cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Гомельская Вясна

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring Светлагорск -@svietlahorskspring Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.

Show more
Advertising posts
516
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

☝️ На Гомельшчыне пануе непагадзь. Загінула дзіця - яшчэ шасцёра атрымалі траўмы У лагеры імя Марата Казея на Рэчыччыне праз ураган загінула дзіця 13 гадоў - на яго ўпала дрэва. Яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі розныя траўмы. У Мазыры часткова адсутнічае электрычнасць і водазабеспячэнне. У Светлагорску непагадзь зваліла шмат дрэваў (на фота) і таксама стварыла праблемы з электрычнасцю. Чарга тэрміновых заявак у службу 115 складае больш за 40 заявак. Цягнікі, якія ідуць на Гомельшчыну з розных кірункаў, спазняюцца як найменш на 3 гадзіны.
Show all...
😱 2🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
💢Алена Лапцёнак: У многіх пачынаецца рэгрэс пасля вызвалення Пра Алеся Бяляцкага – стваральніка «Вясны» і бяззменнага яе кіраўніка Беларускае Радыё Рацыя з паплечніцай Алеся Бяляцкага Аленай Лапцёнак... https://shorturl.at/vQ33B
Show all...
😢 1
❗️ Тры гады таму былі затрыманыя праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна. І ўсё гэта за тое, што баранілі правы чалавека ў Беларусі. З гэтай нагоды актывісты сабраліся ў цэнтры Вільні, каб звярнуць увагу на бесчалавечнае стаўленне да палітзняволеных, а таксама на ігнараванне правоў чалавека ў Беларусі.
«Сёння мы сабраліся разам, каб нагадаць аб тым, што зараз, у гэтую хвіліну ў Беларусі ў калоніях нізашто сядзяць выбітныя беларускія праваабаронцы, актывісты, дзеячы, нашыя сябры і калегі»
– заўважаюць актывісты.
Show all...
😢 5
👕«Яны сядзяць у турме, каб нашым дзецям ніколі не давялося насіць гэтыя цішоткі»: як свет паказвае салідарнасць з праваабаронцамі 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра «Вясна», якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. За кратамі дагэтуль застаюцца Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання паказваем, як за гэты час людзі па ўсім свеце апранаюцца ў цішоткі з выявамі зняволеных праваабаронцаў, каб выказаць салідарнасць з імі.
«Калі б у мяне была магчымасць пагаварыць з імі, я б сказаў ім: мы ганарымся вамі, захапляемся вашай мужнасцю, любім вас і спадзяемся ўбачыць вас на волі вельмі хутка».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115732
Show all...
4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
На наступным тыдні – дні нараджэння ў 4 палітзняволеных-жанчын у гомельскай калоніі 18 ліпеня: Зуева Ала Уладзіміраўна. 19 ліпеня: Лазарчык Алена Мікалаеўна. 20 ліпеня: Іванчанка Вольга Юр’еўна. 21 ліпеня: Полькіна Надзея Васільеўна. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/
Show all...
4
Photo unavailableShow in Telegram
🧐 Ніхто не хоча працаваць у СІЗА і калоніях Паглядзелі, якія вакансіі ёсць у пенітэнцыярных установах на Гомельшчыне. У жаночую ПК № 4 У Гомелі шукаюць кантралёраў – жанчын ад 19 да 35 гадоў. Чым абумоўлены такі ўзроставы цэнз – невядома. У папраўчай калоніі № 24 у Гомельскай вобласці на палову стаўкі шукаюць аператара цеплавога пункта з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Праўда, заробак не вельмі цешыць – усяго 400 рублёў. Акрамя таго, у гэтую ўстанову патрэбны электраманцёр на поўную стаўку – яму абяцаюць 950 рублёў заробку. У гомельскім СІЗА № 3 за 1000 рублёў на месяц шукаюць інжынера-энергетыка. Яшчэ вакантнае месца на палову стаўкі на цікавай пасадзе – спецыяліст па абароне дзяржаўных сакрэтаў. Сюды шукаюць асобу з вышэйшай адукацыяй. Але заробак зусім малы – 600 рублёў. Як можна ўбачыць, ні адна з прапанаваных вакансій не аплочваецца на належным узроўні. Узнікае лагічнае пытанне, але рытарычнае пытанне: ну і хто туды пойдзе?
Show all...
🔥 3👍 1😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
📝Amnesty International заклікала вызваліць Алеся Бяляцкага на фоне паведамленняў аб пагаршэнні ягонага здароўя Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зняволення, знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году. На фоне паведамленняў аб пагаршэнні здароўя палітвязня Мэры Струзэрс, дырэктар рэгіянальнага офісу Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, сказала:
«Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрымання Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх здароўем. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да адэкватнай медыцынскай дапамогі, іхных адвакатаў і сваякоў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115731
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
У Мазыры за “распаўсюд экстрэмізму” пакаралі галоўную рэдактарку заводскай газеты і спецыяліста нафтаперапрацоўчага завода. Праваабаронцам стала вядома пра палітычны адміністрацыйны пераслед жыхароў Мазыра. Паводле атрыманай інфармацыі, 10 ліпеня карныя структуры рэжыму Лукашэнкі затрымалі дваіх супрацоўнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Гэтым разам у жорны рэпрэсіяў трапілі спецыяліст завода Валерый Бойша і галоўная рэдактарка заводскай газеты “Мозырский нефтепереработчик” Святлана Богуш. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10793
Show all...
😱 4🤬 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Стала вядома пра перавод палітзняволенага «рэйкавага партызана» cа Светлагорска Дзяніса Дзікуна ў папраўчую калонію № 14. 25 сакавіка ў судзе Горацкага раёна, што ў Магілёўскай вобл. адбыўся яшчэ адзін суд над Дзянісам. На гэты раз яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) КК РБ. Суддзя Фамічова Наталля дадала Дзянісу Дзікуну яшчэ 2 гады пазбаўлення волі да асноўнага тэрміна зняволення. 💌Падтрымаць палітвязня можна лістамі па адрасе: Дзікуну Дзянісу Сяргеявічу, ПК № 14, вул. Міра, 1 А, ст. Навасады, Барысаўскі раён, Мінская вобл., 222125.
Show all...
😢 5🤬 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.