cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Show more
Advertising posts
606
Subscribers
-324 hours
+37 days
+3030 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

💢У Варшаве ў Польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Падзея ладзілася на польскай мове. Яна была закліканая звярнуць увагу замежных палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў. На мерапрыемстве з прамовамі выступілі польскія і беларускія дзеячы, а таксама адбыўся паказ фільму, прысвечанага лаўрэату Нобелеўскай прэміі... https://tinyurl.com/5dbrw4z3
Show all...
💢9 мая ў Гародні на час святкавання адбудзецца татальная мабілізацыя міліцыянтаў і іншых сілавых структураў. Усяго будзе арганізавана ажно 60 (!) прапускных пунктаў, а сачыць за нібыта бяспекай грамадзян будуць звыш 600 міліцыянтаў... https://shorturl.at/jtuP2
Show all...
💢Ажно чатыры гарадзенкі прызнаныя кіраўніцамі “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Сярод кіраўнікоў “экстрэмісцкіх фармаванняў” названыя адразу чатыры гарадзенкі: сёстры Жана Захаркевіч і Надзея Сцепанцова, якія былі засуджаныя па крымінальнай справе за публічныя пратэсты ў 2020 годзе і змушаныя ўцякаць ад пераследу за мяжу; пенсіянерка Аляксандра Ханевіч, псіхолаг Вольга Вялічка... https://shorturl.at/ABDY8
Show all...
💢Супраць шчучынца Дзяніса Чашчэвіка (знаходзіцца за мяжой) пачалі крымінальную справу за перасылку навіны. Крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем»... https://shorturl.at/bduZ6
Show all...
Каляндар Гарадзеншчыны на травень 9 траўня 90 гадоў таму (1934) – У Ганцавічах нарадзіўся Міхаіл Рылко, беларускі краязнавец, журналіст. Жыў і працаваў у Слоніме. 45 гадоў таму (1979) – У Смаргоні памёр Аляксандр Дзяруга, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, арганізатар і кіраўнік (1948-79 гг.) Смаргонскага народнага цымбальнага аркестру. https://shorturl.at/lwDN9
Show all...
💢Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю. Будаўніцтва польскай трасы S19, якая пракладаецца ў абыход Беластока ў кірунку Кузніцы на мяжы з Беларуссю, ідзе з апярэджаннем графіку... https://shorturl.at/knzIM
Show all...
Інжынера з Гародні засудзілі да двух гадоў «хіміі» за «паклёп» на 18 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні абвесцілі прысуд Андрэю Томчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на адрас Лукашэнкі). Прысуд агучыла суддзя Наталля Козел... https://shorturl.at/hjuGU
Show all...
💢Пасля маштабнай мадэрнізацыі ў Гародні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак упраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў па Гарадзенскай вобласці. На дзіва, на фасадзе будынку размясцілі тры дэвізныя словы па-беларуску: Аб’ектыўнасць, Гонар, Айчына... https://shorturl.at/lwEL6
Show all...
Увечары 7 траўня ў Беластоку ў Беларускім хабе “Новая зямля” прайшла прэзентацыя “Турэмнага зборніка” (творы беларускіх палітвязняў 2020-2023). На сустрэчу з мясцовымі беларусамі прыехала рэдактарка і ўкладальніца кніжкі, вядомая праваабаронца Алена Лапцёнак. http://surl.li/tngrw
Show all...
1
Каляндар Гарадзеншчыны на травень 8 траўня 350 гадоў таму (1674) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі (быў ім да 1696 г.). https://shorturl.at/lwDN9
Show all...