаў, якія нейтралізуюць вірус шаленства — не меней за 0,5 МЕ/мл. 🇪🇺Асобы з жывёламі, якія прыбываюць у ЕЗ, таксама павінны мець ветэрынарны сертыфікат ўзору Еўрапейскага звязу, выдадзены дзяржаўным ветэрынарам трэцяй краіны. Жывёліна таксама павінна мець падскурны мікрачып або татуіроўку (зробленую да 3 ліпеня 2011 года) і быць прышчэплена ад шаленства — першасная вакцынацыя жывёлы не менш за 12 тыдняў. #razamlt
Show all...
👍 3
Беларуская тэатральная школа Razam прадстаўляе пастаноўку “Volnyja” https://www.youtube.com/watch?v=P-DRioP93Fg Гэта НЕ дзіцячая гісторыя вачыма нашых дзяцей… 📍21 траўня ў 20.00, Razam, Vilniaus 16 Рэгістрацыя 📎 Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
Цiзер спектакля "Volnyja"

Гэта гісторыя пра святло, нават у цемры. I, паверце, наша святло яшчэ наперадзе....

👍 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
#РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ 📌панядзелак: 17:00-19:00 Тэатр 9-11 гадоў 19:00-20:30 Літоўская мова 📌аўторак 20:00 Спектакль "Вольныя" 📌серада: 17:30-20:30 Тэатр 12-17 гадоў 📌чацвер: 18:30-20:00 Фізічны тэатр 📌пятніца: 19:00-20:30 Літоўская мова 📌субота: • Тэатр 12:00-14:00 9-11 гадоў 14:00-15:30 6-8 гадоў 16:00-20:00 11-17 гадоў 📌нядзеля: 10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў 13:00-15:00 Мова дзеткам 📌 I іншыя мерапрыемствы оnline / offline, на якія ідзе рэгістрацыя ў шапцы профілю 📍Панядзелак-пятніца 12:00-19:00 Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтар (анлайн @razam_lt) Зычым Вам больш добрых навін і цёплай вясны! 🕊 Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#РАСКЛАД Сёння ў Razam 📌нядзеля: 10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
❤‍🔥 3👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#РАСКЛАД Сёння ў Razam 📌субота: • Тэатр 12:00-14:00 9-11 гадоў 14:00-15:30 6-8 гадоў 16:00-20:00 12-17 гадоў Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
👍 2
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Паказваем спектакль да Дня палітвязня! Чакаем усіх неверагодных адчуць надзею и падтрымку❤️‍🩹 Гэта гісторыя пра святло, нават у цемры. I, паверце, наша святло яшчэ наперадзе.🕯 Да сустрэчы! Рэгістрацыя на спектакль і падрабязнасці 📎 Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
10
💧Дрысвяты — на мяжы трох дзяржаў Возера Дрысвяты альбо Drūkščiai — адзін з найбольш чароўных і асаблівых водных масіваў, што знаходзіцца на скрыжаванні трох краін. Дзяржаўны кардон паміж Беларуссю і Літвой жа праходзіць наўпрост па возеры. Такім чынам, з літоўскага боку можна ўбачыць беларускія пейзажы, а з вёсак Мялка ды Пашкевічы — градзірні Ігналінскай АЭС, што ляжаць на ўзбярэжжы возера. Сабралі цікавыя факты пра паўночную славутасць у картках вышэй 👆 🇱🇹Калі Вы шмат вандруеце і хочаце падцягнуць свой узровень літоўскай мовы, запрашаем на нашыя курсы! Гэта «‎балбаталка»‎ для любога узроўня гаварэння за данат для выкладчыцы. Пачаць вучыцца можна кожны панядзелак і пятніцу ў 19:00 па адрасе Vilniaus, 16. Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
4👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
#РАСКЛАД Сёння ў Razam 📌пятніца: 19:00-20:30 Літоўская мова Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Show all...
👍 1